Пой, ластаука!

(да 70-годдзя з дня нараджэння Яугенii Янiшчыц)

Пой, палеская ластаука, пой!
Пой пра зоркi i зiму, кветкi i лета!
Дабрыня i спагада - поруч з табой,
Думка споведдзю сэрца сагрэта.

Юнак брау дзяучыну пад словы твае,
I вершам тваiм бласлауляла нас мацi,
Твая калыханка, як час настае,
Плыве у начы над калыскай дзiцяцi.
 
Нядоугiя годы птушцы Палесся
Адмерау Гасподзь наш - цi скупа, цi шчыра?
Як стрэлы, нясуцца радкi з паднябесся,
Iх след на скрыжалях запiсаны мiру.

Жэнечка, Жэня! Паэтка ад Бога!
Ты рана пазнала з Радзiмай расстанне!
Сцелецца легка у аблоках дарога,
Прымi наш паклон, як у каханні прызнанне!


Рецензии