Каб не той капялюш

  Міхась жыў як людзі,ніколі ні з кім не скандаліў,працаваў у калгасе,
трымаў някепскую гаспадарку,вольныя гадзіны праводзіў на пчальніку...і
толькі тады,калі там не было тэрміновай працы,не раіліся пчолы,выцягваў
рыштунак ды ішоў на блізкае возера,каб парыбачыць,адпачыць ад хатніх
турбот.Былі ў яго ўлюблёныя месцы,дзе,чакаючы,пакуль возмецца рыба,мог
сядзець гадзінамі.
     Вось і ў той дзень з самага ранку ён кінуў жонцы:
   -Вера,я на возера.Можа,чаго налаўлю.А ты,калі што,пакліч.Ведаеш,дзе
шукаць.
    Праз паўгадзіны ён ужо быў на месцы.Разматаў вуды,закінуў іх далей
ад берага,прысеў на калоду,якую яшчэ летам укапаў пад лазовым кустом,каб
можна было схавацца ад сонца і ветру,-стаў чакаць.
    Аднак і на жаль,марна:паплаўкі стаялі на месцы і варушыцца нават не
збіраліся,а вось мазгі.
    Бяда ў тым,што ўчора ўвечары Міхась сустрэў свайго сябрука,пасядзелі
з ім,трохі лішняга выпілі.
    Карацей,пакуль рыба не бярэцца,вырашыў ён схадзіць у краму -"на піва".
Падняўся з калодкі,для размінкі разоў колькі прысеў і,зняўшы капялюш,павесіў
яго на сук.Гэта каб іншыя рыбаловы бачылі,што месца занятае.
    Колькі ён піў тое піва -гадзіну ці дзве -вёска ўжо забылася,а вось як
вяртаўся назад,на возера,памятае дагэтуль.
    Значыць,шыбуе Міхась назад і яшчэ здалёку бачыць,што ля вады неяк мнагавата людзей.Нехта з іх на беразе стаіць,нехта - плавае.І голас адтуль.
Як быццам жанчын:
    -А любенькі ж мой!А штож ты нарабіў?А на каго ж ты мяне пакінуў?...
    -Што там зрабілася? -пытае Міхась у нейкага незнаёмца.
    -Ды тапельца шукаюць.Капялюш,бач,плавае,а чалавека няма.Значыць таго.
З канцамі.
    -Дык там жа мой капялюш,-кажа Міхась.-Я яго на куст павесіў,калі ў краму
адыходзіў.Мусіць,ветрам знеесла.І вудвчкі мае.
     Разважаючы так (уголас),падыходзіць бліжэй і.
     Нямая сцэна,як у "Рэвізоры": усе павярнуліся,глядзяць на Міхася.І Вера,
жонка ягоная,уласным вачам не верыць:спачатку абняла гаспадара,абмацала,
па галаве ды па спіне пагладзіла,а потым давай біць па чым папала і
прыгаворваць:
     -А чорт жа ты лысы! Жывы!...Дзякуй Богу!...Я ж думала,ты ўтапіўся.
    З той пары мала хто зваў Міхася па прозвішчы,ўсё болей тапельцам.
 


Рецензии
Моя мила Украина где родился мой батька.Скучаю очень люблю две Страны. Речь украинскую. Спасибо .С УВАЖЕНИЕМ к ВАМ. Юлия.

Юлия Резникова   25.02.2019 00:18     Заявить о нарушении
Спасибо за рецензию.Украинский и белорусский языки
во многом схожи.Ещё пацаном в 60 годах я был на
Украине и отлично общался с людьми,которые меня
в то время очень от всей души приютили и от всего
сердца старались мне помочь.

Николай Богданов 6   25.02.2019 18:02   Заявить о нарушении