Браты - Братья
Яны падышлі ззаду і адразу заўважылі мяне. Ён – доўгі, вялікі і небяспечны. Яна – таксама доўгая, але тонкая і гнуткая. Вялізныя бура-жоўтыя вочы, цёмна-залатая поўсць, сонечна-рудыя падпаліны на скуры. Дзівосная!
- Зірні, а тут ужо занята, - насмешліва працягнуў ён.
- І так удала занята, - усміхнулася яна. - Ты не супраць?
Яны адышлі да акенца кіёска. Я пачуў знаёмы шоргат і разняволіўся. Свае. Адкрыты пачак пахнючых сухарыкаў паклалі побач.
- Частуйся, - прамовіла яна, і абодва адышліся. Стрымана падзякаваўшы позіркам, я заняўся ежай. Самы час.
Яны ўглядаліся за скрыжаванне, дзе звычайна першы раз мільгае аўтобус.
- Нікога табе не нагадвае? - пыталася яна.
- Чорнае футра, белыя пальчаткі і амаль мая камплекцыя? Ведаю аднаго падобнага, - з лянотай адказваў ён.
Аўтобус пад'ехаў, і яны зніклі. "Прыемная сустрэча", - адзначыў я, вяртаючыся да агляду сваёй тэррыторыі. Чарговы дзень усё надзіва спакойна. Не падабаецца мне гэта.
Надышоў час змены каравула. Рыжы сеў побач.
- Ізноў цішыня?
- Так. Я табе пад'есці пакінуў – ласуйся, але не расслабляйся.
- Ежа ўвазе не перашкода, - азваўся ён і палез у пачак.
Я саскочыў з лавы і накіраваўся ў бок начлегу.
- Ты толькі падыдзі да Мілы спачатку. Паведамленне са сталіцы, - спахапіўся Рыжы.
- Пазней не мог узгадаць?
- Дык гэта табе да красуні ісці, а мне тут да раніцы мерзнуць, - хітра ашчэрыўся ён.
- Табе, жырун, ніякія маразы не пашкодзяць, - засмяяўся я. - Бывай! Пільнуем ворага!
- Баронім братоў!
Апынуўшыся пад акном, я прыслухаўся. Навокал панавала цішыня. Фіранка на першым паверсе хіснулася, і я загледзеўся на чарапахавую пухнатасць за шклом. Перахапіўшы мой позірк, котка пасунулася бліжэй.
- Вечар добры, Старшына, - казалі яе вочы. Люблю Сапраўдную мову, нам шкло – не перашкода. - Збірайся ў дарогу. Каравул за цябе прыме Калматы.
- Што здарылася, Міла?
- Ты ж ведаеш гэтую сакрэтнасць, Старшык, - яна пацягнулася. - Калі Сястра накіравалася на працу, я завяла камп'ютар, праверыла пошту. "Старшыні тэрмінова прыбыць у Мінск. Метро Усход". Адпраўлена са скрыні Лейтэнанта.
- Дзякуй, дарагая. Ты расклад цягнікоў не глядзела?
- Крыўдзіш! Апошні праз гадзіну. Табе хлопцы бабуліных гасцінцаў пакінулі. Я патлумачыла, што не будзе часу на вячэру.
- Ты ж мая разумніца! - Я скіраваўся да ганку і сапраўды знайшоў некалькі скрылёчкаў ліверкі. Хутка пад'еўшы, развярнуўся ў бок вакзала. Азірнуўся на акно – Міла яшчэ была там.
- Ты там асцярожна, хлопча, - раптам азвалася яна ў маёй галаве. - Не прымушай старую Мілку хвалявацца.
- Міледзі не мае ўзросту, - мякка адказаў я.
Яна саскочыла з акна ў кватэру, махнуўшы на растанне шыкоўным бухматым хвастом. Я ж пабег на вакзал.
Трапіць у цягнік было няцяжка. Нецвярозы дзядзька, за якім я ішоў, кінуў заплечнік пад сядзенне, а сам разлёгся зверху. Мне заставалася толькі схавацца паміж сумкай і сценкай.
Чым бліжэй да канцавога, тым далей адбягаў сон. Чаму выклікалі мяне? Ці ёсць сувязь з зацішшам у нашым горадзе? І, нарэшце, як я сустрэнуся з Лейтэнантам?
