Словарь эпитетов Максима Богдановича. Выпуск 2

   
         З рэцэнзіі:
     Этот словарь, как и другие лексикографические труды А. П. Бесперстых вызывают искреннее восхищение трудолюбием и профессионализмом автора. Его глубочайшим видением художественного слова. Уверен, что словарь станет важным событием в нашем отечественном языкознании.
               М. П. Поздняков, поэт, прозаик, член правления Союза писателей Союзного государства, лауреат Национальной литературной премии Беларуси, кандидат филологических наук.             

                Анатоль Бясперстых

                СЛОЎНІК ЭПИТЭТАЎ
                Максіма Багдановіча
                Выпуск 2
                (Паэзія)

               

Слоўнік эпітэтаў Максіма Багдановіча апісвае каля 1140 эпітэтаў, ілюстраваных цытатамі з кнігі вершаў «Вянок».
Ролю загалоўкавых слоў выконваюць эпітэты, выражаныя прыметнікамі, дзеепрыметнікамі, назоўнікамі-прыдаткамі і якаснымі прыслоўямі на –а.
Эпітэты разглядаюцца ў двух аспектах: літаратуразнаўчым (тропы) і лінгвістычным (лагічныя азначэнні дазваляюць убачыць прыгажосць, лаканічнасць і вобразнасць беларускай мовы).
Большасць цытат пададзена ў разгорнутым выглядзе, што дазволіць чытачу ацаніць вартасць паэтычнага слова М. Багдановіча.
У мэтах скарачэння аб’ёму кнігі цытаты, якія ілюструюць эпітэты, падаюцца выбарачна.
Слоўнік прысвечаны 130-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча – класіка беларускай літаратуры.

Літаратурная крыніца:

Багдановіч, М. Поўны збор твораў: у 3 т. / М. Багдановіч. – 2-е выд. – Мінск: Беларус. навука, 1991. – Т. 1: Вершы, паэмы, пераклады, наследаванні, чарнавыя накіды. – 752 с.

УМОЎНЫЯ АБАЗНАЧЭННІ

[ ] – тлумачальныя словы, узятыя з кантэксту
<…> – скарачэнне ўнутры цытаты
; – кароткая форма прыметніка; усечаная форма
; – поўная форма прыметніка ў прэдыкатыўнай функцыі; прыслоўны прэдыкат
; – адасобленая поўная форма прыметніка
; – прыметнік і прыслоўе ў ступені параўнання
-//- – адстунасць у прыслоўнага прэдыката спалучальнага слова
* – у аўтарскім напісанні
; – эпітэт-прыдатак; білексема
; – варыянты


Анатоль Паўлавіч Бясперстых  – аўтар шэрагу навукова-даследчых і літаратуразнаўчых прац, літаратар, шырока вядомы як на Полаччыне, так і за яе межамі. Чарговая кніга навукоўцы прымеркавана да 130-годдзя з дня нараджэння славутага класіка беларускай літаратуры М. Багдановіча. Творчасць беларускага паэта ўвайшла ў фонд не толькі нацыянальнай, але і сусветнай культуры дзякуючы ўжыванню аўтарам класічных форм верша, адметных вобразаў і сімвалаў, багатых скарбаў роднай мовы.
Прапанаваны А.П. Бясперстых слоўнік апісвае каля 1140 эпітэтаў, ілюстраваных цытатамі з кнігі вершаў М. Багдановіча «Вянок».
Слоўнік зроблены кваліфікавана, слоўнікавыя артыкулы пабудаваны дакладна – тут, уласна кажучы, логіку выкладу дыктаваў сам мастацкі і гісторыка-культурны матэрыял. Добра, што аўтар гэтай логікі прытрымліваўся.
Цытаты ў слоўнікавым артыкуле маюць разгорнуты выгляд, што красамоўна сведчыць пра багацце лексікі і паэтыкі М. Багдановіча.
Праца здоблена метадам выбаркі, аднак нельга не даацэньваць яе мастацка-навуковую вартасць.
Навуковая праца дазволіць павысіць узровень падрыхтоўкі студэнтаў-філолагаў, падасць матэрыял для самастойнай працы ў галіне беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, будзе карысна настаўнікам і вучням школ, а таксама у адукацыйнай практыцы, дасць магчымасць інтерпрэтацыі культурнай спадчыны М. Багдановіча.
       Т.Р. Багарадава, кандідат філялягічных навук

                СЛОЎНІК         


 

АБРЫДЛЫ, –ая
 Шарманка. Ад спёкі пышуць дахі і асфальт, На вуліцы ўецца пыл і грукаціць фурманка, «Каробушку» пяе дзіцячы альт І надрываецца абрыдлая шарманка («Ад спёкі пышуць дахі і асфальт…»).  102* 

--------------------------------
*старонкі Поўнага збору твораў у 3-х т. – Мн, 1991. – Т. 1.

АБЯССІЛЕНЫ, –ая
Душа. …абяссіленай душою Ты можаш аднаго жадаць, – Каб семя бурнае муское У нетрах цела пахаваць (Пачуццю цёмнаму падлеглая). 155

АГНІСТЫ, –ыя
Меч. Усё сціхла. Але вось паветра рассякае Агністы меч і зіхаціць вясёла (Бура).  57
Зоры. ; Між строк лістка, усё роўна, як з магіл, Нябачныя значкі, – так цемень залівае Зеленаваты, чысты небасхіл, І праз яго патроху выглядае Агністых зор дрыжачы, срэбны пыл (Актава). 607

АДБІТЫ
Свет. І вось звярнуўся я к рандо, санетам, І бліснуў ярка верш пануры мой: Як месяц зіхаціць адбітым светам Так вершы з'яюць даўніх форм красой! (Тэрцыны). 143

АДВЕЧНЫ
Сон. Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, – І усё навокала сном адвечным спіць (Вадзянiк).  55

 АДЗІНОКА
Ішлі. Шмат у нашым жыцці ёсць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы. І без ясных надзей, без трывог, Загубіўшы апошнія сілы Мы сайдзёмся, спаткаемся там І спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пуцях Адзінока йшлі ў край невядомы? («Шмат у нашым жыцці ёсць дарог…»).  134

АДЗІНОКІ, –ая
Хада. Грук хады адзінокай здалёку чуваць… («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96

АДЗІЧЭЛЫ
Сад. Ўстае перад маім паглядам I вулка, веючая сном, I ціхі старасвецкі дом 3 цяністым, адзічэлым садам… (Вераніка). 147

АДКРЫТЫ, –ае
Акно. Даль поля праз акно адкрытае відаць (Шынок). 185

АПОШНІ, –ія
Сілы. Таварышы-брацця! Калі наша родзіна-маць Ў змаганні з нядоляй патраціць апошнія сілы, – Ці хваце нам духу ў час гэты жыццё ёй атдаць, Без скаргі палеч ў магілы?! («Зразаюць галіны та-полі адну за адной...»).  111

