Сучок

Сучок
Даўно гэта было. Восень. Нейкая нязначнае свята, ці то Маковей, ці то Головосек... Нейкага такога шэраговага святога. А я люблю дровы калоць. Вельмі люблю. Узяў сякеру і завіхаюся на прыгуменку. Маруся Кузмічыха суседка міма праходзіць:
- А шчо гэто ты дровы колеш?
- А шчо?
- Сёння свято.
-Еке?
Ну яна і назвала, ці то Маковей, ці то Головосек...
А я размахваюся сякераю і адказваю: "Марусе, работаць ніколі не грэх"
Сказаў і ўбіў у чурбан з усяе сілы сякеру.
Сучок адскоквае і секануў мне пад вока. І так выразна пачулася ў галаве: "Я тобе покажу не грэх". Памацаў твар, далонь у крыві. Падумаў са страхам, а калі б у вока пацэліў гэты сучок? Так і пакінуў сякеру ў чурбане. Пайшоў у хату. Разглядваю ў люстэрка ранку. Думаю над гэтым дзіўны здарэннем. Прыбягае праз хвілін дзесяць баба Маруся. Расказваю ёй, а яна: "Гэто я віновата. Забулася тобе сказаць, коб не робіў нічого".


Рецензии
Сглазили... Чтобы противиться устарелым нормам и отстойным понятиям, нужно иметь ТИТАНИЧЕСКУЮ силу воли и уверенность в своей правоте!..

Светлана Шакула   11.09.2018 14:29     Заявить о нарушении
Так.На той час я не меў такой сілы.

Анатоль Кудласевич   23.09.2020 19:18   Заявить о нарушении