Леця... Я памятаю, як ён нас пакінуў. Маці казала, што толькі Большыя маюць неабходныя яму лекі. Тым вечарам мы падышлі да будынка на вакзале, дзе купляюць квіткі. Маці падштурхнула Лецю да ліхтара, а сама адышлася са мной пад лаву, у прыцемак.
Пасажыры міналі кацяня, спяшаліся па сваіх справах. Леця адвярнуўся ад выхаду і глядзеў на нас – спалоханы чорны камячык. Я цёрся спіной аб матчын бок, падштурхоўваў паклікаць брата дадому, але яна маўчала.
Раптам за спіной Леці з'явілася высокая тонкая постаць. Да нас данёсся ціхі шэпт:
- Коцік, азірніся! - цень схіліўся, і рука з доўгімі пальцамі дакранулася да яго галавы. Леця развярнуўся і паставіў лапы на Большага. Я заплюшчыў вочы ад жаху. Але тут ад іх данеслася вуркатанне – мова, якой размаўляюць кацяняты:
- Добрая... Цёплая... Ты будзеш маёй Большай Сястрой?
Тонкі цень узяў кацяня на рукі і пайшоў у горад. Маці расслабілася — я толькі тады зразумеў, якой напружанай яна была.
- Большая дапаможа, - сказала яна мне. - Выратуе Леценьку.
Шурпаты язык пачаў прыводзіць у парадак маю поўсць.
- Альбо падаруе ему лёгкую смерць.
З таго часу я больш не бачыў брата. Пасталеў, пачаў хадзіць у каравулы, бараніць горад і Большых ад ворага. І толькі потым дачуўся ад знаёмых, што Леця ачуняў, жыў першы год на іншым канцы горада, а потым з'ехаў з Большымі ў сталіцу, дзе таксама далучыўся да абаронцаў.
Які ён цяпер? Ці пазнае мяне?
- Паважаныя пасажыры! Наш цягнік прыбывае на канцавую станцыю Мінск-Пасажырскі, - храпенне над маёй галавой сціхла.
- Лакаматыўная брыгада развітваецца з вамі і жадае вам усяго найлепшага! - Я праскочыў у дзверы і збег з прыступак проста ў ноч. Распушыў поўсць, каб абвыкнуць да холаду, і адразу заўважыў вялізную чырвоную літару побач з будынкам вакзала. Адной бядой меней: метро знайшоў.
Сышоўшы па прыступках пад зямлю, я забіўся ў нейкую шчыліну. Пра Мінск мне было крыху вядома ад старых катоў. Уночы метро не працуе, ды яшчэ трэба не трапіць нікому на вочы.
Абудзілі мяне пахі ежы. Кіёскі даўно паадчыняліся і пачалі гандляваць чабурэкамі ды смажанкамі. Як ні цяжка было заставацца ў сховішчы, я трымаўся. Крыху палягчэла, калі нехта кінуў недаедзены бяляш на зямлю. Я маланкай кінуўся да яго і перацягнуў у свой закуток. У жываце пацяплела, думкі пабеглі хутчэй. Амаль побач са мной немаладая жанчына паставіла вялікую клятчастую торбу і пачала адлічваць дробязь на праезд. На шчасце, маланка была зачынена не да канца, і хапіла трох удараў сэрца, каб апынуцца ўнутры.
Калі з двух бакоў пачуўся грукат цягнікоў, я зірнуў праз шчыліну на табло. Усё добра, ідзем налева. Мой прыпынак сёмы.
У вагоне торба апынулася пад лавай. Я ціха вылез і схаваўся за клятчастай тканінай. Своечасова! На наступным прыпынку прагучала "Кастрычніцкая стэйшэн", і жанчына з нечаканым спрытам выбегла з вагона. Месца торбы занялі ногі ў шырокіх штанах, а цягнік паехаў далей.
Перад станцыяй Усход я набраўся смеласці. Ледзьве расчыніліся дзверы, выскачыў і з усіх чатырох панёсся на лесвіцу. Некалькі паваротаў – і я спрабую аддыхацца пад прасторай неба. Што далей? Мінск. Усход. Больш Лейтэнант нічога не дадаў. Канспіратар... Куды цяпер?
Наперадзе праглядаліся абрысы незвычайнага будынка, падобнага да клубка нітак на талерцы. Я было скіраваўся туды, але хутка зразумеў, што гэта занадта далёка ад метро. Агледзеўся, заўважыў некалькі драўляных лаў і пайшоў туды. Прылёг, сцішыўся.
