Каляины

                На шляху бываюць каляіны,якія не абысці і не аб'ехаць.
                Так і ў жыцці сустракаюцца свае каляіны,які патрабуюць
                немалых намаганняў,каб іх ліквідаваць.


         ВЯСКОВЫ РАМАН,

     Прыпар пасля жнівеньскіх залеў вельмі спрыяў росту
грыбоў. Апоўдні я надумаў схадзіць у бліжэйшы лес,
раптам пашчасціць. З кошыкам і нажом рушыў напрамкі
праз поле. На небе ні хмаркі. Прыродны спакой парушалі
калгасныя камбайны
— прыбіралі багатую ярыну. У хмы
-
зняку заўжды весела шчабяталі рознагалосыя птушкі, а
сёння ціха. На ўскрайку знайшоў некалькі падасінавікаў
і абабкаў, вырашыў паглыбіцца ў сасоннік, дзе кольвечы
збіраў лісічкі і чорныя грузды. І не прыкмеціў, як чор
-
ная хмара зацягнула амаль усё неба, сцямнела ў бары.
Застагнаў лес, тады да мяне дайшло, чаму маўчалі птушкі.
Узняўся моцны вецер. Месцамі з каранямі выварочвалі
-
ся стагадовыя дрэвы, чапляючыся за сваіх суродзічаў,
штабялямі клаліся на зямлю. Праз колькі хвілін сыпануў
буйны дождж з ільдзінкамі з гарошыну ці нат галубінае
яйка. Я стаў пад тоўстую сасонку з вялікім спадзевам, што
яна вытрымае стыхію, і са страхам паглядаў на счарнелае
неба, шукаючы паратунку — хоць кавалачак светлыні.
За свае дваццаць пяць гадоў я не раз бачыў бураны, але
такога яшчэ не прыпамінаў. Ды ўсё скончылася хутка, як
і пачалося. Засвяціла зыркае сонейка, заспявалі птушкі.
Нейкі час я яшчэ пастаяў пад ратавальным дрэвам, раз
-
думваючы аб прыроднай навале, і з паўпоўным кошам
стаў выбірацца з лесу, патрапляючы на завалы. Раптам
за некалькі крокаў пачуў ціхае дзявочае ўсхліпванне:
пад невялікай елкай пятнаццацігадовае дзяўчо выцірае
рукамі твар.
— Напалохалася? Годзе плакаць, усё скончылася. Як
ты тут з’явілася?
Толькі зараз, як яна ўзняла галаву і зірнула на мяне, я
ўгледзеў прыгожы твар, каштанавыя валасы кучаравымі
завітушкамі спадалі на плечы і прыкрывалі лёгкае стра
-
катае мокрае адзенне, пад ім віднелася моцнае маладое
цела. Ад страху ці холаду па ім беглі дрыжыкі.
— Што гэта было? Думала, канец свету. Захацела
грыбоў крыху сабраць на вячэру, а тут такое пачалося, —
усхліпвала Насця.
Я падышоў да дзяўчыны бліжэй, дакрануўся да галавы,
пагладзіў па валасах, адчуў незнаёмую прыемнасць. Як
мага лагодней сказаў:
— Годзе плакаць. Давай разам выберамся на ўскраек,
там сонца нас хутка сагрэе і абсушыць мокрую вопратку.
Насця не адхілілася ад маёй рукі, толькі крыху адвяр
-
нула галаву. Запыталася:
— Аднойчы бачыла вас у ваеннай вопратцы ў сусед
-
няй вёсцы.
— Служу ў арміі. Водпуск заканчваецца праз два дні.
Прыехаў праведаць бабулю.
За размовай не прыкмецілі, як выйшлі з лесу.
— Час развітвацца. Вунь мая вёска віднеецца. Дзякуй,
што падтрымалі. Ужо і вопратка высахла,
— казала Насця.
Рукамі правяла ўздоўж сукенкі, распрамляючы. Гэтым
яшчэ раз падкрэсліла стройную фігуру.
— Да пабачэння, Дзіма, можа, калі-небудзь яшчэ
сустрэнемся, — усміхаючыся, збочыла ў родным кірунку.
— Чакай, Насця. Крыху адсыплю табе грыбоў, бо
нават супу не зварыш.
Зачырванелая дзяўчына аднеквалася. Я таропка па
-
дышоў і адсыпаў большую палову.
— Зараз не сорамна і дахаты вяртацца.
Праз некалькі крокаў разам азірнуліся і, шчаслівыя,
памахалі адно аднаму. Падскокваючы, яна радасна ад
-
далялася.
Насця не выходзіла ў мяне з галавы. Вельмі хацеў
спаткацца. На выпадковасць не шанцавала. Шукаць
саромеўся, акрамя імя, нічога не ведаў. Спытаў у бабулі.
— Хто так знаёміцца, унучак?! Там такіх Насцяў пяць
ці болей. Жаніся хутчэй. Навошта табе вясковая, няўжо
гарадскіх мала? Затлумі галаву якой-небудзь генераль
-
скай дачцэ — і служба ўзляціць.
Прызнацца, я меў на прыкмеце адну, з якой разам
служылі ў войску. Дачка не генерала і нават не ваеннага.
Нейкае пачуццё мне не дазваляла прызнацца ёй у каханні.
Так і не ажаніўся.
Аднойчы бабуля пайшла ў храм. У знаёмых спытала
пра Насцю. Тыя сказалі, што, мабыць, дачка агранома,
пасля медвучылішча фельчаркай працуе.
Як аказалася, і сапраўды. У чарговы раз дзяўчына
рабіла планавы прафілактычны абход. Дзімава бабуля,
угледзеўшы медычку праз акно, хуценька лягла ў ложак,
паскардзілася на ціск і галаўны боль. Сапраўды, ціск
крыху павышаны. Насця прапанавала лекі і пацікавілася:
— Лізавета Пятроўна, родныя вас не наведваюць?
— Мілае дзіцятка, у мяне толькі адзін унучак. Сынок
памёр тры гады таму, нявестачка жыве далёка, сюды не
паказваецца. Папрашу цябе: на стале канверт з адрасам
і грошы. Дзіцятка, не палянуйся, схадзі на пошту і дай
вестачку ўнучку, каб прыехаў хутчэй, а то незнарок
памру і не убачу яго.
— Ляжыце, Лізавета Пятроўна, не ўставайце. Сёння і
адпраўлю, а заўтра зраблю вам яшчэ адзін укол — хутка
палепшае.
Узяўшы канверт, Насця вачам не паверыла. Адрас вай
-
сковай часці. На імя Дзмітрыя. Няўжо той самы Дзіма?!
Назаўтра пад вечар дзяўчына зноў зазірнула да
Лізаветы Пятроўны.
Прыадчыніўшы дзверы, ля стала ўбачыла Дзіму ў ва
-
еннай форме. Погляды сустрэліся. Высокая, стройная,
прыгожая, з тымі ж завітушкамі. Хлопец прашаптаў:
— Бабуля, гэта мая Насця. Як доўга я яе чакаў!
Старая, не ўстаючы з ложка, моўчкі ўсміхнулася.
 
                ЗАЙДРАСЦЬ.

