Немагчымасць дыялогу, альбо Справа N18126181045

Немагчымасць дыялогу,альбо Справа N18126181045
                Каб добрым быць,я мушу стацца жорсткім
                Шэксьпір, “Гамлет”
               
                Частка І.100 гадоў БНР
   У мяне дрэнная  памяць,таму я маю добрую звычку запісваць дні свайго жыцьця ў дзёньнік.
   Нататкі за 1997-ы нагадваюць,што пасьля  выхаду з турмы ў лютым таго ж году і закрыцьця крымінальнай справы N182,узбуджанай паводле трох крымінальных эпізодаў,я не успокоился,як гэтага чакаў антыбеларускі рэжым унутранай акупацыі,а працягваў  удзельнічаць у палітычных мітынгах,пікетах,шэсьцях…
   28-га жніўня 1997-га здаў агульнаграмадзянскі пашпарт СССР,што было ўмовай атрыманьня  новага ўласна беларускага пашпарту грамадзяніна РБ.
   30-га жніўня ўзяў удзел у журналісцкім мітынгу ў Менску,на якім правёў сваю персанальную акцыю “зашыты рот”.Народ на мітынгу быў у экстазе ад відовішча,нашыя апаненты ува ўладзе перажывалі відавочна іншыя пачуцьці.
   У нядзелю 7-га верасьня каля Опернага тэатру адбылося ўшанаваньне перамогі аб’яднаных войскаў ВКЛ над маскоўцамі пад  Воршай.А ўжо праз дзень,у аўторак 9-га верасьня,я мусіў запісаць наступнае: “Учора ледзь ня трапіў у непрыемную гісторыю:на прасьпекце Скарыны каля так званага  “дому архірэя”,што месціцца побач з домам афіцэраў,сутыкнуўся з мужчынам,зь якім разам паднялі пакет з далярамі,каторы  згублены(?) акурат перад намі  трэцім персанажам мужчынскага полу.Я два разы аклікнуў разявяку,але той не абярнуўся.Тады другі прапанаваў зайсьці ў двор ды падзяліць знойдзеныя грошы.Зайшлі.Грошы былі ў яго.Не пасьпелі мы выкурыць па цыгарэціне,як прыбег трэці,які нібы згубіў.Потым нарысаваліся яшчэ двое.Сталі абшукваць таго,у якога грошы.Знайшлі і адпусьцілі,а мяне яшчэ некалькі хвілін бралі на понт.Абышлося.Цяпер думаю,што гэта было”.
   Але  хопіць рэтра-згадак,вернемся  ў эпоху інтэрнэту і гаджэтаў.Год 2018-ы.Яшчэ ў студзені далучыўся да Аргкамітэту па сьвяткаваньні 100-й гадавіны БНР.Газэты  “Народная воля” і  “Новы час” друкавалі мае артыкулы-звароты,у тым ліку і да Зянона Пазьняка.У адным з допісаў я выказаў меркаваньне,што ці не настаў час  у сітуацыі беларускага палітычнага цугцвангу лідэру нацыянальных патрыятычных сілаў Зянону Станіслававічу зрабіць рашучы ход канём і паспрабаваць вярнуцца ў Беларусь хоць бы з мэтаю правакацыі фактычна атамізаванага грамадска-палітычнага руху.
Як і чакалася,Зянон не адгукнуўся,а неўзабаве надышоў і 25-ы Сакавік 2018-га –дзень 100-гадовага юбілею  БНР,абвяшчэньне якой я сёньня называю найлепшай палітычнай правакацыяй у найноўшай гісторыі Беларускага Народу.
У гэты дзень – 25-га сакавіка 2018-га – маё асабістае сьвяткаваньне юбілейнага году закончылася,так і не пачаўшыся,і адкрылася справа,якая ў сьнежні 2018-га  лагічна перарасьце ў крымінальную пад нумарам 18126181045.         
  А дзевятай раніцы названага дня двое аператыўнікаў у цывільным затрымалі мяне на чыгуначным вакзале станцыі Пухавічы і адвялі ў будынак РАУСу,у якім я адбыў цэлы дзень,9 гадзін.Першыя тры гадзіны мар’інагорскія міліцыянеры правяралі мае кнігі “РЫМ” і “Цана Еўропы,альбо Гісторыі  Вільмана”,якія я ўзяў з сабой і планаваў падпісваць сваім чытачам у сталіцы.Правяралі на прадмет(далей цытую паводле адказу начальніка Пухавіцкага РАУСу Кастрыцкага Паўла Віктаравіча):”…на прадмет антыдзяржаўнага зьместу і магчымай публікацыі зьвестак,якія ўказвалі б на наяўнасць публічных заклікаў да захопу дзяржаўнай улады альбо прымусовай змены канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь”.Аднак трохгадзінная праверка зборніка вершаў і 320-старонкавага раману ня выявіла заклікаў да захопу дзяржулады, і тады “сьпецыялісты ад белліт” у міліцэйскай форме перайшлі да іншых працэдур,прадуманых і падрыхтаваных відавочна задоўга да 25-га сакавіка – дня затрыманьня.
Ізноў цытую начальніка Пухавіцкай райміліцыі Кастрыцкага:”У далейшым вы былі апытаны па дзвюх крымінальных справах,якія знаходзяцца ў вытворчасці Пухавіцкага РАСК”.
Тут варта растлумачыць,што наступныя шэсць(6)гадзін мяне дапытвалі ў якасці сьведкі па крымінальнайсправе аб крадзяжы прыватнай маёмасці ў майго суседа (трыгадзіны размовы з міліцыянерам Еліным В.У.),потым перавялі ў кабінет капітана міліцыі Лапцэвіча М.В.,дзе размова ішла пра факт падпалу жылога дачнага дому ў дачным пасёлку Вяленскі Пухавіцкага раёну(яшчэ тры гадзіны майго часу) .На палёх свайго допісу заўважу,што  іменна гэтыя два допыты па дзьвюх крымінальных справах і стануць асновай і тлумачэньнем таго,чаму далей адбывалася тое,што адбывалася аж  да ўзбуджэньня ў сьнежні 2018-га крымінальнай справы ўжо супраць мяне.
Аднак вяртаемся ў юбілейны дзень 25-га сакавіка 2018-га,калі 100 гадоў назад у Менску было абвешчана пра стварэньне Беларусамі ж Беларускай Народнай Рэспублікі.Як я разумею,задача,спушчаная невядомым  “цэнтрам” для Пухавіцкай міліцыі пра недапушчэньне грамадзяніна Адамовіча С.Г. у Мінск на дазволенае мерапрыемства была выкананая,таму прыкладна а палове на шостую вечара таго ж дня мяне  нарэшце адпусьцілі з будынку РАУСу.Зразумела,настрой быў далёка не сьвяточны,але я ўсё ж вырашыў даехаць да сталіцы,каб хоць піва выпіць у забягалаўцы ўніверсаму  “Цэнтральны”,калі ўжо на само  “сьвята” не патрапіў.
Так і атрымалася:я даехаў да цэнтру беларускага палітжыцьця і зайшоў у бар,празваны ў народзе  “тэлевізарам”.Тут ужо было поўна людзей,пераважна моладзі,якая вярталася з пляцоўкі каля опернага тэатру і дзялілася ўражаньнямі.Намаляваліся знаёмыя і незнаёмыя персанажы,першыя знаёмілі другіх са мною і мяне з імі.За кухлем піва час ляціць асабліва хутка,і вось ужо 11-я вечара,універсам  “Цэнтральны” зачыняецца,і я з вясёлай кампаніяй маладых людзей перамяшчаюся ў забягалаўку  “Чебуречная”,што на вуліцы Валадарскага.Хто там быў і з кім я знаёміўся і вітаўся,ужо ня ўспомню,акрамя вядомага сталічнага аматара руска-расейскага мату Стася Карпава і яго пакладзістага брата.Праз некалькі дзён Карпаў даволі прыхільна напіша на сваёй старонцы ў ФБ,як ён абараняў мяне ад ня ў меру назойлівых   маладых людзей,якія  хацелі,каб я выпіў зь імі і пакрычаў  “Жыве Беларусь!”.