Цяжкія крокі і скрыгат дошак сядзення. Побач прысеў Большы. Я са здзіўленнем пазнаў у ім свайго ўчарашняга знаёмага.
- Ну, здароў, браце, - вочы глядзелі на мяне з пляча мужчыны. Вялізны чорны кот сядзеў там, нібыта дзівосная птушка. Мардаты, з агромністымі лапамі і бліскучай поўсцю, ён проста дыхаў сілай.
- Леця?
Кот схіліўся да мяне, і мы асцярожна абнюхалі адзін аднаму насы.
- Старшык... - правуркатаў ён. Большы цікаўна зірнуў на нас. - Так, мы даўно не кацяняты. У ворага ў Мінску шмат шпіёнаў, таму я выклікаў цябе.
- Чакаю загадаў, Лейтэнант, - адказаў я. Брат сышоў на лаву і сеў насупраць.
- Ты ведаеш гісторыю, - пачаў Леця. - Калі двухногія пачалі абрабляць зямлю, мы зразумелі, што ў іх ёсць будучыня. І тады мы абралі свой шлях: прыручыць Большых, зрабіць іх нашымі Братамі і годна выхаваць. Мы дапамаглі ім развітацца з дзікунствам, падтрымалі самых разумных, навучылі міласэрнасці. Яны працавалі да апошняга, каб нам было што есці і дзе жыць. А мы аддзячылі цеплынёй і вуркатаннем, мы нават стварылі штучную мову – мяўканне – асабіста для іх. Сёння мы амаль дасягнулі ўсяго, аб чым марылі цягам тысячагоддзяў...
- Але знайшліся незадаволеныя.
- Так. Некаторыя вярнуліся ў лясы альбо проста сышлі з дома. Дагэтуль на ускрайках Рыма жывуць тысячы вольных катоў, і мы паважаем іх выбар. Але былі і іншыя. Тыя, што патрабуюць зрабіць Большых не Братамі, а рабамі. Іх абражае, што Большыя не ведаюць пра наш розум, што больш не пакланяюцца нам. І таму сёння кожны прыпынак – стратэгічны пункт, а кожны свядомы кот пільнуе ворага.
- І бароніць Братоў. Я ведаю ўсё гэта, Леця. Што на гэты раз? Няшчасныя выпадкі? Новыя хваробы? Камп'ютарныя вірусы?
- Прыкладанне для смартфону. Не глядзі так, усё горш, чым падаецца. Яно перакладае для Большых Сапраўдную мову. І першымі яго выкарыстаем не мы. Вораг абвесціць вайну, а першымі ахвярамі будуць непавінныя каты.
- Але ж гэта немагчыма! Нават нашу штучную мову прыкладанні не бяруць!
- Яны зрабілі немагчымае. Усё трымаюць у сакрэце, дадзеныя толькі ў распрацоўшчыкаў. Нават гэтыя дробкі інфармацыі я з вялікай цяжкасцю здабыў, дзякуючы доўгай падрыхтоўцы і досведу майго Большага ў камп'ютарных справах. І галоўнае: я вылічыў адрас, з якога ідуць загады сувязным. Ты разумееш, аб чым я?
- Так, - маёй новай справай было дабрацца да старога дома на ўскраіне сталіцы.
- Калі ўсё там пабачыш, ніякай самадзейнасці. Да выхаду прыкладання яшчэ тыдзень. Прыходзь да мяне пад акно, і мы вырашым, як быць далей.
Вечарам я быў на месцы. Сметнік побач з хатай кішэў катамі. На шчасце, колькасць не дапамагала пільнасці. Большасць часу яны шукалі ежу і спрачаліся адзін з адным. Я дачакаўся, пакуль два ленаватых ахоўніка абыдуць драўляны будынак, праслізнуў да супрацьлеглай сцяны і ўлез у расчыненую фортку.
Катоў у пакоі няма, дзвер зачынена, агідны пах перагара. Гаспадар цяжка дыхае ў сне. З-за сценкі далятаюць прыглушаныя размовы.
- ... падазроная актыўнасць...
- ... адрас не вызначаны... ёсць небяспека...
- ... пераносім тэрмін запуска! Сёння ж ноччу! Пішы сувязным!
Матку іх пад хвост!