Сонца садзілася за гарызонт, але было яшчэ вельмі
спякотна. Па вузкім тратуары, стукаючы тоненькімі аб
-
цасамі, Ганя ў лёгкай стракатай сукенцы ішла ў кірунку
офіса буйной будаўнічай арганізацыі, дзе працаваў ды
-
рэктарам яе бацька
— Аляксей Пятровіч. Тут жа ў бух
-
галтэрыі працавала і сястра Гані, на якую яна старалася
быць ва ўсім падобнай. Даша была старэйшай за сваю
сястру на тры гады і заўжды апраналася вельмі стылёва
і модна, а таму і кавалераў мела шмат, але ні з адным
справа да шлюбу не даходзіла. У апошнія месяцы яна
стала нервовай і заўжды чаплялася да сваёй малодшай
з якой-небудзь недарэчнасцю.
Прыйшоўшы ў офіс і падняўшыся на трэці паверх,
Ганя запыталася ў маладзенькай і прывабнай сакратаркі:
— Мой тата на месцы, не заняты?
Тая падняла мілавідны тварык, усміхнулася так, бы
-
ццам перад ёй стаяў малады і прывабны, і тоненькім
галаском, гледзячы Гані проста ў вочы, адказала:
— Праходзьце, калі ласка, ён толькі што вярнуўся з
новага аб’екта.
Ганя павярнулася, рашучым крокам падышла да вялі
-
кіх дзвярэй татавага кабінета і пацягнула іх на сябе. У
першую хвіліну яна прыкмеціла, што Аляксей Пятровіч
сядзеў за паўкруглым сталом і разглядаў нейкія важныя
паперы, але, убачыўшы ў дзвярах сваю дачку, хуценька
падняўся і таропкімі крокамі пайшоў ёй насустрач, пры
-
гаворваючы:
— Ну, прывітанне, мая дарагая. Якім чынам ты сюды
завітала, можа, што здарылася дома, а можа, грошы
спатрэбіліся? Расказвай хутчэй, не цягні.
Затым заключыў яе ў абдымкі, пацалаваў у твар і,
паказваючы рукой на крэсла, якае стаяла каля стала,
ласкава прагаварыў:
— Сядай, калі ласка, і хваліся, з чым прыйшла.
Ганя часта прыходзіла сюды, калі яшчэ не працавала, і
прасіла ў яго грошы на марозіва і цукеркі альбо на квіток
у кіно. Зараз ёй споўнілася 23 гады, і пасля заканчэння
медінстытута яна працуе тэрапеўтам у мясцовай баль
-
ніцы, а таму яе візіты зараз былі не вельмі частыя. Яна
ветліва ўсміхнулася, прысела на краёк крэсла і падняўшы
свае шэра-зялёныя вочы, засакатала:
— Не, усё добра, татачка. Я зайшла папярэдзіць цябе,
каб ты сёння доўга не затрымліваўся на працы і быў з
мамай дома. Я дамовілася з Ігарам у дзесяць гадзін вечара
завітаць да нас і пазнаёміць вас, а зараз іду на спатканне
з ім.
Крыху паразмаўляўшы, Ганя зірнула на гадзіннік і
заспяшалася:
— Ай, татачка, да вечара. За вячэрай аб усім і параз
-
маўляем. Мне трэба хутчэй ісці, а то Ігар будзе хваля
-
вацца.
Яна павярнулася і спешна пайшла да дзвярэй, маха
-
ючы рукой. Аляксей Пятровіч праводзіў яе поглядам, а за
-
тым, сеўшы за стол і палажыўшы на яго рукі, задумаўся:
— Вось і вырасла мая малодшая дачка, якая быццам
учора толькі хадзіла ў школу і забягала сюды, каб па
-
прасіць на квіток у кіно манетку. Як бяжыць час. Няўжо
хутка і мы састарымся і будзем гадаваць унукаў, седзячы
на лаўцы каля дома?
Ён заўжды болей любіў сваю малодшую дачку і часта
песціў яе, можа, таму, што яна была болей сур’ёзная
і ласкавейшая да сваіх бацькоў, пастаянна цікавілася
справамі на працы і станам здароўя, у адрозненне ад
старэйшай, якая толькі тады песцілася, калі ёй патрэбна
было што-небудзь купіць. Затым, зірнуўшы на гадзіннік,
які паказваў восем гадзін, сабраў паперы са стала і сунуў
іх у першую шуфлядку. Выйшаў з кабінета ў прыёмную,
дзе яго чакаў вадзіцель. Ён прыпыніўся насупраць яго і,
гледзячы прама ў твар, прагаварыў:
— Мікола, сёння можаш быць вольным, мяне падвозіць
не трэба, крыху прайдуся па горадзе. Заўтра к сямі гадзі-
нам раніцы пад’едзеш, як заўсёды. Да пабачэння.
— Да пабачэння, Аляксей Пятровіч.
З офіса яны выйшлі разам і праз хвіліну разышліся ў
разныя бакі. Пятровіч дадому ішоў не спяшаючыся. Не
пакідалі думкі пра Ганю, а яшчэ ўспаміналася першае
знаёмства з Кацярынай, з якой пражыў душа ў душу
вось ужо амаль трыццаць гадкоў. Праўда, былі невялікія
спрэчкі па маладосці, але яны не паўплывалі на іхняе
каханне, ды і зараз ён не жадаў бы іншай жанчыны.
Калі прыйшоў дадому, Кацярына ўжо завіхалася на
кухні. Ён падышоў да яе, абняў за плечы і запытаўся:
— Можа, табе дапамагчы? Дык я зараз, толькі крыху
пераапрануся.
— Не, не трэба, я ўжо ўпраўлюся сама, засталося
ўсяго нічога. Ідзі адпачывай.
Вечарам, як і абяцала, Ганя прыйшла разам з Ігарам.
Стол накрылі ў гасцёўні. Было шмат закусі, але без
алкаголю. Аляксею і Кацярыне малады чалавек адразу
спадабаўся. Быў ён крыху старэйшы за дачку, амаль на
галаву вышэйшы за яе, прывабны з твару, разгаворлівы,
але кожнае слова, раней чым сказаць, абдумваў.
таму, што сустракаюся з патрэбнымі мне людзьмі, хачу
адкрыць свой бізнес па будаўніцтве і продажы будаўні
-
чых матэрыялаў. Мне ніхто не трэба, акрамя цябе, колькі
мне гэта паўтараць!
У душы Ганя паверыла яму і на гэты раз, але той ліст не
даваў спакою, ды яшчэ размова з сястрой, і яна, гледзячы
на свайго мужа як можна спакайней, адказала:
— Няхай, на гэты раз паверу, але калі будзеш пры
-
ходзіць позна дамоў, я не пацярплю гэтага і падам на
развод.
Некалькі месяцаў яны жылі дружна і мірна. Ігар ста
-
раўся па магчымасці болей удзяляць ёй увагі. Нават пару
разоў схадзілі ў кіно. Ганя стала зусім забывацца на тыя
словы сястры, але вось неяк пад вечар Даша зноў забег
-
ла да яе. У час размовы Ганя падзялілася з ёй радаснай
навіной:
— Ведаеш, Даша, я ўчора хадзіла ў паліклініку. Я ця-
жарная. У нас з Ігарам будзе дзіця.
— А ў мяне для цябе таксама чарговая вестка, на вось,
глядзі,
— задаволена загаварыла Даша, дастаючы свой
мабільнік з сумачкі.
— Чакай, зараз адшукаю фоткі. Ну
што, не я табе казала, што дакажу здраду Ігара? Мне ўда
-
лося яго сфатаграфаваць на мабільнік з той дзяўчынай,
бачыш, як яны цалуюцца.
Ганя ўзяла з яе рук мабільнік, стала ўглядацца ў фоткі,
а затым прамовіла:
— Тут жа нічога не бачна, вельмі далёка, і не распаз
-
наць хто.
— Давай сюды, я паспрабую павялічыць і прыблізіць.
Гнаць яго патрэбна адсюль, пакуль ён сам цябе не кінуў.
Яна народзіць раней, чым ты, і ён стане бацькам для таго
дзіцяці, а не для твайго. Можа, і зараз не паверыш?
Ганя разгублена глядзела на фатаграфію Ігара, які
цалаваўся з нейкай незнаёмай цяжарнай дзяўчынай каля
аўтамабіля.
— Гэтага не можа быць, няхай толькі вернецца,
— за
-
тым, аддаючы назад мабільнік, дадала:
— Хопіць з мяне,
зараз я абавязкова з ім разбяруся, на гэтым жа тыдні
падам заяву на развод.
— Даўно гэта трэба было зрабіць,
— яшчэ болей падлі
-
ваючы масла ў полымя, упэўнена загаварыла Дашка і тут
жа стала хуценька збірацца дахаты.
— Пакуль, я пабегла
дамоў, не хачу, каб Ігар застаў мяне тут.
Калі за сястрой зачыніліся дзверы, Ганя задумалася не
на жарт, але як гэта зрабіць без вялікага скандалу, яна
не ведала і вырашыла за вячэрай прызнацца яму, што
зацяжарала. Ёй хацелася пабачыць, як Ігар адрэагуе на
гэтую вестку. І калі ён прыйшоў з працы і зачыніўся ў
ванным пакоі, Ганя дастала яго мабільнік і ўгледзела ў ім
некалькі эсэмэсак ад Вольгі. Памыўшыся, Ігар прыйшоў
на кухню. Ганя, набраўшыся духу, прагаварыла:
— Ігар, пакуль ты не прыступіў да вячэры, у мяне для
цябе маецца адна навіна, якую я хачу зараз табе паве
-
даміць. Я ўчора была ў паліклініцы. Я цяжарная.
Ігар не адразу ўсвядоміў сказанае і перапытаў:
— Што ты сказала? Ты цяжарная? Гэта праўда?
Ён падскочыў з-за стала, падышоў да яе і абняў, затым
прыўзняў і закружыўся разам з ёй па кухні, цалуючы
куды папала і з радасцю паўтараючы:
— Я буду бацькам, і ў нас будзе сапраўдная сям’я.
Якая ты маладзец, я вельмі рады за нас.
Такой рэакцыі Ганя ад яго не чакала, і ў яе адпала
ўсялякая ахвота гаварыць пра тое фота, што паказала
ёй сястра, і тыя эсэмэскі ў яго мабільніку.
Назаўтра, вярнуўшыся з працы, Ігар падарыў Гані
вялізны букет чырвоных руж, што яшчэ раз пацвярджала,
што яму неабыякавая яе цяжарнасць. Паставіўшы ружы
ў вазу і бачачы, што ў яго добры настрой, запыталася:
 -Ігар,скажы мне праўду,што за эсэмэскі на тваім мабільніку
і як нам быць з тымі фоткамі,дзе ты цалуешся з дзяўчынай?
  -Я не ведаю,хто мне іх дасылае,нумар тэлефона мне не знаёмы.
А праякую фотку ты мне гаворыш?Першы раз чую.Ніякай  дзяўчыны ў мяне
няма і нікога я не цалаваў,акрамя цябе.
  -Зноў ты мяне падманваеш.Я ж бачыла сваімі вачыма на мабільніку
ў Дашы,як...
Але ён не даў ёй дагаварыць:
   -А ты ведаеш,што твая Дашка ўвесь гэты час клеіцца да мяне на працы
і пасля працоўнага дня?Не адзін раз прапаноўвала пасядзець у рэстаране
ці кафэ,але я ні разу не згадзіўся.Але пачакай,мусіць,гэтыя эсэмэскі
ад...
  Ён дастаў зз кішэні мабільнік і на нумар тэлефона,з якога прыйшла эсэмэска,тут жа,каб бачыла Ганя,адправіў сваю: "Дарагая,давай спаткаемся у рэстаране,сёння,а палове на сёмую".
  Праз некалькі хвілін на яго мабільніку з'явіўся адказ:"Добра,я згодная
Чакаю цябе".
  Літаральна праз некалькі хвіллін Інар і Ганя ўгледзілі праз акно,як да
іх спяшаецца Даша.Ганя хуценька падштурхнулла яго ў другі пакой і зачыніла
 дзверы.Дашка не паспела пераступіць парог кватэры,засакатала,паказваючы
свой мабільнік:
  -Во,глядзі.Ён прызначыў спатканне,а ты сядзі дома.Хадзем хуценька і
застанем  на месцы.
  Ганя,паглядзеўшы на мабільнік і прачытаўшы,зздзіўлена запыталлася:
  -Адкуль ён у цябе?Нікуды я не пайду.Ігар дома,заразз ён у другім пакоі.
  На што Даша не менш здзіўлена паглядзела на Ганю і прагаварыла:
  -Як дома?Ён жа зараз...
  А не паспела яна дагаварыць,як убачыла Ігара,які выходзіў з пакоя,
і тут жа яна злосна зірнула на Ганю,заплакала і праз слёзы загаварыла:
  -Якая ты шчаслівая.Табе і ў дзяцінстве заўжды шанцавла:лепшы падарунак,
лепшая вопратка,і бацькі цябе любілі болей,чым мяне.І зараз табе пашанцавала
з мужам.Ігар на мае дамаганні ні разу не спакусіўся і выстаяў.А мне
пападаюцца кавалеры толькі на адзін вечар,а назаўтра і след іх знікае.Я
хацела адпомсціць табе і за Валерку,якога ты адбіла ад мяне.Гэта я ўсё
прыдумала з зайздрасці і каб нашкодзіць твайму шчасцю:напісала вясельны ліст,падрабіла ў мабільніку фотаздымкі,пасылала эсэмэскі.А каб ты не
здагадалася,я памяняла ў сваім тэлефоне сім-карту.Я хацела,каб ты развялася
з Ігарам.Ды пайшлі вы к...Прабачце мне...
  І плачучы,закрыўшы рукамі твар,яна памкнулася назад да дзвярэй,але Ганя
затрымала яе за руку і прыціснула да сябе:
  -Дурненькая ты мая,я на цябе зла не трымаю.Ужо прабачыла.Я ж увесь час
стараюся быць падобнай на цябе.Валерку я не адбівала,а наадварот,з ім
парвала ўсялякую сувязь,каб ён застаўся толькі з табой.Але ён аказаўся
нягоднікам,ты аб гэтым сама ведаеш.Супакойся,ты яшчэ спаткаеш сваё шчасце
і сустрэнеш вартага мужчыну,які будзе разумець і кахаць цябе.Пойдзем
на кухню.У нас якраз вячэра прыгатаваная і ўжо стол накрыты.

