Пра зяця, цешчу i вiдэарэгiстратар

   Усiм вядома, што ў свеце iснуюць правiлы: пiсаныя i непiсаныя. Да пiсаных адносяцца, напрыклад, Правiлы дарожнага руху, правiлы паводзiн на вадзе, правiлы ўнутранага распарадку, правiлы паводзiн для вучняў i т. д. Да непiсаных – правiлы адносiн мужчыны да жанчыны, правiлы паводзiн жаночай палавiны на так званай «мужчынскай» тэрыторыi i наадварот, або, скажам, цешчы да зяця. Пад «мужчынскай» тэрыторыяй маецца на ўвазе, напрыклад, гаражная, пад «жаночай» – кухня. Вось сама пра такiя правiлы зараз i пойдзе рэч.
   Ведама, асаблiва люду на калёсах, што гаражы з’яўляюцца гэтай самай «мужчынскай» тэрыторыяй. Узведзеныя мужчынамi, нiбыта для зберажэння сваiх  чатырохногiх коней, гэтыя немудрагелiстыя спаруды на самай справе служаць iм другой дамоўкай. Але без жанчын. Тут яны, калi сказаць на мове дыпламатаў, нон-грата – нежаданыя асобы, а тэрыторыя лiчыцца недатыкальнай. Можна сказаць яшчэ на мове вайсковых, што гараж гэта для iх сакрэтная тэрыторыя, закрытая зона, куды жаночай палавiне ўваход забаронены, як на карабель цi на танк (па перакананню мужчын да апошняга жанчына нават дакранацца не павiнна – сурочыць).
   Непiсаныя правiлы датычацца гэтых аб’ектаў дзе б яны нi знаходзiлiся: у гаражным кааператыве цi на прысядзiбнаму ўчастку асабiстага дома. Жаночая палавiна прыняла такiя правiлы i датрымлiваецца iх. Але ж нездарма ў кожным правiле iснуюць выключэннi. I ў нашым выпадку такое знайшлося. Вярней кажучы – знайшлася.
   Ёю аказалася цешча Пятра Леўшыка, для якой ў прыродзе не iснавала нiякiх правiл – нi таемных, нi вайсковых, нi марскiх, нi дыпламатычных, нi Правiл дарожнага руху, нi якiх-небудзь яшчэ. Тым больш, што гараж знаходзiўся па другому варыянту – «дома», а зяць папаўся не па яе густу. Па яе разуменню дачка «зусiм адбiлася ад рук, глядзела яму ў рот», а яе, мацi, адсунула ўбок, як ўжо якую непатрэбную смяцiну. Такога становiшча новаспечаная цешча дараваць мужчыне, якi завалодаў яе «дзiцёнкам», не магла. Яна ўзялася яго зводзiць са свету, а дакладней – з селiшча.
   I што вы сабе думаеце – гэтая  цешча, якая выдавала "на людзях" сябе за iнтэлiгентную i выхаваную жанчыну, трымала свайго зяця ў «чорным целе» – кантралявала кожную яго выпiтую чарку i «штрафавала» яго нават за нацяк на «народнае» слова,а у яго адсутнасць шныпорыла па гаражу, як заўзяты аператыўнiк. Яна шукала сляды нявернасцi зяця яе дачцы, прыхованыя грошы-заначку, яшчэ бог ведае што, абы толькi спаймаць на гарачым небараку i добра правучыць. Кожны раз пасля знайдзенага якога-небудзь рэчавага доказу, накшталт, бутэлькi пiва, раздаваўся поўны злараднага трыумфу яе прарэзлiвы голас:
   «Ага, папаўся? А я ж табе казала, – звярталася яна ужо да дачкi, – што ён такi-сякi, а ты не верыла!».
   Дачка пад нацiскам мацi падымала скандал, у якiм  цешча на правах галоўнага сведкi прымала гарачы ўдзел. Але маладыя хутка мiрылiся i цешча зноў аказвалася на задворках iх увагi. Мала таго – зяць стаў вельмi асцярожны i няўрымслiвая цешча апошнi час не знаходзiла нават мiзерных яго правiн. Тады вераломная маладзiца, якая не пакiнула сваiх намераў разлучыць пару, прыбегла да прамых правакацый: яна пачала сама падкладваць «рэчавыя доказы» ў аўтамабiль зяця. Аднаго разу гэта аказалася   «прыхованая»  iм ад жонкi паперавая грашовая купюра (адшчыкнутая цешчай ад сваёй жа пенсii), потым губная памада,  «забытая» яго таемнай каханай. 
