Радзiма белых сланоу

Радзiма белых сланоў

   Вельмi многiя значныя дзеячы культуры, навукi i грамадства  або паходзiлi з Беларусi, або жылi некаторы час на Беларусi.
   Уладзiмiр Высоцкi - яго продкi па бацькоўскай лiнii жылi на Беларусi, праўда, ягонага дзеда да таго, як ён пераехаў у Маскву, звалi не Ўладзiмiр Сямёнавiч, а Вольф Шлёмавiч.
   Ала Пугачова - у час канцэрту ў Мiнску, сказала, што продкi яе бацькi жылi ў Магiлёўскай вобласцi.
   Юрый Антонаў (дарэчы, мой любiмы кампазiтар) - нарадзiуся у Ташкенце, але дзяцiнства i юнацтва правёў на Беларусi. З большага гэта быў правiнцыйны гарадок Маладзечна, але думаю, усё гэта паўплывала на ягоны светапогляд, менталiтэт i нават стыль. Вось гляжу на невялiчкiя  будынкi чыгуначных станцый уздоўж маладечанскага напрамку, якiя засталiся яшчэ з тых часоў,  i ўспамiнаю "Ах, белый теплоход" цi "Городок наш разделяет река". А калi восеньскае сонца заходзiць над дрэвамi - "Вот как бывает" i iнш.
   Марк Фрадкiн - пiсаў песнi пра Волгу i Дняпро, жыў у Маскве, а нарадзiўся ў Вiцебску. Вось чуеш рускую песню пра Волгу-такая ў ёй шырыня i моц - такiх у Эўропе цi Беларусi няма, бо краiны маленькiя. А хто напiсаў музыку да гэтай магутнай песнi? Наш зямляк, Марк Фрадкiн!
   Андрэй Макарэвiч- ягоны бацька мае паходжанне з Брэсцкай вобласцi (па іншых дадзеных- з Гродзенскай, прычым продкі матулі таксама жылі дзесьці там). Нягледзячы на складаны характар, малайчына, што маеш уласнае меркаванне наконт Крыму! Калi ў краiне дэкларуецца дэмакратыя, мае поўнае права i такi пункт меркавання. А аднадушныя незадаволеныя каментарыi на гэта выказванне - верны прызнак, што таталiтарызм, нажаль, пайшоў у масы. Тым больш, што фармальна Андрэй абсалютна правы. Да таго ж выдатны музыкант, тэлевядучы, кулiнар, аутар тэкстаў i музыкi, а таксама цiкавых кнiжак - успамiнаў ("Займальная наркалогiя", "Сам аўца" i iнш.)
   Павел Восiпавiч Сухi (Сухой) нарадзiўся ў мястэчку Глыбокае на Вiцебщчыне. З вялiкiх савецкiх авiяканструктараў толькi ён i А.Н.Тупалеў не былi членамi КПСС, а ўсе астатнiя - былi, у тым лiку верталётчыкi i С.П.Каралёў. Ракетай з самалёту Су-15 быў збiты ў 1983 пауднёва-карэйскi пасажырскi "Боiнг". А на ўездзе ў Глыбокае стаiць помнiк авіяканструктару ў выглядзе спiсанага самалёту Су-17 з носам светла-зялёнага колеру.
   Айзэк Азiмаў - амерыканскi пiсьменнiк-фантаст.
   Продкi амерыканскага фiзiка Рычарда Фейнмана жылi да пераезду ў ЗША у Мiнску.
   Освальд, які страляў у Кэнэдзi, некаторы да гэтага  час жыў у Мiнску i вучыўся рускай мове ў С.С.Шушкевiча.
Яшчэ тры з сямi прэзiдэнтау Iзраiля жылi на беларускай зямлi, але не ведаю, цi варта гэтым ганарыцца.
   Уладзiмiр Мулявiн - адзiны з кiраўнiкоў савецкiх ВIА, якi атрымаў званне Народны артыст СССР. Прыехаў з Уралу, але закахаўся ў Беларусь і тут застаўся.
   Шматлiкiя артысты i артысткi, якiя засвяцiлiся ў сучасным расiйскiм кiно
Нейкi прадзед Сцiва Тайлера -вакалiста амерыканскага гурта Аэрасмiт - паходзiў з Беларусi.
   Джо Лiн Цёрнер - рок-спявак, вакалiст гурта Рэйнбоў i iнш. - ажанiўся з грамадзянкай Беларусi (кажуць).
   ВIА "Сiняя птушка" пачынаў свой шлях у Гомелi ў пачатку 1970-х. Яго кiраўнiкi i заснавальнкi Роберт i Мiхаiл Балотныя (апошні - майстар спорту і настаўнік фізкультуры) жылi там, як i некаторыя першапачатковыя музыканты, а салiст Сяргей Драздоў з вёскi з-пад Гомеля.
   Уладзiмiр Кузьмiн - гітарыст, спявак і аўтар песень - жыў некаторы час у Быхаве (бацька-ваенны i ездзiў па гарнiзонах па ўсяму СССР).
   Дзед Сяргея Скачкова - саліста гурта "Земляне" - з Беларусi - ён казаў гэта ў час канцэрту ў Мiнску.
   Ігар Карнелюк - савецкі і расійскі кампазітар і спявак, жыве ў Пецярбурзе, куды пераехаў з Брэсту, дзе пачынаў сваю творчасць.
   Віктар Юзэфавіч Драгунскі - аўтар знакамітых "Дзяніскіных расказаў"- нарадзіўся ў Нью-Йорку,куды ягоныя бацькі пераехалі з тэрыторыі Беларусі. Дарэчы, самая ўдалая, на мой погляд,  экранізацыя ягоных расказаў - "Па сакрэце - ўсяму свету" - створана на "Беларусьфільме", праўда, там значная колькасць артыстаў і іншых стваральнікаў фільма, якія жылі ў Маскве. Але ўсё роўна прыемна.
   А.А.Грамыка з беларускай вёскi.
   Фелiкс Эдмундавiч Дзяржынскi нарадзiўся ў мястэчку Дзржынава.
   Дом музей 1 зъезду РСДРП знаходзiцца ў Мiнску (тыпа калыска расійскага камуністычнага руху і ў выніку Кастрычнiцкай Рэвалюцыi).
   Па ТВ дзесьці ў пачатку 2000-х у навінах агучвалася версiя, што   Ў.І.Ульянаў-Ленiн узяў сабе псеўданiм у гонар мястэчка Ленiн на Гомельшчыне - што ён там некаторы час жыў і пасябраваў з мясцовымі жыхарамі, але Вікіпедыя гэты эпізод не падтрымлівае.


Рецензии