Лезу на ложак і труся аб чалавека спіной. Казычу хвастом. Большы неразборліва мармыча:
- Коцік... Есцікі табе...
Пакусваю за пальцы, піхаюся галавой у бок.
- Ну зараз, зараз...
Большы падымаецца і цягнецца на кухню. Я ценем рухаюся за ім. Бачу ў паўрасчыненыя дзверы іншага пакоя спіны ворагаў. Ім няма справы да п'янога, абы не перашкаджаў. Гаспадар лезе ў халадзільнік і жаліцца:
- Ізноў нічога! А коцікі ж мае галодныя. І пахмяліцца б...
Адчыняе дзверцы шафкаў, нічога не знаходзіць.
- А я вось пайду ды як скажу ёй! - раптам падскоквае ён. - Усё скажу! Не адкруціцца! - і вылятае з пакоя. Чую, як ён хапае куртку, лезе ў боты, бразгае дзвярамі. Хоць тут мне пашчасціла.
Ціха зачыняю дзверы на кухню. Аглядаюся яшчэ раз. Абадраныя сцены. Старая пліта. Аблуплены газавы балон, крыва прыкручаны да шлангу. Камп'ютар адразу за сценкай.
Паклікаць дапамогу? Няма часу. Адолець траіх разумнікаў, да якіх на грукат прыляціць увесь сметнік? Немагчыма.
З цяжкасцю выкручваю зубамі на поўную ручкі чатырох канфорак і духоўкі. Газ хутка разліваецца па кухні, забівае нос атрутным пахам. Не спяшаюся, займаю надзейнае месца на стале побач з запальнічкай. Смешная такая: націснеш лапай – а яна весела трашчыць і выкідае іскаркі.
Размова за сцяной спынілася.
- Што за смурод?
- Гэта з калідору.
- Ідзі зірні, што гэты дурань нарабіў на кухні!
За шклом дзвярэй заскакала паласатая пляма. Нарэшце, ручка апусцілася, і ў шчыліну прасунулася чорна-шэрая морда.
- Якога...
- Пільнуем ворага і баронім братоў, вырадак, - ласкава адказаў я, націскаючы кнопку.
***
Двое пілі ранішнюю каву і слухалі навіны. Дыктар распавядала, як межы Мінска пашыраюцца за кошт вёсак. Мінулым вечарам у такім новым раёне адбыўся выбух бытавога газу: нецвярозы гаспадар не закруціў канфорку, выходзячы з дому. Выпадковая іскра, успышка, а потым здэтанаваў стары балон. Драўляную будову зруйнавала: што не знішчыў выбух, тое паела полымя.
- Ну і жах, - яна прыціснулася да мужа.
- Піць трэба меней, - адрэзаў ён.
- Слухай, а цябе Леця не турбуе? З вечару не есць, не гуляецца. Ці не захварэў наш коцік?
- Нічога, няхай скіне трохі жырку. А я зусім забыўся табе расказаць: учора бачыў ката – ну зусім як наш! І на таго, з прыпынку ў Маладзечне, таксама вельмі падобны. Проста блізняткі! Наш Лецька так смешна з ім вуркатаў – вось, я нават на тэлефон засняў.
"Чакаю загадаў, Лейтэнант!"
Чорны з белымі лапамі кот сядзеў на падваконніку і ўпарта глядзеў праз шкло.
Пад акном нікога не было.
22-28 снежня 2018
БРАТЬЯ
Снег облепил каждую ветку. Редкие фонари подсвечивали фантастические очертания деревьев. "Красиво, но неудобно", - рассудил я, сидя на остановке.
Они подошли сзади и сразу заметили меня. Он — длинный, большой и опасный. Она — тоже длинная, но тонкая и гибкая. Большущие буро-жёлтые глаза, тёмно-золотая шерсть, солнечно-рыжие подпалины на коже. Изумительна!
- Смотри-ка, а здесь уже занято, - насмешливо протянул он.
- И так удачно занято, - улыбнулась она. - Ты не против?
Они отошли к окошку ларька. Я расслышал знакомый шорох и расслабился. Свои. Открытую пачку ароматных сухариков положили рядом.
- Угощайся, - проговорила она, и оба отошли. Сдержанно поблагодарив взглядом, я занялся едой. Самое время.
Они всматривались за перекрёсток, туда, где обычно первый раз мелькает автобус.
- Никого тебе не напоминает? - спрашивала она.