АПРАДАНЫ, –а
Багно. ; ; Аправдана. …цяпер аправдана багно, Сталеццямі збірала гной яно… (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 605

АПУСЦЕЛЫ, –ае
Поле. У полі дзікім i апусцелым Праходзяць ноччу дзве мары ў белым («У полі дзікім i апусцелым...»). 181

 АРТЫСТЫ-МАЛЯРЫ
; Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці, I душы мацярэй нас могуць чараваці; Вышэйшая краса – ў іх злітнасці жывой! Артысты-маляры схіляліся прад ей, Жадаючы з'явіць цераз свае халсціны Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны (У вёсцы). 144

АРТЫСТЫЧНЫ 
Малюнак. Душа твая – малюнак артыстычны: Пад лютняў звон прыгожы масак рой Танцуе там, адзеўшыся нязвычна, Ў надзеі скрыць праз гэта смутак свій (Зіянне месяца). 183

АСЕННІ, –яя, –ія
Вецер. …асенні вецер дзіка Стагнаў і глуха па начах Грымеў у наш жалезны дах… (Вераніка). 150
Кветкі. Кветкі асеннія, родныя, бледныя! Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць («Плакала лета, зямлю пакідаючы…»).  67 (2)
Навіны. …асеннія навіны Змянялі сад… Вераніка. 149
Ноч. І ўспомініў я час: срэдзь асенняй нахмуранай ночы Музыка зайграла, агні у вышыне запалалі, І дыхалі грудзі шырока, свяціліся вочы... («За дахамі места памеркла нябёс пазалота…»).  98
Песня. ; У загалоўку верша «Асенняя песня». 617

АСЦЯРОЖНЫ
[Ты]. ; Будзь асцярожным. Вось што я чуў ад яго, вось што я чую ўвесь час: «Будзь асцярожным цяпер! Гэтае добра ліш раз!» («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 168

АЎСОВЫ
Дол. «Надзей няма ўжо, i свет цяямнее». Так шэпчуць  мары, ўкруг – дол  аўсовы, I чуе толькі ноч тыя словы («У полі дзікім i апусцелым...»). 181

 

БАСЫ, –ыя
Арыштанты. ; I арыштантаў трох, ссінеўшых i басых,  3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых… («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188

БАХМАТЫ, –ыя
Зоркі. Сонца ціха скацілася з горкі; Месяц белы заплаканы свеціць, Аглядае бахматыя зоркі, Цягне з возера срэбныя сеці (Над возерам).  54

БАЦЬКАЎСКІ
Край. 3 таёмным трэпетам на іх я пазіраю, А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю (У вёсцы). 144

БЕДНЕНЬКІ
Ён (хлопчык). ; Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагах Ён, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі, Да нянькі траплячы – так год васьмі дзяўчынкі (У вёсцы). 145

БЕДНЫ, –ая, –ае, –ыя
Народ. Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны,
Бедны і няшчасны; Але, як устане сонца, ўраз прачнецца дух народны, І засвеціць ясна! («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбо-кай цемні ночы…»).  115
Старана. Ой, чаму я стаў паэтам Ў нашай беднай старане? («Ой, чаму я стаў паэтам…»).  117
Сэрца. Сэрца беднае заб'ецца І адразу ў ім прачнецца, І адразу скалыхнецца Ўсё, што згінула даўно (Разрытая магіла).  69
Хаткі. Поруч раскідалісь родныя вёскі. Жалем сцікаюцца грудзі! – Бедные хаткі, таполі, бярозкі, Ўсюды панурыя людзі... (Краю мой родны! Як выкляты Богам…)   107
Хлопец. Там, дзе панура схілілась каліна, Беднага хлопца магіла. Там жа.

БЕЛАРУСКІ, –ая
Вёска. І снуюцца сумна ў сэрцы, Ўюцца адгалоскі Горкай песні, простай песні Беларускай вёскі... (Вечар).  85

 БЕЛАСНЕЖНЫ, –ая
 Маска. ; Пад зімовай беласнежнай маскай Бачу я чароўны твар вясны («Кінь вечны плач свой аб старонцы!..»).  594

БЕЛЫ, –ая; –ыя; –о
Бярозы. Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць (Зімой).  72
Варвары. Я – падупаўшы Рым, каторы пазірае Ha белых варвараў, на бушаванне іх, I стылем залатым ляніва акрасціх, У блеску сонечным, стаміўшыся, складае (Млоснасць). 189
Вопратка. …прыйшла да млынара дзяўчына, Каб мог сукруху с сэрца збыць. У белай вопратцы яна стаіць, Нахіліла смуглую галоўку І чуваць, як сэрца праз шнуроўку Часта б'ецца («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92
Галубы. А вечарком мы выпускалі Ў паветра белых галубоў… Вераніка. 148
Дзень. Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы Дыямант каштоўны, Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы Блеск яго цудоўны («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы…»).  115
Крыж. Белы крыж, пліта, пад ёй – магіла; Мілым кветам рожа зацвіла («Белы крыж, пліта, пад ёй – магіла…»). 166
Лунь. Блішчыць у небе зор пасеў; У полі – рунь, і ў небе – рунь. Да рэчкі лецячы, ўзляцеў Між імі марай белы лунь («Блішчыць у небе зор пасеў…»). 61
Магерка. Не ўгледзіш белую магерку мужыка… (У вёсцы). 145
Месяц. Сонца ціха скацілася з горкі; Месяц белы заплаканы свеціць, Аглядае бахматыя зоркі, Цягне з возера срэбныя сеці (Над возерам).  54
Мур. Ўжо кроўю ногі пыл шасы гарачай росяць, I ўраз – чырвоны дах, мур белы між цянька (Шынок). 185
Ніл. ; ; Бел. Там, дзе ляжаць Ягіпецкія полі, Ліюцца ціха хвалі бела Ніла, Стаіць разрытая даўнейшая магіла… (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 604
Палатніна. А спаткаем чалавека, – Порт рассцеле ён; Залаты ражок яму Я ўраню з кароны, І па белай палатніне Дальш мы папаўзём (Змяіны цар).  56
Палатно. ; ; Бело. …І праз бело палатно далей мы папаўзём (Змяіны цар).  572
Пена. Ўскіпела снежнае віно І белай пенай мкне яно (Завіруха).  100
Пух. Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк (Маёвая песня).  75
Снег. Без сіл, уся ў пату, як белы снег, ****на, На злітаю крывёй і змятай караваці Ляжыць шчаслівая і жалкая яна, І аб адным у ёй цяпер дума: «Я – маці!» («Без сіл, уся ў пату, як белы снег, ****на…»). 162 ; Бялей нябёснай вышыні. На цёмнай гладзі сонных луж балота, За снег нябёснай вышыні бялей, Кругом паўсталі чашачкі лілей Між пачарнеўшых каранёў чарота (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138
Чупрына. ; С чупрынай, белаю як лунь, І з барадою снегавою, Зямлёй прапахшы і сасною, Ён пільна ўсё глядзіць на рунь («Па ляду, у глухім бары…»).  94

