Я-беларус

   Не ведаю,можа,памыляюся,але ж надаецца,што ўсё наша жыццё складаецца
з сустрэч: недзе-знакомых,недзе чаканых і нечаканых.
  У 80-я гады мінулага стагодзя першым сакратаром райкама партыі
працаваў ў нас камуніст з досыць рэдкім прозвішчам -Украінец. Чым
запомніўся?Сваёй строгасцю,сваёй патрабавальнасцю,сваёй ўпэўненасцю
ў тым,што калі жывеў у вёсцы,то проста павінен быць гаспадаром,быць
будаўніком.Гэта значыць,сачыць за парадкам,ўсё ўмець,своечасова
рамантаваць,загадзя рыхтавацца ла зімы,да сяўбы,да жніва.Прычым гэта
ўяго не на словах было: звычку меў першы сакратар "шастаць" па раёне,
па самых далёкіх фермах і палях-праверыць,як сеюць,як жнуць,як дагля-
даюць жывёлу.Дык вось аднойчы пад абед прыязджае ён на ферму (мой
знаёмы там даглядчыкам працаваў).Заходзіць у памяшканне,ідзё паміж
радоў (на адкорме там каля 200 ладных цялят стаяла),бярэ пасму сена
і падносіць да пысы аднаму з бычкоў.Той, зроазумела,есць,а астатнія,
гэта ўгледзеўшы,як падымуць роў-хоць ты з фермы ўцякай.
   Ці не шум даглядчык з'яўляецца.Візіцёр да яго:
   -Лайдак! Ты чаго скаціну не корміш? Раве галодная.
   -Гэта я "не кармлю"? Ды хто табе сказаў?!-абураецца жывёлавод.
(трэба сказаць,што першага сакратара ён дагэтуль у вочы не бачыў).
    -Чаго ж яна раве,калі не галодная?
    -А хто ты такі,каб пытацца? З'явіўся,не запыліўся.Староннім тут
 наогул не месца?
    -Гэта я старонні?- пакрыўдзіўся сакратар.-А ты ведаеш,хто я?
Я-Украінец!
     -Ну і што,што тыф ўкраінец?-адказаў даглядчык. - А я-беларус!
    Прыезджы тут памаўчаў,а потым,сцішыўшы голас,-кажа:
     -Ну,калі табе маё прозвішча ні аб чым не гаворыць,дык тады
ведай,што я -першы сакратар райкама партыі.А вось ты.Ты,брат, не,
не беларус.Бо беларус сам галодны застаўся б,а жывёлу пакарміў бы.
    -Прабачце,-адступіўся даглядчык,-не разглядзеў вас,таварыш
Украінец,не пазнаў.-А скаціну я зараз пакармлю.І хуценька.Пара
якраз.
   Схапіўшы вілы,ён пачаў раскладаваць сена па кармушках.І з той
 пары на усё жыццё запомніў,што беларус-гэта не пусты гук,не запіс
у пашпарте.Гэта-нешта іншае.Што абавязвае чалавека быць чалавекам.
А чалавек гэта звучыць горда ва ўсе часы,дзе б ён не знаходзіўся.


Рецензии