Ой, бярозы, ды сосны

   
  Як  бярозы  шумяць,
  Яшчэ  сосны  як  стогнуць!
  Аб  ахвярах  вайны,
  Ўсё  паведаць  нам  могуць.

  Чаго наглядзелісь
  На  веку  сваім!?
  А мо  ўжо  звалілісь,
  На  ўзлесачку  тым.

  Як  крыху  забудуцца -
  Шэпчуцца  ціха...
  Загудуць,  заскрыпяць,
  Як  успомніцца  ліха!

  Застогнуць,  заплачуць,
  За'бюць  у  набат!
  Ці  жаласна  просяць:
  "  Ні  шагу - назад!"

  Ой  бярозы, ды  сосны!
  Нашы  вы  выртавыя!
  Ў  гушчарах  вы  хавалі,
  Сляды  нашы  лясныя.

  Хавалі  кастры,
  І  хавалі  зямлянкі!
  Не  пускалі  праходзіць,
  Вы  варожыя  танкі.

  Дрыжалі  ад  болю,
  Як  цокалі  кулі.
  Зрашаціўшы  наскрозь,
  Маладыя   кашулі.

  Вы  пільна  сачылі,
  Ды  шатром  акружалі.
  Ад  ворагаў  лісцем,
  Сваім  закрывалі!

  Вы  чулі  як  плакалі  ўсе,
  І  жанчыны  і  дзеці.
  Як  загінулі тыя,
  Што  даражэй  ўсіх  на  свеце.
 
  Зберагалі  ад  гора,
  Папалілі  як  вёскі.
  Як  вылі пад  ветрам,
  Труб  пячных  адгалоскі.

  Баяліся  каты,
  І  лесу, і  ран.
  Ім казалась  за  кожнай
  Сасной - партызан !

  Вам  дзякуй  бярозы,
  Сосны  ды  дубы!
  Вы  колькіх  людзёў,
  Ад  бяды  сбераглі!?

  На  змену  падкошаных
  Вырасла  раць!
  Не  шуміце,  бярозы!
  Хай  мірна  ўсе  спяць !

  февраль  2020  года
 

 


Рецензии