Литаратурная лагистыка

Адпісацца і выпісацца

Спадзяваўся,што,абмежаваны ў свабодзе перамяшчэньня,пачну больш пісаць.А ні халеры!2 сядзібы,дом,кватэра,пасынкі на вылеце,дачку вярнуць,суседу-графаману рэкамендацыю ў СБП напісаць... А тэмы,сюжэты,ідэі растуць,большаюць... - калі ж тут адпісацца!?. І ніякай надзеі на тое,каб нарэшце творча выпісацца і спакойна дажыць свой век.

Улюбіцца ў маёра міліцыі

Думаю, гісторыя са "скрадзеным" у рыжай праваабаронкі заплечнікам мусіла адбыцца ў тым ці іншым варыянце і толькі таму,каб прывесьці мяне да закаханасьці ў ... маёра міліцыі Віктараўну.Цяпер я дару ёй кветкі і вершы,напісаныя пад час сьледства,і адчуваю,як зьмянілася ейнае стаўленьне да свайго паднагляднага,як без асаблівага напружаньня пераходзіць яна са мной на беларускую...
Толькі яна падасць паперы на амністыю - падам ёй пісьмовае прызнаньне.
А першапачаткова ж меркавалася як?Вось я вяртаю невядомай мне маладой рыжай дзяўчыне пакінуты ёю заплечнік.Яна радая,мы знаёмімся.Аказваецца,яна - валанцёр праваабарончай арганізацыі "Вясна" і нарадзілася ў год,калі я сеў за верш "Убей президента!".Мы знаёмімся ў час юбілею БНР, у кабачку на вуліцы Валадарскага, і пачынаем сустракацца...
Але не,так было б надта саладжава,як у кіне,і таму Лёс расставіў свае акцэнты,хаця я і падыграў яму не ў малой ступені.Выйшла яшчэ больш закручана,трагікамічна і з лёгкім налётам міліцэйскай эротыкі.Гэта вам не бародка Шуневіча.Ды і хто яго памятаць будзе пры канцы году.


Рецензии