Дзённiкавыя занатоукi

17.07.2018
Хто спрабаваў раскладаць сябе “на пазлы”? Вядома ж, я маю на ўвазе не  дзіцячую гульню і  не літаральнае раскладанне, а ўнутранае адчуванне сябе, своеасаблівы глыбінны аналіз сябе самога.
     Але, бывае так, што ў працэссе “раскладання” раптам заўважаеш, што нейкі “пазл” знаходзіцца не на сваім месцы, ці зусім не патрэбны, бо  перашкаджае табе рухацца ў выбраным  напрамку. Тады ты проста мяняеш гэты “пазл” на іншы. Бывае, што ў выніку гэтага ўнутранага аналізу і “замены пазлаў” мяняецца і ўвесь “малюнак” – ты сам.
      Усведамленне такіх унутраных змен і надае адчуванне сябе, як сапраўднага творцы, бо менавіта ты і ёсць той цудоўны Майстра, які здолеў сатварыць нешта новае, арыгінальнае – тое, чаго дасюль не было – адноўленага сябе – больш цікавага і дасканалага.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →