Разбудзi мяне ранкам, мама

***
Разбудзі мяне ранкам, мама,
З сонейка разам праменямі,
З, нібы малако, туманам,
З пеўня задзірлівым спевам.

Разбудзі мяне ранкам, мама,
Па шчаце правядзі далонню,
Усміхніся, каб светла стала,
Адвядзі ад мяне ўсё злое.

Разбудзі мяне ранкам, мама,
Абдымі сваёй цёплай рукой,
Прашапчу: «Па табе сумавала» –
Абяцай, што заўсёды са мной.

Разбудзі мяне ранкам, мама, –
Каб наперадзе ўсё жыццё,
Каб ізноў я маленькаю стала
І падманаў каб не было.

Разбудзі мяне ранкам, мама…
               
                Студзень 2020


Рецензии