Маслен ца доме дружбы

 
 Мы на  Масеніцы  ўчора,
 Добра  свята  правялі.
 Вясну - красну сустракалі,
 Ў  настроі  ўсе  былі !

 Гульні, пляскі,  віншаванні,
 Мы  паводзілі  Зіму.
 Чай  духмяны  спрабавалі,
 Мусіць  чарку  ні  адну!

 І  сяброў  мы  тут  сустрэлі,
 Што  не  бачылі "сто  год".
 Павадзілі  мы  на  плошчы,
 З  дзетварою  карагод!

 І  якіх  толькі  не  елі,
 Ладак,булак ды  бліноў.
 З  ягадамі і  з  грыбамі,
 і  беларусскіх  калдуноў.

 Са  смятанай і з варэннем,
 Макам,  тварагом,  мядком!
 Мусіць  толькі  не  было тут,
 Іх  з  птушыным  малаком !

 А  руплівых  бліннапёкаў,
 Аж з  сямнаццаці  мясцін!
 Дык  журы  тут  працавала!
 Не  адзін  ўмяла  блін!

 Беларусы не  драмалі,
 Вясну  добра  запрашалі!
 Гэй,  бліны,бліны,  бліны!
 Трэццяе  месца  маем - мы !
               
 Наспявалісь  мы  прыпевак,         
 Пра  Вясну і  пра  бліны!
 Дык  баімся ад  бліноў  тых,
 Каб  не  лопнулі  штаны !

 Наеліся  мы  бліноў,
 Напіліся  рому.
 Ды  з прыпеўкамі  сваімі,
 Рушылі  дадому!

 Гэй,  топні  нага,
 Топні  правенькая!
 Калі  замуж  пазавуць,
 Пайду  і  старэнькая !


 Разгарэлася  гулянне  ,               
 Хто - каго  перацягнуў!
 І  гучалі віншаванні!
 Дом  Дружбы  ў  Свяце  патануў!               
               
   март  2019  год
 
 
 

 


 


 


Рецензии