На павестцы дня - трансфер улады

НА ПАВЕСТЦЫ ДНЯ - ТРАНСФЕР(КАНВЕРСІЯ) УЛАДЫ

А 9-й,п'ючы каву, влончылэм ціві і пасьля прагляду каналу "Еўранавіны" пераключыў на "ОНТ",а там якраз праграма "Контуры" - ага,тая самая,якая за 25-ць лят столькі лайна выліла на Беларусаў і Беларускае жыцьцё.Ну дык і во,і што я чую сёньня?А чую такія правільныя і вывераныя прабеларускія словы,што і зачапіцца няма за што,каб,значыцца,сваю жорсткую крытыку навесьці!У першай частцы -фрагменты выступу "глаўнага" у Шклове(вы ў курсе).У другой частцы - стрыманыя кампліменты вядучага плеядзе нашых вучоных,іхным посьпехам у касьмічнай сьферы...Слухаю і думаю:ах вы ж такія-сякія,25 гадоў паўзьлі на пузе да крамля,каб дапаўзьці да ног... беларускіх нацыяналістаў-патрыётаў!
Выступ узурпатара ў Шклове і ўчора-сёньняшняя праграма "Контуры" - гэта фактычная распіска ў поўнай паразе 25-гадовага шляху "пад Маскву".І правільна заўважае Аня Канапацкая:мы,нацыяналісты,возьмем на сябе грэх і дамо "сям'і і пулу набліжаных" пэўныя гарантыі недатыкальнасьці.Але!Але гэтыя гарантыі магчымыя толькі пры ўмове,што замест выбараў і зьмены Канстытуцыі ў 2020-м сёлета, пул начале з галоўным пачне працэдуру перадачы ўлады,пра што можна было б абвясьціць на ўжо заяўленай лютаўскай сустрэчы з грамадскасьцю.
Беларускія патрыёты-нацыяналісты жадаюць толькі аднаго:кантраляванай і мірнай перадачы ўлады пры мінімізацыі зьнешніх эканамічных,інфармацыйных і ваенных пагрозаў,поўнага захаваньня існуючых сёньня сацыяльных праграм і разьвіцьця новых на базе прыватнага бізнэсу,а таксама вяртаньня ў актыўнае грамадска-палітычнае жыцьцё Краіны і дзяржавы тых сотняў тысяч Беларусаў,якія сёньня зь яго выдаленыя...
І першае,што павінна быць зроблена перад пачаткам вялікага працэсу трансферу(канверсіі)улады - гэта поўная публічная дэнансацыя так званага "саюзнага" дагавору 1999-га году і вяртаньне ў прававое поле Канстытуцыі ўзору 1994-га.
(СЛАВАМІР АДАМОВІЧ.)
27 СТУДЗЕНЯ 2020,13:00,
Марыліна Горка


Рецензии