 БЕСТРЫВОЖНА
Бачаць. І бестрывожна бачаць зоры, Як тонуць людзі з карабля («Мы доўга плылі ў бурным моры…»).  131

БЛАГІ, –ая, –ое
Здаранне. Ўжо памяць я губляю Пра добрае i злое. He ведаю, не знаю... О, здаранне благое! («Сон цёмны ўсё мацнее…») 172
Пазалота. ; Ўкруг бруд іржы, благая пазалота… (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»).  605
Самнамбул. ; І цяпер я у царстве вясеннем жыву. <…> І шапчу я: «Шчаслів ты, благі самнамбул…» (Самнамбул).  576

БЛЕДНАВАТЫ
Свет. …сачыўся бледнаваты Зор сініх свет праз небасхіл… (Вераніка). 148

БЛЕДНА-СІНІЙ
Маладзік. Сумна плыве маладзік бледна-сіні Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65

БЛЕДНЫ, –ыя; –а, –ы
Блеск. Покуль, зорка, ўранці твой Бледны блеск яшчэ зіяе («Покуль, зорка, ўранці твой…»). 177
Кветкі. Кветкі асеннія, родныя, бледныя! Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць («Плакала лета, зямлю пакідаючы…»).  67 (2)
Месяц. Глянь: месяц бледны Ў лясу гарыць, I спеў пабедны 3 галін ляціць, Ўвесь поўны сілы («Глянь: месяц бледны…»). 176
Рог. Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог, Ў небе месяца праглянуў бледны рог, Ў небе ціха зоркі расцвілі (Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»).  62
Ты. ; Што гэта? Слёзы? Што жа зрабіў ты, Бледны ад іх, – Горка паведай, што жа зрабіў ты 3 дзён маладых? («Ціхі і сіні блішча над хатай…»). 170
Чолы. ; ****ны. Мяртвы іх вочы, ****ны іх чолы, Іх словы з вуснаў злятаюць кволы («У полі дзікім i апусцелым...»). 181
Я. І вось той гул мне ў душу ўліўся. Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот! Ўвесь бледны, млосны прыхіліўся Я ля ліхтарні да варот («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99. ; Бледны, дрыжачы, я ўсё ж веры даць шчасцю не мог. Як i ўсякі, каму робіцца відзімым Бог («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 168
Яна. ; ****на. Без сіл, уся ў пату, як белы снег, ****на, На злітаю крывёй і змятай караваці Ляжыць шчаслівая і жалкая яна, І аб адным у ёй цяпер дума: «Я – маці!» («Без сіл, уся ў пату, як белы снег, ****на…»). 162
Яны (цвяты). ;  Ім, бледным, мёртвым, не збудзіць Былога пачуцця, Як не змагу яго збудзіць Халодным вершам я («Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?..»).  123

БЛЕКЛЫ
Лісток. Вы, хто любіце натрапіць Між страніц старых, пажоўклых Кнігі, ўжо даўно забытай, Блеклы, высахшы лісток, – Праглядзіце гэты томік… («Вы, хто любіце натрапіць»).  51

 БЛІЗКА
Бруяе. Над ёю куст шыпшыны дзікай, Бруяе блізка сонны шмель, I горка пахне толькі хмель (Вераніка). 149
Пад'ехаў. ; Бліжэй. Рыцар пад'ехаў тады бліжэй на чорным кане. Спрыгнуў з яго і рукою рану знайшоў у мяне («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 167

БЛІСКАЎКІ
Ізлом. Акіян дрыжыць Пад паглядам сумным Месяца i ў шумным Гуле шчэ бурліць Ў час, калі агнём Ўраз нябёсы крае I y цьме зіяе Бліскаўкі ізлом... (Малюнак мора). 180

БЛІСКУЧЫ, –ая, –ыя
Мячы. ; I арыштантаў трох, ссінеўшых i басых,  3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых, Трымаючы мячы, бліскучыя, прамыя, I проці іх з нябёс б'юць стрэлы дажджавыя («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188
Ніті. ; Месяц <…> Цягне з возера срэбныя сеці. Ў іх русалкі заблуталі косы, – Рвуць бліскучыя, яркія ніці… (Над возерам). – 570
Раяль. ; Раяль бліскучую нямощная рука Цалуе ў позні час, ружова-шараваты… («Раяль цалуе тонкая рука…»). 619
Свяча. Свяча бліскучая зіяе, Каб расступілася імгла; Ў яе агні – краса жывая, Яна прыгожа і святла («Свяча бліскучая зіяе…»).  125

 БОЖЫ, –ая
Маці. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, – Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, –  А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз Маці Божай лікі (У вёсцы). 146

БОЛЬНА
Вам. ; На плечы ручка мне лягла, Спагадліва зірнулі вочы, I даляцеў к маім вушам Ласкавы шэпт: «Мо больна вам?» (Вераніка). 151
Мне. ;  Не больна. Не, зорка, мне было не больна, Бо бачыла адно душа, Як ты свяжа і хараша, Як рада ты жыццю явольна, Уся пад срэбнаю расой Са йстужкай скромнай між касой. Там жа.
Тне. ; Працяжны зык Выводзіць смык Хмурых дзён; Як больна тне У сэрца мне Плачам ён! (Chanson d’automne). 616

БРУДНЫ, –ае, –ыя
Лужы. ; На цёмнай гладзі брудных луж балота, <…> Расце грамада чыстая лілей… (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 605
Яно (багно). ; ; Смярдзючае, бруднае, яно Смуроднай жыжкаю узгадавала Цвятоў расістых чыстую красу. Там жа.

 БУЙНА
Узраслі. І пылалі па нашаму краю лясы, Покуль сонца здалела ўсё ў ім асвяціць; І святлей і прасторней тады стала жыць, А на попелі буйна ўзраслі каласы («Нашых дзедаў душылі абшары лясоў…»).  113
Ускаласіла. Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясенняй збожжа на раллі (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137

БУЙНЫ, –ыя
Вецер. Загрымелі ў хмарах гулка прывітанні І далёка буйны вецер іх разнёс («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  116. Ты пакінь мяне, нуда мая нямая! Я тады б у песні звонкай, салаўінай Выліў тугу і на вецер буйны кінуў… («Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю…»).  84. Там і вецер буйны не гуляе, Там і сонца краснае не ззяе, Там не блішча ясная зараніца («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93. ;  Дробны дождж сячэ, ліецца; Буйны вецер ў сцены б’ецца… (Разрытая магіла)  577
Голас. ; І буйным голасам от… («Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 604
Сілы. І места, дзе няма прастора Дзеля прыроды буйных сіл, Прабіла сцежку мору гора Палёў, лясоў, капцоў магіл («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99

