Вулiца на якой я жыву

Вуліцу маю называюць Наваселкавай.Восьмай-калі дакладней.Усе яны: адзінаццаць вуліц з аднолькавымі назвамі і рознымі нумарамі, паралельныя адна  адной і перасякаюцца адзінай для іх усіх вуліцай -Каменшчыкава.Яны і ўтвараюць прыватны сектар-амаль прыгарад, які з аднаго боку апраўляюць вышынныя дамы Валатавы і вяслярны канал, а з другога-новы будуемы мікрараён і чыгунка. "Вёска ў горадзе" -жартуюць прудкоўцы, а менавіта так называюць наш невялікі маляўнічы куток горада Прудок.І кірмаш, пабудаваны шмат пазней,запазычыў гэтую ж назву і стаў называцца:Прудкоўскім. Вуліца мая незвычайная.Наяўнасць побач вяслярнага канала і некранутых чалавекам чаротавых зараснікаў, дазваляюць адчуць тут яднанне з прыродай, атрымаць асалоду ад яе прыгажосці, пабыць сам-насам са сваімі думкамі і попрасту выкупацца ў гарачую пару. Раніцай, калі першыя промні сонца адлюстроўваюцца ад пазалоты купалоў нашай царквы, а чародкі птушак раз-пораз пралятаюць над воднай роўняддзю, плыве над зямлёю перазвон, пранікаючы ў сэрцы і душы людзей, робячы іх наабожнейшымі і дабрэйшымі. Вось і ідуць, у святочныя дні, бясконцым патокам людзі ў царкву, паўз нашы вокны. У будні ж, амаль каля нашага дома, адкрываецца гандаль рознай жыўнасцю: пачынаючы ад парасят і заканчваючы качкамі і курамі.Гэтакі гармідар аўтамашын, людзей і жыўнасці.По сутнасці, тут з даўніх часоў быў кірмаш.Ехалі сюды конныя, ішлі пешыя: купіць, прадаць, абмяняць.І вось ізноў ведаюць наш Прудок далёка за яго межамі. Вуліца мая:-бацькам пасаджаная бяроза, ляшчына вымахаўшая вышэй даху, елка што ў двары, прывезеная бацькам маленькай з яго Радзімы, Буда-Кашалёўскага лясоў, і якая радуе вока сваёй прыгажосцю.Усе гэта неад'емная частка майго дзяцінства, майго светауяўлення, майго разумення Радзімы!


Рецензии