Хатыньск набат перевод на белорусский
Адбываюцца ў ім штось ня добрыя дзівы.
Ёсць у народзе свята "Соракамі "завецца,
Закранае яно душу і кожнае сэрца.
Пакутнікаў 40 было - што за веру стаялі,
З таго дня людзі 40 марозаў яшчэ абяцалі.
Ў такую вось раніцу здраднікі вёску зпалілі,
За тое, што партызаны, ворагаў крыху побілі.
Дык к гэтаму святу 40 выраяў ужо прылятаюць,
І ў мясцінах сваіх, птушкі новае жыццё пачынаюць.
Ляцяць і шукаюць, вакол аглядаюць,
Чаму толькі коміны тут узнікаюць!?
Не чуваць жаўрукоў, а дымяцца паленні,
Дзе ж будуць выводзіць яны сваё пакаленне?!
Дзе ж зграям бусліным зараз ўсім размясціцца?
Пад стрэхамі ластаўкам дзе прыляпіцца!?
З жалобнымі крыкамі над згарэлаю вёскай,
Удалеч ішлі ад журбы адгалоскі.
Які ж гэта здраднік зрабіў столькі гора?
А замест былых хат - ўсё чорна ды гола !
Гаспадаркі згарэлі, жывёлы і дрэвы,
Сіратліва завесы скрыпяць, што не дагарэлі...
Датла ўсё згарэла - ніхто не застаўся!
Адзін толькі вецер ў поплі тым завіхаўся!
Сагналі ў хлеў і старых, і малых,
А хто упіраўся - дык прыкладам пад дых !
Заперлі у хляве, зачынілі вароты,
Абклалі саломай, ды ўзялісь "за работу".
Хто мусіў ўбегчы, ці выпаўзці з пекла,
Кулямётамі ўсіх каля хлева пасеклі !
Цудам збегчы змаглі дзве дяўчынкі з палону,
Давялось жыць застацца і адному малому.
Бо маці яго сваім целам закрыла,
Мо ён хоць застанецца з брацкай магілы ...
Безпрытомнае потым адшукалі там цела,
Дзіцянятка чарнява як лунь пасядзела.
Карацялі чорную сваю справу зрабілі,
Каб хатыньцы з партызанамі сувязь больш не вадзілі.
А вецяр між комінў злосна гарцаў,
Адпомсціць ён здраднікам быццам бы пагражаў.
Застаўся паранены адзіны тут зведка...
Адшукаў між ахвяр ён сыночка-падлетка!
Не жывога на рукі ён ціха падняў...
Так помнікам ён - на папялішчы тым - стаў !
Згарэлі жыўцом і жыхары маёй вёскі,
Апасля вайны мне там нарадзіцца давялося.
Партызаны тым катам засаду зрабілі!
Ад злосці яны Горваль на "Пакроў" запалілі.
Такоя жа пекла як у Хатыні было,
У жывых засталіся - хто ўцёк за Дняпро!
Маёй прабабульцы Бог гадкоў дараваў,
Дык вораг старую - не пашкадаваў!
Зрабілі могілкі ў Хатыні, з 136 вёсак!
На зямлі беларускай вайны адгалосак !
І звон тут стаіць каля кожнай хаціны !
Аб пакутніках тых тут стаяць успаміны !
Каб памяць жыла на ўсім белым свеце!
Як загінулі тут і старыя, і дзеці...
Як мага каб мацней людзі мір зберагалі!
Хатыньскі набат - бье у розныя далі!
22 сакавіка 2020 года
77 гадоў Хатыньскай трагедыі.
Свидетельство о публикации №220032301035