Пасьля таго,як зачынілася і  “Чабурэчная”,добра наалкаголеная кампанія і я разам зь ёю перамясьціліся ў падвальную піўніцу побач.У ёй народу было,як тых селядцоў.Піва,гарэлка ды ўсякія нетутэйшыя напоі ліліся Атлантычным акіянам,шум і галас стаяў неверагодны.З усяго таго сьвяточнага вэрхалу я сёньня магу ўспомніць хіба што аднаго таўстапузага журналіста  напару з адным грамадскім актывістам ды  вогненна-рыжую дзяўчыну,фрызура якой проста ірвала мне вочы і настолькі юрліла ўва мне паэта і мужчыну,што нічога іншага я ўжо не заўважаў…
   Ачнуўся я ад  “сьвята” толькі на другі дзень на сваёй канапе і ў сваім доме,але з цяжкай ад пахмельля  галавой.Калі ж я знайшоў побач яшчэ і чужы заплечнік з рэчамі,стала зусім дрэнна,хоць працэс працьверазеньня і паскорыўся.Дасьледваньне чужой торбы паказала,што яна належыць хутчэй за ўсё той самай вогненна-рыжай феі,якую я ўчора проста зжыраў вачыма.Сярод жмені прэзэрватываў і жаночых сурвэтак знайшоў бэдж з прозьвішчам дзяўчыны-праваабаронкі з БХК,і тут жа сеў за комп і напісаў кароткае паведамленьне на электронны адрас арганізацыі з просьбай сказаць такой і такой,каб зьвязалася са мною.
   А неўзабаве мне пазваніў малады чалавек,адрэкамендаваўся  знаёмым вогненна-рыжай,і спытаўся,ці не бачыў я,хто мог узяць яе заплечнік.Я з палёгкай уздыхнуў і выгукнуў,што некалькі хвілін таму назад я знайшоў яго ў сябе на канапе і хай яна не хвалюецца.Далей падзеі разьвіваліся ў паскораным тэмпе,другому боку падумаць і разважыць часу не было,і цягам сутак я з сьведкі па дзьвюх крымінальных справах у Пухавіцкім раёне стаў сталічным падазраваным у крадзяжы паводле трэцяй крымінальнай справы,яшчэ гіпатэтычнай,але якая магла абярнуцца ў рэальную ў кожны наступны момант.
   Калі я выйшаў з пахмельнага сіндрому і зразумеў,што  рыжая фея і няспраўджаная муза з падвальнай забягалаўкі,у якой адбываліся завяршальныя акорды перанасычанага алкагольным эфірам юбілейнага  “сьвята” замест таго,каб сказаць  “дзякуй” за вернуты заплечнік з фотаапаратам,прэзерватывамі і яшчэ нейкай рэчавай драбязой,абвінавачвае мяне ў крадзяжы,я,як часта бывае,ціха раз’юшыўся.І толькі той факт,што рыжая  “фея” застольля ў кабачку на Валадарскага зьяўляецца членам аж дзьвюх вядомых праваабарончых арганізацыяў,якія пастаянна перажываюць  “наезды” з боку дзейнага антыбеларускага рэжыму,загасіў маё вострае жаданьне тут жа,бяз доўгіх развагаў,даць гэтай безумоўна непрыгожай гісторыі публічнае асьвятленьне.
Здаецца,на трэці дзень пасьля феерычнага застольля,у сераду 28-га сакавіка на кватэры,дзе знаходзіцца валанцёрская служба N-скай праваабарончай арганізацыі, рыжая  «фея” і ейны памочнік-“мадэратар” Сяргей Семянюк зрабілі падлік тых рэчаў,якіх паводле заявы  рыжай не хапіла ў заплечніку пасьля таго,як я вярнуў яго гаспадыні.Пакуль пацярпелая падлічвала кошт зьлямзеных Адамовічам з заплечніка плэер-навушнікаў,бутэлькі віна,20 даляраў,50 еўра,пары дзесяткаў рублёў і – увага!- бела-чырвона-белага сьцягу,я ўзгадваў гісторыю з  “згубленым” партманэ ў 1997-м, ды ізноў пераконваўся,што вось зараз мая літаратурная фантазія яшчэ раз саступае разгорнутаму перада мной неверагодна пярэстаму дывану жыцьцёвай фактуры,якую мне застаецца толькі па-мастацку граматна,а яшчэ лепш-віртуозна,перакласьці кірылічнымі знакамі беларускай мовы на папяровы носьбіт інфармацыі.
Зрэшты,працэс падліку можна адсачыць на відэа,якое я ў той момант  рабіў,хоць  “мадэратар”  чамусьці і спрабаваў дапытацца,ці ня буду я  апублічваць мой запіс.У выніку разбораў  маладая  “праваабаронка” 1996-га году нараджэньня(так-так,таго самага году,у якім мне налічылі першыя тры крымінальныя артыкулы і дзесяць месяцаў адсідкі ў дзьвюх сьледчых турмах  “незавісімай” РБ) запатрабавала зь мяне 102 еўры за недавернутыя рэчы,у тым ліку і за б-ч-б сьцяг.Падчас падліку я яшчэ паспрабаваў быў падаць тапельцам дубчык выратаваньня,ціха нагадаўшы,што чаму б не паспрабаваць разам узгадаць хаду падзеяў таго юбілейнага вечара ў кабаку,каб усё ж атрымаць хоць нейкія больш-менш важкія падставы  як для абвінавачваньня,так і для абароны,але мажны целам,увесь у правільных патрыятычных наколках і ўпэўнены ў сабе малады чэл гадоў 35-ці,былы актывіст партыі БНФ заявіў,што, “мы ня будзем займацца канспіралогіяй”, “мы памятаем вашыя былыя заслугі”,але вось на дадзены момант са мной усё ясна і я злодзей.У той жа дзень,не спрабуючы больш вярнуць да памяці  “пацярпелую фею” і ейнага  “мадэратара”,я зьняў з рахунку патрэбную суму і аддаў маладой дзяўчыне,якая ў праваабарончым руху аж з пятнаццаці (15)гадкоў свайго веку.Праз некалькі дзён пасьля разьліку з пацярпелай праваабаронкай,прасьлібізаваўшы адкрытыя  крыніцы інфы ў інтэрнэце як пра  “рыжую фею з бара”,так і пра ейнага  “мадэратара”,я накіраваў абодвум электронныя лісты,ізноў паспадзяваўшыся на магчымы дыялог паміж намі,але ізноў мае візаві адмаўчаліся,і,падазраю,што пагардліва.”Ну што ж,падумаў я,- рана ці позна,а  момант ісьціны праявіцца”.І стаў жыць далей,без асаблівага  энтузіязму адгукаючыся на запрашэньні розных грамадскіх арганізацыяў,у тым ліку і праваабарончых…
                Частка II.100 гадоў БССР