                ПАМІЖ ДВУХ АГНЁЎ.

   Мой добры знаёмы Фёдар,наколькі я ведаю,з дзяцінства марыў пра
паляўнічага сабаку і сапраўдную стрэльбу.Але ж марыць-адно,а вось абзавесціся...
 Гэта ў Фёдара ну ніяк не выходзіла!Ажаніўся ўрэшце,асобна стаў гаспадарыць.
Вось зараз,думаў,мара ужо збудзецца, бо жонцы сваёй, з якой сябраваў са школы, пра паляванне Фёдар казаў. І Каця як быццам усё разумела, аднак...
Пасля вяселля нібы падмянілі дзеўку, прамовіла як
адрэзала:
— Сабаку яшчэ куды ні ішло — заводзь, выхоўвай
сабе паляўнічага: неяк пракормім. А вось пра стрэльбу
нават думаць забудзься, бо грошай на яе не дам. Трэба
спачатку жытло ў парадак прывесці, абстаноўку памя
-
няць... Хіба некалі потым, пры добрым дастатку...
Калі той дастатак будзе, Фёдар не ведаў і нават ведаць
не мог, бо пры сённяшніх цэнах заробку яго хапала толькі
на ежу ды розную дробязь, карацей
— на штодзённыя
патрэбы.
Але ж мара на тое і мара, каб ёй не здраджваць.
Вось і Фёдар, нават з гэтых сціплых зарплат, штомесяц
умудраўся нешта заціснуць. Ён патайнік завёў: у дупло
строй асіны, з якой збіраўся вулей зрабіць, складваў
прыхаваныя грошы.
І на сабачку такі разжыўся: у знаёмага паляўнічага
сібірская лайка была
— Фёдар шчанючка маленькага вы
-
прасіў. Прыгажунчык ён яшчэ той: выліты Бім — Чорнае
Вуха! А ўжо ж разумнік...
Не дзіва, што Каця яго таксама палюбіла, песціла роз
-
нымі пачастункамі.
Фёдар жа ў строгасці трымаў, змалку прывучаў да
паляўнічай справы.
І трэба сказаць, не без толку: праз нейкі час малы
ўжо добра арыентаваўся
— па паху мог лёгка адшукаць
прыхаваныя рэчы. (Спатрэбіўся, праўда, час, каб на
-
вучыць яго не распатроньваць тыя знаходкі, а прыносіць
цэлымі...) Але ж працэс ішоў. І гаспадар быў задаволены.
Больш таго, з марай пра ўжо хуткае сапраўднае паля
-
ванне ён не раз выходзіў да паветкі, даставаў з дуплянкі
пакет з грашыма — не раз пералічваў іх, пакуль...
У той дзень яго Кацярына прыбірала ў хаце і трэба
ж — швабрай з-пад канапы выкаціла палку, з якой так
любіў гуляць сабака.
— Во куды загнаў,
— засварылася гаспадыня на Біма,
потым выйшла на ганак і шпурнула цацку ў бок паветкі.
А Бімка як быццам таго і чакаў: у тры скокі ён апы
-
нуўся на дрывотні.
Што далей было?
Цяжка сказаць: магчыма, сама палка адным канцом
заляцела ў Федзеву хованку, магчыма, сабака павёўся на
пах гаспадара, але ж усунуў ён галаву ў дуплянку, схапіў
зубамі цэлафанавы скрутак і шчаслівы панёсся ў хату.
— Што гэта, Бімка? Аддай мне, — папрасіла Кацярына.
Бім пакорліва падаў ёй скрутак. Каця ўзяла, разгар
-
нула і ахнула:
— Вось гэта знаходка! Малайчына, Бім! А я толькі ду
-
мала, дзе грошы ўзяць на шпалеры, на фарбу для падлогі.
Кінуўшы мыць яе (і сапраўды сем гадоў нефарбава
-
ную), жанчына тут жа рушыла ў краму, купіла ўсё, што
трэба для рамонту, а вечарам, як толькі муж вярнуўся з
працы, яшчэ і пахвалілася, які ў іх кемлівы сабака:
— Уяўляеш, — сказала, — пабег на дрывотню і ад-
туль...
Не даслухаў Федзя, што было далей: кінуўся да павет
-
кі, засунуў руку ў дуплянку і аж сеў
— грошай на месцы,
вядома ж, не было.
— Эх ты, здраднік,
— сказаў ён сабаку, які заўсёды
трымаўся побач. — Здаў маю мару... Як пустую бутэльку,
здаў... Дурыла... Так мы з табой ніколі стрэльбу не купім,
ніколі, як людзі, на паляванне не сходзім...
Бім уважліва слухаў яго, ва ўсе вочы глядзеў і думаў, як
цяжка з гэтымі людзьмі! Ну ніякай жа логікі, за адзін і той
жа скрутак гаспадыня, бач, па галоўцы пагладзіла, а гас
-
падар — бэсціць... Дык каго з іх слухаць, каму служыць?
Гэтае нялёгкае пытанне, вінавата падціснуўшы хвост,
сабака панёс у свой закутак, каб потым абдумаць і, можа,
знайсці адказ.

                ПАСАГ.