- Чёрная шуба, белые перчатки и почти моя комплекция? Знаю одного похожего, - с ленцой отвечал он.
Автобус подъехал, и они исчезли. "Приятная встреча", - отметил я, возвращаясь к осмотру своей территории. Который день всё удивительно спокойно. Не нравится мне это.
Подошло время смены караула. Рыжий сел рядом.
- Снова тишина?
- Да. Я тебе поесть оставил — угощайся, но будь начеку.
- Еда вниманию не помеха, - отозвался он и полез в пачку.
Я спрыгнул с лавки и направился в сторону ночлега.
- Ты только подойди к Миле сначала. Сообщение из столицы, - спохватился Рыжий.
- Позже не мог вспомнить?
- Так это тебе к красотке идти, а мне тут до утра мёрзнуть, - хитро оскалился он.
- Тебе, жирдяй, никакие морозы не помешают, - засмеялся я. - Пока! Стережём врага!
- Защищаем братьев!
Оказавшись под окном, я прислушался. Вокруг царила тишина. Занавеска на первом этаже колыхнулась, и я засмотрелся на черепаховую пушистость за окном. Перехватив мой взгляд, кошка подвинулась ближе.
- Вечер добрый, Старшина, - говорили её глаза. Люблю Истинную речь, нам стекло — не помеха. — Собирайся в путь. Караул за тебя примет Косматый.
- Что случилось, Мила?
- Ты же знаешь эту секретность, Старшик, - она потянулась. - Когда Сестра отправилась на работу, я завела компьютер, проверила почту. "Старшине срочно прибыть в Минск. Метро Восток". Отправлено с ящика Лейтенанта.
- Спасибо, дорогая. Ты расписание поездов не смотрела?
- Обижаешь! Последний через час. Тебе ребята бабушкиных гостинцев оставили. Я объяснила, что не будет времени на ужин.
- Ты моя умница! - Я направился к крыльцу и действительно нашёл несколько кружков ливерки. Быстро перекусив, развернулся в сторону вокзала. Оглянулся на окно — Мила ещё была там.
- Ты там осторожно, парень, - вдруг отозвалась она в моей голове. - Не заставляй старую Милку волноваться.
- Миледи не имеет возраста, - мягко ответил я.
Она спрыгнула с окна в квартиру, махнув на прощанье шикарным пушистым хвостом. Я же побежал на вокзал.
Попасть в поезд было несложно. Нетрезвый дядька, за которым я шёл, бросил рюкзак под сиденье, а сам разлёгся сверху. Мне оставалось только спрятаться между сумкой и стенкой.
Чем ближе до конечной, тем дальше отбегал сон. Почему вызвали меня? Есть ли связь с затишьем в нашем городе? И, наконец, как я встречусь с Лейтенантом?
Летя… Я помню, как он нас оставил. Мать говорила, что только у Больших есть нужные ему лекарства. Тем вечером мы подошли к зданию на вокзале, где покупают билеты. Мать подтолкнула Летю к фонарю, а сама отошла со мной под лавку, в полумрак.
Пассажиры проходили мимо котёнка, спешили по своим делам. Летя отвернулся от выхода и смотрел на нас — испуганный чёрный комочек. Я тёрся спиной о бок матери, подталкивал позвать брата домой, но она молчала.
Вдруг за спиной Лети появилась тонкая высокая фигура. До нас донёсся тихий шёпот:
- Котик, обернись! - тень склонилась, и рука с длинными пальцами коснулась его головы. Летя развернулся и поставил лапы на Большего. Я зажмурился от страха. Но тут от них донеслось мурлыканье — язык, на котором разговаривают котята:
- Добрая… Тёплая.. Ты будешь моей Большей Сестрой?
Тонкая тень взяла котёнка на руки и пошла в город. Мать расслабилась — я только тогда понял, какой напряжённой она была.
- Большая поможет, - сказала она мне. - Спасёт Летеньку.
Шершавый язык начал приводить в порядок мою шерсть.
- Или подарит ему лёгкую смерть.
С тех пор я больше не видел брата. Повзрослел, стал ходить в караулы, защищать город и Больших от врага. И только потом узнал от знакомых, что Летя выздоровел, жил первый год на другом конце города, а потом переехал с Большими в столицу, где тоже присоединился к защитникам.
Какой он сейчас? Узнает ли меня?