Прайшоў амаль год,і вось падчас работы над першым томам  сваіх  “Дзёньнікаў Славаміра”,я раптам адчуў,што не магу рухацца далей у сваёй працы:перашкаджае дзень 25-га сакавіка 2018-га.Каб выйсьці з псіхалагічнага ступару,я раблю крокі,якія павінны разблакаваць сьвядомаць і,няхай сабе нават пад пагрозай турэмнага зьняволеньня,дадуць мне шанец праліць  сьвятло на падзеі,якія здарыліся са мною ад раніцы 25-га сакавіка да раніцы 26-га сакавіка 2018-га.Я іду ва-банк,альбо,кажучы армейскай моваю,выклікаю агонь на сябе,разыгрываю партыю ў падкіднога дурня і скідваю ўдзельнікам усе карты.У выніку Пухавіцкі раённы аддзел Сьледчага камітэту ўзбуджае  супраць мяне крымінальную справу паводле артыкула 205  – таго самага,паводле якога я быў дапытаны як сьведка 25-га сакавіка 2018-га і прыватным чынам абвінавачаны 28-га.З  16 сьнежня 2018  па 18 лютага 2019  знаходжуся пад сьледствам па справе аб краджяжы маёмасьці з старой хаты ў в.Цагельня.18 лютага 25-гадовая сьледчая,выпускніца факультэту права БДЭУ,завяршае сьледчы працэс і пастанаўляе перадаць два тамы справы N18126181045 у пракуратуру,адабраўшы ў мяне падпіску пра выкананьне мною ўмоваў хатняга арышту па месцы фактычнага пражываньня.Ужо ў кабінеце намесьніка пракурора грамадзяніна Цімафейчыка я знаёмлюся з матэрыяламі справы.Паводле падпіскі ў мяне толькі дзьве гадзіны дазволенага часу выхаду за межы жылога памяшканьня,таму праблематычна перапісаць ад рукі 2 тамы справы,на што я маю права паводле КПК РБ.Фотакапірваньне пракурор не дазволіў,хаця гэта проста паскорыла б працэс азнаямленьня.На добры толк,з матэрыяламі справы я мусіў бы знаёміцца яшчэ ў кабінеце сьледчай,але яна сьпяшалася.На добры толк увогуле ня мусіла быць ніякіх двух тамоў,таму што справа простая,як два пальцы аб асфальт:я зрабіў злачынства,прызнаў яго, пакаяўся і вярнуў рэчы пацярпеламу,апошні прэтэнзіяў ня мае і ўсе наступныя дачыненьні зь ім маглі б завяршыцца  прымяненьнем артыкула 89 КК.Аднак маладая сьледчая,цалкам магчыма,што з падказкі старэйшых і больш вопытных калегаў, пайшла прывычным шляхам:накапАць на падазраванага як найболей,можа падчас раскопак і адшукаецца які-небудзь крымінальны артэфакт.Прызнаюся,якраз гэтага банальнага ходу сьледства я і чакаў,выклікаючы  на сябе ўвесь непадробны гнеў  як прастадушных,так і падступных, і ўдала раскладаючы рызыкоўны пасьянс.У выніку падчас знаёмства з матэрыяламі справы,я знайшоў:выпіску N9187 з неіснуючай медкарты з "РНПЦ псіхічнага здароўя",вядомага ў народзе як "Навінкі";заключэньне судова-медыцынскай экспертызы;заключэньні экспертаў па экспертызе гільзаў пад патрон 7,62 да ТТ(пісталет Токарава) і гільзы пад патрон 7,62х54R да вінтоўкі Мосіна выпуску 1831/1930 гадоў і карабін канструкцыі Мосіна ўзору 1938/1944 гадоў;выпіскі тэлефонных размоваў ад вэлкому;справаздачы ад іншых,дзейных у Беларусі,тэлефонных кампаніяў;справаздачы з усіх менскіх банкаў на прадмет наяўнасьці маіх банкаўскіх рахункаў...Аднак самае,бадай,забаўнае  і важнае для мяне як аўтара - гэта спроба сьледчай дасьледваць два мае апавяданьні,надрукаваныя 24 сьнежня 2010 году ў газэце "Новы час",калі я разам з некалькімі сотнямі іншых грамадзянаў Беларусі ўжо сядзеў у сьледчым ізалятары г.Жодзіна.
О,які неперадавальны крымінальны флёр несьлі ў сабе пытаньні маёй сьледчай Любові Васільеўны Бабовік!Пакуль яна пыталася,а я аднекваўся стандартнай фразай  “Без каментароў”,ува мне тым ня менш нараджаліся й клекаталі пачуцьці,блізкія да эратычных.Тут жа,у сьледчым кабінеце N35 Пухавіцкага РАСК,я ўжо прыкідваў стварэньне  адпаведнага апавяданьня,а то й вершаванай паэмы,у якіх апішу ўвесь працэс допыту.Прызнаюся,я фактычна закахаўся ў сваю маладую сьледчую і тут жа назваў маю гераіню  “Анісавай Любачкай”(ёсць такая трава – аніс,на ейных зярнятах  настойваюць гарэлку,а сама яна падобная да кмену,кропу і падарожніка (усе названыя цьвітуць дробнымі белымі кветачкамі)).Ну сапраўды,як яшчэ,калі не з эратычным прыдыханьнем, успрымаць пытаньне,ці і праўды я зьбіраўся забіць прэзідэнта(гэта пра верш “Убей президента”).Чаму мне трэба адказваць на такое пытаньне,калі справа ўзбуджана па 205-м артыкуле КК,сьледчая адказаць не захацела,што я ўспрыняў як свайго роду  дамаганьне,але прамаўчаў.А якім чынам дапасуецца граматычны разбор апавяданьня   “Ніколі не пытайся адкуль я” да справы пра банальны крадзёж старых крэслаў з хлява з прагнілым дахам можна растлумачыць толькі з дапамогай канцэнтраванай дозы сатыры й гумару…
                Частка 3.Нараджэньне і крах адной сімпатыі
Як хрышчаны ў  свой  час  у Даўгінаўскім касьцёле і з прычыны таго фармальна  прыналежны да шматмільённай хрысьціянскай сям’і,прызнаюся:грэшны,бо час ад часу люблю выпіць.І гэта мая любоў,як сінонім любові  да жыцьця ў прынцыпе,хоць і рэдка,але трапна кідае мяне ў даволі контраверсійныя гісторыі,здарэньні і выпадкі.Адзін з такіх недарэчных эпізодаў здарыўся ноччу з 25-га на 26-га сакавіка 2018-га году ў піўбары  “BeerShow”,што на вуліцы імя Валадарскага,у які я прыцёгся пасьля частаваньняў у забягалаўках ўніверсаму  “Цэнтральны” і  “Чебуречной”.Ясна,што быў я ўжо добра цёпленькі,і нават  гарачынькі.Мне спыніцца б ды павярнуць прастаходы ў бок недалёкага вакзалу,але ж  хто так завяршае стогадовы юбілей адной з найвялікшых і найпрыгожых палітычных правакацыяў у новай беларускай гісторыі?!
