Экспрэс-лекторый

ПСІХАЛІНГВІСТЫКА ЯК ПАЛІТЫКА

САЦЫЯЛЬНЫЯ СЕТКІ СУСЬВЕТНАЙ ПАВУЦІНЫ ТУТ І ЦЯПЕР АДКРЫВАЮЦЬ НЕПАСРЭДНЫ ДОСТУП ДА ТАЯМНІЦАЎ ЧАЛАВЕЧАЙ ПСІХА-ЛОГІКІ,ШТО ДАЗВАЛЯЕ САЧЫЦЬ ЗА ХОДАМ ДУМКІ МАСАВАГА ЧАЛАВЕКА І ЎПЛЫВАЦЬ НА ЛЮДСКУЮ ПСІХАЛАГІСТЫКУ ТАКСАМА ТУТ-І-ЦЯПЕР.
УЖО КОЛЬКІ ГАДОЎ НАЗІРАЮ Ў САЦСЕТКАХ,ЯК ПРАБЕЛАРУСКІЯ І АНТЫРЭЖЫМНЫЯ ЛЮДЗІ,АЛЬБО ТАК ЗВАНЫЯ СЬВЯДОМЫЯ,ЯК БЕЛМОЎНЫЯ,ТАК І РУСМОЎНЫЯ,ТОЙ ЦІ ІНШЫ БРУТАЛЬНЫ ФАКТ, ПАДЗЕЮ,ЗЬЯВУ І ПЕРШ ЗА ЎСЁ ЗАЯВЫ ГАЛОЎНАГА АНТЫБЕЛАРУСКАГА МЕНЭДЖАРА І МЕДЫЯТАРА РАЗ-ПОРАЗ ТРАКТУЮЦЬ ЯК "абсурд", "цырк","дзіва","уникальная страна","зазеркалье",ужываючы гэтыя і да таго падобныя псеўда-мета-афарыстычныя эпітэты і параўнаньні.Такое,з дазволу сказаць,паэтычнае вытлумачэньне БЕЛАРУСКАГА КАНТЭКСТУ недаравальна замыльвае і ачалавечвае ў прынцыпе нялюдскую і антыбеларускую,антынацыянальную палітыку дзейнага ў Беларусі пратэктаральнага рэжыму ўлады.Называць "цыркам" 25-гадовую паўзучую ліквідацыю дзяржсуверэнітэту РБ як найменш неразумна.Давайце ж крыху думаць і сачыць,як той казаў,за сваімі языкамі.І памятаць,што вайна супраць уздыму і разьвіцьця БЕЛАРУСКАЙ НАЦЫІ ідзе перш за ўсё там,дзе немагчыма правесьці нават уяўную лінію фронту.


Рецензии