Без апошняй струны

Зайгралі агні
Без апошняй струны
Вакол гудзіць цішыня
Разрывае кругі
І толькі раніца пагасіць
Парывы любві

Разгубіў я аднойчы сваю надзею
Вяртацца да мейсца старых мар
І ўпэўнены ў сваіх падзеях
Расплыўся ў моры штодзённых праграм

Ад актавы да квінт гулялі пальцы
Змянялісь аккорды ад векавых навін
Сёння мір, а заўтра зайцы
Што змяняюць напісанне былін

Зайгралі агні
Без апошняй струны
Вакол гудзіць цішыня
Разрывае кругі
І толькі раніца пагасіць
Парывы любві

Калі ноччу скрыпнуць дзверы
Ад шалёных урадаў ці ад тлумных дзяцёў
Я пайду насустрач смела
З кветкай у руках без усялякіх нажоў

А можа маці зробіць шалік
Ад суму маіх штодзённых хвілін
Па Беларусі, родным краі
З якого уехаў на захад адзін

Зайгралі агні
Без апошняй струны
Вакол гудзіць цішыня
Разрывае кругі
І толькі раніца пагасіць
Парывы любві

Сяджу ў хаце з ацяпленнем
На замежнай мове тэлевізар гучыць
Пад начным паветрам сум
Якой бутэлькай спрабую запіць

Пад гітару пяю песні
Для маці пішу апошні акорд
Пакуль суседзі ў турызме
Ўжо чацвёрты раз за год

Зайгралі агні
Без апошняй струны
Вакол гудзіць цішыня
Разрывае кругі
І толькі раніца пагасіць
Парывы любві


Рецензии