БУРА-ШЫЗЫ, –ыя
Хмары. …гнёзды змрочныя варон Між голага галля чарнелі, I грозны вечара пажар Пылаў між бура-шызых хмар… (Вераніка). 150

БУРЛІВЫ, –ая
Вада. Зазвіняць жалобна крыгі, І бурлівая вада Снег, размоклы ў час адлігі, Змые з луга без сляда (Перад паводкай).  73

БУРНЫ, –ая, –ае
Даль. ...у бурнай далі Б'юць аб скалы хвалі, Зіхацяць, гры-мяць... (Малюнак мора). 180
Мора. Мы доўга плылі ў бурным моры, І ўраз – жаданая зямля! («Мы доўга плылі ў бурным моры…»).  131
Семя. …абяссіленай душою Ты можаш аднаго жадаць, – Каб семя бурнае муское У нетрах цела пахаваць (Пачуццю цёмнаму падлеглая). 155

БУРЫ, –ая, –ыя
Боразны. Ярка-чырвоныя, жоўтыя, бурыя Боразны ў небе яно [сонца] правяло (Досі ўжо працы). 79
Кожа. Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў… (Кніга).  89

БЫЛЫ, –ое
Дні. Ўстаў карагод Мінулых год, Дзён былых (Chanson d’automne). 173
Пачуццё. Ім, бледным, мёртвым, не збудзіць Былога пачуцця, Як не змагу яго збудзіць Халодным вершам я («Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?..»).  123

БЯЗВІННЫ
Смех. Яна зірнула на мяне, I раптам з вуст яе сарваўся Такі бязвінны, чысты смех, Што на яго злавацца – грэх (Вераніка). 151

БЯЗДОЛЬНЫ, –ыя
Хмары. І паасобку загінулі хмары бяздольные тыя, Чуючы ў небе, як вецер над смерцю іх радасна вые («У небе – ля хмары грымотнай…»).  58
Яны. ; Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы (Слуцкія ткачыхі). 90
Я. Што за калыска ціха так гайдае Стамлёнага, бяздольнага мяне? («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178

БЯЗМЕЖНЫ, –ая
Радасць. Яна збялела ўся. Ёй, можа, ўжо не жыць. І ўсё ж ткі радасцю бязмежнай ззяюць вочы, А на яе тугіх грудзях ужо ляжыць Чырвоны, цёпленькі і неяк смешна смокча («Без сіл, уся ў пату, як белы снег, ****на…»). 162

 БЯСКОНЦА
Рассыпаць пачне. …калі на гэты камень упадзець праменне сонца, Ураз ён блісне дзіўна І вясёлкавыя іскры рассыпаць пачне бясконца Ярка, пераліўна («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы…»).  115

 БЯСПЛОДНА
Не засне. Вось сімвол твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне… (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137

БЯСЦЭЛЬНЫ, –ая
Злосць. Ў целе стыгне халодная кроў, Злосць бясцэльная ў круглых вачах... (Дзесь у хмарах жывуць павукі…»).  68

 БЯСШУМНА
Хістаецца. Ад свячы у пакоі Ўжо бясшумна хістаецца плямамі цень («Цёмна неба начное…»). 156

 

ВАЖКІ
Сум. І прыносіш ты туды, вадзіца, Важкі сум ад сэрца Кацярыны («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93
Хрушч. 3 мілым, задушэўным зыкам Важкі хрушч лятае…(Вечар).  85

ВАСКОВЫ
Душа. ; Як на душы васковай маю Жыцця мінулага пячаць… (Вераніка). 610
Твар. Асвяціла свечка з воску хлопца твар васковы (Ян і маці).  83

ВЕЛІЗАРНЫ, –ыя
Плечы. Вы панове, пазіраеце далёка Ў блеску сонца з велізар-ных плеч народных, Але святло крые шмат чаго ад вока – Днём не бачыце Вы зорак пуцяводных («Вы панове, пазіраеце далёка…»)  130

ВЕЛЬМІШАНОЎНЫ, –ыя
Паненкі. «Вельмішаноўныя паненкі! Тут ёсць напэўна трохі цуду: Ў гняздзечку міленькім і сценкі І дно яна [ластоўка] зляпіла з бруду»  (Гутарка з паненкамі).  128

ВЕРНЫ
Верш. Спачынь жа трохі, верны верш! (Вераніка). 152

ВЕРШАВАНЫ, –ае
Апавяданне. Вершаванае апаведанне (Вераніка). 147

 ВЕЧНА
Вясна. ; І марылі астры ў цудоўнаму сне Аб зёлках шаўковых, аб сонечным дне, І казачны край падымаўся з іх сна, Дзе кветы не вянуць, дзе вечна весна... (З. Алеся. Астры). 194
Жывеш. Не вечна. Жывеш не вечна, чэлавек, – Перажыві ж у момант век! («Жывеш не вечна, чэлавек...»).  121
Жывы. Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым, Светлы ж след будзе вечна жывым (С. Е. Палуяну).  104

ВЕЧНЫ, –ая
Ноч. Калісь глядзеў на сонца я, Мне сонца асляпіла вочы. Ды што мне цемень вечнай ночы, Калісь глядзеў на сонца я (Трыялет. «Калісь глядзеў на сонца я…»).  140
Плач. Кінь вечны плач свой аб старонцы! Няўжо жа цёмнай ноччу ты Не бачыш, што глядзіцца сонца Ў люстэрка – месяц зала-ты? («Кінь вечны плач свой аб старонцы!..»).  110
Цэль. О, як прыгожы-дзіўны ты, Двайной красы аблік ядыны! Ажыў у ім твой вечны цэль, Мадонн тварыцель, Рафаэль! (Вераніка). 152

ВІЛЬГОТНЫ
Месяц. Вільготны месяц стуль на поле Празрысты, светлы стоўп спусціў… (Зімой).  72

ВІНАГРАДНЫ, –ае
Віно. Верш такі, – як дар прыроды, Вінаграднае, густое, цёмнае віно: Дні ідуць, праходзяць годы, – Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно («Бледны, хілы ўсё ж люблю я...»).  120

ВОЛЬНЫ, –ая, –ыя
Бег.  ; Волен. Мяцель не вее, сціхнуў вецер, І волен лёгкіх санак бег (Зімой).  72
Верш. Схачу свой вольны верш пачаць – I ўраз пра прошлае згадаю… (Вераніка). 147
Паводка. Дык разлійся жа раздольна Ў чыстым полі і гаю І красой паводкі вольнай Душу выпрастай маю! (Перад паводкай).  73
Думы. У загалоўку цыкла «Вольныя думы».  127
Свет. Песня рвецца і ліецца На раздольны, вольны свет (Маёвая песня).  76
Ход. І пад птушы крык і гоман, Даўшы хвалям вольны ход, Прыпадыме бацька Нёман На хрыбце магутны лёд (Перад паводкай).  73

