Беларуск тэатр у латв

 
     Станіслаў  Володька
 
 Чытаем  мы  дыханне  затаіўшы,
 З  мінулага  кранальныя  лісты.
 Старэнькія  пажоўклыя  афішы,
 Яскрава  сведчаць  нам аб  часе  тым.

 Належнае  аддаць  нам  сёння  трэба,
 Тэатру  беларускаму паклон.
 Што  некалі  й  над  латвійскім  небам,
 Прыносіў  свайму  люду  добры  плён.

 Тэатр  народны й  тут  на  роднай  мове,
 Смяяўся  й  плакаў і  таму  не  тух.
 Агнем  надзеі,  веры  і  любові,
 І  браўся  ў  сілу  беларускі  дух!

 Кудзелькі,  Алехновіча,Купалы, Райніса,
 Тут  шэраг п'ес  ішоў.
 Чародкай  галубінай  ўзляталі,
 Апладысменты  ўдзячных  глядачоў.

 Багінская,Мядзёлка, Мірановіч,
 Габран  ў  галоўных  ролях  тут   былі.
 Ды  ведалі  яны: галоўней  ролі,
 Няма - быць  Чалавекам  на  зямлі!

 Ў  роздуме  падчас не  спаў  да  рання,
 Каб  лепш гучала, бачыла  уся  сцена.
 Не  дарам  так  стараўся Александровіч,
 Добры  рэжысёр!

 І  нас  натхненне  акрыляе тое,
 Ў  мінуўшчыну  масткі  і  кладкі  ёсць.
 Сябры  "Уздыма"  радасці  не  тояць,
 У  тэатральнай  студыі  сваёй!

 Адзначыць працу  іх  таксама  варта,
 Й яны   рупліўцы,  носьбіты  дабра!
 І  Бацька  беларускага  тэатра Буйніцкі,
 Быў  бы таму  вельмі  рад !


Рецензии