    Вяселле было не вельмі вялікім Паклікалі чалавек за
трыццаць, у асноўным самых блізкіх родных. Рыгор і
Яня
— жаніх і нявеста
— не з заможных сем’яў, сябра
-
валі амаль два гады і вось заключылі свой шлюб. Гулялі
два дні: адзін
— у маладой, другі
— у маладога. На трэці
дзень бацькі нявесты прывезлі пасаг: старую, з люстэр
-
кам на ўсе дзверцы шафу
— падарунак ад бабулі. Гэта
была сямейная рэліквія, зроблена яшчэ з натуральных
дубовых дошак прапрадзедам. У дадатак
— новы нятанны
маразільнік, драўляны палутарны ложак з пасцельнай
бялізнай і падушкамі, парачка парсючкоў. Жыць мала
-
дая пара дамовілася ў бацькоў Рыгора, але да наступнай
восені старыя з абодвух бакоў паабяцалі пабудаваць ім
сваю хату, для яе нават нагледзелі пляцоўку напрыканцы
вёскі. Месца выгаднае, побач рэчка, непадалёку невялікі
лясок, агарод з паўгектара.
Каб не марнаваць час, бацькі пасля вяселля купілі
бярвенне і пачалі зруб. Праўда, не надта вялікі, але ма
-
ладых гэта не вельмі хвалявала, галоўнае
— свой куток,
калі абжывуцца, можна і дабудаваць.
Вясной справы пайшлі поўным ходам, і да сярэдзіны
лета хата ўжо стаяла на месцы. Адначасова ўзводзіліся
і гаспадарчыя будынкі для хатняй жыўнасці. Усе свае
вольны хвіліны Рыгор і Яня праводзілі на будоўлі і з
нецярпеннем чакалі, калі справяць наваселле, хаця і ў
бацькоў ім жылося нядрэнна.
І гэты час настаў, дом атрымаўся цудоўны, аж тры
пакоі. Уваходзіны справілі ў пакуль пустой хаце ціха, без
музыкі. Блізкія з нагоды наваселля прынеслі падарункі:
посуд, нейкую мэблю, нават карціну з прыгожым кра
-
явідам, падобным на тое, што бачылася з акна. Маладыя
вельмі шкадавалі, што бабуля нявесты не дачакалася
гэтай падзеі, яна раптоўна памерла ў сярэдзіне лета, а
напярэдадні паклікала Яню, якая і так ні на хвіліну не
адыходзілася ад яе, і ціха прашаптала:
— Унучачка, гэтага я не магла сказаць табе на вясел-
лі, бо зусім забылася, куды паклала свае рэчы, якія мне
дасталіся ад майго бацькі. Ён усё сваё жыццё адкладваў
грошы, каб выкупіць зямлю, якраз той надзел, дзе зараз
вы будуеце хату. Я ўвесь час думала пра той скрутак,
а зараз успомніла. Ты ні ў якім выпадку не цурайся той
шафы, якую я падарыла, бо гэта самая каштоўная рэч.
Яна яшчэ штосьці хацела прамовіць, паказваючы
рукой уніз, але сілы пакінулі яе, і праз некалькі хвілін
адышла ў свет іншы.
Пасля наваселля маладыя пакрысе сталі перавозіць
свае пажыткі ў новую хату. Калі чарга дайшла да шафы,
Яня павымала з яе ўсю бялізну і стала выстаўляць ніжнія
шуфлядкі, але адна з іх ніяк не хацела вымацца, за нешта
чаплялася. Калі гэта ўдалося зрабіць, прыкмеціла пад
донцам нейкі скрутак тканіны. Ён аказаўся цяжкаватым.
Яня прысела на ложак і разгарнула. І тут жа здранцвела
ад нечаканасці: перад яе вачыма заблішчалі залатыя ма
-
неты царскай чаканкі, два шлюбныя пярсцёнкі і некалькі
медальёнаў у залатой аправе з камянямі. Колькі хвілін
яна сядзела нерухома, нават баялася зварухнуцца. Калі
ачомалася, угледзела паперыну. Аказалася — гэта завяш-
чанне, засведчанае натарыусам на яе імя. Нацешыўшыся
нечаканым падарункам, усё хуценька загарнула і паклала
ў бялізну, а паперыну
— сабе ў кішэню. Неадкладныя
справы захапілі, у той дзень яна нікому аб сваёй знаход
-
цы не сказала. Толькі мо праз тыдзень вечарам, калі яны
былі адны, Яня адкрылася Рыгору. Той спачатку не па
-
верыў, а калі ўбачыў, на радасцях абняў яе і расцалаваў:
  -Дарагая мая,мы с табой сталі вельмі заможнымі людзьмі.Зараз за гэтыя
манеты зможам дабудаваць хату,купіць мэблю і нават патрыманы аўтамабіль.
Толькі ўсё трэба рабіць вельмі ціха,каб не тлумачыць,адкуль у нас
з'явіліся такія грошы.
  Узважыўшы ўсё за і супраць,яны рашылі частку скарбу здаць у гарадскі ламбард.
   Але не прайшло і некалькі месяцаў,як на вёсцы пайшлі чуткі пра золата ў маладой сям'і.Рыгор і Яна на гэтыя размовы адказвалі,што ім пашанцавала
ў суперлато.Аднак неўзабаве да іхняй хаты пад'ехаў аўтамабіль,два чалавекі
ў цывільнай вопратцы паказаліРыгору свае пасведчанні і ордар на вобыск.
Яня якраз у гэты час пайшла да сваіх бацькоў.Вось і атрымалася,што перад панятымі прыезджыя абвінавацілі Рыгора ў незаконным збыце золата і залатых
рэчаў,прад'явілі копію квіта аб здачы ў ламбард.
    Пачуўшы такое,Рыгор не на жарт напалохаўся,збянтэжана лыпаў вачыма і блытана тлумачыў,адкуль у іх гэтыя рэчы.Але яго слухаць не хацелі,не марудзячы,прыступілі да вобыску.Вядома,хутка знайшлі астатнія каштоўнасці,
бо іх ніхто далёка не хаваў.Пасля складання пратакола адзін зз прыезджых
аб'явіў знерваванаму Рыгору пра арышт за незаконны збыт і ўтойванне скарбу.
   У хату Яна вярнулася амаль пад вечар і жахнулася:у пакояхпаўсюль валяліся раскіданыя рэчы,мужа нідзе не было.Яна кінулася да скарбонкі,тая аказалася пустой.Жанчыну ахапіў страх за Рыгора,у галаве пранеслася думка,што іх нехта абакраў.
Але тут зайшла суседка:
  -Яня! Твайго Рыгора забрала міліцыя і павезла ў раён за неззаконны збыт
золата.
  У роспачы прысела на табурэт,паклаўшы рукі на калені,і стала разважаць,
штоёй рабіць і як уратаваць мужа.І тут яна ўспомніла пра паперу -завяшчанне.
А іназаўтра першым аўтобусам паехала ў раён.Адтуль яны пад вечар вярнуліся
разам.Як там было вырашана пытанне,невядома,ды і нецікава.Гэтага магло б
і зусім не здарыцца,калі б пры здачы залатых манет у ламбард яны адразу
прад'явілі тую паперыну.А праз некалькі месяцаў у іх нарадзіўся першынец,
які быў вельмі падобны на Рыгора,і назвалі яго прапрадзедавым іме-Сцяпан.

                ПРЫЗВАННЕ.
 
   Раніца толькі пачыналася.Сонца,паказаўшыся з-за гарызонту,азарыла яркім барвовым колерам амаль  усё неба.Яго першыя промні спачатку прайшліся па верхавінах высокіх дрэў,стрэхах сялянскіх хат,а затым асвяцілі ўсю вёску,якая толькі пачала прачынацца ад начнога сну.Сям-там зарыкалі каровы,заспявалі пеўні,пачуліся адзіночныя бразганні вёдзер і ў паветры запахла сырадоем.
   Ганна,падняўшыся разам з сонцам,спачатку зазірнула ў пакой сваёй дачушкі,якая толькі вярнулася дахаты і зараз заснула моцным сном пасля выпускнога вечара.Затым,падаіўшы сваіх буронак і аднёсшы малако на продаж да стала,які стаяў каля суседскага панадворка,пагнала сваіх карміліц на пашу.На бальшаку сустрэлася са старшынёй калгаса-Мітрафанам Іванавічам,які пасля прывітання запытаўся пра яе дачку,ці не перадумала яна паступаць у інстытут культуры на артыстычны факултэт.Ганна заклапочана адказзала:
  -Хіба я ёй укажу?Задумала стаць артысткай-і ўсё тут.Яно ж было б лепей,каб паступіла ў сельскагаспадарчую ўстанову,ўсё ж гэта прафесія для нас бліжэй і радней,мы нарадзіліся і выраслі ў вёсцы.Спрадвеку нашы родзічы працавалі на зямлі.
   Старшыня толькі адказаў:
  -Ну што ж,пярэчыць не стану,толькі пустая гэта мара. Не скажу,што ў яе няма таленту,вельмі хораша яна спявае,актыўна ўдзельнічае ў мастацкай самадзейнасці школы,выступае і на калгаснай сцэне,але ж такіх,як яна,у краіне шмат.
   З выгану Ганна,не заходзячы ў хату,адразу адправілася на свой агарод і занялася праполкай градак.Папрацаваўшы каля дзвюх гадзін і вярнуўшыся на панадворак,прыгатавала корм для парасят,а затым зноў зайшла ў пакой да дачкі:
   -Вераніка,падымайся,годзе валяцца ў пасцелі,ужо палова на восьмую,мне на працу пара.Снеданне прыгатуеш сама,і прыбярыся ў хаце.
   Вераніка расплюшчыла вочы,пацягнулася ў ложку і ласкава прагаварыла:
   -Мамачка,можна,я яшчэ трошачккі пасплю?Я ўсё зраблю,што ты накказала.
   -Уставай,уставай.Мне з табой ккрыху трэба паразмаўляць.
   Вераніка яшчэ з хвіліначку павалялася ў ложку,затым накінула на сяе халат і выйшла ў пакой,дзе маці,стоячы перад люстэркам,папраўляла свае пасівелыя не па гадах валасы.Не паварочваючыся да дачкі,яна загаварыла:
   -Сёння сустрэлася з Мітрафанам Іванавічам,ён пацікавіўся,ці не перадумала ты наконт паступлення на артыстку.Кідала б ты гэтую задуму,ну якая з цябе артыстка,лепей паступіла б у акадэмію.Чуе маё сэрца,што няладнае ты задумала.Вунь Кацярына ззакончыла ветінстытут і зараз працуе галоўным ветурачом у калгасе,і людзі гавораць,што хутка пойдзе ў раённую ветлячэбніцу.
   -Мама,не пачынай,мы ж з табой дамовіліся.Я не хачу ўсё сваё жыццё капацца на зямлі,гэта не па мне.
ДЖарэчы,учора на выпускным вечары я пазнаёмілася з былым выпускніком гэтай школы.Яго клічуць Андрэй,ён зараз жыве і працуе ў Мінску.Вось у яго маецца знаёмы ў гэтым інстытуце,і ён абяцаў мне дапамагчы,-перапыніўшы размову Ганны,загаварыла ўпэўнена дачка.
   -Ну,дай божанька,каб было ўсё добра,але падумай яшчэ раз.Мітрафан Іванавіч кепскага не параіць,-адказала Ганна і,павярнуўшыся,дадала:-Я пайшла на працу,будзь на месцы,мусіць,я затрымаюся і табе прыйдзецца падаіць кароў у абед.
  Ішоў чавс,і да гэтай тэмы яны болей не вярталіся аж да самага ад'ездув Веранікі.Ганна,адпраўляючы дачку з хаты,са слязамі на вачах загаварыла:
  -Дачушка,паводзься там у горадзе акуратна,не балуйся.Калі не паступіш у інстытут,вяртайся дахаты.Я пагавару з Мітрафанам Іванавічам і нешта прыдумаем,а можа...
  -0Ай,мамуля ты зноў за сваё.Я ўжо не маленькая.
  Затым маці падышла да дачкі,абняла і прыгарнула да сябе.І каб не бачыла дачка,тайком выцерла хусцінкай слёзы і,адпусціўшы яе,прагаваарыла:
  -Ну,з Богам.Тэлефануй і помні,што я тут засталася адна,-перахрысціла дачку,павярнулася і пайшла на свой панадворак.
    Як ідамаўляліся,Вераніку на вакзале спаткаў Андрэй,і яны тут жа адправіліся ў інстытут культуры,каб даведацца пра расклад для абітурэнтаў і сустрэцца са знаёмым Андрэя.Але высветлілася,што той знаёмы ўжо год тут не працуе.На запыт Андрэя,што яна будзе рабіць,Вераніка ўпэўнена адказала:
  -Буду паступаць,як і ўсе.
   Затым яна зайшла ў прыёмную камісію,здала астатнія дакументы і ўладкавалася ў інтэрнат інстытута,непрыняўшы прапанову Андрэя часова пажыць у яго здымнай кватэры.
    Цэлы тыдзень Вераніка здавала іспыты,ахвотных на выбраны ёй факультэт было вельмі шмат,можа каля дзесяці чалавек на месца,а таму і адбор быў вельмі строгі.І калі закончыўся залік паступаючых,Вераніка свайго прозвішча ў спісках не знайшла,а гэта азначала,што яна не вытрымала канкурэнцыі.Пасля перагляду спісаў у галаве засмела адно пытанне:што рабіць?Дахаты вяртацца вельмі не хацелася:зноў каровы,свінні,агарод.Яшчэ болейхвалявала думка,што скажуць на вёсцы людзі.
  Вечарам гэтага дня Андрэй прыехаў у інстытут пацікавіцца вынікамі і,даведаўшыся,што Вераніка не прайшла па конкурсе,сказаў ёй:
   Нічога страшнага,паступіш у наступным годзе.Зараз бяры свае рэчы і паедзем да мяне,што-небудзь прыдумаем.Ты ж не хочаш ехаць назад у вёску?Патэлефануй маці,што ў цябе ўсё добра.Горад вялікі,і можна ўладкавацца на працу.Год пройдзе хутка.
  Вераніка цэлую ноч не магла заснуць ад думак і, узважаўшы ўсё за і супраць,вырашыла пагадзіцца з прапановай сябра,хаця ў душы была нейкая лёгкая трывога.Назаўтра зраніцы яна патэлефанавала маці,якую запэўніла,што яна паступіла,і папрасіла,каб яна даслала яшчэ крыху грошай на расходы.Бліжэй к вечару яна з Андрэем паехалі ў горад,каб уладкавацца на працу.У першаю чаргу яны завіталі да дырэктара прыватнага гатэля,дзе калісьці Андрэйпрацаваў барменам у кафэ.Дырэктар,выслухаўшы іх просьбу,тут жа прапанаваў:
  -Маецца праца прыбіральшчыцы пакояў.У мяне якраз пайшла адна работніца ў дэкрээтны водпуск.Праца хоць і часовая,але маецца і месца для пражывання.
Заробак будзе залежыць ад колькасці пастаяльцаў.
   Вераніцы такая прапанова не вельмі падабалася,але выбару іншага не было,і яна тут жа дала згоду і спытала:
  -Я згодная,калі можна прыступіць да працы?
  -Заўтра можна і прыступаць.А зараз неабходна зайсці ў пяты пакой і аформіцца.Там азнаёмішся з абавязкамі,атрымаеш прылады працы і спецвопратку.
  Паўгода Вераніка адпрацавала без усялякіх здарэнняў,многія пастаяльцы
выказвалі за яе стараннасць і ўвжлівасць падзякі.Але вось аднойчы,калі яна прыйшла ў нумар,каб прыбраць,да яе пачаў прыставаць кліент і дамагацца кахання.Яна ледзьве адбілася ад яго і,плачучы выбегла з нумара.Затым зайшла ў свой пакой і распавядала сваёй сяброўцы па працы,якая зусім не здзівілася такім паводзінам кліента і з усмешкай прамовіла:
  -Што з табой здарылася-гээта кветачкі,а ягадкі яшчэ будуць наперадзе.І калі не хочаў болей вялікіх непрыемнасцей,хутчэй звальняйся і едзь дахаты.
   Вераніка тады гэтым словам не надала вялікага значэння,але стала болей асцярожнай.І калі ў нумары быў які кліент,то яна гэты нумар прапускала і ішла прыбірацца ў наступны.Прайшло некалькі тыдняў,яна стала забывацца пра той выпадак.Але неяк раз пасля завяршэння працы ў нумарах яна прыбіралася на калідоры,і тут да яе падыйшоў адзін з кліентаў і запытаўся:
  -Гэта ты прыбіралася у дваццатым нумары?
  Вераніка,нічога не падазраваючы,тут жа адказала:
  -Так,гэта я.А што,кепска прыбрана?Дык я ззараз...
  Але кліент перабіў яе і гнеўна прагаварыў:
  -Ах ты,зладззейка!Я зараз міліцыю паклічу!Дзе ваш дырэктар?На хвіліну пакінуў нумар-і парпала тысяча долараў зз партманета.
   Ён так раскрычаўся,што нават і слова не даваў вымавіць Вераніцы.На шум прыйшоў адміністратар,тут жа патэлефанаваў дырээктару гатэля,які і прыехаў праз кароткі час.Даведаўшыся,у чым справа,паклікаў усіх у свой кабінет,дзе ў першаю чаргу і ззапытаўся ў яе:
  -Вераніка,я цябе вельмі паважаю,але мне кліенты неабыякавыя,ад іх залежыць наш тпрыбытак.Я не дазволю,каб наш калектыў меў дрэнную славу.Прашу цябе,перастань плакаць і падрабязна рапавядзі,як гээта здарывлася.
  - Віктар Сцяпанавіч,ніякіх грошай я не брала і ў вочы іх не бачыла,я т олькі прыбралася ў нумары і нікуды не лазіла.Пратамент ляжаў на краі стала,і,прыбіраючы на стале,я яго пералажыла на сярээдзіну,вось і ўсё-
сквозь усхліпванне расказзала Вераніка.
   -Зладзейка,навошта ты яго брала?На ім засталіся адбіткі тваіх пальцаў,і калі ты мне зараз жа не вернеш долары, я выклічу міліцыю і зробім вобыск у тваіх рэчах,-гразіўся кліент.
Каб як-небудзь вырашыць справу мірным шляхам,
Віктар Сцяпанавіч падышоў да кліента і як можна спа
-
койна адказаў:
— Не трэба ніякай міліцыі. Яна пражывае тут, і мы
зараз усе разам пойдзем у пакой і самі зробім вобыск.
Вераніка, ты не супраць?
— Я згодная, у мяне ніколі замежнай валюты не было
і няма,
— яшчэ ўсхліпваючы, але цвёрда і ўпэўнена ад
-
казала яна.
Пасля такой размовы ўсе пайшлі ў пакой Веранікі. У
сумачцы, дзе Вераніка захоўвала свае дакументы, у яе
пашпарце ляжала адна стадоларавая купюра, на якой
была нейкая ледзь заўважная паметка. Дастаўшы купю-
ру, Віктар Сцяпанавіч запытаўся:
— Вераніка, ты казала, што ў цябе няма валюты. Тады
скажы нам, адкуль гэта?
— Я не ведаю, гэта не маё. Мне хтосьці падкінуў,

