Тупыя галубы
Настолькі тупыя, што нават есці разумна не навучыліся за эвалюцыю: дзяўбане якую хлебную крышку і трасе, як пад токам, галавою злева направа, каб лішні мякіш сам адваліўся ад дзюбы і ў бок адляцеў... Гэта называецца, што яна дзяўбе. Вось таму і атрымліваюць галубы страсенне мозгу. Таму што зусім тупаватыя. Нават вераб'і, значна больш хітрэйшыя і разумныя, хоць і меньшыя, але ведаюць добра, што розум не ў памерах хаваецца, -- прылятаюць і крадуць булкі сярод зграі галубоў, -- ухапілі і зляцелі даядаць дзесьці збоку. А галубы толькі галовамі варочаюць па баках: дзе іхняя ежа падзелася, толькі што была і раптам знікла?
А вось зусім іншая справа, -- гэта разумная Варона, -- птушка, якая заслугоўвае ўсякай павагі... Калі знайшла які корм, прыступіць далікатна лапаю і паважна так, нават з пачуццём уласнай годнасці дзяўбе сабе ў асалоду і галавою зусім не трасе... Беражэ сваю мазгаўню. Бачыў аднойчы, села на край сметніцы варона і давай заладом адтуль выкідваць розныя паперкі, ажу сабе шукае...
Назіраў неяк. Зграйка галубоў апантана перабірае і дзяўбе нешта пад лоджыяй. Так захопленыя сваім дзействам, хоць з гарматы лупі, - не пачуюць. Да зграі прыпадаючы да зямлі крадзецца кошка. Непадалёк варона займаецца нейкімі сваімі варонавымі справамі. Раптам убачыла, што кошка паляўніча падкрадваецца да галубоў. Паглядзела на тупых птушак, што нешта разграбаюць на зямлі, глянула на кошку, глянула яшэ раз на галубоў, ацаніла сітуацыю - зрабіла цалкам разумную выснову і выгукнула гучна "КАР!!!".
Зграя галубоў, устрывожаная, тут жа ўспырхвае ўверх. Кошка звужанымі нянавісцю вачамі зыркае на варону, а тая, -- як ні ў чым не бывала... "А я нішто сабе, проста захацелася каркнуць...". Быццам бы сказала гэтыя словы драпежніцы і далей займаецца сваімі справамі. Але бачылі б толькі вы вочы тае кошкі, колькі нянавісці было ў звужаных зрэнках, яна - млекакормячае, а тут нейкая птушка тупая, і заўважылі б якой абыякавасцю прыкрывалася варона: "Ну, проста каркнула! Што тут такога? Што ўжо я і каркнуць не магу ў ахвоту, калі гэтага захачу?".
Вось ён розум і сапраўдны інтэлект!
А вы гаворыце: дурны як варона...
Свидетельство о публикации №219091101627