Омские белорусы на белорусском языке

 
 Па  свету  лёс раскідаў  нас!
 Мае  вы  родныя  браты!
 Няма  бяды  на  сэрцы  горш,
 Як  сум гарэтнай  сіраты!

 Ды  не  такія  мы  по складу!
 У адзіноцы  сумаваць!
 Да  кучы  збегчыся  мы  рады!
 Сяброў падтрымку  адчуваць!
 
 Ну ,  вось  сышліся  беларусы!
 На  Омскай  роднай нам  зямлі!
 І  адчуваем  быццам  дома...
 Зляцелісь  мы  як  жураўлі !

 Загаманілі,  заспявалі !
 Як быццам  наш  тут родны  кут !
 І  пацяклі  ўсе  ўспаміны...
 І  гоман  родны  чуем  тут !

 І  лепш,  здаецца,  няма  мовы!
 Як  раўчачок  журчыць  яна!
 Як  быццам  тая  асалода!
 Дух  падымае аж с-пад  дна!

 Сыйшліся,  родныя  такія!
 Ўсіх  хочу  я   абдымаць !
 Сваёй  журбою падзяліцца,
 Цяпло  своё  падараваць!

 Ўсе  такія  актывісты,
 Настаўнікі  тут  і  артысты !
 І  дактары, і журналісты!
 Яшчэ  пісьменнікі,  юрысты !

 Тут  і  студэнты,  прававеды,
 І  ваеннай  справы  веды !
 Забаўнікі  і  спевуны !
 Дык  гэта ж  братцы - ўсе  мы!

 Вось і наша кіраўніца -
 Надзвычай  жвава  маладзіца !
 Ўсім  задору  паддае!
 І  сумаваць  нам  не  дае !

 А  Шаўчэнка Валянціна,
 Выкадае  мову  тут !
 Каб мы  не  зрушылі  са  шляху!
 Не  забылі  родны  кут !

 Хто  каленцы  тут  выводзіць ?
 Як  смычком  па  сэрцу водзіць!
 То Святлана -  салавей!
 Беларускіх ён  кравей !

 Тут  Мікола  Шокураў,
 Чытаў  свае  вершы.
 Ды  пяшчотныя  такія!,
 Як  пацалунак  першы !

 Трапіў  к  нам  Малахаў  Воўка !
 З  "Песнярамі"  пеў  ён  лоўка !
 Так ён  соладка  спявае!
 Ажно  сэрца  замірае !

 Ўсім  Омскім  беларусам,
 Я  хочу  паклон  аддаць!
 Што  культуры  беларусскай,
 Не  даюць  тут  паміраць !

  март 2019  года
 


Рецензии