Кароткаметражка пра нашу н ву 90-х

Даўні таварыш з 90-х,крыху журналіст,троху кіношнік і проста
душэўны суразмоўца, прыехаў паздымаць амніставанага мяне з маімі ўспамінамі пра "НН" за часамі рэдактарства С.Дубаўца,цяпер галоўнага масона Беларусі.
Здымкі пачалі на чыгунвакзале станцыі Пухавічы.І тут з-за колішняга таварнага складу,нядаўна пераробленага ў дыхтоўную грамадскую прыбіральню, зьяўляецца мой Марынагорскі знаёмы з дыягназам "шызафрэнія",сын азербайджанца і беларускі.Калі ж я запрасіў яго ўзяць удзел у здымках фільмЫ, тутэйшы "вольнаадпушчаны" ідыёт зьліняў з кадру,нібы ён і сапраўды здаровы.
Тады не бяз ноткі чорнага гумару падумалася:наш беларускі ген "хавайся ў бульбу" перамагае нават шызафрэнію!

ГАЛОЎПОП У ШРУБАЛЁЦЕ

Сёньня Бог меў шанец аб'явіць нам сваю волю,аднак ізноў перамог Нячысьцік.

22.03.2020,
Марыліна Горка


Рецензии