Народовластие

Анатоль Кудласевіч
Народаўладдзе
                (інавацыйная сацыяльная ідэя)
Або прамыя, адкрытыя і яўныя выбары ў рэжыме рэальнага часу шляхам электроннага галасавання.

Ідэя простая і яна ляжыць навідавоку. Усё ўжо ёсць, бракуе толькі добрай волі народа. На маю думку, час гэтай ідэі прыйшоў. Ідэя стукаецца ў рэчаіснасць, чакае ўвасаблення. З намі це без нас, але гэта будзе. І вельмі хутка. Не ў нас, дык у іншых грамадствах, у іншых дзяржавах. Але тады мы, дзяржава Беларусь і яе грамадзяне, з гэтага нічога не бузем мець. Калі ж будзем першымі, і ўпершыню на сабе апрабуем такую мадэль дэмакратыі і дзяржаўнага будаўніцтва, то атрымаем з гэтага відавочную карысць.
Сутнасць палягае ў змене парадыгмы выбараў і самой дэмакратычнай мадэлі грамадства, у новым падыходзе да кіравання дзяржавай.
Што дакое дэмакратыя? Вы ведаеце. Гэты панятак цяпер выхалашчаны даастачы, засталася толькі пустая дэкларацыя. Радзіма дэмакратыі — грэчаскія полісы, “збіраліся грамадзяне і кідалі чорныя і белыя каменьчыкі”, затым каменьчыкі падлічвалі. Такую мадэль праз “тайнае галасаванне” прышчапілі ўсёй еўрапейскай цывілізацыі, а затым і ўсяму свету. Яна была пашкоджана ад пачатку, бо галасавалі “тайна” (хто там бачыць, які каменьчык ты апусціў?) і зноў жа, не ўсе маглі прысутнічаць пры падліку тых каменьчыкаў, — гэтыя дзве хваробы “тайнае” галасаване і “падлік” галасоў (“не істотна як галасуюць, істотна, як і хто падлічвае”) засталіся ў спадчыну і звялі сістэму выбараў на фарс, на тэатр абсурда, на нейкую гульню, у якую ніхто не верыць, але ў якую працягваюць гуляць дарослыя дзядзькі і цёткі, ды яшчэ і ганарацца пры тым, што так лёгка даліся на падман.
А цяпер успомнім якая дэмакратыя была ў славян? Збіраліся на веча і падняццем рукі “з просых мужыкоў ставілі сабе князя”… Адчуваеце розніцу? Нашы продкі выбіралі яўна і адкрыта, не баючыся свайго выбару. І падлічвалі галасы датуль, пакуль рука паднятая, а рука стамляецца, узяў метку, апусціў руку. Рука – гэта не каменьчык (бюлетэнь) у урне, ты палічыў мяне, я апусціў руку. Адкрыта, яўна, у рэжыме рэальнага часу, — такая дэмакратыя была ў нашых продкаў. Выбралі князя, далі яму коней, фураж, сыноў сваіх, усклалі на яго абавязкі: мы зямлю араем, а ты нас барані ад ворагаў, суд чыні паміж намі, а мы цябе будзем карміць і ўтрымліваць, усім забяспечым, што неабходна для гэтага. Князь кіруе, судзіць, дзяржавай упраўляе са згоды ўсяго народа. Скажам простымі словамі, князь зарваўся і пачаў чыніць несправядлівы суд, пачаў паборы большыя браць, і іншае нешта рабіць сам ад сябе няпраўду ўсякую, якая народу не падабаецца, — зноў збіраюць веча, князя звяргаюць (было з гразі ды ў князі, цяпер зноў у гразь, а то і на кол, каб іншым не павадна было) і на яго месца ставяць больш годнага. Такая дэмакратыя была ў нашых народаў.
Калі пазбавіцца двух заган сучаснай дэмакратычнай мадэлі: “тайнага” галасавання і “паліка” галасоў, то можна прывесці грамадства да сапраўднага народаўладдзя. Па-першае, тайнае галасаванне дае прастору для маніпуляцый, па-другое, яно ад самага пачатку прывучае грамадзяніна не браць і не нясці адказнасць за свой выбар, увогулі адсунуць у бок на адведзены тэрмін ад кіраўніцтва дзяржавай. І, па-трэццяе, ніякая гэта не заваёва, а дурылка, якую ўцюхалі народам, каб можна было круціць такімі народамм, так, як уздумаецца. Тайна галасуем, тайна выбіраем, нават суседзям баімося прызнацца ў сваім выбары, а здзекваюцца з намі самым натуральным чынам у адкрытую, нахабна, ды яшчэ быццам бы і ад імя самога народа. Чаму ўсе гайкі заціскаюцца, усе часовыя паслабленні знішчаюцца адразу ж пасля выбараў? Таму што ў чарговы раз народ выкарысталі, і далей уладам ён не патрэбны, яны робяць тое, што хочуць і як тое разумеюць.
Я прапаноўваю адкрытыя, яўныя і прамыя выбары шляхам электроннага галасавання ў рэжыме рэальнага часу. Усё для гэтага ўжо напагатове. Усё ў прынцыпе ўжо ёсць. Пры сучасных тэхналогіях зрабіць гэта не вельмі і складана. Бракуе толькі добрай волі і некаторых дэталяў, якія з’явяцца неўзабаве, калі грамадства выспее да перамен і пагодзіцца на такія перамены. А пагодзіцца яно тады, калі зразумее і ўсвядоміць, што такое народаўладдзе сапраўды значна лепшае, чым існуючая мадэль дэмакратыі.