ВУЗЕНЬКІ, –ае
Акно. На чыстым аркушы, прад вузенькім акном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром... (Пераписчык).  88

ВУЗКІ, –ая, –ае
Аконца. Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: светла сонца Стаўпамі падае праз вузкае аконца І круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл (Пераписчык).  88
Вулка. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі – шэрыя, струхлеўшыя… (У вёсцы). 145
След. …вось і вузкі след капытца: Алені тут былі ў аўсе («Па ляду, у глухім бары…»).  94

ВУЛІЧНЫ, –ыя
Ганак. Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнаго ганку І выдувае з мыла пузыры. Вясёлкаю гараць яны ў зіянні ранку, Ўзлятаючы ў паветра да гары («Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнаго ганку…»).  101
Шынкі. Гул вулічных шынкоў ; панельны бруд; каштаны Старыя; з іх ляціць праз дымныя туманы Рой лісцяў… («Гул вулічных шынкоў…»). 186

ВЫКЛЯТЫ
Востраў. Ты цячэш балотамі, імхамі, Жоўтымі, сыпучымі пяскамі, Бэрагі крутыя падрываеш, Дрэвы ды каменні падмываеш І нясеш іх к мору-акіяну, К выклятаму востраву Буяну» («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93

ВЫСАХШЫ, –ая
Гліна. Кажуць людзі, быццам творачы мужчыну, Бог зрасіў вадою высахшую гліну. Але чорт падкраўся: выціснуўшы воду Падмяшаў ён слёзы ў нашую прыроду (З. А. Крымскага. «Кажуць людзі, быццам творачы мужчы...») 191
Лісток. Вы, хто любіце натрапіць Між страніц старых, пажоўклых Кнігі, ўжо даўно забытай, Блеклы, высахшы лісток, – Праглядзіце гэты томік… («Вы, хто любіце натрапіць»). 51

 ВЫСОКА
Блішчыць. Не высока. Месяц круглы ўстаў на небе, Блішчыць не высока, Ўвесь чырвона-жоўты, быццам Пугачова вока (Вечар).  85
Узбіраўся. ; Вышэй. Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзбіраўся, Падымаўся да сонца, што дае нам цяпло… (Мне снілася).  133 (2)

ВЫСОКІ, –ія
Бор. І хістаецца асока, І шуміць высокі бор… (Возера).  59
Думкі. А як разышліся – пакінулі нас Заходы і думкі высокіе ўраз: На іншыя сцежкі жыццё нас звяртае, Па-своему кожны свой век пражывае, У кожнага неба і сонца свае, Супольная ж праўды крыніца ня б'е (З. Чарняўскага. «Ўжо зноў не спаткаюцца тыя шляхі…») 192
Імя. ; Вышэй. Хай нерухомы словы спева: Чым болі сходзіць дзён, начэй, Тым імя мілае вышэй («Ізноў пабачыў я сялібы…»). 153
Краса. I прад высокаю красою, Увесь зачараваны ёй, Скланіўся я душой маёй, Натхнённай, радаснай такою, А ў сэрцы хораша было, Там запалілася цяпло (Вераніка). 152
Чарот. Ці не вецер гэта звонкі Ў тонкіх зёлках шапаціць? Або мо сухі, высокі Ля ракі чарот шуміць? (Маёвая песня).  75

ВЫШЭЙШЫ, –ая, –ае
Краса. Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці, I душы мацярэй нас могуць чараваці; Вышэйшая краса – ў іх злітнасці жывой! Артысты-маляры схіляліся прад ей, Жадаючы з'явіць цераз свае халсціны Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны (У вёсцы). 144
Штось. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, – Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, –  А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз Маці Божай лікі (У вёсцы). 146

ВЯЛІЗНЫ, –ая
Жывёла. Панурая, вялізная жывёла Па шыры неба ў даль марудна праплывае (Бура).  57

ВЯЛІКІ
Рафаэль. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, – Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, –  А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз Маці Божай лікі (У вёсцы). 146

ВЯСЕННІ, –ая, –яе
Пара. Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясенняй збожжа на раллі (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137
 Царство. ; І цяпер я у царстве вясеннем жыву. <…> І шапчу я: «Шчаслів ты, благі самнамбул…» (Самнамбул).  576
 
ВЯСЁЛА
Гайдаюць. Пляц. Слупы шыбеніц трымаюць ля зямлі Гурт мерцвякоў. Вятры вясёла іх гайдаюць («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...») 188
Зіхаціць. Усё сціхла. Але вось паветра рассякае Агністы меч і зіхаціць вясёла (Бура).  57
Зрабілася. ; Агонь усё слабеў... урэшце знік паволі... І ўраз зрабілася вясёла неяк мне!.. («Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…»).   109
Ішлі. Вясёла йшлі гулянкі нашы… (Вераніка). 148
Кажучы. Тут спяць, пяюць i п'юць, тут кураць i галосяць. Шынкар – стары салдат; шынкарка ж даць шляпка Ці вымыць твар хлапцам спяшыць,— іх больш пятка, Вясёла кажучы, бо збыткаў мае досыць (Шынок). 185
Кіпела. «Вясёла, моцна i так прыгожа Кіпела наша любоў» («У полі дзікім i апусцелым...»). 181
Падпявае. Вы слышыце? Саган, здаецца, ўжо чуваць; Як ён гадзінніку вясёла падпявае! (Шынок). 185
Струіцца. ; Весялей. Ціхі вечар; знікнула спякота, Весялей струіцца між чарота Рэчка, што ўцякае у ставок… («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92

ВЯСЁЛКАВЫ, –ыя
Іскры. …калі на гэты камень упадзець праменне сонца, Ураз ён блісне дзіўна І вясёлкавыя іскры рассыпаць пачне бясконца Ярка, пераліўна («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы…»).  115

ВЯСЁЛЫ,  –ая, –ыя
Бомы. Ўзрывайце ж іх [снягі] санямі, коні! Звіні, вясёлых бомаў медзь! (Зімой).  72
Гул. Кінь пагляд, што ледзь відаць, Бо нябёсы ззяюць сіне, (Шум чуваць, Гул вясёлы у даліне)! («Покуль, зорка, ўранці твой…»). 177
Гульня. ; І двор гульні вясёлай нашай… (Вераніка). 611
Знак. I вывеска «Спакой» – вясёлы знак шынка... (Шынок). 185
Струны. А ў душы не замаўкае, Струн вясёлых перабор (Возера).  59

ВЯСКОВЫ, –ая
Нуда. Ўсё руйнавалася, старэла, адмірала, I мала што вакол хоць трохі аздабляла Вясковую нуду… (У вёсцы). 145

ВЯЧЕРНІ, –яя, –яе
Неба. Сумна плыве маладзік бледна-сіні Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65
Цішыня. Заварожаны вячэрняй цішынёй Я не цямлю, дзе рука, дзе галава… (Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»).  62
Час. Раяль цалуе тонкая рука У час вячэрні, шэра-ружаваты… («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178