закрываючы рукамі твар, з плачам прагаварыла яна.
— Я ж гаварыў, што яна зладзейка. Гэта мая купюра, я
добра памятаю гэту паметку. Астатнія яна, мусіць, заха
-
вала ў другое месца. Досыць з ёй цацкацца, я выклікаю
міліцыю.
— Не трэба ніякай міліцыі. Мне яшчэ не хапала вобыс-
ку ў гатэлі. Колькі вы гаворыце прапала, адна тысяча?
Зараз пойдзем да мяне ў кабінет, і я вярну вам гэту суму,
а з ёй мы самі разбяромся, — цвёрда сказаў дырэктар і
скіраваўся ў свой кабінет, трымаючы ў руках пашпарт і
тую злашчасную купюру.
За ім пацягнуліся і астатнія, акрамя Веранікі, якая з
плачам упала на свой ложак. Яе не пакідала адна думка:
хто так злосна пажартаваў з яе і што будзе далей?
Праз некалькі хвілін да яе ў пакой зноў зайшоў Віктар
Сцяпанавіч і сказаў:
— Вось што, Вераніка. Годзе плакаць. Грошы я яму
вярнуў. Твой пашпарт застанецца зараз у мяне да таго
часу, пакуль ты не адпрацуеш мне гэтую суму. Дзякуй
богу, што яшчэ так мірна абышлося, а зараз ідзі на сваё
працоўнае месца.
Цэлы тыдзень Вераніка хадзіла як не свая і не магла
адшукаць ні аднаго рашэння, як выйсці з гэтага станові-
шча. Калі раней ад працы было нейкае задавальненне, то
зараз яна прыносіла цяжкі асадак на душу і недавер да
людзей. У канцы тыдня яна вырашыла патэлефанаваць
маці. У размове яна распавяла пра ўсё падрабязна.
Маці, дазнаўшыся пра няладнае, паабяцала дапа-
магчы, але якім чынам яна гэта будзе рабіць, нічога ёй
не сказала. Пасля размовы сустрэлася з Мітрафанам
Іванавічам, распавяла пра сваю бяду, а пасля запыталася:
— Мітрафан Іванавіч, парадзьце мне, як лепей па-
ступіць? На сягоння такой сумы ў мяне няма, але калі
я прадам карову, якраз збяру. Вось толькі не ведаю, як
мне іх аддаваць.
Уважліва выслухаўшы, старшыня спачатку крыху
памаўчаў, а затым загаварыў:
— Ганна, нічога прадаваць не трэба, з грашамі таксама
спяшацца не варта. Заўтра я якраз еду па службовых
абавязках у Мінск, там у мяне маецца сябра, які працуе
следчым. Я абавязкова пастараюся з ім спаткацца і па
-
прашу яго, каб зрабіў дазнанне гэтай справы, а заадно
і сустрэнемся з Веранікай. Думаю, што ўсё вырашыцца
іншым шляхам.
І сапраўды, не прайшло і двух месяцаў, як Вераніка
вярнулася дахаты. Ёй не толькі вярнулі пашпарт, але і
выплацілі па рашэнні суда кампенсацыю за нанясенне
маральнай шкоды, бо была заведзена крымінальная
справа. У час дазнання высветлілася, што Андрэй быў у
змове з дырэктарам гатэля, яны падгаварылі кліента, каб
той абвінаваціў яе ў зладзействе, папярэдне падклаўшы
купюру ў яе пашпарт. Гэта была помста Андрэя за тое,
што Вераніка адмовілася жыць з ім як жонка.
У наступным годзе Вераніка паспяхова паступіла ў
сельскагаспадарчую акадэмію на агранамічны факультэт,
якую закончыла праз пяць гадоў з чырвоным дыпломам,
атрымаўшы спецыяльнасць вучонага агранома. Затым
некалькі гадоў працавала па сваёй прафесіі ў мясцовым
калгасе, а з выхадам Мітрафана Іванавіча на заслужаны
адпачынак узначаліла гэту гаспадарку, якая стала адной
з перадавых не толькі ў раёне, але і ў вобласці. Вось так
праз жыццёвае выпрабаванне яна знайшла сваё сапраў
-
днае прызванне.


