Спатычка

СПАТЫЧКІ
Любая добрая справа абавязкова пачынаецца з нейкай спатычкі. Так мяне вучылі мнахі. Нейкая парушынка патрапіць у вока, каб стварыць перашкоду. Гэта амаль што правіла. Будзь асабліва пільным і ўважлівым, калі ўсё пачалося без сучка і задзірынкі і далей робіцца як бы само сабою, нават без тваіх намаганняў. Спыніся. Аглядзіся навокал. Прыслухайся да сябе і наваколля. "Яму сам рагаты собіць", "Чорт качагарыць і ў топку паленцы падкідвае" - гавораць у народзе пра такі стан рэчаў. І ды задумайся: ці не падмялі перад табою дарогу сваімі хвастамі нячысцікі?
Падобную, але зусім іншага роду спатычку чакай і тады, калі ты шчыра ад усяго сэрца аказаў нейкаму міласць. За бліжэйшым вуглом цябе ўжо чакаюць, каб зрабіць падсечку і ўкрасці благадаць.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →