Раница у роднай хаце на беларуском
Як пачыналась раніца штодзенна,
Рассійскі гімн гучау на ўсе лады !
( Союз нерушимый республик свободных)
Шырокі, велічавы і магутны!
Бадзёрасць паддаваў ён нам тады !
І уторыў беларускі меладычны,
(Мы - беларусы , з братнею Русью...)
Ласкавы, пераліўны, гаманкі,
То сціплы, то як сонейка лучысты,
Быццам бы хвалі па льняному полю ішлі !
Ён разліваўся па прасторах лугавіны,
Па ўзлесках, па балотах і барах!
Ахопваў сваім подыхам пяшчотным,
І разліваўся дзесці ў небясах !
І на душы рабілась так прыемна !
Што новы пачынаўся з ранку дзень!
Як прыгравала сонца мне у плечы,
Як гнала я да возера гусей .
Як шчабяталі птушкі ў лугавіне,
Выводзіў запаздалыя каленцы салавей.
І клёкат раздаваўся па акрузе,
То бусел размаўляў сярод дзяцей!
І конікі на скрыпачках ігралі,
Скакалі на пакошанай траве.
І гусі чарадою прабягалі,
По не апаўшай роснай яшчэ траве !
А маці працадзіла малако ўжо,
Гладыш стаяў гліняны на стале.
І рыхтавалась для сям,і сняданне,
Бліны з мачанкаю на скаварадзе!
Збіраўся на работу ціха тата,
Не разбудзіць стараўся ён дзяцей.
Закручваў ў газету ён сняданне,
І маці цалаваў каля дзвярэй...
Ці будзе яшчэ такое - не не будзе!
Ўспамінамі жыццё наша цячэ.
Як добрае кіно глядзець мы любім,
Глядзелі б мы яго яшчэ, яшчэ, яшчэ...
И будет ли ещё такое - нет не будет!
В воспоминаниях проходит жизни нить!
Вот только бы война нам не мешала!
Простому люду на земле прожить !
Бывайце здоровы, жывице богато!
Здоровья во все семьи!
И мир в ваши хаты !
Чэрвень 2019 года
Свидетельство о публикации №219070301213