Усё,што я цяпер памятаю з той п’янай вакханальнай начы ў падвале – гэта пару знаёмых фізіяноміяў і расплывістае рыжае нават не аблічча,а воблака-вобраз нейкай ярка-рыжай дзяўчыны.Ён-яна-яно было такім агністым і прыцягальным,што зь нейкага моманту я перастаў бачыць,чуць і разумець увесь той шум і гоман,у якім  знаходзіўся,і ўжо даволі цьмяным  позіркам лавіў і высочваў толькі яго – нешта рыжае і прыцягальнае жаночага полу.Прыпамінаю,што я нарэшце абсеў за столік,калі рыжае воблака з майго кругагляду кудысьці зьнікла.У падвальным зальчыку рабілася цішэй,паступова  з перыферыі агляду зьнікалі і астатнія персанажы юбілейнай сцэны.Потым,відаць,я застаўся адзін,ярка-рыжая пляма перад вачыма больш не зьяўлялася,але - увага! – пад столікам,за якім я сядзеў,заставаўся заплечнік той самай прыцягальнай рыжай феі,зь якой,прыпамінаю,мне ўсё вастрэй хацелася застацца тэт-а-тэт,і якая ніяк не вярталася назад.Ня памятаю,ці стаяў на стале які аб’ём з алкаголем,але заплечнік быў.І я чамусьці ведаў,што гэта ЕЙНЫ заплечнік.Відаць,у гэты самы момант я і вырашыў,што не магу пакінуць ейную рэч без нагляду,прытым,што мяне маглі і папрасіць за ім прыгледзіць.Як я спраўдзіў днямі ў бармэна,у той бязьмежна сьвяточны вечар барчык з увагі на ўдзячную кліентуру працаваў да трох гадзін начы.Значыць,не раней чым аб гэтым часе,пакінуў падвальчык і я.Ці папярэджваў я бармэнаў,ня памятаю,як ня памятаю і тое,ці адзін я выходзіў.Прыпамінаю толькі,што ў мяне заставалася надзея ўбачыць рыжае воблака  на вуліцы,дзе я па-джэнтльменску паднясу  ёй ейную забытую  рэч і,магчыма,з гэтага моманту пачнецца наша сапраўднае знаёмства…
     Я намаляваў найбольш рамантычны варыянт  таго,як маглі б разьвівацца падзеі ў тую ноч і як яны хутчэй за ўсё і разьвіваліся,бо, як я толькі што напісаў вышэй,тое-сёе я ўсё ж прыпамінаю.На жаль,мае  прыпаміны абрываюцца на моманце,калі я выходжу з піўбара.Далей памяць мая ўпала ў кому,і любыя мае фантазіі пра тое,як я дабіраўся да цэнтральнага чыгуначнага тэрміналу,а потым даехаў электрычкай да  ст.Пухавічы,будуць толькі фантазіямі,а значыць тымі ці іншымі варыяцыямі няпраўды ў той час як я прагну адваротнага.
      Думаю,цяпер самы час даць слова галоўнаму персанажу п’есы пад назвай  “Справа N18126181045”.Знаёмімся,карыстаючыся інфармацыяй з адкрытых крыніц  інтэрнэту,а таксама з копіі допыту ад 18 лютага 2019-га году,які пачаўся ў 10 гадзін 16 хвілін  і завяршыўся ў 13 г.02 хвіліны (з двума перапынкамі) і праводзіўся сьледчай Пухавіцкага РАСК Бабовік Любоўю Васільеўнай,1994-га году нараджэньня,выпускніцай факультэту права БДЭУ.
“Пацярпелая” Гурская Анісія Аляксандраўна(у дзявоцтве Казьлюк),дзень, месяц і год нараджэньня 10.11.1996-га,разьведзеная,паводле паказаньняў на допыце    “не працуе”,але фактычна зьяўляецца валанцёрам  дзьвюх праваабарончых арганізацыяў,адказваючы на пытаньні сьледчай сярод іншага паведаміла,што пазнаёміліся мы зь ёю “25 марта в “Чебуречной” на Володарского”,назваўшы адзін аднаму свае імёны.Што ж,магчыма і так,але я гэтага моманту ўзнавіць у памяці не магу.
Ідзём далей па тэксьце адказаў грамадзянкі Гурскай(пытаньні сьледчай я не капіраваў з-за эканоміі часу) і чытаем:
”-25 марта С.А.украл мой рюкзак.-26 марта мне стало известно ,что рюкзак у него,и я приехала к нему за рюкзаком.Впоследствии я обнаружила,что он перекопошил все мои вещи,и вернул не всё… . –Они ушли раньше,а потом я заметила,что моего рюкзака нет.-Там был фотоаппарат,личные вещи,кошелёк,документы,флаг.
«- Что за флаг?»- пытаецца сьледчая Бабовік,усяго на два гады старэйшая за  грамадзянку Гурскую,на што апошняя адказвае: «-Бело-красно-белый.Это была годовщина Дня Воли».Тут мы частку адказаў прапусьцім як неістотныя для нашага аўтавышуку і зьвернем увагу на наступны дыялог паміж грамадзянкай Гурскай і сьледчай Бабовік:
«Вопрос:- Что за друг с вами находился?
- Александр.Я сейчас не вспомню фамилию.
Вопрос:- Но именно тот факт,что пропала сумка,     вы обнаружили на следующий день?
- Да.
- Почему вы не обратились в милицию?
- Я просто искала целый день 26-го,и вот мой друг Александр (…)он позвонил узнать,не видел ли он( «он» - гэта я, - С.А.),чтобы кто-то подходил к нашему столику и брал сумку,и он сам(ізноў я – С.А.) сказал,что сумка у него.
(…)
Вопрос: - Кто присутствовал при передаче (рукзака–ейнай уладальніцы – С.А.)?
- Присутствовал мой знакомый,он выступал в качестве медиатора между нами – Сержук Семенюк.
- Кому ещё рассказывали о хищении?
- Своим друзьям,близким,потом он обращался через интернет и просил,чтобы эта история никуда не выходила,поэтому решили не запускать её в СМИ,и тем более,что мы решили этот вопрос,договорившись.
-Как это восприняли ваши знакомые?
- Они были удивлены и рады,что всё закончилось мирно.
- Что вернул?
- Рюкзак с личными вещами,фотоаппарат,документы,пустой кошелёк,все визитки,которые  там лежали;по мелочи все вещи,которые там были.Не вернул из важных мне вещей только флаг,наушники и деньги,но потом компенсировал.
- Кто с вами находился?
- Мой брат Козьлюк Алексей  Александрович.
- Каким именно образом располагалась сумка,когда вы находились в Чебуречной,под столом?На крючке висела?
- Она стояла под столом.
- На полу,правильно?
- Да.
- Подходил ли к вам кто-либо за столик?
- Да,там было очень много людей.
- Когда именно вы заметили,что  пропал рюкзак,на следующий день?
- На утро следующего дня…».
Цяпер коратка прааналізуем адказы  “пацярпелай”.Ужо на самым пачатку допыту дзяўчына з рэдкім  імём  “Анісія”,якая прыйшла ў праваабарончы рух у 15 гадоў,стала гераіняй англамоўнага часопісу  “Форбс” і на момант здарэньня,якое мы тут спрабуем  прааналізаваць,была ўжо у статусе разьведзенай,чамусьці,праўда,захаваўшы мужава прозьвішча  “Гурская”, - дык вось,ужо на самым пачатку допыту вышэйназваны індывід жаночага полу з  безапеляцыйнай пэўнасьцю заявіла,што Адамовіч   “украл” ейны рукзак яшчэ 25-га сакавіка.Проста заявіла,і ўсё.Без ніякіх доказаў ці хаця б спробаў спаслацца на нейкія факты.Між тым 25-га сакавіка без пяці хвілін 23-я вечара мы разам з вялікай групай моладзі яшчэ дапівалі апошнія глыткі півасіку ў   “народным тэлевізары”,потым крыху патаўкліся ў  “Чебуречной” і толькі  ў піўным барчыку і пачалася разьвівацца разгляданая мною драматычная гісторыя крадзяжу бабскага заплечніка старым няўдалым кавалерам. Так што метафара што-небудзь у каго-небудзь скрасьці відавочна пачала нараджацца ў маёй галаве не раней 24-й гадзіны начы з 25-га на 26-га сакавіка.