- Уважаемые пассажиры! Наш поезд прибывает на конечную станцию Минск-Пассажирский, - храп над моей головой затих.
- Локомотивная бригада прощается с вами и желает вам всего наилучшего! - Я проскочил в дверь и сбежал со ступенек прямо в ночь. Распушил шерсть, чтобы привыкнуть к холоду, и сразу заметил большую красную букву рядом со зданием вокзала. Одной бедой меньше: метро нашёл.
Сойдя по ступенькам под землю, я забился в какую-то щель. Про Минск мне было немного известно от старых котов. Ночью метро не работает, к тому же нужно не попадаться никому на глаза.
Разбудили меня запахи еды. Ларьки давно пооткрывались и начали торговать чебуреками и смаженками. Как ни сложно было оставаться в укрытии, я держался. Немного полегчало, когда кто-то бросил недоеденный беляш на землю. Я молнией бросился к нему и перетащил в свой закуток. В животе потеплело, мысли побежали быстрее. Почти рядом со мной немолодая женщина поставила большую клетчатую сумку и начала отсчитывать мелочь на проезд. К счастью, молния была застёгнута не до конца, и хватило трёх ударов сердца, чтобы оказаться внутри.
Когда с двух сторон послышался грохот поездов, я глянул через щель на табло. Всё хорошо, идём налево. Моя остановка седьмая.
В вагоне сумка оказалась под лавкой. Я тихо вылез и спрятался за клетчатой тканью. Вовремя! На следующей остановке прозвучало "Кастрычницкая стэйшен", и женщина с неожиданной скоростью выбежала из вагона. Место сумки заняли ноги в широких штанах, а поезд поехал дальше.
Перед станцией Восток я набрался смелости. Едва открылась дверь, выскочил и со всех четырёх понёсся на лестницу. Несколько поворотов — и я пытаюсь отдышаться под простором неба. Что дальше? Минск. Восток. Больше Лейтенант ничего не добавил. Конспиратор… Куда теперь?
Впереди просматривались очертания необычного здания, похожего на клубок ниток на тарелке. Я было направился туда, но быстро понял, что это слишком далеко от метро. Осмотрелся, заметил несколько деревянных скамеек и пошёл туда. Прилёг, затаился.
Тяжёлые шаги и скрип досок сиденья. Рядом присел Больший. Я с удивлением узнал в нём своего вчерашнего знакомого.
- Ну, здравствуй, брат, - глаза смотрели на меня с плеча мужчины. Большой чёрный кот сидел там, будто чудесная птица. Мордатый, с огромными лапами и блестящей шерстью, он просто дышал силой.
- Летя?
Кот склонился ко мне, и мы осторожно обнюхали друг другу носы.
- Старшик… - промурлыкал он. Больший с интересом посмотрел на нас. - Да, мы давно не котята. У врага в Минске много шпионов, поэтому я вызвал тебя.
- Жду приказов, Лейтенант, - ответил я. Брат спустился на скамейку и сел напротив.
- Ты знаешь историю, - начал Летя. - Когда двуногие начали обрабатывать землю, мы поняли, что у них есть будущее. И тогда мы избрали свой путь: приручить Больших, сделать их нашими Братьями и достойно воспитать. Мы помогли им распрощаться с дикарством, поддержали самых умных, научили милосердию. Они трудились до последнего, чтобы нам было что есть и где жить. А мы отблагодарили теплом и мурлыканьем, мы даже создали искусственную речь — мяуканье — специально для них. Сегодня мы почти достигли всего, о чём мечтали на протяжении тысячелетий…
- Но нашлись недовольные.
- Да. Некоторые вернулись в леса или просто ушли из дома. До сих пор на окраинах Рима живут тысячи свободных котов, и мы уважаем их выбор. Но были и другие. Те, кто требуют сделать Больших не братьями, а рабами. Их оскорбляет, что Большие не знают о нашем разуме, что больше не поклоняются нам. И поэтому сегодня каждая остановка — стратегический пункт, а каждый сознательный кот стережёт врага.
- И защищает Братьев. Я знаю всё это, Летя. Что на этот раз? Несчастные случаи? Новые болезни? Компьютерные вирусы?
- Приложение для смартфона. Не смотри так, всё хуже, чем кажется. Оно переводит для Больших Истинную речь. И первыми его используем не мы. Враг объявит войну, а первыми жертвами станут невинные коты.