   Пад такiмi «беспярэчнымi» доказамi жонка пачала паддавацца матчынаму нацiску i для чалавека наступiлi зусiм бязрадасныя днi. Бедны зацюканы Пятро не ведаў куды яму дзявацца ад усюдыiснай цешчы, папрокаў i абвiнавачвань жонкi. Ён ўжо падумваў паставiць у гаражы на цешчу пасткi, нiбы мышы i пацукi там завялiся. У хвiлiны роспачы i адчаю штосьцi падобнае яму ўспомнiлася з вядомага фiльма «Сцеражыся аўтамабiля».
   Але, як гэта бывае ў жыццi, дапамог небараку ўцiхамiрыць i паставiць на месца цешчу, а заадно i яго каханую, выпадак.
   Аднаго дня, пасля паездкi ў горад, Пятро паставiў аўто ў гараж, i пайшоў да суседа дамовiцца з iм праехаць разам на рыбалку – ён хацеў хоць на нейкi час адпачыць ад дамашняга чаду, якi ўстрайвалi цяпер ужо дзве жанчыны, а заадно спытаць таго пра пастку для лоўлi мышэй-пацукоў.
   А цешча ў гэты час якраз цiкавала з акна i пабачыўшы зяця, пачала паддаваць жар дачцэ: «Вунь твой з’явiўся, мусiць з пiвам, бо штосьцi доўга не выходзiў з гаража, а потым пашыбаваў да суседа Максiма. Зараз вось нарэжуцца…» – каментавала яна ўслых падзеi за акном. А потым не вытрымала – мышшу прасклiзнула ў гараж i пачала шныпорыць па ўсiх яго закутках, выдаючы пры гэтым такiя «рулады» на «народнай» мове, што таму Пятру i не снiлiся. Мала таго, яна ўмудрылася засунуць у рыбацкiя чобаты Пятра – у адзiн бутэльку з гарэлкай, а ў другi – шмат сала з халадоўнi, як «рэчавыя доказы» для дачкi, якiя прыхапiла па дарозе да гаража.
   – Я табе пакажу рыбалку, я табе пакажу сала зносiць з дому, – прыгаварвала яна, як апантаная.
   Ведала б маладзiца, што яе нялюбы зяць забыў адключыць… вiдэарэгiстратар. Той сабе i «малацiў»-запiсваў усё падрад: што трэба i не трэба.
   Зяць, якi хутка агледзеў якая «мыш» папалася ў пастку, ды не ў тую, якую хацеў прыгатаваць, атрымаўшы такi сабе нечаканы «падарунак» – электроннага сведку  паскудстваў цешчы, аж падскочыў ад радасцi. Не адкладваючы справу ў доўгую скрынку, ён накiраваўся да хаты. А там «любая» цешча ўжо была ў поўнай, як кажуць баявой гатоўнасцi: «Дык куды гэта ты, такi-сякi зяцейка, сала зносiш з дому? А з кiм гэта ты напланаваў яго з’есцi? З палюбоўнiцай?».
   Нiчога не кажучы, Максiм падазваў жонку, якая таксама пачала «закiпаць», i ўключыў свайго выратавальнiка. Пабачыўшы ў руках зяця «тую штуку, што ўсё запiсвае на дарозе», i на якую яна не звяртала ўвагi, шныпорачы ў гаражы, цешча зразумела, што на гэты раз яна папала, як жаба ў жар.
   А яе дачка пасля прагляду «штукi» грозна развярнулася да сваёй мацi з адным толькi запытаннем: «Мама, як ты магла?». А ў мамы ад неспадзеўкi i мову на нейкi час адняло. Праз нейкi час, калi маладзiцу адпусцiла аняменне, яна, увачавiдкi змарнеўшая, i нiбы пералiцованая, заiкаючыся пачала сваю пакаянную прамову:
   – Слухай, дарагi зяцёк, я ж гэта не са зла, не са злога ўмыслу цябе дапякала, я ж за сям’ю тваю клапацiлася, за дачку перажывала, бо баялася каб жа ты на iншую не запаў. Ты ж у мяне такi залаты зяць, пашукаць – не знойдзеш!   
   Што тут казаць далей? Няма чаго казаць, бо цешча стала як шаўковая…
   А што да гаража… Дык яго яна стала абходзiць, як кажуць, дзесятай дарогай, як замiнiраваную тэрыторыю, баючыся падарвацца на ёй.
   А зяць? Ды небарака, якi так нацярпеўся ад сваёй, цяпер ужо горача любiмай цешчы, пасля гэтага здарэння ў знак падзякi прыкрасiў свой вiдэарэгiстратар чырвонай стужкай – як жанчыны ў вёсках прыкрашаюць ручнiкамi святыя iконы.


Рецензии