Далей.Спачатку мілая Анісія заяўляе, што “они ушли раньше,а потом я заметила,что моего рюкзака нет”.А ў канцы допыту яна ж згаджаецца з падводкай сьледчай Бабовік (“когда именно вы заметили,что  пропал рюкзак,на следующий день?”) і пацьвярджае,што прапажу сваёй рэчы яна заўважыла толькі   “на утро следующего дня”.Гэта вельмі цікава.Калі згадзіцца з заявай пра тое,што я сапраўды пасьпеў пасьля закрыцьця забягалаўкі ў  “Цэнтральным” дайсьці і дагрузіцца алкаголем  у  “Чебуречной”,пазнаёміцца там  з  “пацярпелай”, запланаваць злачынства,пасьля закрыцьця  “Чебуречной” зайсьці  яшчэ і ў піўны падвальны бар,і ўсё гэта цягам апошняй гадзіны дня 25-га сакавіка,то ўзьнікае лагічнае пытаньне:дык што,валаньцёрка  незарэгістраванай праваабарончай суполкі  “Вясна” вось проста так пакідае пад сталом піўбара,у якім поўна п’янага народу,свой заплечнік з дакументамі,дарагімі рэчамі і грашыма і на ўсю ноч  кудысьці зьнікае,і толькі раніцай 26-га заўважае,што зь ёю няма ейнае рэчы?А ў выніку вінаваты Адамовіч?Больш за тое,праваабаронка ўводзіць у зман сьледчую,калі заяўляе,што Адамовіч прызнаўся ў крадзяжы ейнага барахла!У стане бязьмежнай самаўпэўненасьці  маладая жанчына,відаць,забылася,што абвінавачаны ў крадзяжы ўвесь працэс разборак зь ім здымаў на відэакамеру мабільніка.Ужо ў красавіку  мінулага году відэа  падліку фінансавых стратаў  “пацярпелай” было выстаўлена мною ў сэрвіс ютуба.У адзін з момантаў абмену  рэплікамі з  “пацярпелай”  і   “мадэратарам” я саркастычна заўважаю,што напэўна мяне пад старасць апанавала  клептаманія,аднак пад час допыту сябе любімай  Анісія Гурская-Казьлюк  трактуе гэтую перапоўненую сарказмам фразу як маё прызнаньне ў крадзячы.Ізноў атрымліваецца і сьмех,і грэх.
Як я  “прызнаваўся” ў крадзяжы,сьведчаць і мае электронныя лісты як на адрас   “рыжай феі”,так і на адрас  “мадэратара” Сяржука Семянюка.Але сьпярша – кароткі зварот на адрас БХК,які,зрэшты,таксама застаўсся без адказу:
                “26. Mars 2018 kl.10:42
Добрага дня спадарству!
Ведаю,што Анісія Аляксандраўна Гурская – сябра БХК.А вось тэлефона ейнага ня ведаю.Таму ласкава прашу  Вас прапанаваць гэтай спадарыні нумар майго тэлефону(0299176333,вэлкам) і паведаміць,што я прасіў яе зьвязацца са мною цягам дня  ў ейных жа,сп. Анісіі,інтарэсах.
З павагай,
Адамовіч”
Гэты кароткі ліст-просьбу я даслаў адразу ж,як толькі даведаўся імя гаспадара заплечніка,для чаго мусіў раскрыць торбу, праверыць яго зьмесціва і знайсьці ў ім бэдж на імя супрацоўніка БХК Анісіі Гурскай.Аднак апошняя таму факту,што я “перекопошил» ейны заплечнік абуралася асабліва энэргічна,што ў сваю чаргу зьдзіўляла мяне:калі б я не знайшоў у ім ніякіх дакументаў,якія ўказвалі б на гаспадара заплечніка,то мусіў бы аднесьці яго ці назад у кабак,ці ў…міліцыю.Выходзіць,што  “пацярпелая” была ўпэўненая,што я загадзя ведаў,чый заплечнік узяў і таму,маўляў,не было чаго ў ім  “копошиться»?
  Такім чынам,знайшоўшы заплечнік,а ў ім  дакумент на імя ягонай гаспадыні,я тут жа і адаслаў працытаваны ліст.А  праз хвілін 20 мне пазваніў называны ўжо тут  друг Анісіі  Аляксандр…
Вечарам таго ж дня 26-га сакавіка 2018-га  “пацярпелая” Анісія з сваім братам Аляксеем Казьлюком прыехалі да мяне ў Марыліну Горку па заплечнік на вялікай чорнай машыне.З пахмельным трэмарам у канечнасьцях я аддаў дзяўчыне яе рэч,аднак мая інтуіцыя адсканавала зусім не таварыскія флюіды,якія пратнулі мяне праз адчыненыя дзьверы,выцякаючы з салону  аўто,а на тварах  сталічных   “гасьцей” прачытвалася  нараджэньне эмацыйнага сьпектру ад пагарды да агіды.Што ж,такія нематэрыяльныя рэчы я лаўлю і прачытваю сваім фізіялагічным сканерам ,як той казаў,на раз.Нічога добрага ад знаёмства з маладой вогненна-рыжай дзяўчынай не выпадала,што і пацьвердзілася ў наступныя два дні.
    Пра меладраматычны  момант падліку скрадзеных Адамовічам рэчаў у валанцёркі праваабарончага таварыства  “Вясна” я згадаў яшчэ ў першай частцы  гэтага аўтавышуку, цяпер жа,як і абяцаў крыху вышэй, працытую ў поўным аб’ёме і без купюраў  мае тлумачальныя  лісты да фігурантаў справы.
Ліст N1 - да праваабаронцы Анісіі
“Date: fre. 6. apr. 2018 kl. 09:32
Дзень добры,Анісія!
Ваш    "адвакат" С.С.(Cяржук Семянюк – С.А.) спрасьціў мне справу,на мае прапановы не пароць гарачку,а пагаварыць і разабрацца па-сутнасьці,парыраваўшы,што  "мы ня будзем займацца кансьпіралогіяй".Ну што ж,не дык не.Будзем  тады займацца фактамі.Я  25-га.03.2018-га,маючы 56 гадоў веку і адсядзеўшы ў гэты дзень 9 гадзін у Пухавіцкім РАУСе па надуманых падставах і ў 17:25 выпушчаны ,вырашыў усё ж падскочыць у Менск,каб хоць у апошні момант  акунуцца ў атмасьферу  "сьвята". Выйшаўшы на Кастрычніцкай і зрабіўшы пару званкоў знаёмым,я даведаўся пра сталічныя падзеі дня і жаданьне цягнуцца да Опернага прапала.Я завіс на барнай стойцы ўніверсаму  "Цэнтральны",куды неўзабаве і пачала падцягвацца моладзь з "сьвята".Потым былі знаёмствы з моладзьдзю,сумесныя здымкі,потым я ў кампаніі маладзёнаў пацягнуўся да "Чабурэчнай",у якой апошні раз  купляў чабурэкі,калі яна яшчэ была сталоўкай з алюмініевым посудам.Атмасфера была эйфарычнай  і патыхала "канчатковым рашэньнем беларускага пытаньня". Пасьля  "Чабурэчнай" трэба было на добры толк цягнуцца на вакзал і ехаць у М.Г.,але ізноў хтось кінуў кліч,што суседні падвальчык яшчэ працуе,і я ўвалокся туды,І хоць я быў ўжо добра нагружаны алкаголем,але яшчэ з праваламі памятаю,што ў вочы мне кінулася аблічча вогненна-рыжай дзяўчыны....Далей як паэт я мог бы намаляваць вам карціну, якая засталася б у вашай біграфіі як рамантычная прыгода і арыгінальнае знаёмства з NN,у год пасадкі якога і запачаткавалася арганізацыя,у якой вы цяпер працуеце.Але - позна:маладая самаўпэўненасьць,некрытычна засвоеныя навукі вашых заходнееўрапейскіх куратараў і грантадаўцаў пераканалі вас,што вы ўжо,як у народзе кажуць,ухапілі бога за бараду?А гэта,да вашага жалю,зусім ня так.Юрыспрудэнцыя,Анісія,гэта не матэматыка,дзе 2 на 2 =4.Гэта,хутчэй,тая ж самая паэзія,у якой спаборнічаюць бакі,маючы на руках адзін і той жа закон,які прачытваецца бакамі па-рознаму.
