Адкрыл помн к у Бабруйску
Ахвярам страшнай той вайны!
Як зверскі тут загінулі ўсе людзі!
Радзімы верныя сыны !
Папалі ў палон - бывала і такое!
І на вайне бывае ,як ў кіне...
Мы людзі ўсе - жыццё нам дарагое!
Мо Бог які выпадак падашле?!
Надзея, як бы вырвацца з палону,
Не пакідала афіцэраў і салдат.
Бо ведалі, не можа быць такога!
Каб не прыйшоў на дапамогу брату брат !
Ўсіх зраненых, не дужых - зберагалі!
Апошнюю скарынку дзелючы,
І раны перавязуваць старалісь,
Нацельныя рубахі дзеручы!
Ды, ведаў вораг, што гэта за крэпасць !
Будавалі землякі тут на вякі !
Невыйсці із палону тут ваенным,
Загінуць тут павінны мужыкі!
Непрыступная, магутная, страшная,
Такая крэпасць ў Еўропе, ты была адна!
Напалеон яе ўзяць засумняваўся,
Задаў вакол яе ён стрыкача!
Была яна як моцны той арэшак,
І Дэкабрысты "пагасцілі" ў казематах яе там!
Закатаваць рашылі ў крэпасці ваенных,
Над безнядужымі схаваць хацелі срам!
Палонныя не сталі чакаць часу,
Ў гэтых каб засценках паміраць!
І сілы ўсе апошнія сабралі,
Каб стачку Ў Дзень Рэспублікі падняць!
Зрабілі яны сцягі із рубашак,
Крывёю, што залітыя былі.
І ў вокны павылазілі із імі,
Аж ворагі Ў вялікі страх прыйшлі!
Дык разбягуцца ўсе палонныя, як мышы!
Хадоў там пад зямлёю было шмат!
Як тысяч сем палоннікаў паўстануць!
Не хопіць немцам сілаў іх стрымаць!
Тады яны казарму запалілі!
Каб не зрабілі ў крэпасці падрыў!
Ад злосці немцы-каты азвярэлі!
І кулямёт па людзях застрачыў!
Зямлю дзяруць аўчаркі тут звяругі!
Вось-вось і ад натугі лопнуць ланцугі!
Затрэслісь тады сцены крэпасці вялікай.
І закіпелі хвалі ракі Бярэзіны !
Што было сіл сабраліся салдаты,
З апошняга адзення яны вяроўкі павілі!
Па сценах спаўзалі яны казематаў,
Другія сігалі з такой вышыні !
Сцены тоўшчы мятровай пачалі награвацца!
Куды было людзям ў страсе дзявацца!
Прыйшоў ўзамяшанне ўвесь палонны народ.
Выядае дым вочы, ды лезе ў рот!
Хто быў ранены цяжка - ў бастыёне гарэў!
Каго затапталі - хто ўстаць не паспеў!
Павісла на сценах лавіна людская!
А тут кулямёт іх насупраць чакае !
Пасыпалісь людзі са сцен каземата!
І колькі ляжаць там засталося салдатаў!?
Гара нарастала, шавялілась , стагнала!
Ад гэтага страху аж шапка ўставала!
Цяклі рэкі крові па сценах да рэчкі,
І стала вада ў ёй, як вуглі ў печцы!
Крывавы прыток Бярэзіна прыняла...
І з хваляю хваля свой гвалт падняла...
Тры дні над ракой кулямёт стракатаў!
І з гэтага пекла ніхто не ўстаў !
Дым чорны выліў і стаяў вакол смрад!
Было ў крэпасці пекла, крамешны быў ад !
Гэта зло не павінна безнаказанным стаць!
Быў Бабруйскі кацёл!
Ворагі там засталіся ляжаць !
Па волі мне лёсу там прыйшлось працаваць,
І ў гэтай казарме не раз пабываць!
Адмеціны куль яшчэ добра відаць!
Тут слёзы з вачэй немагчыма стрымаць!
Як уявіш сабе, што рабілася тут...
Дык мурашкі па целу грамадою бягуць !
Праз сорак гадоў на адкрыцці была я,
Відаць гэта міссія была мая !
Вам вечная памяць паломнікі века!
Тут любога за сэрца кране чалавека!
Гісторыю крэпасці ўсім трэба знаць !
Яе раскапаць, аднаўляць, шанаваць !
апрель 2019 года
Свидетельство о публикации №219042901527