Няпрошаныя госцi отрывок

Дзеючыя асобы:

Кот Марцін-медыум, які размаўляе з прывідамі.

Ягор-самы дурны прывід,якi пастаянна падае.

Крытык Леў Палыч Пракурораў-адзін з найразумнейшых прывiдаў, любіць спрачацца і вельмі рэдка прайграе.

Літаратар Эдуард Пасечнікаў-прывід непрызнанага пры жыцці паэта.

Соф'я Юр'еўна-прывід жонкі крытыка, вельмі сварлівая жанчына.

Хлопчык Іван-прывід хлопчыка з вудай.

Хлопчык Цімафей-прывід хлопчыка з бацькавай паляўнічай стрэльбай.

1.  СЦЭНА.ГАСЦІНАЯ.

Па цэнтры пакоя стаіць вялікі круглы стол з самаварам. Пры боку гарыць камін. Каля стала ў вялікім скураным крэсле сядзіць Марцін і чытае газету. Побач з ім стаіць каля крэсла-качалкi Ягор.

ЯГОР
Марцін, я трошкі пасяджу тут у кутку, а потым пайду дадому. А то адзін ды адзін. А мне хочацца ў "обчестве папрысутнічаць".

МАРЦІН
Добра, Ягор.
(Складаючы газету).
Толькі, каб нічога не чапаў, як у мінулы раз. А то ўзяў-і вазу выпусціў на падлогу! А ваза няпростая: з самага Кітая прывезлі. Належала дынастыі... Э-э... Забыўся, якой дынастыі. Ды і бог з ёй. Усё роўна ўжо няма. Ні дынастыі, ні вазы…

ЯГОР
Я на зэдліку.

Ягор на крэсле-качалцы адкідваецца назад так, што ногі задзіраюцца вышэй галавы.
(Здзіўлена.)
Ого, дык гэта і не зэдлiк зусім.

МАРЦІН
Ды цішэй ты! Зараз перавернешся разам з крэслам! Я ж прасіў! Няўжо так складана нічога не закрануць? Качалку не бачыў ніколі, ці што?

ЯГОР
Вось табе крыж, не бачыў. У нас у хаце адныя лаўкi ды зэдлікі. А больш нічога ніколі не было. Ай, выдатна, як арэлі, толькі яшчэ лепш!

МАРЦІН
Глядзі, каб галава з нязвычкі не закружылася. Я неяк меў неасцярожнасць на ім пагушкацца-потым паўгадзіны на падлозе ляжаў, каб прыйсці ў сябе.

ЯГОР
Не, я да такога звыкся. На кірмашы вышэй за ўсіх на арэлях разгойдваўся, а пад канец яшчэ і саскокваў на хаду.

Паказвае хвацкасць, выцягвае наперад ногі, падціскае іх пад сябе і разгойдвае такім чынам крэсла.

МАРЦІН
А я вось не люблю, калі не магу кантраляваць сітуацыю. Мне патрэбен поўны кантроль. А на арэлях гэтага няма, такім чынам, яны адпадаюць, як прадмет маёй цікавасці.
(Марцін заканчвае сваю думку і глядзіць у акно.)
А гэта яшчэ хто да нас завітаў? Я нікога не запрашаў быццам бы?

Ягор, хістаючыся, устае з крэсла і падыходзіць да акна.

ЯГОР
А-а, гэта?.. Гэта літаратар са сваёй кніжыцай пахабных вершыкаў, а з ім побач, я не ведаю, хто. Першы раз бачу. Цікава, што ім тут трэба?

МАРЦІН
Тое ж, што і табе. Мабыць, ад нуды ходзяць па хатах і прапануюць гутарку. Гутарка-вялікая рэч. Можна падзяліцца думкамі, можна пазнаёміцца з новымі людзьмі, а можна і згуляць у карцішкі.
(Марцін разглядае столь.)
На цікавасць…

ЯГОР
Ну, якая ў картах цікавасць? Смутак, ды і толькі, а не цікавасць. Ці то справа арэлі-мурашкі па спіне ад задавальнення. І паненкі крычаць ад страху, калі…

МАРЦІН
(Перабівае Ягора).
Я і бачу, што шыю сабе згарнуў.

ЯГОР
Што ёсць, тое ёсць. Гэта я аднойчы не разлічыў і з усёй сiлы галавой аб зямлю прыклаўся. Вось смеху-то было! Іншыя да гэтага часу мне ўспамінаюць той дзень. Кажуць, як, маўляў, гэты Ягор не разбіў сабе галаву аб камень? А галава ў мяне моцная, яна сама любы камень - у пацяруху. А вось шыя.
(Ягор кранае рукой шыю і, сустракаючы поглядам гасцей, захоплена.)
Дык гэта ж крытык з літаратурнага часопіса! Я яго адразу не пазнаў. Леў Палыч Пракурораў. Плашч у яго новы: мабыць, выйграў у спрэчцы. Ох, і любіць ён спрачацца!
Двое спадароў ўваходзяць у памяшканне.

КРЫТЫК
(Паказвае рукой на літаратара).
Прашу прабачэння, што смелі вас патрывожыць. Але вы проста абавязаны вырашыць нашу спрэчку з гэтым вось недапаэтам.

ЛІТАРАТАР
Ды як вы можаце сумнявацца ў маім таленце пісаць вершы. Маё імя ўжо гучала некалькі разоў на сходзе. І шмат каму спадабаліся мае замалёўкі. Я памятаю, як казалі: "Эдуард Пасечнікаў, вы геній!». І літаральна мяне купалі ў авацыях!

КРЫТЫК
(Пазяхае і прыкрывае рот рукой).
І я памятаю. Гэта была ваша матуля з сястрой, якіх вы з сабой прывезлі. Акрамя іх, ніхто вам не апладзіраваў.

ЛІТАРАТАР
Дазвольце, гэта ўжо не важна: хто і як? Важна, што ў той вечар я змог данесці да публікі сваё бачанне, сваё слова, свае думкі.

МАРЦІН
Такім чынам, спадары, у чым сутнасць спрэчкі? У мяне абмежаваны час для зносін з вамі. Будзьце ветлівыя, па сутнасці…


Рецензии