Забраць ня свой заплечнік - дрэнна,гэта крадзеж,арт.205.А вось далей і пачынаецца самае складанае...Але ж ваш  "адвакат"  супраць  "канспіралогіі"...
Карацей,я дурань,што перабраў з алкаголем,успыхнуў п'янымі эратычнымі думкамі...
Але вы,Анісія,што думалі?Вы так расперажываліся,што згубілі заплечнік і вашыя перажываньні  вам на другі дзень перашкодзілі шчыра ўсьцешыцца,што заплечнік у мяне,а не хз дзе?
У тым  "рамантычным" варыянце магло б быць так:ці тады ж вечарам,ці праз колькі дзён мы маглі б сустрэцца разам з усімі вашымі  "адвакатамі" і хлапцамі,на той час я пазнаходзіў бы вашыя інтымныя драбносткі))),а віно  ...  я і так бы праставіў вам  "за нэрвы",магчыма мы разам бы яго і выпілі,і я падпісаў бы вам свае апошнія кнігі,якія вы хутчэй за ўсё не чыталі.
Але вы ж  юрыстка,вы чамусьці вырашылі,што ваш гонар і самаацэнка большыя за Адамовічавы.
Мне і зараз во яшчэ дзіўна вашая маладая самаўпэўненасць.Вы ж толькі на пачатку шляху і кар'еры!Адным словам,скрачаюся яшчэ раз:свае недарэчнасьці я прызнаю.А вось ці прызнаяце вы,што 25.03.2018  ў піўным падвальчыку на Валадарскага,зьяўляючыся работнікам праваабаронч.арганізацыяў(дзьвюх!),пакінулі без нагляду сумку з дакументамі?Можа ў гэтым прычына вашай рашучасьці (страшэнна расперажываліся),што рашылі заяўляць у ТУЮ САМУЮ міліцыю аб прапажы(крадзяжы) жмені ,выбачаюся,гандонаў,навушнікаў ,50 еўра і самае забойчае - сьцягу!Накінуць Адамовічу яшчэ і крадзёж бел-чырвона-белага сьцягу - гэта вяршыня сюжэту!)))))Прыкра,але й пацешна.І апошняе скарачэньне.Мне вельмі хочацца ўжо сёньня завяршыць гэты сацыяльны эксперымент,прадаўшы яго за 102 еўры(у такую суму былі ацэненыя старты  «пацярпелай» - С.А.) якому-небудзь  смі,ды хоць бы той жа "саўбелцы".І толькі той факт,што і ў БХК,і ў "Вясьне"  маю добрых знаёмых,калегаў і таварышаў мяне пакуль стрымлівае,бо ім і так хапае праблемаў і скандалаў.Напісаў таксама і вашаму  "адвакату",перачытаўшы і заскрыніўшы для гісторыі  ягоную вельмі паказальную ЖЖ-біяграфію.
Ліст пакідаю не завершаным - няхай паляжыць у вас,мне так спакайней,а вы падумайце.
Працяг жа  абавязкова будзе...
С.А.»
Ліст  N2 – да  «мадэратара» Сяржука Семянюка
«Date: tor. 5. apr. 2018 kl. 20:32
Ну што ж,даволі цікавы ЖЖ  я праштудыяваў ( HTTPS://RANDOOOM.LIVEJOURNAL.COM/).
14 ГАДОЎ ЖЫЦЬЦЯ,МОЖНА СКЛАСЬЦІ ДАВОЛІ ВЫЧАРПАЛЬНЫ ПСІХАЛАГІЧНЫ ПАРТРЭТ,ШТО
Я,ЗРЭШТЫ,І ЗРАБІЎ.ПАРТРЭТ ГЭТЫ ДАЗВАЛЯЕ ЗБОЛЬШАГА ЗРАЗУМЕЦЬ ВАШУЮ ЭНЭРГІЧНАСЦЬ І САМАЎПЭЎНЕНАСЦЬ.З ІНШАГА БОКУ,ВЫ МНЕ СПРАСЬЦІЛІ ЗАДАЧУ,ЗАЯВІЎШЫ, ШТО  "МЫ НЯ БУДЗЕМ ЗАЙМАЦЦА КАНСПІРАЛОГІЯЙ", ЗГАДАЎШЫ ПРА  МАЕ  "БЫЛЫЯ  ЗАСЛУГІ".
НАКОНТ АПОШНЯГА МУШУ ЎДАКЛАДНІЦЬ,ШТО Я НІКОМУ,ДЗяКУЙ БОГУ,НЕ СЛУЖЫЎ ЗА ВЫКЛЮЧЭНЬНЕМ 2 ГАДОЎ СЛУЖБЫ Ў ЧАРНАМОРСКІМ ФЛОЦЕ  ў часы СССР.АДПАВЕДНА ГЭТАМУ  ў МЯНЕ НІ ПЕРАД КІМ НЯМА НІ ЗАСЛУГАЎ,НІ АБАВЯЗКАЎ.
ВОСЬ І АПОШНІЯ 9 ГАДЗІН ЗАТРЫМАНЬНЯ Ў ПУХАВІЦКІМ РАУСе ,КАБ НЯ ТРАПІЎ НА  "СЬВЯТА" - ГЭТА НЕ МАЯ ЗАСЛУГА,А МУС РБ.
ШТО Ж ДА  "КАНСПІРАЛОГІІ",ТО НЕ,НЯ БУДУ ЗАЙМАЦЦА ГІПАТЭТЫКАЙ, І СКАЖУ ПРОСТА:Я ДУРАНЬ,ШТО, П'ЮЧЫ З АДНЫМІ МАЛАДЫМІ ЛЮДЗЬМІ ,ДАЗВОЛІЎ САБЕ ЗАБЫЦЦА ПРА СУТНАСЬЦЬ ЧАЛАВЕЧАЙ НАТУРЫ ІНШЫХ МАЛАДЫХ ЧАЛАВЕЧКАЎ.ДЗЯКУЙ ЗА НАВУКУ.
А ЦЯПЕР ЗУСІМ КАНКРЭТЫКА.CПАДЗЯЮСЯ,У ВАС БЫЎ ЧАС ПАДУМАЦЬ НАД СВАІМ  ГЕРАІЧНЫМ УЧЫНКАМ АБАРОНЦЫ МАЛАДОЙ ЖАНЧЫНЫ,ЯКУЮ ПАДСТУПНА ХАЦЕЎ АБАКРАСЬЦІ  АЎТАР  "БЫЛЫХ ЗАСЛУГАЎ".ЦЯПЕР ВАМ ЗАСТАЕЦЦА ПРАДУМАЦЬ АЛГАРЫТМ СВАІХ ПАВОДЗІНАЎ У ВЫПАДКУ,КАЛІ Ў МЯНЕ ЛОПНЕ ЦЯРПЕНЬНЕ,Я ЗНАЙДУ  "КУПЦА" МАЁЙ ГІСТОРЫІ І ПРАЗ НЕКАЛЬКІ ДЗЁН СТАНЕ ВЯДОМА,ЯК  СУПРАЦОЎНІКІ "БХК" І  "ВЯСНЫ" АБВІНАВАЦІЛІ ПАЭТА-КЛЕПТАМАНА Ў НЕПРЫГОЖЫХ ПАВОДЗІНАХ.НУ САПРАЎДЫ Ж,ЧАМУ Я ПАВІНЕН ПЕРАЖЫВАЦЬ ЗА РЭПУТАЦЫЮ ГЭТЫХ ПРАВААБАРОНЧЫХ ТАВАРЫСТВАЎ,КАЛІ ЗА ІХ НЕ ПЕРАЖЫВАЮЦЬ ІХ ЖА РАБОТНІКІ? НУ ЛАГІЧНА Ж? ВЫ Ж ГАТОВЫЯ БЫЛІ БЕГЧЫ Ў ТУЮ САМУЮ МІЛІЦЫЮ?