                ПОДУШЕЧКИ.
 
    Однажды на автозаправке мой взгляд остановился на
витрине с соками и конфетами. Пакет с подушечками
сразу вернул мысли в далёкое детство.
Было это в шестидесятые годы. Я тогда только пошёл в
первый класс, брат
— во второй. Все жили очень бедно,
в том числе и наша семья. Порой не хватало хлеба на
столе. Но нам хотелось попробовать и лакомства. Тогда,
конечно, в магазинах не было богатого ассортимента
товаров, как сейчас, а вот конфеты
— подушечки
— были
почти всегда, и стоили они 14 копеек за 100 граммов.
Как раз по пути в школу был магазин с этими сладостя-
ми. Но 14 копеек — это тоже деньги, которые родители
не всегда могли нам дать. Столько же стоила булка хлеба.
Вот мы и додумались. Дома в хозяйстве имелись куры,
несли яйца, которые мать аккуратно собирала, потому
что дефицитные товары
— материю, обувь, мелкую
бытовую технику, краски — можно было приобрести
только на заготовку. Одно яйцо стоило 10 копеек. Так
мы каждый день, отходя в школу, забегали в курятник,
брали пару яичек, а иногда и больше. Относили в магазин
и получали 150 граммов подушечек, начинённых повид
-
лом, вкус которых не забылся и сейчас.
Конечно, как мы ни старались это делать втайне, мать
всё же замечала недостачу. И однажды сказала отцу:
— Что-то наши куры стали плохо нестись. Сидят в
гнёздах, а яиц нет. А может, хорёк завёлся? Поставил
бы ты на ночь капкан возле дыры в полу.
— Если бы он завёлся, то и кур не пощадил бы. Здесь,
видать, двуногий хорёк появился, — недовольно ответил
отец, потому что надо было настроить тот капкан, а утром
рано снять, чтобы куры в него не попались.
Мы, конечно, обо всём слышали. Чтобы окончательно
не попасть под подозрение, когда совсем стемнело, в ку-
рятнике положили одно яйцо около капкана, пару взяли
себе и тут же оставили клок шерсти от нашей дворовой
собаки. Уже потом бросили камушек на язычок капкана,
и он сработал. Только в одном прокололись: хорька мы
и в глаза не видели, а потому не знали, какого он цвета.
Утром отец пошёл снимать капкан и обо всём догадал-
ся. На вопрос матери, попался ли хорёк, ответил:
— Капкан сработал, а хорёк вывернулся и был какой-
то странный, на Жучку нашу похож.
Нам, когда уходили в школу, он сказал:
— Хлопцы, Жучка-то в чём виновата? Надо находить
силу и смелость отвечать за свои проделки. Если вам
чего-то хочется, для этого есть родители.
Было очень стыдно, и мы пообещали отцу больше
так не делать.
Я, конечно, купил на заправке тех подушечек. Но это
были хлебные и подслащённые, совсем не похожие на
те, которые мы обменивали на куриные яйца в далёком
детстве.


                БЕЛАЯ ВОРОНА ЎЖО НЕ БЕЛАЯ.

     Неяк свабоднай часінай глядзеў я па тэлевізары ка
-
нцэрт. Шмат было там розных артыстаў. Што спадаба
-
лася: адзін з іх выйшаў на сцэну ва ўсім белым. Амаль
як я некалі...
Мне тады было гадоў з дзесяць, у чацвёрты клас збі
-
раўся. Бацькі напярэдадні, як ні цяжка было, рыхтавалі
абноўкі. Раней, як правіла, перашывалі з нечага старога, а
ў той год пашылі з новага, са свайго саматканага палатна:
маці справіла мне цэлы камплект
— верхнюю сарочку,
штаны ды торбачку-сумку для кніжак і сшыткаў. Я быў
вельмі ўсцешаны!
Але ж радасць мая была нядоўгая. Першага верасня,
яшчэ па дарозе ў школу, дзеці проста паднялі мяне на
смех:
— Ну ты выстраіўся! Ну прыбраўся!
— паказвалі яны
пальцамі. — Паглядзіце на яго — белая варона!..
Быць белай варонай мне зусім не хацелася. А таму ў
школу я проста не пайшоў. Пакуль дзеці вучыліся, прас
-
таяў, прасядзеў у недалёкім бярэзніку, а потым разам з
усімі вярнуўся да хаты. І там з плачам аб’явіў:
— Што хочаце са мною рабіце, але ў школу ў белай
адзежы я ніколі не пайду!
Бацькі, як гэта ні дзіўна, не сталі ні ўгаворваць мяне,
ні прымушаць.
— Можа, пафарбуем апраткі?
— папытаўся тата ў
матулі.
— Дык няма ж чым, — уздыхнула яна.
— Я пайду пашукаю, а ты нагрэй у катле ваду,
— за
-
гадаў тата. А сам узяў сякеру і пайшоў да ракі.
Праз нейкі час ён вярнуўся дамоў з ахапкам альховых
галінак і шышак. Укінуў іх у кацёл з вадой, туды ж ад
-
правіў мае абновы. Калі вада закіпела, некалькі разоў
перамяшаў...
Ва ўсе вочы я глядзеў на гэта чараўніцтва: колер ад
-
зення рабіўся ўсё цямнейшы і цямнейшы. Факт, што з
катла яго даставалі добра карычневым.
...Назаўтра ў школу я ішоў ужо з радасцю: ніхто з
дзяцей з мяне не смяяўся, усе хутчэй зайздросцілі.
...Не памятаю, ці папрасіў я тады прабачэння ў сваіх
бацькоў, а найперш у матулі, бо гэта ж колькі яе пра
-
цы было ўкладзена ў тыя абноўкі: вырасціць лён, уб-
раць, паслаць, змяць, напрасці нітак, саткаць палатно,
пашыць...
Зараз бы тое адзенне!

                ШЧУКАР,

    Аднойчы ў мяне ў другой палавіне дня выпала воль
-
на хвіліна. І я вырашыў схадзіць на недалёкае возера
парыбачыць. Праўда, там лавіліся толькі серабрыстыя
карасі, драпежныя ратаны ды дробная ўклейка. Надвор’е
таксама было не надта, хаця свяціла сонейка, але моц
-
ны паўднёвы вецер нагадваў, што добрай рыбалкі не
атрымаецца. Толькі спадзяванне на поспех заўсёды
падтрымлівае.
Прыхапіў вуды і чарвякоў, на беразе падрыхтаваў
свае прылады і закінуў як мага далей кручкі з прынадай.
Пастаяўшы хвілін дзесяць, угледзеў непадалёку ў трысці
чалавека, які ў рыбацкіх ботах стаяў вышэй каленяў у
вадзе і раз-пораз здымаў з кручка карасёў велічынёй
з далонь. Падышоў бліжэй і пазнаў аднавяскоўца.
Павітаўшыся, спытаў:
— Ну як, Шчукар, клюе? Шмат нацягаў?
Трэба адзначыць, што яго па-сапраўднаму звалі
Апанасам, аднак на вёсцы толькі і чулася
— Шчукар, бо
амаль увесь час праводзіў на рыбалцы і вудзіў шчупакоў.
Заўзятым рыбаловам стаў зусім нядаўна, як пайшоў на
пенсію. Раней працаваў механізатарам у калгасе і вольна
-
га часу не меў. А вось цяпер вырашыў нагнаць страчанае.
Шчукар азірнуўся, замацаваў вуду, каб яе ветрам не
сагнала на сярэдзіну возера, рушыў насустрач, працяг
-
нуў руку для прывітання:
— Добры дзень! Якая да чорта тут рыбалка, адна за
-
бава. Во, трэці дзень хаджу на гэта месца, хачу спаймаць
ратана, які сышоў з кручка.
— А што, шчупакоў ужо не вудзіш, на ратана перай
-
шоў?
— Ды не, аўтамашына мая сапсавалася, а на ровары
круціць педалі гады не дазваляюць. Ды і далекавата да
рэчкі. Таму, пакуль прывязуць мне запчастку, рашыў
парыбачыць на гэтым вадаёме.
Ён дастаў пачак цыгарэт, прыкурыў і стаў расказваць:
— Вось паслухай. Прыйшоў гэта я пад вечар два дні
таму на гэтае месца і закінуў вуду з чарвяком. Стаяў у
вадзе хвілін з дзесяць
— нічога. І раптам паплавок крыху
варухнуўся і павольна пайшоў на дно. Падумалася, што
гэта карась так асцярожна бярэцца, пацягнуў. Адчуваю,
нешта цяжкае трапіла, нібы бервяно. Толькі пашча з вады
паказалася, як выплюнула мой кручок з прынадай і знікла.
Потым колькі ні закідваў — нічога.
Тут ён склаў свае шырачэзныя далоні і паказаў тую
пашчу:
— Во такая была. Рыбіна на кілаграм, калі не болей. А
старыя рыбаловы сведчаць, што ратан
— вялікі драпеж-
нік, у яго, як і ў таго звера, свая тэрыторыя палявання.
Значыць, ён абавязкова з’явіцца тут. Вось і хачу праве
-
рыць, ці праўду кажуць мужыкі.
— Ну, гэта ты ўжо крыху схлусіў, не растуць такія
вялікія ратаны.
Толькі паспеў я гэта сказаць, як прыкмеціў, што яго-
нае вудзільна гайданулася на вадзе, а паплаўка і зусім
не бачна.
— Шчукар, глядзі, твой ратан, напэўна, зачапіўся, — з
усмешкай прамовіў я і паказаў рукой на вудзільна.
Той подбегам кінуўся ў ваду, зачапіўся за корч і з усяго
маху пляснуўся тварам у твань, толькі пырскі паляцелі ва
ўсе бакі. Але імкліва ўсхапіўся і падняў вуду. І сапраўды,
яна сагнулася ледзь не ў дугу . І праз хвіліну ратан ужо
ляжаў на беразе. Праўда, не кілаграм, а так, грамаў на
пяцьсот.
На гэтым рыбалка для Шчукара закончылася. Ён
зматаў лёскі, укінуў рыбіну ў вядзерца, у якім плавала
некалькі карасёў, абтрос з мокрага адзення водарасці
і прамовіў:
— Добрая юшка будзе,
— а пасля паўзы з усмешкай
дадаў: — З замочкай. Удалай і табе рыбалкі.
— Да чорта! Ну як, пераканаўся, што праўду кажуць
мужыкі?
— Не толькі пераканаўся, нават рукамі памацаў.

