***

Адам Глобус і чуйка мастацкая

Прызнаюся,Глобус мне сімпатычны як стыліст і сын добрага празаіка Вячаслава Адамчыка.Да таго ж Адам цікавы як аб'ект літмастацкага бамонду.Чытаю яго,каб ведаць,чым сёньня жыве і дыхае Тусоўка Менская,якія думкі яе апаноўваюць,эмоцыі там,жаданьні і жарсьці.
Як рэстаратар ад літаратуры й мастацтва,Глобус умее прэпарыраваць,адзяляць філейныя часткі ад вантробаў,дзе трэба,паддаваць перчыку,дзе трэба - воцату,а ў асаблівых выпадках для мясца сваіх персанажаў ён не пашкадуе і барсэлонскага белага.Адным словам,стыль і густ за Глобусам прызнаю.Тым большым было маё зьдзіўленьне,калі прачытаў у ФБ ягоную зацемку пра колішняга рэдактара антыбеларускай "СБ" П.Якубовіча.Крыўдна стала за пісьменьніка Вячаслава Адамчыка,сыход якога з дзіцячага часопісу "Бярозка" сын параўнаў з сыходам на пенсію беларусажэра Кубловіча.
Падвяла Глобуса мастацкая чуйка,ой падвяла.

11 жніўня 2019 г.,Марыліна Горка


Рецензии