Крошка
Вёсачка з зямлянак. На Палессі.
Той сёй адрыну пабудаваў. Хазяйства.
2 гады як прыгналі кароў з Прусіі ў калгас. Людцы ў западную паехалі, за жывёлай.
Нехта парсючка заўв'ёў.
Куры тупаюць. Качок і гусей шчэ німа.
Скуль каты і кошкі з'явіліся. Розных колераў, але ўсе з адрубанамі хвастамі , кароткімі - 10-15 сантыметраў, не болей. Так трэба. Паляшуцкія забабоны.
Адзіны- другі хату пабудаваў , той - нейкі сад пасадзіў.
А фінінспектар ходзіць.
Хаваюць людцы дзюдзікаў.
Здай, здай, здай. І гэта здай. Нехта ўжо і кароўку мае. Здай масла.
Малая Нінка сядзіць ў зямлянцы. Кошка Кося ляжыць ля вакенца і грэецца у праменьчыках вяснавога сонейка.
На стале ляжыць крошачка. Крошачка хлеба. Засталася са сняданку. Нінцы вельмі хочацца есьці. Яна худая як шкілет. Не расьце мьясо. Тры гады у лесе , у балоце, якая там ежа.
Кошка Кося с крывым паламаным хвастом такая ж гаротніца, скура дый косткі.
Нінка паднымаецца з ложку, праменьчыкі рэжуць паветра.
Ціхенька бярэ крошку і кладзе ў рота.
Сьліні цякуць, поўны рот.
Не зразумелы смак.
Смак мышынай высахлай какашкі.
Сьлёзы кацяцца з вачэй.
Маленькія плечыкі мелка трусяцца.
Нінко, о Нінко...
Свидетельство о публикации №220031200044