Ноа ноа3 па-беларуску

Блюзнерства.

               
                Надо вот что понять, - что явилось именно
                сегодня толчком, чтобы это произошло. То ли
                это какой-то график-план, когда он наметил
                заранее, что это именно сегодня произойдет,
                то ли это спонтанный толчок был", - сказал
                А.Бастрыкин на совещании в Керчи,
                видеозапись которого распространил СК в
                пятницу. (СМІ)

Раніцай 15 кастрычника, у дзень забойства духоўнага, нацыянальнага сімвала Ўкраіны Сцяпана Бандэры на ягоную магілу ў Мюнхене патаемна прыйшло шасцёра маўклівых мужчын са сціплымі ўпрыгожваннямі: некалькі чырвоных знічак, па гаршчочку жоўтых хрызантэмаў з блакітнай стужкаю парасстаўлена ў зямлю па баках, ды некалькі сцягоў блакітна-жоўтых пяшчотна ахінулі абдымкам падножжа вялікага белага крыжа.
Мы ніколі не даведаемся, чаму яны гэта зрабілі, хто яны такія, адкуль; як яны ставяцца да асобы Бандэры, ці прыйшлі яны пакутаваць аб сусветна асуджанай душы, ці ўшанаваць памяць свайго гістарычнага негалоснага лідэра. Яны прыйшлі самотна і пайшлі моўчкі, адзінае, што магчыма неяк аналізаваць - гэта аднолькавы выраз на іхніх цьмяных прыхаваных тварах і можа нейкія цярпліва-балючыя эмоцыі ў вачах, але магчыма, мне гэта толькі здалося.
Радасныя крылы дабра бадзёрага ўжо шамацяць з-за кустоўя, пхнуць маркоту ў спіну, ужо лезе цікаўская камера ў сэрца загадзя асуджанага ціхамірнага гуртка і калупае, калупае зласлівы голас карэспандэнта застарэлую агульную на ўсіх рану. Раве за спіною актывіста натоўп неўтаймаваны тысячамі разяўленых ратоў: "распні яго", ганебная таблічка весіцца на крыж:
"Цар іудз..." (закрэслена)
"Духоўны лідэр Укр..." (закрэслена)
"Нацыст, фашыст украінскі зарыты тут..."
Не, гэта не 15 нісана, гэта не Понці Пілат мые рукі блакітам сцягоў Украіны, але чаму так смутна, чаму падаецца гэта занадта, невыносна несправядлівым, я не ведаю. Можа, нехта занадта, шкадліва чуллівы.

Добра знаходзіцца пад упэўненаю аховаю радасных белых крылаў дабра бадзёрага на шляху да раю ўсеагульнага. Самай пачэснаю праўдаю ганарыцца. Але тоўсты белы крыж на магіле падаецца мне святлейшым, мілейшым, і чамусці хочацца яго трымаць, яго трымацца. Рызыкоўная рэч і справа цёмная.

Чаму? Бо ёсць вострая мяжа чалавечай несправядлівасці, ёсць цянюткая мяжа, як бліскучае лязо, цянюткая, пругкая і плыткая, мяжа раўнавагі, якая не павінна перапоўніцца. Бо ёсць звышчуллівы звышжывы нехта, нехта хтанічны, хто сцеражэ мяжу і мае волю і дазвол на рэгуляванне несправядлівасці адносна ісціннага дабра і зла.

Страшныя, жахлівыя словы Ісуса чутныя з-пад крыжа:
"Дочкі Ерусалімскія! Не плачце па Мне, а плачце па сабе і па дзецях вашых;
бо надыходзяць дні, калі скажуць: дабрашчасныя няплодныя, і ўлоньні, якія не радзілі, і грудзі, якія не кармілі!
Тады скажуць гарам: упадзеце на нас! і пагоркам: накрыйце нас!
бо, калі з зазелянелым дрэвам гэта робяць, дык з сухім што будзе?"

Сямнаццатага кастрычніка ідзе Нянавісць і нішчыць, забівае зялёнае дрэва.
Сямнаццатага нісана ўскрасае Справядліваць, каб нагадаць людзям пра Ісціну.

Іншым разам я думаю так: калі б не было тых шасцёх Пятроў, што адракліся Хрыста ці там нейкага бандыта Бандэры, калі б апасля не перакрыжаваліся мячы дасціпнае бяседзі ў сеціве, можа тая, другая бомба ўзарвалася таксама. Ці хапіла адной слязінкі, каб яе абяззброіць?
А іншым разам так: а можа, каб карэспандэнту трошкі ўвалілі, то можа і ўвогуле не адбылося тых забойстваў. Бо крыўда была б меней неадэкватная моманту. Меней неадэкватнаю - хлусня дабра бадзёрага пра сваю Нянавісць.

На фотаздымку сапраўдны тэрарыст, які сёння і тут абвінавачваецца мною, Імай Іро, у здзяйсненні тэракта ў Керчы.


https://www.youtube.com/watch?v=WpAzK-lZ-3c


Рецензии