У першую нядзельку каталіцкага адвенту запальваю я першую свечку ў вяночку, свяча мая завецца свячою Прароцтва і звястуном аб з'яўленні Мессіі на зямлі, што першы раз, што чаканы другі.
Цяпер пытанне.
Пане Павел Севярынец, чаму, стоячы ля святога гроба нацыянальнага героя Беларусі, вы маўчалі і не енчылі "ГАНЬБА" сучаснаму прэзідэту Польшчы, які ў прысутнасці высакародных мошчаў Кастуся Каліноўскага цынічна паставіў яго ў адзін рад з ляснымі братамі літоўскімі ды Рамуальдам Райсам "Бурым", здзяйсняўшым генацыд адносна беларускага народу праваслаўнага веравызнання. Здзекліва пасміхаючыся.
Няхай Рамуальд Райс давядзе ўсім сваю веліч, няхай зварухне гару над сабою і выйдзе з магілы сапраўдным боскім цудам. То тады толькі я вам прабачу вашу мізэрнасць і нізкапаклонства.
Ніколі не здагадаецеся, што здарылася са мной некалькі тыдняў таму. Я і сам ужо ледзь даю веры. Але стаў усё запісваць. Да апошняга сумняваўся, ці не вар’ят. Здаецца не, псыхіка цалкам стабільная. Але ж які вар’ят будзе сьцьвярджаць адваротнае. За два тыдні атрымалася каля семнаццаці тысячаў, на жаль на расейскай мове. Сутнасьць ня ў гэтым. Яшчэ некалькі разоў хачу праглядзець і пакладу сюды. Разам паржом, бо непасрэдныя ўдзельнікі гэтага трэшу наўрад ці хутка прачытаюць гэты тэкст. Спадзяюся, будзеце сьмяяцца, бо без гумару гэта аўт - мне сьмяротны прысуд, можна накраіць выняткі, потым сьцягаць мяне імі як пугай усё жыцьцё да скону.
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.