Пры адкрытай і яўнай дэмакратыі (народаўладдзі) не патрэбны ні выбарчыя камісіі, ні выбаркамы, ні дзесяткі тысяч людзей, задзейнічаных у выбарчым працэсе, ні нават выдрук бюлетэняў. Усё гэта становіцца лішнім і непатрэбным. А гэта сэканомленыя сродкі. Якім чынам прыйсці да такой мадэлі?
1. Першае, што трэба зрабіць, распрацаваць адпаведную электронную праграму, прызначаную для такога народаўладдзя. З гэтым за некалькі мільёнаў даляраў (на адны прэзідэнцкія выбары з дзяржаўнага бюджэта выдаткуецца, як мінімум 10 мільёнаў доллараў калі выбары праходзяць адзін тур!) справіцца з радасцю Майкрасофт, або Эпэл. Аб’явіць тэндар на распрацоўку такой праграмы, і лепшую ўзяць у работу.
2. Другое. Запатэнтаваць на міжнародным узроўні і саму праграму, і саму мадэль такой дэмакратыі, забяспечыўшы яе ўсімі магчымымі міжнароднымі сертыфікатамі, патэнтамі і пашпартамі, каб ні ў кога і думкі не магло ўзнікнуць, што праз праграму можна сфальсіфікаваць, або выкарыстаць праграму на карысць нейкай групы асоб, змяніўшы ці падтасаваўшы вынікі, супраць таго, што рэальна адлюстроўвае праграма. Як гэта зрабіць, — да вузкіх спецыялістаў і распрацоўшчыкаў. Калі мы давяраем грошы інтэрнэту, праводзім плацяжы праз банкінг, то, значыць ужо давяраем тэхналогіям, што нашы грошы не ўкрадуць.
3. Правесці рэферэндум і змяніць выбарчае заканадаўства. Зацвердзіць гэта ў выбарчым кодэксе і Канстытуцыі.
4. Правесці “адкрытыя, яўныя выбары ў рэжыме рэальнага часу шляхам электроннага галасавання”.
5. Апробаваць такую новую дэмакратычную мадэль, выявіць недахопы, калі яны з’явяцца, выправіць іх і падкарэкціраваць саму сістэму.
6. Любы грамадзянін будзе з’яўляцца не толькі “носьбітам улады” (што дэкларуецца ўсімі канстытуцыямі) на перыяд выбараў, а на ўвесь час праўлення выбранаг Урада ці Прэзідэнта. Бо за любым замацавана права забраць свой голас у любы час. Гэта з’явіцца рэальным народным інструментам, якім ён будзе ўвесь час ціснуць на ўладу і адначасова рэйтынгам “народнага даверу”. Тады ўлада сапраўды будзе служыць народу, што і павінна быць па факту, бо пры крытычным падзенні даверу народа, прызначаюцца новыя выбары. Так змушана будзе рабіць улада пры сапраўдным народаўладдзі, бо “галасы” з’яўляюцца паказчыкам даверу, індыкатарам таго, наколькі народ падтрымлівае сваю ўладу. Іначай сацыяльны выбух, бунт. Каму гэта трэба?
7. Пры безумоўным станоўчым выніку такой мадэлі, прадавць такую мадэль іншым дзяржавам і краінам, якія захочуць скарыстаць такую мадэль у сябе дома, бо сама праграма і мадэль дэмакратыі з’яўляецца дзяржаўнай уласнасцю і нацыянальнай каштоўнасцю. Тады іншыя краіны пачнуць Беларусі ў бюджэт плаціць грошы, за карыстанне такой праграмай: са свету па нітачцы, а беларусам – вышыванка.
Якім чынам рэалізуецца Народаўладдзе?
Ёсць афіцыйны дзяржаўны сайт са спецыяльна распрацаванай праграмай, скажам у нейкім дзяржаўным будынку, ёсць некалькі дзясткаў спецыялістаў (на ўсю Беларусь), якія абслугоўваюць праграму, ахоўнікаў, назіральнікаў. Ёсць маніторы ў сталіцы, абласных гарадах, раённых, у інтэрнэце, на якіх адлюстроўваецца такое прамое народнае галасаванне з кодам адкрытага доступа. Усё адлюстроўваецца ў рэжыме рэальнага часу. Любы грамадзянін праз мабільнае прыстасаванне, праз гарадскі тэлефон, інтэрнэт, хатні камп’ютар заходзіць на сайт, (або нагамі ў сельсавет, кантору, школу, дзе ёсць камп’ютар) уводзіць свае дадзеныя, лагін – ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта, сам прыдумляе пароль і аддае свой голас. У любы час можа зайсці і праверыць, хоць праз у год, хоць праз месяц, ці правільна лічыцца яго голас. У любы момант можа забраць голас назад, выявіўшы такім чынам квотум недаверу — гэта ўжо яго асабісты, прыватны інструмент дэмакратыі, інструмент уздзеяння на ўладу. Пры галасаванні можна яшчэ праводзіць невялікую анкетную апытанку, кшталту, адкукацыя, узрост, маёмасць і т.д. і д.т.п. — своеасаблівы выбарчы цэнз, які бузе далей даваць магчымасць сачыць за тым, што адбываецца ў грамадстве, хто найболей пакрыўджаны, хто давярае ўладзе і чые правы парушаны. Але гэта ўжо дэталі.
Спадзяюся, што саму ідэю народнай дэмакратыі, народаўладдзя вы зразумелі? Ведайце адно, не мы — дык іншыя і без нас, бо час гэтай ідэі прыйшоў. І нішто не можа супрацьстаяць ідэі, што запатрабавана яго вялікасцю Часам.


Рецензии