            АДНЫМ ВЫСТРАЛАМ ДВУХ ЗАЙЦАЎ.
 
   У Савецкім Саюзе кампартыя вяла не толькі грамад
-
ства, але і кожнага чалавека, вырашала лёсы. Многія
абураліся на паводзіны тых чыноўнікаў. Аднаго разу
сябар распавёў гісторыю.
У райцэнтры жылі два хлопцы, разам хадзілі ў школу,
бавілі вольны час, паступілі вучыцца ў вышэйшыя ўста
-
новы. Ды пасля заканчэння аднаму пашанцавала больш.
Сямён Іванавіч хутка ўзначаліў партыйную структуру
раённай сферы абслугоўвання. Антон Пятровіч кіраваў
стратнай арганізацыяй па паслугах. Зрабіў шмат, але
недахопаў хапала. Сямён Іванавіч заслухаў справазда
-
чу таварыша на пасяджэнні парткама і аб’явіў строгую
вымову. Пакрыўдзіўся Антон Пятровіч ды стаў чакаць
зручнага моманту «аддзячыць». І вось адна работніца
паскардзілася на свайго мужа, які часта вяртаецца з
работы позна і нецвярозы.
— Паўплывайце, ён жа ў вас працуе, і партбілет
носіць, — прасіла жанчына.
Кіраўнік паабяцаў прыняць меры
— аж да звальнення.
— Толькі не гэта, трэба ж дзяцей карміць, а муж заро
-
бак хоць не ўвесь, але прыносіць.
Тады ў Пятровіча наспеў план, які мог адным выстра
-
лам забіць двух зайцаў.
— Паліна, табе ў пральню жонка сакратара парткама
часта здае бялізну. Вазьмі якую-небудзь яе інтымную
рэч і паскардзіся Сямёну Іванавічу. Маўляў, маеш уліку.
Паліна так і зрабіла, у кабінеце сакратара парткама
слёзна гаварыла:
— Сямён Іванавіч, дапамажыце, рушыцца сям’я. Муж
апошнім часам злоўжывае гарэлкай, стаў нервовы, часта
вяртаецца апоўначы... Мусіць, завёў палюбоўніцу. Ён жа
партыйны, на вас уся надзея.
— З чаго ты ўзяла, што мае каханку?
— Учора ў кішэні знайшла вось гэта,
— усхліпваючы,
Паліна паклала бюстгалтар на стол.
— То іншая справа. Зараз не адкруціцца, — Сямён
Іванавіч шпульнуў уліку ў шуфлядку.
— Абавязкова
дапаможам, супакойцеся ды ідзіце дахаты.
Чыноўнік прыгадаў пра хуткі візіт першага сакратара
райкама партыі. Не дай бог зазірне ў стол (меў такую
звычку), то бяды не абярэшся. Таму паклаў бюстгалтар
у папку паверх дакументаў. На тое й забыўся. Вечарам
дома прылёг. Жонка папрасіла сыну грошай, у яе толькі
буйныя купюры. Мужчына праз дрымоту адказаў, каб
узяла сама. Дробязь ёсць.
— Сеня, як гэта разумець? Цэлы тыдзень шукаю гэтую
рэч, а ты носіш яе з дзяржаўнымі дакументамі. З глузду
з’ехаў?
Сон у Сямёна Іванавіча прапаў умомант.
— Твая рэч?! Скажы, дзе ты яе згубіла ці пакінула? З
кім была ўчора, пакуль я затрымаўся на працы?
Справа дайшла ледзь не да разводу. Праз тры дні
Сямён Іванавіч спаткаўся з Антонам Пятровічам, які і
распавёў пра жарт.
               
                ПАСЛЯ БУДАНА.

    Праскоўя Іванаўна жыла ў самым канцы вёскі, можна
лічыць, ледзь не на хутары. Пасля вайны людзі жылі ве-
льмі бедна. І, каб выжыць, кожны займаўся якім-небудзь
рамяством: хто кошыкі плёў, хто сталярнічаў, хто ра
-
монтам абутку займаўся, хто пашывам. Але Праскоўя
гэтага нічога не ўмела рабіць, а выжываць адной, без
мужа, які загінуў на фронце, і падымаць траіх дзяцей
вельмі цяжка. Часам і кавалка хлеба не было на стале,
асабліва пад вясну. Аднаго разу неяк па вясне да яе заві
-
таў Ігнат, брыгадзір мясцовага калгаса. Разгаварыліся,
вось ён і кажа:
— Праскоўя, я бачу, табе вельмі цяжка паднімаць
дзяцей, адна нястача. Дык вось што я табе скажу: вы
-
ходзь на працу, мы якраз бульбу перабіраем. Там шмат
сустракаецца падгнілых і прамерзлых клубняў, а ў іх
карыснае рэчыва засталося, ну, сама ведаеш, крухмал.
Добра памыць, дык з яго можна і блін спячы, і кісялю
згатаваць, нават і самагону выгнаць. Я ўжо на гэта, што
ты будзеш браць, прамаўчу, але калі што якое — маўчок,
я табе аб гэтым нічога не гаварыў.
— Дзякуй, Ігнацька, за добрую параду! Я вось і не да
-
думалася б сама. Ужо і не ведаю, як табе і чым аддзячыць
за такую благую вестку.
— Добра, што з цябе возьмеш?! Ну, можа, калі-
небудзь забягу незнарок, дык стакан нальеш.
Сказана — зроблена. Праскоўя назаўтра ж пайшла на
працу, а ў абедзенны перапынак і вечарам дамоў пры
-
несла па кошыку бульбы
— і гэтак некалькі разоў. Як і
раіў Ігнат, Праскоўя зрабіла цэлую кадку брагі, крыху
дабавіўшы цукровых буракоў, і, як брага адстаялася,
перагнала праз апарат. Самагонка атрымалася на славу.
Што ў яе маецца самагонка, мужыкі дазналіся хутка, і ў
Праскоўі пайшоў свой бізнес. За самагон яна вырашыла
ўсе свае гаспадарскія праблемы. Але вось аднойчы зноў
завітаў Ігнатка ды і кажа пасля выпітага стакана:
— Праскоўя, жанчыны паскардзіліся старшыні кал
-
гаса, што ты спойваеш іхніх мужыкоў. А той пазваніў
участковаму і пракурору
— на днях прыйдуць да цябе з
вобыскам. Дык ты глядзі, я тут не пры справе.
І сапраўды, тыя з’явіліся назаўтра з самага ранку з
панятымі і пачалі вобыск. Шукалі ўсюды: і ў хаце, і на па
-
надворку, і ў гаспадарчых пабудовах, але нічога не знай
-
шлі. Вось толькі адзін з панятых запытаўся ў гаспадыні:
— Праскоўя Іванаўна, дзе ў цябе можна папіць вады,
нешта ў роце сушыць?
Тая пабялела з твару, але выгляду не падала і ціха
прамовіла:
— Ды вунь на лаўцы цэлае вядро і на ім кварта.
Ён падышоў да вядра, узяў кубак, падняў крышку
з вядра і зачарпнуў. Паднёс да рота і, выпіўшы ўсё да
астатку, задаволена выцер далонню вусны. Затым заку
-
рыў, але нічога не сказаў.
Пахадзіўшы крыху па хаце, зноў запытаўся:
— Гаспадыня, можна, я яшчэ пап’ю вады? Дужа яна
ў цябе смачная!
— Ды Гасподзь з табой! Пі, што мне, вады шкада для
добрага чалавека?
— адказала Праскоўя, а сама ледзь
жывая стаіць.
І тут у хату зайшлі пракурор з участковым, паглядзелі
на свайго панятога, у якога да гэтага часу з’явілася чы
-
рвань на твары, і гавораць.
— Што гэта з табой, Іван, здарылася
— павесялеў, і
паходка змянілася?
— Ды нічога дзіўнага, таварыш пракурор! Вады папіў,
вядома, пасля вялікага бадуна — вось і развязло.
— Добра, відаць, учора пагуляў. І я б не супраць па
-
піць вадзічкі, а то нешта ў галаве шуміць,
— заўважыў
пракурор, а затым дадаў:
— Трэба ж, напрасліну на жа
-
нчыну навядуць, а ты тут галаву ламай! Нічога нам так і
не ўдалося знайсці, паказвай
— дзе, з якога вядра ты піў.
А паняты быў крыху з хітрынкай ды кажа:
— Вунь на лаўцы абодва стаяць. Калі нічога не будзе
жанчыне, то папіце, якое бліжэй да вас, а не — тады на
якім стаіць кубак.
Пракурор падышоў да вядра, зачарпнуў і выпіў, а
затым сказаў, усміхаючыся:
— Ну што, Праскоўя, самагон у цябе гарны, але болей
ім не займайся. Вядзерца прыйдзецца забраць з сабой.
Так і быць, на першы раз папярэджваем, добрая ты май
-
стрыха, гэта ж трэба
— на вачах ва ўсіх паставіла, а мы
шукаем усюды!
               
                У КАПЕЙКУ.

