Кувада

Пад час калектыўнага нэрвозу дзесьці там,за перыметрам тваёй асабістай свабоды,амніставанаму з невідочнай зоны "хатняй хіміі",табе асабліва радасна валяцца з любімай кніжкай у руках,зьбіраць і разьбіраць стары добры "вальтэр",падораны браткамі пасьля першай ходкі ў сярэдзіне 90-х,і марыць,як аднойчы ты зробіш нечакана прыемнае той самотнай сярэдняга веку жанчыне з пругкім целам амазонкі і шэра-зялёнымі вачыма,якая днямі пастукала ў твае электронныя дзьверы, і ты ўпусьціў яе ў свой віртуальны дом з надзеяй,што далейшае будзе мець якраз той працяг,пра які ты марыш усё сваё сумбурна ўпарадкаванае жыцьцё.

18.03.2020,
Марыліна Горка


Рецензии