Гисторыя, расказаная жанчынай з Падгая

Як тая габрэйка вынесла немаўля з гета – невядома. Толькі прыйшла яна да выпадковых людзей, якія жылі на ўскраіне Мінску. А ўскраіна тады была там, дзе сёння парк Чалюскінцаў. Прынесла да іхняй хаты немаўля, на ганку пакінула і ўцякла. Суседка тое праз акно ўбачыла, прыйшла і сказала. Дзіцёнка ў хату занеслі, разгарнулі, а ў пялюшках -- залатыя манеты. Сама дзяўчынка такая прыгожая, ёй паўгода напэўна, але адразу відаць, што не нашая. Золата забралі-схавалі, а што з дзіцём рабіць? Тут адна жанчына і кажа, каб аддалі ёй, без усялякай узнагарода, за проста так. Забрала яна тую дзяўчыначку і завезла ў далёкую вёску, дзе немцаў можа адзін раз толькі і бачылі. І стала тая жанчына габрэйскаму дзіцёнку, як маці.
А сапраўдная маці дзяўчынкі была лекарам, і яе, пад заказ, змаглі пераправіць з таго гета ў партызанскі атрад. Стала яна лячыць. Партызаны напрыносілі ёй розных інструментаў з кінутай бальніцы, і яна рабіла аперацыі. Габрэі - самыя лепшыя лекары, гэта ў іхняй пародзе. На тую доктарку маліліся. А потым, як пра яе дзіця даведаліся, то адшукалі і ўсё доктарцы сваёй расказалі. Яна, як пачула, так адразу і захацела туды паехаць, але камандзір не пусціў. Не паслухацца яна не магла, бо дысцыпліна ў тым атрадзе была ваенная.
У сорак трэццім дзяўчынцы споўнілася два гады -- вялікая. У тую хату пачалі прыносіць перадачы: лекі, цукеркі, дзіцячыя цацкі. Суседзі, вядома, усе бачылі, ведалі, але маўчалі. Кучаравая, чарнавокая дзяўчынка гуляла ў вясковым двары з прыгожымі цацкамі.
У сорак чацвёртым немцаў прагналі, але лекарка прыйшла за сваёй дачкой толькі ў сорак шостым. Прыехала з ваенным на амерыканскай машыне і забрала дзяўчынку разам з яе другой маці, звычайнай беларускай жанчынай, у Мінск, дзе яна і жыла на ўсім гатовым, як свая, як родная, да самай смерці. І на ўсіх святах, і савецкіх і габрэйскіх, на вяселлях і днях народзінаў -- сядзела на самым ганаровым месцы…
А калі памерла, то яны пахавалі яе на габрэйскіх могілках.


-------------------------------------
Как эта евреечка ребенка из гетто вынесла, неизвестно, только пришла она к одним людям, которые жили на окраине Минска, а где тогда окраина была, там где парк Челюскинцев, принесла к их дому маленького ребенка, кинула и убежала. Соседка через окно увидела, пришла, сказала. Ребеночка в дом занесли, развернули, а там в пеленках золотые монеты. Сама девочка такая хорошенькая, полгода наверное. Сразу видно, что не наша. Золото взяли и стали думать, что делать с ребенком. А одна женщина говорит, отдайте мне просто так. Никакой награды мне не нужно. Увезла эту девочку в дальнюю деревню, где немцев может один раз видели, и стала этому ребенку, как мать.
А настоящая мать этой девочки была врачом, и ее под заказ забрали из гетто в партизанский отряд. Она там стала лечить. Партизаны  натаскали ей инструментов из брошенной больницы, и она делала операции. Евреи – самые лучшие в мире врачи, это у них в породе. На эту врачиху молились. Узнали историю про ребенка, разыскали по деревенскому телеграфу, навестили и все врачихе доложили. Она сразу захотела туда поехать, но командир не отпустил. Ослушаться она не могла. Дисциплина там была военная.
Был уже сорок третий, девочке исполнилось два года, большая. Вдруг в хату стали приносить посылки: лекарства, конфеты,  игрушки. Соседи, конечно, все видели, но молчали. А эти и даже не прятались - кучерявая, смуглая, черноглазая девочка играла в деревенском дворе с московскими детскими игрушками.
В сорок четвертом немцев прогнали, но врачиха явилась за ребенком только в сорок шестом. Приехала с военным на американской машине и забрала эту девочку вместе с ее второй матерью, простой беларуской женщиной, в Минск, где она у жила на всем готовом, как член семьи до самой смерти. И все свадьбы и дни рождения, советские и еврейские праздники сидела на самом почетном месте. А когда умерла, они похоронили ее на еврейском кладбище.


Рецензии