Без-пры-назоyнае
Mary Waits in Silence
Current 93
Яліны. Укрыжаванні. Віецца сцежка. Цішыня крадзецца драпежнікам.
Поле. Ралля. Два каханкі – Імперыюм ды Шатан. Абняліся і танчаць. Любяцца. Жывуць і смяюцца.
Ляціць вецер-нетапыр, пляскае крыламі. Зрынецца, грукне капытом, узнясецца, закіпцюрыць поўню.
Марыйка маўчыць і чакае. Панна шыбеніц. Валадарка балот. Заступніца вадзянікоў і ваўкалакаў. Маўчыць – словы страцілі сэнс. Чакае – ці ён вернецца? Ці прачнецца? Ці ўваскрэсне?
Немата. Сон. Нябыт. Княжа, меч паглынула багна. Зямля высілілася і не нараджае волатаў. Ні багоў, ні герояў. Спім. Маўчым. Не існуём.
Цішыня вые і галосіць. Рвецца завеса. Марыйка чакае. Зямля чакае. Ці ўваскрэснем?
Свидетельство о публикации №219041801869
Коратка і адначасова ўсё сказана - ня даць, ня ўзяць.
Валерий Ясень 22.04.2019 07:10 Заявить о нарушении