Портал

Лаўка тканін, альбо партал

Бабуля вядзе мяне на Юбілейны базар. Мне заўсёды цікава з бабуляй хадзіць да базару. Гэта ўдома бабуля занадта суворая. На людцах добрая і пасьміхаецца. Крочым праз базарную браму. Бабуля павольна накіроўваецца ў лаўку. Дзе ткаініны прадаюць. У лаўцы ціха і пануе змрок. Пах цудоўны тканінаў лезе мне ў нос і прыемна там казытае. На доўгім стале ляжаць нішком інструменты : вялізные чорныя гойстрыя нажніцы і мэтры, драўляные і ў колцах, з чырвонай кляёнкі з лічбамі. Па паліцах - да самай столі - ўладкаваны адрэзы з разнастайнымі каляровымі тканінамі. Да цёткі Аліка Гардона мая бабуля ходзіць.
Яны сябруюць колькі год.
І раз у тыдзень па гадзіне, а то і дзьве размаўляюць, тут у лаўцы. Аб чым? Не ведаю. Мне даюць яблык ці цукерку і кажуць - пагуляй, але далёка не адыходзь. Две старыя кабеты у чорных сукенках. Бацькі якіх згінулі ў пекле апошняй вайны .
Часам уяўляю бабуль, праз столькі гадоў. Нешта ў іх позірку была таямнічае , глыбокае, недакранальнае. Калі ў сталым узросце пабачыў выставу карцін Ісачова, мене вельмі ўразіла карціна апостала Пятра. Такія ж дзівосныя, пранікненыя вочы.
А ты тым часам бяжыш па базару ў прыскокі, у закуток , дзе прыбіральня з вялікім паўколам- шыбай у франтоне. Там цёмна і тхне хлоркай. Ты цурбліш у іржавы латок. Збоку, з старога меднага крана дзюрчыць халодная вада. Табе чатыры і табе жахліва. Да Ямы нейдзе зусім 150 мэтраў. І ты ўжо ведаеш, што там адбывалася . І марыш , хутчэй выбегчы на свежае паветра. Там сонейка свеціць і безсэнсоўны гоман птушак.
Потым бяжыш на другі бок базару. Там за не вельмі высокім плотам шпалерная фабрыка. Па сценцы паўзе і ляскае транспарцёр, і цягне наверх вялізны круцёлак шпалераў. Здаецца вельмі доўга ён падымаецца наверх. Зусім не рушыць. Нарэшце, вялізны круцёлак знікае нейдзе на другім паверсе.
Час ворочацца да хаты, што месьціцца каля колішніх яўрэйскіх могілак. Я сканчаю свой шпацыр і сунуся да лаўкі.
Моўчкі захожу ў памяшканне і бачу двух маладзіц у прыгожых строях. Яны сакочуць і нешта зацікаўленна абмяркоўваюць. А дзе бабулі? - ледзь не плачучы, енчу я. Адзіная з прыгажунь падыйшла і пяшчотна пагладзіла мяне па галаве , дый кажа: Юлік, не турбуйся, бабулі зараз прыйдуць, пачакай ў двары некалькі хвілін.
Насупіўшыся, рушу на вуліцу. І сапраўды, праз пяць хвілін дзьверы расчыніліся і выйшлі дзве надзвычай важныя бабулі, цішком пасьміхаясь, з бліскучымі маладымі вачыма.
Бабулі развітваюцца і дамаўляюцца аб наступнай сустрэчы. Ім добра. Нешта цішком шэпчуць і ізноў пасьміхаюцца.
А я і бабуля шчэ пакрочым на Нямігу, па Астроўскага , па бруку, бабуля набудзе гузікаў і голкі ў свой старэчы Зінгер.
Я запытаюся бабулю, на хвіліначку, зайсьці ў паляўнічую краму. Падзівіцца . Там пад столяй вісяць вялічэзныя ласіныя рогі і лычы дзікоў з доўгімі жахлівымі ікламі. Вось дзе страхоцце. Далей, зойдзем на Апанскага, у гастранома, папрашу ў бабулі марожанае. Эскімо.
Калі я трохі падрос, я скеміў, што на самой справе лаўка тканін была парталам у мінулае. Так!
Дзьве бабулі наўпрост, раз на тыдзень вандравалі ў мінулае. Я здагадаўся па вонкаваму выгляду бабуль. Бо вочы іхнія блішчэлі, шчокі крыху пунсавелі і бабулі загадкава пераглядаліся.
І мне здавалася, што бабулі памаладзелі на гадоў паўста.

Я зразумеў, я ўсё зразумеў, бо скуль бы яны частавалі мене тарунскімі пернікамі у бляшанцы Fabryka Cukiernicza Kopernik 1883 году вырабу.


Рецензии