Гуталка

Дзед Яўгена адпрацаваў на лесазаводзе у Барысаве зашмат год. Жыццё.
Шо было, то было. Але ж і акцыі далі на старасьці гадоў.
Адбываецца і сыну добра і ўнуку.
Яны ўтрох ехалі да Мінску, апасля падпісання папер .
Унук, бацька і дзед. Яўген, Зьмітро і Васіль.
Такія розныя. Дзед з колішніх часоў, калі гарэлка была проста гарэлкай, зухаваты. Памятаў жахлівыя часы за каласкі. Бацька атручаны рок-н-ролам у 60х, запытаў па маладосьці і якасных напояў, і счэзлы на працы інжэнэра-канструктара на маторным заводзе. І ўнук.
Даўбешка. Здаецца здзейсніў бы мару, быць добрым басістам.
Файным. Не хужэйшым чым Jaco Pastorius. І ў гуртах неблагіх граў і за мяжой , у клюбах. Але нешта стрэліла яму ў галаву. Як адрэзала. Мне басухі свае аддаў. Цяпер ён - айцішнік. Вядзе свой рэй.

Стаім з Яўгенам, ўнукам, на беразе . На Бярэзіне, ля спартовай школы. Прыстань лодачная. Хутка бяжыць вадзіца, дзюрчыць пад берагам. Недалёка старая ветла. Гуталка на ёй. Гэта потым , пасля таго, як пачаў раўсьці Johnny Weissmuller, гуталку назавуць тарзанкай.
Старая ветла, стары ланцуг, старая палка-хапалка.
Нікога німа навокал. Ветрык варушыць гуталку. Лісьце кружыць.
Рыпіць старая, немазаная ветла і ланцуг.

На трасе за Жодзіна спыніліся, на перакрыжаванні, дзе Машэраў пайшоў на нябёсы.
Бутэрброды. Я разліваю на трох. Дзед, бацька, ўнук.
Аб чым яны думаюць?
Пляшка гарэлкі хутка робіцца пустой. Дзед Васіль махнуўшы сотку, раве: каб не гэны стары партызан, пярдун-кіроўца, наш бы ЦэКа ў Маскве ўзначаліў...
Восень.
Ёсіф! Едзем вжэ да хаты! Паціху рушым.


Рецензии