Гэта вайна

 
"DET ER KRIG!.."

Як вы ведаеце,у Заходняй і Паўночнай Еўропе дзень перамогі над гітлераўскай Нямеччынай адзначаецца 8 мая.У гэты ж дзень адзначае сваё вызваленьне і Нарвегія,якая была атакаваная з паветра ў 1940-м.Асабліва дасталося нарвежскаму Запалярнаму рэгіёну і такім партовым гарадам,як Буда і Нарвік,якія былі практычна выпаленыя бомбавымі ўдарамі нямецкіх зьнішчальнікаў і бамбавікоў.
Як гэта ні дзіўна можа здацца неабазнанаму,але Гітлер у першыя месяцы вайны лаяльна ставіўся да Беларусі,паколькі ягоная агентура дакладвала,што жыхары гэтай савецкай рэспублікі чакаюць прыходу немцаў як вызваліцеляў ад бальшавізму... А вось ці не бальшыня нарвежцаў разам з сваёй палітычнай элітай і каралеўскім домам выбралі саюз з Лонданам,што каштавала ім поўнамаштабнай пяцігадовай гітлераўскай акупацыі і эканамічнай эксплуатацыі(алюмініевыя,медныя і срэбныя руднікі напоўніцу працавалі на нямецкую ваенную машыну).Як і ў Беларусі,у Нарвегіі народ адказаў акупанту жорсткім партызанскім супрацівам.Як і ў нас,за цывільны супраціў немцы помсьцілі расстрэламі закладнікаў і спаленьнем вёсак... Гітлер лічыў нарвежцаў здраднікамі германскай расе і таму ў нобелеўскага лаўрэата нарвежскага пісьменьніка Кнута Гамсуна не было ніякіх шанцаў паразумецца з фюрэрам.
Вынікі вайны паказалі,што нарвежская палітычная эліта зрабіла стратэгічна правільны выбар,паставіўшы на Ангельшчыну.
Lenge leve Norge!Жыве Беларусь!


Рецензии
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.