У ВАС ЁСЦЬ АДЗІН З САМЫХ МІРНЫХ ВАРЫЯНТАЎ РАЗВЯЗАНЬНЕ ГЭТАЙ "ГІСТОРЫІ",ЯКІ МЯНЕ ЗАДАВОЛІЎ БЫ.АЛЕ ВЫ ПАКУЛЬ ПАСПРАБУЙЦЕ САМІ ЯГО АДШУКАЦЬ. КАЛІ Ж ВАМ ЗДАЛОСЯ,ШТО СА МНОЙ МОЖНА  Т А К  ЯК ПАСПРАБАВАЛІ ВЫ,ТО,ДУМАЮ,ТУТ ВЫ КАРДЫНАЛЬНА ПАМЫЛІЛІСЯ, БО КАЛІ МАЯ РЭПУТАЦЫЯ ТОЛЬКІ СХІЛІЦЬ ГАЛАВУ ПЕРАД СТАРЫМІ СЯБРАМІ І КАЛЕГАМІ, ТО ВАША - ЛЯЖА ТРУПАМ.І АДЗІНАЕ,ШТО ВАМ ЗАСТАНЕЦЦА - ВАРЫЦЬ МЫЛА...
Р.S.
А МОЖНА Ж БЫЛО ПРОСТА СУСТРЭЦЦА ЗА КУХЛЕМ ТАГО Ж ЧОРТАВА АЛКАГОЛЮ,УСПОМНІЦЬ,ХТО,ШТО ,ЯК І КОЛЬКІ І НЯСЬПЕШНА РАШЫЦЬ УСЕ ЎЗЬНІКЛЫЯ ПЫТАНЬНІ.АЛЕ Ж НЕХТА РАШЫЎ,ШТО ЎЖО ЎХАПІЎ БОГА ЗА БАРАДУ...
ЗВАНІЦЬ МНЕ НЯ ТРЭБА.УЗЬНІКНУЦЬ ПЫТАНЬНІ - ПІШЫЦЕ,ВЫ ЎМЕЕЦЕ. НЕ - ЯШЧЭ ЛЕПШ».

                Частка 4.З чаго пачалася крымінальная справа N18126181045,альбо Nemo me impune lacessit*

З чаго ўсё пачалося,я ўжо згадваў у самым пачатку маіх вышукаў.Тут жа прывяду мой зварот на адрас кіраўніка міліцыі Пухавіцкага раёну і адказ на яго.
«Начальніку РАУС Пухавіцкага райвыканкаму грамадзяніну Кастрыцкаму Паўлу Віктаравічу (тэл.: +375 (1713) 6-02-94) грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Адамовіча Славаміра Генрыхавіча (…)
CКАРГА
25 сакавіка 2018 году ў 8 гадзін 25 хвілін на пероне чыгуначнага вакзалу ст.Пухавічы перад самым прыходам электрацягніка,якім я зьбіраўся ехаць у Мінск,я быў затрыманы двума супрацоўнікамі аддзелу крымінальнага вышуку,адзін зь якіх паказаў пасьведчаньне начальніка АКВ на імя Еліна Віталя Ўладзіміравіча(раб.тэл 35090).На маё пытаньне "У чым справа?" мне было даволі цьмяна патлумачана,што,маўляў,трэба праверыць маю літаратуру на прадмет антыдзяржаўнага зьместу.На гэтае тлумачэньне я заўважыў,што да прыходу электрычкі супрацоўнікі могуць праверыць на месцы,што і кніга вершаў "РЫМ" 2011-га году выданьня,і кніга прозы "Цана Еўропы,альбо Гісторыі Вільмана" 2015-га г. выданьня выйшлі на законных падставах і прынятыя да распаўсюду ў Беларусі. Аднак мае тлумачэньні і прапановы не былі ўзятыя пад увагу,і я мусіў пехатой разам з супрацоўнікамі АКВ у цывільным адправіцца ў будынак Пухавіцкага РАУС па адрасе:Мар'іна Горка,вул.Чырвонаармейская,дом 18. Далейшая праверка шляхам чытаньня маіх вершаў і раману адбывалася цягам 3 (трох)гадзінаў у кабінеце ужо названага грамадзяніна Еліна В.У. Прыкладна да паўдня (да 12:00 25.03.2018) я яшчэ меў спадзяваньне,што за тры гадзіны,якія адпаведны закон дае органам унутраных справаў права на затрыманьне грамадзяніна для яго ідэнтыфікацыі, мая асоба будзе спраўджана і мае мастацкія тэксты будуць правераны на прадмет антыдзяржаўнага зьместу.Але апошняга не адбылося,і пасьля трох гадзін затрыманьня я ня быў адпушчаны.Наадварот,мне было заяўлена,што цяпер мяне будуць апытваць па факце крадзяжу бампера ў грамадзяніна В. па вуліцы Фрунзэ,што ў Мар'най Горцы.Хоць і разумеючы,што задача супрацоўнікаў крымвышуку палягае ў тым,каб не дапусьціць майго зьяўленьня на,падкрэсьліваю,дазволеным канцэрце ў Менску,я ўсё ж уступіў у дыялог з грамадзянінам Еліным В.У.,адказваючы на ягоныя пытаньні.Але і пасьля яшчэ трох гадзінаў названага "дыялогу" я ня быў вызвалены,бо аказалася,што я мушу адказаць на пытаньні па яшчэ адным факце - падпале ці спробе падпалу дачы з жывым чалавекам у ёй дзесьці ў раёне садовага таварыства "Вяленскі-Журавінка"!!Цяпер я быў пераведзены ў кабінет капітана міліцыі Лапцэвіча Максіма Васільевіча, які і дапытваў мяне як "сьведку" наступныя 3(тры) гадзіны,а ў канцы допыту хоць і мякка,але ўсё ж вымагаў падпісаць пратакол,на якім я не заўважыў чамусьці нумару крымінальнай справы. Такім чынам 25.03.2018 агулам я правёў у будынку Пухавіцкага РАУС 9 гадзін і быў адпушчаны прыкладна ў 17:25 вечара.Заўважу,што на маё патрабаваньне забясьпечыць абедам грамадзянін Елін В.У. прапанаваў мне талерку з бутэрбродамі і каву. Як вы разумееце, пры магчымым далейшым прыцягненьні мяне ў якасьці "сьведкі" па вышэйназваных агучаных мне фактах я буду вымушаны зьвярнуцца па дапамогу да недзяржаўнага адваката,праваабарончых арганізацыяў, і адмовіцца ад "сьведчаньняў",заяўленых мной 25.03.2018 у сітуацыі,якую расцэньваю як негалосны ціск. У сувязі з вышэйназваным і як грамадзянін Беларусі,я хацеў бы мець афіцыйнае тлумачэньне,на якой падставе,згодна з якімі пунктамі Адміністрацыйнага,Крымінальнага і Працэсуальнага Кодэксаў Беларусі мяне ўтрымлівалі ў будынку Пухавіцкага РАУС у перыяд з 08:25 раніцы да 17:25 вечара дня 25-га сакавіка 2018 году? Адказ прашу накіраваць як на мой паказаны электронны адрас, так і на паштовы:Пухавіцкі раён,вёска Цагельня,дом 8 Адамовіч Славамі Генрыхавіч, паэт,празаік,карэспандэнт і стыльрэдактар выданьня "Настаўніцкая газета" у перыяд з 1991 па 1995 год».
Адказ:
«Паведамляем, што Пухавіцкім РАУС ваш зварот па факце неправамернага  затрымання і дастаўлення Вас у Пухавіцкі РАУС разгледзены.