- Но это невозможно! Даже нашу искусственную речь приложения не берут!
- Они сделали невозможное. Всё держат в секрете, данные есть только у разработчиков. Даже эти крупицы информации я с огромным трудом раздобыл, благодаря долгой подготовке и опыту моего Большего в компьютерных делах. И главное: я вычислил адрес, с которого идут приказы связным. Ты понимаешь, о чём я?
- Да, - моей новой задачей было добраться до старого дома на окраине столицы.
- Когда всё там увидишь, никакой самодеятельности. До выхода приложения ещё неделя. Приходи ко мне под окно, и мы решим, как быть дальше.
Вечером я был на месте. Помойка возле дома кишела котами. К счастью, количество не помогало внимательности. Большую часть времени они искали еду и спорили друг с другом. Я дождался, пока два ленивых охранника обойдут деревянное строение, проскользнул к противоположной стене и влез в открытую форточку.
Котов в комнате нет, дверь закрыта, отвратительный запах перегара. Хозяин тяжело дышит во сне. Из-за стены долетают приглушённые разговоры.
-… подозрительная активность…
-...адрес не определён… есть опасность…
-… переносим сроки запуска! Сегодня же ночью! Пиши связным!
Мать их под хвост!
Лезу на кровать и трусь о человека спиной. Щекочу хвостом. Больший неразборчиво бормочет:
- Котик… Поесть тебе…
- Покусываю за пальцы, пихаю головой в бок.
- Ну сейчас, сейчас…
Больший встаёт и тащится на кухню. Я тенью двигаюсь за ним. Вижу в полуоткрытую дверь второй комнаты спины врагов. Им нет дела до пьяного, лишь бы не мешал. Хозяин лезет в холодильник и жалуется:
- Опять ничего! А котики мои голодные. И похмелиться бы…
Открывает дверцы шкафчиков, ничего не находит.
- А я вот пойду да как скажу ей! - вдруг подскакивает он. - Всё скажу! Не отвертится! - и вылетает из комнаты. Слышу, как он хватает куртку, лезет в сапоги, хлопает дверью. Хоть тут мне повезло.
Тихо закрываю дверь на кухню. Осматриваюсь ещё раз. Ободранные стены. Старая плита. Облупленный газовый баллон, криво прикрученный к шлангу. Компьютер сразу за стеной.
Привести помощь? Нет времени. Одолеть троих умников, к которым на шум сбежится вся помойка? Невозможно.
С трудом выкручиваю зубами на полную ручки четырёх конфорок и духовки. Газ быстро разливается по кухне, забивает нос ядовитым запахом. Не спешу, занимаю надёжное место на столе рядом с зажигалкой. Смешная такая: нажмёшь лапой — а она весело трещит и выбрасывает искорки.
Разговор за стеной прекратился.
- Что за вонь?
- Это из коридора.
- Иди посмотри, что этот идиот натворил на кухне!
За стеклом двери запрыгало полосатое пятно. Наконец, ручка опустилась, и в щель просунулась чёрно-серая морда.
- Какого…
- Стережём врага и защищаем братьев, урод, - ласково ответил я, нажимая кнопку.
***
Двое пили утренний кофе и слушали новости. Диктор рассказывала, как границы Минска расширяются за счёт деревень. Прошлым вечером в таком новом районе произошёл взрыв бытового газа: нетрезвый хозяин не закрутил конфорку, выходя из дома. Случайная искра, вспышка, а потом сдетонировал старый баллон. Деревянное здание превратилось в руины: что не уничтожил взрыв, то пожрало пламя.
- Ну и жуть, - она прижалась к мужу.
- Пить надо меньше, - отрезал он.
- Слушай, а тебя Летя не беспокоит? С вечера не ест, не играет. Не заболел наш котик?
- Ничего, пускай скинет немного жирка. А я совсем забыл тебе рассказать: вчера видел кота — ну совсем как наш! И на того, с остановки в Молодечно, тоже очень похож. Просто близнецы! Наш Летька так смешно с ним мурлыкал — вот, я даже на телефон заснял.
"Жду приказов, Лейтенант!"
Чёрный с белыми лапами кот сидел на подоконнике и упрямо смотрел сквозь стекло.
Под окном никого не было.
22-28 января 2018
Перевод 11 февраля 2018
Апавяданне надрукавана ў 3 нумары часопіса "Маладосць" (2018)
Свидетельство о публикации №218072901361