Рахунак по н ца мён...

 РАХУНАК ПОЎНІЦЦА  ІМЁН...

 Кажуць  кожны  чацвёрты, 
 З  вайны  не  вярнуўся!
 Волас  кожнага  з нас,
 На  галаве  зварухнуўся!

 Гэта ж  тыя,што  толькі
 Лічылісь  ў  спісках.
 Іх  імёны  цяпер  хоць,
 Стаяць  ў  абелісках.

 А  тыя,  што  згінулі,
 Без  вестак  прапалі!?
 Ды  звезлі  каго  яшчэ
 Ў  далёкія  далі!

 А  тыя ,што  з  ранамі
 Выйшлі  з  палону?
 Памечаны  былі
 Жалезам  калёным !?

 А  тыя,што  ў  полі,
 Падарвалісь  на  мінах?
 Што  змарнелі ў  катаўскіх
 Страшных  машынах!

 А  тых,  не  дагарэўшых
 Ў  самалётах,  ды  танках!?
 І  інвалідаў,  што  не  спалі
 Ад  болю,  да  ранку!?

 А  тых,  ратаваў хто,
 І  Польшу , і  Прагу!?
 Не  атрымаўшых  і  медалі,
 "  За  Отвагу "

 А  якіх -  заваліла,
 Ці  багна  ўхапіла!?
 Да  гэтай  пары 
 Не  знайшлі  іх  магілы !

 А  тых  палічылі,
 Што  ў  пограбах  гнілі!
 Толькі печы  стаяць,
 Бо іх  хаты  зпалілі.

 А  ноччу,  калі  абдымае
 Іх   вецер.
 Як жывыя  галосяць,
 Страшней  нема  ў  свеце!

 І  усіх  тых  безрукіх,
 Безногіх,  безпалых.
 Апасля  вайны  не  багата,
 Ім  жыць  заставалась!

 А  тых,  у  вайну,
 Каго  тыф  пакасіў!
 Старых  і  маленькіх!
 Ў  рахунку  не  быў!?

 А  той ,а  другі,
 Пакалечан  вайною.
 Залічан ці  ён,
 Да  жалобнага  строю ?

 Хто  дамоў  не   вярнуўся,
 Ні  водін  жылец.
 Стаіць хата  пустая -
 Мо  і  роду  канец !

 А  гэтых,  а  гэтых,
 Ужо  семсят  пятае  лета...
 А  гэтых  ,а гэтых!?
 Яшчэ рахунак адкрыт...
 
  февраль -люты   2020  года


 

 


Рецензии