Дрэва

        У звычайным горадзе на плошчы, каля цэнтральнай вуліцы, дзе нават самыя абыякавыя вочы звярнуць ўвагу на бурленне мясцовага жыцця, стаіць дрэва. Напудраныя яркімі фарбамі ад глыбокіх слядоў часу будынкі, роўна ішлі побач дарогі. У іх размяшчаліся прадуктовыя крамы, цырульні або проста кафэ, якія моцна вылучаліся разнастайнасцю каляровай палітры і тэхнічнымі навінамі ў параўнанні з адзінокім касматым дрэвам пасярэдзіне плошчы.
        Стаіць дрэва тут так даўно, што здаецца было заўсёды. Тоўсты ствол ўжо даўно, дасягнуўшы піка росту, падзяліўся на тры часткі, і працягваючы выгінацца, дасягнуў дзіўнай вышыні. Тонкія галінкі плаўна пампаваліся за паветрам, а ўвосенню, калі ўсе галіны з радасцю скідвалі пажоўклую цяжкасць, доўгія лісточкі танчылі ў паветры і плаўна ўладжваліся на асфальт.
Кожны, хто праходзіў недалёку заўсёды звярталі сваю ўвагу на дрэва. Некаторыя маглі падысці да яго, дакрануцца да шурпатай кары, ці прайсці паміж галінамі, якія пяшчотна слізгалі па твары і плячах. Людзі ўзмахвалі рукамі і гучна смяяліся, не задумваючыся аб магчымым сораму.
На плошчы сонца грэла асабліва моцна. Толькі вакол самого дрэва расла маленькая трава, а вакол ляжала вузорная плітачка. Ад яе ўздымаўся скавальны жар, які хапаў мінакоў за шчыкалыткі, ад чаго людзі часцей падымалі ногі і хаваліся пад дрэвам. Асабліва часта можна было ўбачыць пад ім жанчын с каляскамі.
        Само ж дрэва стало сведкам мноства падзей. Кожны чалавек быццам бы мяняўся на вачах, як дзіця, якога з ранняга дзяцінства дрыгатліва з любоўю гадуе маці, пакуль той аднойчы ўпэўненна не развітаецца і не з'едзе вучыцца ў іншы горад. Дрэва назірала каханне і сваркі, радасць і сум людзей. Дрэва таксама ўбачыла, што людзі змяніліся. Яно добра памятала, як аднойчы міма ішлі двое хлапчукоў. Адзін з іх падбег да дрэва, запхнуў змяты пластмасавы шклянак у невелікую шчыліну, і адначасова неяк няўпэўнена адступіўся ў нерашучасці. Яго сябар, які стаяў побач, засмяяўся і сказаў: «Што гэта ты, як чарапаха? Давай хутчэй! Карчакі не гавораць і нічога не адчуваюць».
        Ды і сам горад змяніўся да непазнавальнасці. Маленькія драўляныя хаткі ператварыліся ў каменныя будынкі, што цягнуліся ўсё вышэй і вышэй. На некаторых будынках з’яўляліся шыльды цікавых формаў. Па начах фасады пустых будынкаў запальваліся мноствам лямпачак розных колераў. Станавілася ўсё больш каменных дарожак і асфальту, і менш зялёнага.
        У горадзе была позняя восень. Усё вакол даўно скінуло лістоту. Клумбы былі вычышчаны. Дрэва спала, перыядычна прачынаючыся, яно па-ранейшаму назірала за людзьмі і гарадской мітуснёй. Неяк да дрэва падышлі некалькі чалавек. Гэта былі мужчыны ў касцюмах, у руках яны трымалі паперы і ўсё нешта выглядвалі. Спачатку яны падышлі да невялікай пустцы, дзе калісьці знаходзіўся будынак у тры паверхі, а потым мужчыны падышлі да дрэва. Адзін з іх спатыкнуўся аб голы корань, а пасля ад злосці замахнуўся і носам абутку стукнуў па яму. Дрэву было балюча, але яно толькі па звычцы скаланула галінкай у бок. Мужчыны нешта зафіксафалі на сваіх паперах і хутка сышлі.
        Цьмянасць апошніх дзён восені не спалохала людзей. Шмат жыхароў можно было ўбачыць і вечарам – у скверы былі заняты ўсе лаўкі, а ў крамах доўгія хвасты чэргаў. Дрэва імкнулась атрымаць асалоду ад гэтага відовішча перад тым як надоўга заснуць. Аднак у апошнія дні асаблівай увагай карысталася і само дрэва. Яшчэ некалькі разоў да яго падыходзілі людзі, але любаваліся яны не тоўстым ствалом і кронай, а доўгімі каранямі ў зямлі.
        Зіма не спяшалася прыходзіць у горад. Начамі па вуліцах толькі гудзеў моцны вецер. Вось прайшоў снежань і вялікая частка студзеня, аднак, буйных снегападаў было мала. Сонейка, як і раней грэла днём, людзям было горача, таму не спяшаліся апрануцца ў цёплае адзенне.
        Дрэву спалося дрэнна, толькі вось у скверы непадалёк пару клёнаў цешыліся нязвыклым цяплом, а дрэва паўтарала ім: «Не думайце, што гэта добра. Вы ж не зможаце адпачыць, хутка стоміцеся. Толькі не апранайцеся ў лістоту зараз, а што вясной рабіць тады будзеце?». Клёны нават не жадалі чуць дрэва. Занадта яшчэ зялёныя былі.
        Праз некалькі тыдняў на месцы пусткі пачалася вялікая будоўля. Хутка ўзвялі падмурак. Зноў каля дрэва з'явіліся мужчыны, толькі цяпер іншыя – не ў тых касцюмах, а ў яркай запыленай вопратцы. У руках трымалі бензапілу і драбінку. Вырашылі пачаць пілаваць з ніжніх галінак. Але дрэву было ўжо не балюча, яно толькі назірала за людзьмі, якія не прыбіралі з рук свае мабільныя і не звярталі на дрэва ніякай увагі. Яно зірнула на маладыя клёны, якія салодка спалі. З ствала пацякла смала, а галінкі падалі на зямлю. Такім быў апошнi дзень дрэва, а заўтра тут павінна была быць новая плітка, а зусім хутка сучасны гандлёвы цэнтр.
        Людзі зусім лёгка пазбаўляюцца ад каранёў.


Рецензии