У ходзе разгляду звароту ўстаноўлена, што 25 сакавіка 2018 года супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Пухавіцкага РАУС Вам сапраўды  было прапанавана прайсці  ў Пухавіцкі РАУС для далейшага разбіральніцтва па факце  знаходжання ў Вас мастацкай літаратуры на прадмет антыдзяржаўнага зместу і магчымай  публікацыі звестак, якія ўказвалі б на наяўнасць публічных заклікаў да захопу дзяржаўнай улады альбо  прымусовай змены канстытуцыйнага  ладу Рэспублікі Беларусь.
У далейшым вы былі апытаны па дзьвюх крымінальных справах, якія знаходзяцца ў вытворчасці Пухавіцкага РАСК. Гэта было зроблена ў сувязі з тым, што супрацоўнікамі Пухавіцкага РАУС праводзілася комплексная адпрацоўка асоб, якія жывуць у непасрэднай блізкасці ад месцаў здарэнняў і могуць валодаць важнай інфармацыяй пра прыметы ці асобы злачынцаў.
Даводзім вам, што згодна з арт. 215 КРК Рэспублікі  Беларусь «допыт праводзіцца па месцы вытворчасці папярэдняга   расследавання. Допыт не можа доўжыцца бесперапынна  больш за чатыры гадзіны. Працяг  допыту дапушчальны пасля перапынку  не менш чым на одну гадзіну для адпачынку і прымання  ежы».
Такім чынам, вынікае, што падчас правядзення працэсуальных мерапрыемстваў з Вашым удзелам часовыя рамкі бесперапыннага допыту у частцы прадстаўлення часу на адпачынак і прыманне  ежы вытрыманы.
На падставе вышэйпададзенага ўстаноўлена, што ў ходзе разгляду Вашага звароту парушэнняў норм дзеючага заканадаўства ў дзеяннях супрацоўнікаў Пухавіцкага РАУС па факце правядзення ў адносінах да Вас працэсуальных мерапрыемстваў не ўстаноўлена.
У выніку нязгоды з дадзеным адказам Вы можаце абскардзіць яго ва УУС Мінаблвыканкама па адрасе: г. Мінск,вул. Кальварыйская, д. 27,29.
Начальнік Пухавіцкага РАУС
падпалкоўнік міліцыі                П.В. Кастрыцкі»

Як бачна з афіцыйнага адказу,ён ня ўтрымлівае галоўнага тлумачэньня,чаму я быў затрыманы ў нядзелю,у нерабочы час,замест таго,каб быць выкліканым афіцыйнай позвай у будні дзень і без публічнага затрыманьня на станцыйнай платформе і на вачох у грамадзянаў,што дэмаралізавала мяне як законапаслухмянага грамадзяніна.
І ўявіце сабе,што пасьля такога публічнага ціску,якім было маё незаконнае затрыманьне,адбываецца тое,што ўжо на другі дзень  двума супрацоўнікамі незарэгістраванай у Беларусі праваабарончай арганізацыі   «Вясна» Анісіяй Казьлюк(Гурскай) і Сяргеем Семянюком я буду абвінавачаны ў крадзяжы асабістых рэчаў!Ня ведаю,як хто,але я ня мог пакінуць такое разьвіцьцё падзеяў без публічнага разбору.
                Частка 5.Падсумаваньне
Шукаючы інфармацыю пра маіх абвінаваўцаў,я знайшоў многа цікавага.Напрыклад,тое,што ў свае 21 год веку Анісія Казьлюк ужо   «попала в рейтинг самых перспективных людей Европы» па версіі  часопіса  «Forbes»,складальнікі якога  адзначылі: дзяўчына « борется за лучшую Беларусь, выступая против милицейского произвола и оказывая помощь жертвам нарушений прав человека, все время работая над популяризацией идей прав человека в регионе».
Яшчэ  цікавей жыцьцё ў адносна маладога і жвавага  «мадэратара»  Сяргея Семянюка,які ў свой час нават пабыў нейкім функцыянерам пры ўправе партыі БНФ,але потым абраў відавочна больш персьпектыўны накірунак дзейнасьці – праваабарону.Без асаблівых рэверансаў ён раздае ў сваім ЖЖ бязьлітасныя характарыстыкі сваім суайчыньнікам: «Быць чмошнікам і быдлам у сучасным пёстрым субкультурным сьвеце – ацтойна,- піша абаронца праваабаронк Анісіі і мой абвінаваўца Сяржук. - Гэта нават не шабаноўская мода, гэта адсутнасьць унутранага я. Калі чалавек, які пачынае палітычную кар'еру, робіць гэта, заручыўшыся падтрымкай чмошнікаў, якім плююць нават не ў сьпіну, а ў твар, бо не сорамна; і падтрымкай быдла, якое бухае і галасуе адначасова - нават не паўстае пытаньне пра вартасьць такога гора-лідара. Чмошніцтва і быдлячасьць - хваробы невылечныя, зь імі няма сэнсу змагацца ці сварыцца. Іх трэба проста забыць, разам з правадыром”.Ня ведаю,каго меў на ўвазе ў кастрычніку 2009-га году   “мадэратар” узору 2018-га,але   больш чым ясна,што чакаць нармальных узаемінаў ад такога зуха мне не выпадала.А вось яшчэ запіс з таго самага ЖЖ таго ж самага 2009-га:“Учора ў мяне (спіздзілі) пазычылі ноутбук на 2,5 гадзіны. Па гарачых слядох ноут знайшлі, аднак дакладна невядома, што зь ім адбывалася за гэты час”.Вось жа цікава,ноўт Семянюка пазычылі гэтак сама,як я скраў заплечнік у рыжай? А колькі ў грашовым эквіваленьце накінулі няўдаламу  “пазычальшчыку”?
“Вясна - сезон глупстваў” – напісаў   “мадэратар” Сяржук Семянюк 1-га сакавіка 2010-га ў сваім ЖЖ.І забыўся пра гэтую сваю сентэнцыю аж да вясны 2018-га,калі ў тым жа месяцы сакавіку зухавата-самаўпэўнена  абвінаваціў Адамовіча ў крадзяжы і тым самым,жадаючы таго ці не,упэўнена ўвайшоў у гісторыю белліту.З такой нагоды я нават зацытую ягоныя радкі,напісаныя зусім нядаўна,у 2017-м,якія сьведчаць пра намаганьні маладога чалавека паспрабаваць сябе ня толькі ў палітыцы і праваабароне,але і ў паэзіі:
”Я люблю глядзець,як падаюць рэжымы,
 Асабліва калі падаюць з крывёй.
Гэта ўсё ад крыважэрнасьці,магчыма,
гэта ўсё ад бессардэчнасьці маёй”.
Можна было б яшчэ многа цікавых  рэфлексіяў зацытаваць з  няспраўджанага паэта Сержа Семянюка,аднак дзеля завяршэньня свайго крымінальнага аўтавышуку  зацытую лепш вельмі трапныя  развагі іншага адносна маладога чалавека і таксама ў нейкай ступені паэта - Станіслава Карпава.
 “Калі нейкая маладая шпана збярэцца сціраць кагосці з твару зямлі, хацелася, каб яна сцірала, прызнаючы дасягненні, ці адмаўляючы іх, але каб яна ведала, што робіць. Знішчала, ведаючы тваё імя. Хацелася б, каб сцірала не таму, што яна - шпана - проста табула раса з (…) прыўзнятым настроем і пустэчай у галаве. А таму, што яна разумнейшая і лепшая.
І што яна ў стане разабрацца, што знішчаць, а што пакінуць”.               
*Ніхто не кране мяне беспакарана(лац.).
Славамір Адамовіч,
27.04.2019,Марыліна Горка


Рецензии