Ахiлесава пята дэмакратыi

Ахілесава пята дэмакратыі
Цікава, хто ўпершыню абвясціў, што дэмакратычныя выбары павінны быць абавязкова тайнымі? 
Зразумела, што гадоў дзвесце таму, калі грамадствы тольлкі вучыліся дэмакратыі, рызыкоўна было галасаваць адкрыта. Ад учарашняга дыктатара ці манарха можна было нарвацца і на палітычны пераслед, або на звычайную чалавечую помсту. Але, адкажыце мне, чаму да цяперашняга часу “тайнае” галасаванне лічыцца амаль што найвялікшым дасягненнем дэмакратычнага развіцця? Маё цвёрдае перакананне “тайна” выбару ёсць асноўным рычыгом маніпуляцыі саміх выбараў. Картбланш для падтасовак і падлогаў. Мы галасуем тайна, а нас відавочна і яўна падманваюць, і махінатараў немагчыма схапіць за руку. Усё было б інакш, калі б кожны грамадзянін галасаваў не тайна, а яўна і адкрыта. Увогуле само “тайнае” галасаванне прывучае да грамадскай пасіўнасці, -- прагаласаваў народзец, бог ведама як, бо праверыць не магчыма, -- пралічылі як таго патрабуе ўлада, і забыліся на грамадскі сброд да чарговых выбараў. А вось калі б народ галасаваў яўна і адкрыта, усё было б інакш, бо пры спробе яго падмануць, ён мог бы і свой выбар, нават са зброяй у руках. Бо тут усё было б навідавоку. Мала таго, а калі б кожны ў любы час мог і адазваць свой голас? Як вам такі расклад? Уяўляеце, не проста раз у пяць гадоў выкарыстоўваюць выбаршчыкаў, а напрацягу пяці гадоў кіравання сам народ трымае ўладу за яйца! Не падабаюцца дзеянні ўладных структур, адклікаюць свае галасы. Рэйтын даверу падае.. Дасягнуў крытычнай масы, аглянуцца не паспелі перасідзенты ўсякія, а ўжо вуліца кіпіць і барыкады будуе. Вось гэта і было б сапраўднае народаўладдзе, пра якое так любяць спяваць у вушы ліберальные СМІ. Бо ніякай дэмакратыі няма ў тым, што маем сёння, колькі не палашчы беларусаў ва ўсякіх Сціксах, за нешта трэба ж трымацца? Калі Ахілеса маці трымала за пятку, то сучасныя грамадствы хутчэй за ўсё трымаюць за нос, таму і абводзяць вакол пальцаў наіўныя народы зямня. Няўжо так цяжка зразумець такую простую рэч?


Рецензии