 

ГАРАЧЫ, –ая
Агонь. Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых, Як попел, на душу мне клалася ўвесь час, Хаваючы сабой агонь гарачы веры, – Хай не відаць яго... а ўсё ж ткі ён не згас! («Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…»).  109
Воск. I – помню я – тады жа ўперш 3 маей душы паліўся верш. Ён там кіпеў струёй жывою, Праз холад мыслі працякаў I ў цвёрдых формах застываў, Як воск гарачы пад вадою, Каторым трэба вам гадаць, Аб чым той вершык меў казаць (Вераніка). 150
Мрок. Гарачы шлюбны мрок, шалёнасцьпершай ночы… («Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…»). 187
Вузор.  ; …гарачы, мілы Жывы вузор (Рандо). 607
Шаса. Ўжо кроўю ногі пыл шасы гарачай росяць, I ўраз – чырвоны дах, мур белы між цянька (Шынок). 185

ГАРОТНЫ, –ая
Доля. Кіньма жа думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момант спачынем душой! («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65

ГАТЫЧНЫ
 Горад. Ноч. Дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжа Гатычны горад іх («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188

ГІБКІ, –ае, –ія
Верш. Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба с цярпеннем (Песняру).  126
Траснікі. Як птушка ў гібкіх трасніках, Стралою думка мільганула І ўраз жа знікла, патанула, Як птушка ў гібкіх трасніках (Трыялет. «Як птушка ў гібкіх трасніках…»). 139 (3)
Чэрав. Я каленямі стаў Прад табой на каберцы І да гібкага чэрава шчыльна прыпаў («Цёмна неба начное…»). 156

-ГЛУПЫ
Ты. ; Глуп. «Сарока-варона кашку варыла, Дзетак карміла; Гэтаму дала, гэтаму дала, А гэтаму не дала: Ты мал, глуп, табе кашка на палічцы Ў чарапічцы. Шух, шух, паляцелі, На другую ручку селі» («Хоць мы былі адны ў той час…»). 154

 ГЛУХА
Бушуе. І места, дзе няма прастора Дзеля прыроды буйных сіл, Прабіла сцежку мору гора Палёў, лясоў, капцоў магіл. Палёў, дзе круціць завіруха, Ўзрываючы халодны снег, Палёў, дзе ўсё бушуе глуха, Дзе чутны разам стогн і смех! («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99
Грымеў. …асенні вецер дзіка Стагнаў і глуха па начах Грымеў у наш жалезны дах… (Вераніка). 150
 Тут. ; Кіпіць шум места дзесь там далі, А тут і глуха і цямно, – Не зварухне марское дно (Вераніка). 149
Укрыла. 3 нізкага берагу дно акіяна вачам не даступна, – Глуха укрыла яго сіняя цемень вады (Пентаметры. «3 нізкага берагу дно акіяна вачам не даступна…») 135
Шапнула. Вось няпэўна і глуха, Ледзь раскрыўшы румяны свой рот, Мне шапнула: «Паслухай», – І кіўнула, зардзеўшыся, ўніз на жывот («Цёмна неба начное…»). 156

ГЛУХІ, –ая, –ое, –ія; –а
Бор. Па ляду, у глухім бары, Дзе, ля раллі стаяць тры хаты, Мужык ідзе, – на світцы латы, А сам няхібкі, хоць стары («Па ляду, у глухім бары…»).  94
Будынкі. А завернеш ў завулак – ён цесны, крывы; Цёмны шыбы глухіх, старасвецкіх будынкаў… («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»)  96
Всё. ;  Глуха. Я ў сад пайшоў... Ўсё глуха, дзіка, Усё травою зарасло («Ізноў пабачыў я сялібы…). 153
Вулкі. На глухіх вулках – ноч глухая. Не менш глухі людскі натоўп («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99
Дно. Удар, цыклон, удар на мора, Цалуй яго ў глухое дно, Ўсплясні ваду – і перлаў горы На бераг выкіне яно («Ўстань, навальніца, мкні нанова…»).  114
Калюжына. ; Ў калюжыне глухой сярод балота… (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»).  605
Натоўпы. На глухіх вулках – ноч глухая. Не менш глухі люд-скі натоўп («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99
Неба. Глянь, як зорка у цемні ляціць, Ўсіх чаруючы светлам сваім, Быццам змей залаты зіхаціць І стухае у небі глухім (С. Е. Палуяну).  104
Ночь. На глухіх вулках – ноч глухая. Не менш глухі людскі натоўп («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99

ГЛЫБОКА
Заціснула. К тым, каго жыццё заціснула глыбока Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі, Вы, панове, хоць і бачыце далёка, 3агляніце ў душы  –  студні са слязамі («Вы панове, пазіраеце далёка…»).  130

ГЛЫБОКІ, –ая, –ае
Дно. Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзілі! І людзі зведаюць аб прадзедах сваіх Аб горы, радасцях і аб прыгодах іх, Каму маліліся, чаго яны шукалі, Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі (Летапісец). 87
Цемень. Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы Дыямант каштоўны, Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы Блеск яго цудоўны («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы…»).  115
Спакой. Спакой глыбокі Злятае к нам 3 нябёс далёкіх, I ззяе там Блеск золку ясны. О, момант красны! («Глянь: месяц бледны…»). 176
Чарка. Ў чарцы цёмнай і глыбокай Плешча, пеніцца віно… (Возера).  59

 ГНІЛЫ, –ая, –ыя
Азёры. ; Як хораша агні адбіла Вада калюжын і гнілых вазёр! (Рандо). 607
Слота. ; Паўсюды плесня, бруд, гнілая слота… (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 605
Стрэхі. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі – шэрыя, струхлеўшыя; як латы, Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх, І аж чарнелася салома стрэх гнілых (У вёсцы). 145

ГОДНЫ
Сведак. І бачанаму мной – я годны веры сведак (Летапісец). 86

 ГОЛАСНА
Выплакаць. Выплакаць іх [слёзы] шчыра, голасна ці ціха, Каб з слязамі разам вылілася ліха (З. А. Крымскага. «Кажуць людзі, быццам творачы мужчы...»). 191

ГОЛЫ, –ае
Галлё. …гнёзды змрочныя варон Між голага галля чарнелі, I грозны вечара пажар Пылаў між бура-шызых хмар… (Вераніка). 150

ГОРДЫ, –ае
Яно (сэрца). ; Таркнуў халодны, як лёд, палец у сэрца маё, I ўваскрэсла у ім, чыстым i гордым, жыццё («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 167

ГОРКА
Паведай. Горка паведай, што жа зрабіў ты 3 дзён маладых? («Ціхі і сіні блішча над хатай…»). 170
Пахне. Над ёю куст шыпшыны дзікай, Бруяе блізка сонны шмель, I горка пахне толькі хмель (Вераніка). 149

