Апошняя кропля...

Апошняя кропля вільгОты -
Ты поіш мае карані,
Маю старадаўніну… Хто ты?
Свой ціхенькі рух прыпыні.

МалЕнькая ружачка, звыкла
Дагэтулі доўжылісь дні.
Нічога б, здаецца, не зьнікла
Ў турбОтна адвечнай плыні,

Калі б маладосць не зіхнУла,
Калі б не яе прамянi…
Ты льды кантынету скранУла!
Паволь жа і болш не зірні

Ў бездань падмана крышталю,
Ў нязвыклае позірк спыні,
І незнаёмыя шалі
Не руш, мая ружа, засні!

Павольна сузорЪямі крочу
Скрозь цемру, сьвятло, і цяжар…
Калі ў бясконцасьці збочу –
Мой попел табе – марай мар.

_______________ Любай дачцы.


Рецензии