Интервью-5

Аксана:- Я табе ўжо казала, што на фотаздымках Марыі Ісаёнак
убачыла як святло зыходзіць ад мастачкі...

Марыя:-Я з ахвотай магу з табой пагадзіцца, хаця гэта падобна на цуды,
але нядаўна мне давялося на нейкі кароткі час ізноў сустрэцца з Марыяй
Ісаёнак. Да гэтага мы куплялі карціны, было спатканне па справах, (по русски
деловое).А на гэтых днях мне захацелася напісаць аб ёй. Атрымалася вось што.


Маша:-Яны прыехалі. Марыя выйшла, на хвіліну спынілася, быццам рыхтуючыся перад выхадам на сцэну, на людзі, і пайшла нам насустрач. У абедзвюх руках яна трымала кветкі ў такім звычайным, з крамы, кашпо. Несла іх быццам вясельны букет або як дзіця, несла ўрачыста, цнатліва. Кветкі былі белыя, хрызантэмы. Але праз некаторы час, праз некалькі дзён пасля сустрэчы я заўважыла, што яны сталі трох колераў. Я вельмі здзівілася, мне падалося, што пабыўшы ў руках мастачкі яны прыдбалі колер, магічнае нешта адбылося, таму што я добра памятаю - яны былі чыста белыя!
Яна сядзела за сталом, гаварыла мала і толькі сказала можа самае каштоўнае ў канцы палудня:-Я адчуваю сябе, нарэшце, у сваёй талерцы. Са мной даўно такога не было. Нічога не пыталася, амаль не ўдзельнічала ў размове на словах, але ейная поза, складзеныя рукі, раз по раз углядалася ў каго-небудзь, хто гаварыў, нешта расказваў. Было відаць, што яна з намі.
Мне успамінаецца, як мы езділі да яе купляць карціны, да яе дамоў. Гэта была зусім накшая жанчына. Нехта з нас загаварыў пра адзіноту, як з ёй змагацца і ці трэба? Яна сказала, што ёй ніколі не бывае сумна. Мне падалося, што яна няўпэўнена ў гэтым. І калі яна так гаворыць, і так мяркуе, тым больш што, нават калі ад’яжжаў на выставы муж куды- небудзь, яна адчувала яго, што ён быў паўсюль. Яна дыхала ім. Ён быў ў паветры,ён быў паўсюль, дзе яна знаходзілася, яна так і сказала: Я чамусьці ўвесь час бачу яго хлапчуком у снах. Чамусьці заўсёды вельмі клапачуся аб ім.
Мы хадзілі па ейным садзе, незаўважна яна аддаляецца ад нас, мы ішлі ўперад, яна нейдзе затрымлівалася і стаяла, быццам яе наогул не было. Потым зноў з’яўлялася. Ў нечым звычайным апранута, у хатнім. Мы падыходзілі да майстэрні, якая знаходзілася ў другім месцы, і яе гублялі. Потым у паветры неспадзявана вырысоўвалася, узнікала ў нечаканым месцы, таксама, як і ў садзе, без ніякага ўдзелу. Гэдаксама было калі мы былі ў доме і глядзелі карціны. Яна паказвала, падавала, прыносіла, мы нешта пыталіся. Сама яна ў гэтым абмеркаванні амаль не ўдзельнічала. І здавалася ніякага кантакту не адбылося. Нам падабаліся карціны, мы разлічваліся. Мы дзякавалі і купілі тое, што нам хацелася і раптам у мяне з’явілася жаданне застацца тут, менавіта на другім паверсе, там дзе было шмат яе работ. Застацца, паслацца на падлозе і заначаваць. Я не магла сабе растлумачыць. Было пачуццё, што не нагаварыўшыся з мастачкай, не аб чым сур’ёзна не папытаўшыся яе, хацелася набыцца, даставаць і даставаць падрамнікі, глядзець, разглядаць, каб нешта зразумець аб ёй самой. Так мы заўсёды не адразу, няспешна адыходзім ад ручая, напіўшыся…
Калі ужо палудзень ў нашым доме закончыўся, яна ўстала з-за стала. Чырвоная блюзка на ёй, мне здаецца, завушніцы таксама былі на ёй чырвоныя. Мне падалося, скрануліся завушніцы, нешта ў ёй можна сказаць бліснула, нешта іспанскае. Нешта свавольнае, яно то з’яўлялася, то гасла, быццам усё гэта было ў ейных руках, яна магла гэта сабе дазволіць і магла адразу схавацца.
Мы развітваліся і гаварылі мала слоў. І ужо адыходзячы да машыны, яна раптам, валадарна, як ўладычыца паварочваецца і гаворыць: Я за вас спакойна. У вас ўсё будзе добра. Я нічога не магла адказаць, усюды стала бязгучна, вакуум.
Гэта было так нечакана, так па-боску, як благаслаўленне і я першы раз у жыцці адчула, што такое талент, хто такая таленавітая жанчына! У Італіі яе называлі “каралевай нацюрморту”, а ў мяне засталося уражанне, падобнае на баство. Багавіца з іншых зямель, мне невядомых.
Хто мне паверыць што нават жывыя кветкі, белыя хрызантэмы з Марыіных рук сталі трох колераў?


Фота. Нацюрморт Марыі Ісаёнак.


Рецензии