Казка

БЕЗ ПАЛІТЫКІ,альбо НЕ ПАКАЗВАЙЦЕ ГЭТЫ ЗАПІС ВЕГАНАМ

ПРА КУРКУ ЧАРНЯЎКУ,КОЦІКА МІРОНА І МЫШКУ МІКРОНУ
(КАЗКА)

Два гады таму,упаўшы ў сантыменты,адратаваў кацяня,якое цяпер стала прыгожым чорным катом класічнага целаскладу:поўсць доўгая,на грудзях невялічкі белы мятлік;пакладзісты,ня крыўдзіцца і ідзе да рук нават пасьля таго,як накрычыш і дасі пад сраку. Не пястун,але ж нахлебнік і прывыкшы есьці з рук людзей,хаця з прыходам восені і пачаў мышкаваць.Зловіць маленькую палёвачку і давай гуляцца.А тая прыкінецца мёртвай,дык яму ўжо і нецікава,і кіне яе.А тая паляжыць-паляжыць ды наўцёкі.
Але аднаго разу ўцячы ёй не ўдалося - у пастаноўку дваровай ідыліі ўмяшаўся я і паспрабаваў прыстыдзіць майго Мірона(ката я Міронам назваў).
" - Ах ты,кажу,паскуднік!Я табе курыныя шыі купляю,а ты сьвежым дэлікатэсам пагарджаеш!"
Паслухаў коцік маю вербальную педагагічную паэму і ня стаў есьці мышку.Узяў я яе тады за хвосьцік ды ўкінуў у куратнік(я,прызнацца,яшчэ і курак трымаю - выключна для атрыманьня сьвежых яечак).А курачкі - зноў жа прызнаюся - у мяне на галодным пайку,больш на падножным корме,а таму напаўгалодныя вечна,асабліва чорная мясная.І трэба ж было вам бачыць,як яна тую мышку хутка апрыходвала - два разы дзеўбанула,а на трэці глынула.Але з першага каўтка мышка не зайшла - сядзіць на паўдарозе ў вальлё,толькі хвосьцік з дзюбы тырчыць.Патрымала мая Чарняўка свой наедак у такой дыспазыцыі некалькі секундаў,потым каўтнула другі раз, і справа зроблена.
А праз суткі знясла мая курачка жоўценькае яечка,маё любімае.Тут і казачцы канец - навука тым,хто без яец.


Рецензии