Кенгуру
Едэм. Едом.. Старыя кабеты па своўму мувяць. Пра дзяцей, унукаў і родных. Польшча, Амэрыка, Аўстралія, Аргенціна. Усе вучацца, старыя енчыць на ўсіх кантынентах. Ніхто не зкурвіўса. Адзіны Антек, ў Францыі , да камуністаў падаўса. За што і забілі.
Пытаюся, кабеты, в вам куды ў Пінску. Чуюць , шо не свой, мова літаратурная беларуская, і пераходзяць на рускую. Нас, пожалуйста , до Костёла.
Ўдзьвох удовы камандзіраў атамных падводных лодак за СССРам.
Добра кажуць жылі. І ў Бога заўсёды верылі. Неяк не дацягнулі іхнія чоловэкі трошкі. А так бы ім і Варшаву і Кракаў паказалі , і Норвэгію, а не з перыскопу.
Шо зробіш.
Пад вадою жыццё іншае, цяжкае. Затое ўнукі ў Ягелонскім універсітэце адукацыю атрымліваюць.
Па свету паедуць. Глядзець, вандраваць , жыць...
Свидетельство о публикации №220011001903