Пра сапрауднага паэта

Перш-найперш спачатку трэба вырабіцца ў Сапраўднага Чалавека, а потым можна станавіцца кім заўгодна, і тады ты будзеш заўсёды Сапраўдным. Пагаворым, а што ж такое сапраўдны паэт?
Сапраўдны паэт павінен умець так запудрыць мазгі чалавеку, каб у таго ажно розум скруціўся. Каб чалавек аглядзеўся навокал сябе і спытаўся: "А хто ж я? І для чаго жыву?".
Сапраўдных паэтаў вельмі мала, іх амаль што няма на зямлі. Бо ў сапраўднага паэта павінен быць сапраўдны сябар. І сапраўдная сям'я. І дзеці ў такога паэта павінны быць сапраўднымі.
Усё жывое ведае сапраўднага паэта асабіста, бо іначай нельга, ён жа сапраўды сапраўдны.
Калі сапраўдны паэт ідзе па вуліцы, то дзеці якія біліся ў істэрыцы, малацілі ножкамі і ручкамі па землі, нечага патрабуючы ў сваіх бацькоў, -- раптам упадаюць у ступар, глядзяць на сапраўднага паэта здзіўленымі вачыма, а потым міла ўсміхаюцца, быццам убачылі цуд. Калі сапраўдны паэт праходзіць міма дзіцячай пясочніцы, дзеці кідаюць свае гульні і праводзяць яго вачыма. Але больш за ўсё сапраўднага паэта ведаюць навакольныя птушкі, галубы, вароны, сарокі... І сабакі. Сабакі ўсяго мікрараёна ведаюць сапраўднага паэта, бо ён заўжды ходзіць з сапрадным сабакам.
Дык хто ж з нас адпавядае ўсім гэтым крытэрыям, той і можа сказаць, што ён сапраўды -- Паэт.


Рецензии