Хацей як лепей

    Сабраліся неяк вясковыя кабеты ды сталі дзяліцца  навінамиі.Адна з
іх і расказвае:"Ой бабачкі,што са мною было.Проста цуд! Не паверыце.
Гэта ж я ўчора паднялася на досквітку,управілася па гаспадарцы,сабрала
клункі - і айда на аўтобус.Ведама ж каляды хутка.Вырашыла сыну ды
ўнукам якіх гасцінцаў завесці-крышку мяса.сала,каўбасак сваіх.Добранька
даехала,пад абед ужо ў гасцях набылася,начаставалася,нагаварылася пра
вясковыя навіны,пра здароўе.Вось сын і кажа:-"Ну чаму ты, мама,без
телефона жывеш? Мы б табе калі б пазванілі".Я  і не супраць як быццам.
А потым  ён мяне праводзіць паехаў-на вакзал,ну каб дамоў ужо.І на
дарозе дае мне нейкую цацку,смартфон называецца.Я яму і кажу:
   -Сыночак мой,кінь дурное.На якое ліха яна мне здалася.Не буду я
браць яго! На халеру?Я ж ім карыстацца не ўмею.
  А ён мне ў адказ:
    -Бяры,мама,і глядзі бачыш во гэту клектачку?Дакранайся.Чуеш-у мяне
званок,і я на сваім смартфоне табе адказваю.А зараз я табе пазваню.
Чуеш?Тады вось гэту клетачку крані.
  З паўгадзіны мы з ім,як малыя,у тыя клетачкі "гулялі"-ледзь заўважылі,
што аўтобус пад'ехаў.Хоць- нехаць схапіла я той апарацік кінула ў
ў кішэнею ці можа у торбу і паехала.
    Пакуль дабралася да прыпынку свайго,амаль сцямнела.Выходжу з аўтобуса,
думаю,як гэта мне ісці можа,праз лес,напрасткі? І тут нейкі голас мне:
   -Павярні налева!
   Азірнулася.Струпянела.Бабачкі,а нідзе ж нікога няма.І каб сказаў,
што я выпіўшы.А то ж не! Мусіць,думаю,звар'яцела баба!Бо той голас -
спакойны,мужчынскі-яшчэ раз:
   -Павярні налева!
   Ногі ад страху дрыжаць,але ж вырашыла- паслухаюся і сапраўды
налева павйду: дарога ж там раўнейшая,не праз лес.
   З кіламетр пратэпала як не сваімі нагамі,-зноў мне голас! Той самы!
кажа спакойна гэдак:
    -Праз сто метраў павярніце направа.
   І вусцішна,бабачкі,і злосць бярэ за каго ж тут мяне трымаюць? Што
я,дамой дарогі не ведаю? Ды я яе на зубок выўчала з дзяцінства па ёй
колькі год топаю.
  Агрызнулася  гэтак і далей іду.
  А тут ужо і вёсачка мая,і хатка відаць!Дабралася, рада!Той голас мне
зноў кажа;
   -Мы на месцы,-гаворыць быццам з пад зямлі,-мы на месцы!
  -Сціхні,-камандаю! Я што-сваю хату не пазнаю?
    А каму, кажу, бабачкі? Адна ж.Каторы гадок.І вакол а нікога.
   Але ж тым часам і ноч на парозе -аглядацца трэба,каб незнарок не
памыліцца.Дастала я той апарацік,паклала на стол пад абразамі,
пераапранулася,усё парабіла і прысела на стул ды стала думаць,што гэта
было са мною.І тут сынок пазваніў,спытаўся як дабралася.
 Я яму,каб не падумаў,што пад старасць звіхнулася,ні слоўка пра тыя
галасы не сказала.
Ён сам прызнаўся,што на смартфоне навігатар неейкі ўключыў,каб мне
весялей было да хаты ісці.Як лепей хацеў.Не падумаў,што я з тым "спадарожнікам" столькі страху набяруся.А мне пад старасць навошта,
такія зрухі.

   


Рецензии