ГОРКІ, –ая, –ія
Кветкі. Так рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак (Летапісец).  86
Пах. Дрыжэлі спевы флейт, дзень ясны дагараў, А праз вакно струёю вецер павяваў I... мігдаловы горкі пах (Дзве смерці).  103 (2)
Песня. І снуюцца сумна ў сэрцы, Ўюцца адгалоскі Горкай песні, простай песні Беларускай вёскі... (Вечар).  85
Слёзы. О, сум, усні ў душы маёй, Сум па кабеціне адной. Я не усцішыў горкіх слёз, Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс; Хоць сэрца, хоць душу сваю Ўдалі ад ёй даўно таю («О, сум, усні ў душы маёй…»). 171 (2)

ГОСТРЫ, –ыя
Дахі. Стаяць скразныя вежы I дахі гострыя знікаючы ў далі («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188

ГРАЗНЫ
Краскі. ; Ня робяцца гразней. Ўкруг плесня, бруд, – разводзіць гніль спякота, А краскі ўсё ж ня робяцца гразней… (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138

ГРАМАДСКІ, –ае
Гора. Брацця! Ці зможам грамадскае гора?! Брацця! Ці хваце нам сілы?! (Краю мой родны! Як выкляты Богам…).   108

ГРОЗНЫ
Жэрабій. Ты, грозны жэрабій, учора ўзяты зноў… (Дзве смерці).  103
Меч. Ударыў ён – і грукат пракаціўся; Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць (Бура).  57
Пажар. …гнёзды змрочныя варон Між голага галля чарнелі, I грозны вечара пажар Пылаў між бура-шызых хмар… (Вераніка). 150

ГРУБЫ, –ае
Жыццё. Калі ў дух мой западзе і заварушыцца Там кавалак грубага жыцця, – Ў жомчуг звернецца ён сілай пачуцця! («Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы…»).  124

ГРЫМОТНЫ, –ая
Хмара. У небе – ля хмары грымотнай – празрыстая, лёгкая хмара Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару («У небе – ля хмары грымотнай…»).  58

 ГУЛКА
Грымяць. Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць! Вір людскі скрозь заліў паясы тротуараў, Блішчаць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяць, <...> І гараць аганьком вочы змучаных твароў! («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).
Загрымелі. Загрымелі ў хмарах гулка прывітанні І далёка буйны вецер іх разнёс («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  116
Задрыжалі. ; Каменні задрыжалі гулка (Уступ).  588

ГУЛКІ
Раскат. Дробным дажджом над зямлёй, як слязамі, адна [хмара] пралілася; Гулкім раскатам грымотаў другая ў атказ азвалася («У небе – ля хмары грымотнай…»).  58
Топат. Звярнуў калісь Пегас на вулкі З прывольных палявых дарог, – І пракаціўся топат гулкі І іскры сыпнулі з-пад ног (Уступ).  95

ГУСІНЫ, –ае
Пяро. Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: светла сонца Стаўпамі падае праз вузкае аконца І круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл (Пераписчык).  88

ГУСТЫ, –ая, –ое
Віно. Верш такі, – як дар прыроды, Вінаграднае, густое, цёмнае віно: Дні ідуць, праходзяць годы, – Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно («Бледны, хілы ўсё ж люблю я...»).  120
Нуда. Ў самотным сэрцы – зло, ў душы – нуда густая (Млоснасць). 189

ГУСЦЕЮЧЫ
Мрок. За дахамі места памеркла нябёс пазалота; Паветра напоена ціха гусцеючым мрокам… («За дахамі места памеркла нябёс пазалота…»).  98

ГУТАРКІ-КАЗКІ
; Ў гутарках-казках аб шчасці, аб згодзе Сэрца навін не пачуе (Краю мой родны! Як выкляты Богам…).   108

 ГУЧНА
Мкне. …забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне, А ўперад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137

ГУЧНЫ, –ая
Крыніца. ; …гучная прывольная крыніца, Што цераз глебу ўтрапіла прабіцца (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 603

 

 ДАВОЛЬНА
Топкае. Цяпер давольна топкае багно: Гніль сотні год збіраючы, яно Смуроднай жыжкаю узгадавала Цвятоў расістых чыстую красу (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138

ДАЖДЖАВЫ, –ыя
Стрэлы. I арыштантаў трох, ссінеўшых i басых,  3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых, Трымаючы мячы, бліскучыя, прамыя, I проці іх з нябёс б'юць стрэлы дажджавыя («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188

 ДАЛЁКА
Адыдуць-адлынуць. Падымі у гару сваё вока, І ты будзеш ізноў, як дзіця, І адыдуць-адлынуць далёка Ўсе трывогі зямнога жыцца («Падымі у гару сваё вока…»). 98
Адышло. Ўсё мінулася – і боль, і гора, – Ўсё кудысь далёка адышло; Але срогі* надпіс: «Disce mori « нагадае, што з табой было («Белы крыж, пліта, пад ёй – магіла…»). 166
Бачыце. К тым, каго жыццё заціснула глыбока Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі, Вы, панове, хоць і бачыце далёка, 3агляніце ў душы  –  студні са слязамі («Вы панове, пазіраеце далёка…»).  130
Бягуць. Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, – І усё навокала сном адвечным спіць (Вадзянiк).  55
Грымяць. ;  ; Далей. Бліскае грозны меч, удары далей, І кроў халодная ліецца з неба хваляй (Бура).  572 
Пазіраеце. Вы панове, пазіраеце далёка Ў блеску сонца з велізарных плеч народных, Але святло крые шмат чаго ад вока – Днём не бачыце Вы зорак пуцяводных («Вы панове, пазіраеце далёка…»)  130
Папаўзём. ; ; Далей. …І праз бело палатно далей мы папаўзём (Змяіны цар).  572
Разнёс. Зліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай, Але далёка іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна («У небе – ля хмары грымотнай…»).  58. Загрымелі ў хмарах гулка прывітанні І далёка буйны вецер іх разнёс («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  116 
Спяшыць. ; Далей. Як вее свежасцю яе краса жывая! Як радасна ўсё далей спяшыць душа мая! (Кніга). 89

ДАЛЁКІ, –ая, –ае, –ія
Канцы. Нашых дзедаў душылі абшары лясоў, Не давалі ім жыці праўдзівым жыццём, І яны тыя пушчы звадзілі агнём,
Іх кругом падпаліўшы з далёкіх канцоў  («Нашых дзедаў душылі абшары лясоў…»).  113
Край. Буду ў далёкім краю я нудзіцца Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю… (Раманс).  77 (2)
Лаўка. Хаця бы крышку часу адпачыць! Мо на бульвар пайсці, сесць на далёкай лаўцы Здрамнуць, газету свежую купіць І прачытаць усё да імені выдаўцы? («Ад спёкі пышуць дахі і асфальт…»).  102
Неба. …зоркі гараць і зрываюцца ў небе далёкам («За дахамі места памеркла нябёс пазалота…»).  98. Нябёсы. Спакой глыбокі Злятае к нам 3 нябёс далёкіх, I ззяе там Блеск золку ясны. О, момант красны! («Глянь: месяц бледны…»). 176
Пуці. Шмат у нашым жыцці ёсць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы. І без ясных надзей, без трывог, Загубіўшы апошнія сілы Мы сайдзёмся, спаткаемся там І спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пуцях Адзінока йшлі ў край невядомы? («Шмат у нашым жыцці ёсць дарог…»).  134
Сонца. ; Далей. І, пануры, стамлёны, ўніз пайшоў я снягамі, – Сонца там хоць і далей, але грэе цяплей! (Мне снілася).  133
Удары. ; ; Далей. Бліскае грозны меч, удары далей, І кроў халодная ліецца з неба хваляй (Бура).  572. 