   Гэта гісторыя адбылася, калі мы жылі адной вялікай
сям’ёй пры непарушным Саюзе. Распавёў мне яе адзін са
старэйшых вяскоўцаў, калі неяк вечарам пасля працоў
-
нага дня мы з ім прыселі на лаўку каля яго хаты. Спачатку
пагаварылі пра вясковыя навіны, а затым ён і кажа:
— Раскажу я табе адзін выпадак, ён, праўда, не такі
значны, але...
У той час на вёсцы было шмат моладзі, ніхто нікуды
не з’язджаў і ўсім хапала працы. Можа, яно і няправільна
было, што амаль уся моладзь заставалася на вёсцы, але
не было магчымасці ехаць, бо калгас не выдаваў даведак
на атрыманне пашпарта, а куды без яго кінешся.
Дык вось слухай. Толькі пачыналася восень, але яшчэ
стаяла летняя спякота. Жніво ў калгасе закончылася,
і старшыня даў два дні водпуску ўсім камбайнерам за
добрасумленную працу.
Міхась і Антон працавалі на камбайне «Ніва» ў пары.
Яны сябравалі з самага дзяцінства і стараліся заўжды
быць разам. Вось толькі служба ў арміі на пэўны час іх
разлучыла. Міхася прызвалі ў дэсантныя войскі, а Антон
пайшоў у танкавыя. Пасля службы абодва вярнуліся ў
родныя мясціны, і калі здаралася крыху панюхаць гарэлкі,
хаця абодва ёй не злоўжывалі
— так, для настрою чарку-
другую,
— заўжды заводзілі спрэчку, чые войскі лепшыя.
Вось і сёння пасля доўгіх працоўных дзён на жніве,
ідучы дахаты, зазірнулі ў мясцовую краму і купілі бут
-
эльку, каб крыху расслабіцца ды прагнаць той уборачны
пыл, бо назаўтра на працу не трэба ж. І, як заўжды, пасля
выпітай першай чаркі ўсчалі спрэчку, хто з іх найболей
меткі стралок.
— Што твой танк, смаліць як у капейку на ўсім хаду,
без нас, дэсантнікаў, вы нішто, — дапякаў Міхась свайго
сябрука.
— Ай, не гавары, гэта вы без нас нічога не вартыя!
Чаго ж ты хаваешся за гэтую стальную машыну ў час
наступлення? — адбіваўся Антон.
— А вось давай праверым, хто лепей страляе: танкіст
ці дэсантнік, — не здаваўся Міхась. — Вунь, бачыш, вісіць
бацькава паляўнічая стрэльба на сцяне. Возьмем па тры
патроны, зойдзем за хату, намалюем мішэні — і пабачым,
хто пацэліць.
— А давай, толькі ўгавор такі: па аднаму разу страляем
па мішэні, другі раз па бляшанцы з-пад піва, а трэці
— па
пятаку. Хто ўсе разы пападзе, той і лепшы,
— на ўсім
сур’ёзе прапанаваў Антон, хаця сам не быў упэўнены
ў поспеху.
— Лады. Але і ў мяне прапанова: адзін раз страляем за
пяцьдзясят метраў, другі
— за дваццаць пяць, і трэці
— за
пятнаццаць.
— Згодзен, — тут жа адказаў Антон.
— Ну тады пайшлі.
Міхась зняў са сцяны бацькаву двухстволку, адшукаў
шэсць патронаў, намаляваў дзве мішэні
— і рушылі на
панадворак. Сонца ўжо садзілася за гарызонт, але на
вуліцы было яшчэ светла. Там крокамі адмералі 50 метраў
ад сцяны хлеўчука, на які павесілі тыя мішэні, і распачалі
стральбу. Па мішэні ўцэлілі абодва, а вось па бляшанцы
Антон прамазаў. Калі чарга дайшла да капейкі, Міхась
доўга цэліўся: ніяк не мог яе злавіць на мушку. Стрэлу
гэтага Антон так і не дачакаўся, бо ні ён, ні яго сябра
не прыкмецілі, як да іх са спіны падышоў участковы і
скамандаваў:
— Адставіць стральбу, стрэльбу палажылі на зямлю і
самі адышлі два крокі ўбок.
Хлопцы ад нечаканасці так перапалохаліся, што і
слова вымавіць не маглі ў сваё апраўданне, і моўчкі вы-
каналі ўсе патрабаванні. Участковы тым часам падняў
стрэльбу і загадаў следаваць за ім да машыны.
Затым адвёз іх на ўчастак, дзе склалі пратакол адмі
-
ністрацыйнага парушэння. А нашых ваякаў памясцілі
ў выцвярэзнік, за тое, што былі нападпітку, і як нашы
хлопцы ні апраўдваліся, якіх довадаў ні гаварылі, ім нічога
не дапамагло.
І вось, седзячы ў выцвярэзніку, яны не маглі ўцяміць,
адкуль гэта ўчастковы дазнаўся пра іх стральбу. Ён жа
жыве ў суседняй вёсцы, а гэта амаль тры кіламетры.
Толькі калі назаўтра прадаўшчыца Люся запыталася
ў іх, як прайшлі спаборніцтвы па стральбе, сябры здага
-
даліся, хто іх залажыў.
А праз нейкі тыдзень Міхасю і Антону прыйшлі квіткі
на ўплату штрафу за самавольную стральбу ў населеным
пункце, за аплату начлегу ў выцвярэзніку і штраф бацьку
за халатнае захоўванне паляўнічай стрэльбы. Вось так
сябрукам капейка абярнулася ў вялікія грошы.
Крыху памаўчаўшы, мой знаёмы зноў загаварыў:
— Вось да чаго я гэта табе расказваю? Зараз на вёсцы
пазаставаліся адны пенсіянеры, пакідалі іх дзеці, з цягам
часу і вады ў хату не будзе каму прынесці. Памірае вёска.
Няма зараз каму нават паспрачацца. Вось ты прыехаў на
тыдзень, а паедзеш — і зноў не будзе з кім паразмаўляць.
Ды і ў калгасе жменька засталася працаздольных
людзей, не адшукаеш зараз за вярсту каваля, токара,
зваршчыка. Усе рамёствы на вёсцы загінулі. Раней наша
вёска славілася на ўсё наваколле сваімі кавалямі, плотні-
камі, бондарамі, шаўцамі, — ай, што тут гаманіць, а сёння
сякеры ў руках трымаць не ўмеюць. Зараз вокны, дзверы,
падлогі і столі робяць з хіміі, як кажуць, ПВХ. А гэта ўсё
на здароўі чалавека адбіваецца.
Затым дастаў з кішэні цыгарэту, прыкурыў і дадаў:
— Ну што, пайду я, пара па гаспадарцы ўходжвацца.

            
                ЛІПА,

    Людзі расказвалі, што калісьці ля старой паўразбу
-
ранай хаціны, якая месцілася непадалёку дарогі ў канцы
невялікай вёскі, расла высачэзная раскідзістая ліпа.
Ніхто ўжо не памятаў, калі і хто яе пасадзіў, здавалася,
што стаяла яна тут спрадвеку. Толькі старэйшыя людзі ў
ваколіцы ўзгадвалі, нібы ў Першую сусветную снарадам
знесла верхавіну дрэва. І гэта ўратавала хаціну, у якую
толькі што пасялілася сям’я з семярымі дзяцьмі, якія, як
казалі, яшчэ адзін аднаго не падыме. Гаспадар трапіў на
фронт і адтуль не вярнуўся, а Кацярына потым гадавала
малечу і кожнага адпраўляла ў свет. А яны раз’язджаліся
і ўжо больш не вярталіся да маці.
Вяскоўцы гаварылі, што ліпа без верхавіны засохне,
але яна выжыла, а калі летам зацвітала, мядовы пах раз
-
носіўся па наваколлі. Усім хапала кветак на гарбату, якой
узімку лячыліся ад прастуды. Таму калі нехта з жыхароў
захацеў спілаваць дрэва на дровы, у абарону яго стала
ўся вёска. І адстаяла ліпу. Нехта на яе нават павесіў крыж
з распяццем, кожны мінак ля яго хрысціўся, кланяўся і
шаптаў малітву.
Так і расла ліпа яшчэ не менш як паўстагоддзя.
Кацярына, калі засталася адна, а трымаць гаспадарку не
стала сіл, часта праводзіла пад дрэвам вольную хвіліну
на лаўцы, якую сама і змайстравала. Нешта гаварыла яму
ды цяжка ўздыхала. Адказ выслухоўвала ў шапаценні
лістоты.
Напэўна, у гэты час пачала яна збіраць і сушыць роз
-
ныя зёлкі. Спачатку дзялілася імі з тымі, хто лячыў статак,
потым стала прапаноўваць свае сродкі і для людзей.
Хаця дапамагала многім, яе сталі пабойвацца: не інакш
як займаецца чарамі, можа навесці псоту на статак, калі
не на чалавека.
Так і дажывала Кацярына, багацця ніякага не мела,
грашыма карысталася толькі тымі, што давалі ёй за зёлкі.
І то брала неахвотна: лічыла, што дапамога будзе, калі
аказваць яе бескарысліва, а людзі аддзячаць у душы,
добрымі памкненнямі.
Між тым з часам на ліпе крыху ніжэй абламанага месца
на ствале ўтварылася дупло, якое паступова павяліч
-
валася. Ніхто не заўважыў, калі яго аблюбавалі пчолы.
Толькі як іх стала шмат, мінакі пры выпадку імкнуліся
разгледзець сярод галінак: дзе гудуць, адкуль вылятаюць.
І разважалі: калі дабрацца да гнязда, мёду, напэўна, хо-
піць на ўсю вёску. Аднак ніхто не рызыкнуў гэта зрабіць.
Калі памерла Кацярына, ліпа стала паступова за
-
сыхаць, кара на тоўстым ствале аблупілася і пасмамі
гойдалася ад ветру. Усё менш станавілася пахучых кве-
тачак. Некуды зніклі і пчолы. Яны мо вымерлі, а мо адчулі
бяду і пераляцелі ў больш бяспечнае месца. Нарэшце,
праз колькі гадоў не вытрымала дрэва шалёнага парыву
навальнічнага ветру. Ліпа ўдарылася аб зямлю і расшча
-
пілася папалам. Аказалася, што мёдам у дупле ўжо і не
пахне, адна гніль.
Нядаўна я пабываў у тых мясцінах. Дзе некалі ўзвыша
-
лася ліпа над вясковымі хатамі, цяпер каласілася густое
жыта. Важкія каласы пад подыхам ветрыку ціха праша
-
пацелі мне нешта няўлоўнае. А вось чалавечая памяць
пра мінулае ўсё яшчэ жыве.

         


Рецензии