На свеце ёсць месца, куды цябе заўсёды цягне нейкая невядомая сіла. Яно – твая радзімка на неабсяжнай зямлі. Гэта родная хата, дзе ты вучыўся хадзіць, гаварыць, сябраваць. Там ты адкрываў вялікі свет, адтуль твае мары, якія вядуць цябе па жыцці.
І добра, калі табе яшчэ ёсць да каго прыйсці ці прыехаць у родную хату. Яна будзе цябе чакаць – і нават у начы ўглядацца ў змрок сваімі светлымі вокнамі-вочкамі, каб асвятляць твой шлях.
Але аднойчы хата сустрэне цябе пустымі патухлымі вачамі… І на ганак ніхто не выйдзе…
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.