ДАСТУПНЫ, –а
Дно. ; Не даступна. 3 нізкага берагу дно акіяна вачам не даступна, – Глуха укрыла яго сіняя цемень вады (Пентаметры. «3 нізкага берагу дно акіяна вачам не даступна…») 135

ДАЎЖЭЙШЫ, –ыя
Цені. ; Робяцца даўжэйшымі. Хіліцца к вечару дзень, і даўжэйшымі робяцца цені; 3 болем пад захад жыцця ўспомніш пра гэтае ты (Пентаметры. «Хіліцца к вечару дзень, і даўжэйшымі робяцца цені…») 135

ДАЎНЕЙШЫ, –ая, –ыя
Граматкі. Старанна літары малыя вываджу І спісваю ўсё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва. І добрыя яго, і кепскія дзяла Апавядаю тут (Летапісец). 86
Дні. Ўспамяні, маё сэрцэ, даўнейшыя дні! («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96
Магіла. ; Там, дзе ляжаць Ягіпецкія полі, Ліюцца ціха хвалі бела Ніла, Стаіць разрытая даўнейшая магіла… (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 604

ДАЎНІ, –ія
Гады. Хай тые ведаюць, што з'явяцца па нас, Ўсю праўду пра жыццё у наш і пройшлы час, Пра войтаў, лаўнікаў, і райцаў і паспольства, Пра розных каралёў, і бітвы, і пасольсва, Што тут чынілася у даўнія гады… (Летапісец). 86
Формы. І вось звярнуўся я к рандо, санетам, І бліснуў ярка верш пануры мой: Як месяц зіхаціць адбітым светам Так вершы з'яюць даўніх форм красой! (Тэрцыны). 143

 ДАЎНО
Абрасло. …млын схіліўся; Спарахнеў ён, ледзь не разваліўся, Пачарнела кола, і даўно Мохам цёмным абрасло яно («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92
Згінула. Як у нязнаны свет акно, Ляжыць, халоднае, яно, Жыццё сабою адбівае І ўсё, што згінула даўно, Ў цёмнай глыбіні хавае (Возера). 53. Сэрцэ беднае заб'ецца І адразу ў ім прачнецца, І адразу скалыхнецца Ўсё, што згінула даўно (Разрытая магіла).  69
Пачаў дбаць. Даўно пачаў «хадзяін» дбаць, Каб пушча тут бы-ла нанова, Ды толькі ведае дзед «слова», А то дабра бы не зазнаць («Па ляду, у глухім бары…»).  94
Пераважыла. Цёмна неба начное, – Ноч даўно пераважыла дзень («Цёмна неба начное…»). 156
Счарнела. Загляніце же, будзь ласка, Вы у студню: Ўжо даўно яна счарнела і згнівае… («Вы панове, пазіраеце далёка…»).  130
Таю. О, сум, усні ў душы маёй, Сум па кабеціне адной. Я не усцішыў горкіх слёз, Хоць сэрца ў даль ад ёй унёс; Хоць сэрца, хоць душу сваю Ўдалі ад ёй даўно таю («О, сум, усні ў душы маёй…»). 171
Хварэю. Даўно ўжо целам я хварэю, І хвор душой, – І толькі на цябе надзея, Край родны мой! («Даўно ўжо целам я хварэю…»).  118

ДВАЙНЫ, –ая
Краса. О, як прыгожы-дзіўны ты, Двайной красы аблік ядыны! (Вераніка). 152

ДЗЕРАЎЛЯНЫ, –ае
Яечка. Дзераўлянае яечка Ты ўдаеш сабой зусім (Трыялет. «Дзераўлянае яечка...»). 158

ДЗІКА
Стагнаў. …асенні вецер дзіка Стагнаў і глуха па начах Грымеў у наш жалезны дах… (Вераніка). 150

ДЗІКІ, –ая, –ае; –а
Всё. ; Дзіка. Я ў сад пайшоў... Ўсё глуха, дзіка, Усё травою зарасло («Ізноў пабачыў я сялібы…). 153
Поле. У полі дзікім i апусцелым Праходзяць ноччу дзве мары ў белым («У полі дзікім i апусцелым...»). 181
Шыпшына. Над ёю куст шыпшыны дзікай, Бруяе блізка сонны шмель, I горка пахне толькі хмель (Вераніка). 149

 ДЗІЎНА
Блісне. …калі на гэты камень упадзець праменне сонца, Ураз ён блісне дзіўна І вясёлкавыя іскры рассыпаць пачне бясконца Ярка, пераліўна («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы…»).  115

ДЗІЎНЫ, –ая, –ыя
Вершы. Вы кажаце мне, што душа у паэта, Калі спараджае ён дзіўныя вершы, Нябесным агнём абагрэта, І ў час той між люда ён – першы... («Вы кажаце мне, што душа у паэта…»).  129
Казка. Я пад яе зімовай маскай – Пад снегам – бачу твар вясны, І вее верш мой дзіўнай казкай, І ясны ён, як зорак сны («Кінь вечны плач свой аб старонцы!..»).  110
Край. ; Вось яна, залатая мая пуціна, За табой діўны край, дзе пануе вясна (Самнамбул).  576
Свет. ; Глянь, як зорка сарваўшысь, ляціць, Сыпя яркага свету кругі, Дзіўным светам зірне-заблішчыць  І патухне у небе глухім (С. Е. Палуяну).  591
Яна. ; Ці ява, дзіўная яна За морам фут у пяць зіяе…(«Рака срэдзь вулкі!..»). 621

ДЗІКІ
Хмель. Па вулках вее дзікі хмель, Гудзіць сп'янелая мяцель (Завіруха).  100

ДЗІЦЯЧЫ, –ая, –ае, –ыя
Альт. Ад спёкі пышуць дахі і асфальт, На вуліцы ўецца пыл і грукаціць фурманка, «Каробушку» пяе дзіцячы альт І надрываецца абрыдлая шарманка («Ад спёкі пышуць дахі і асфальт…»).  102
Воблік. ; I саліваліся ў жывы абраз ядыны Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны – Дзіцячым, цененькім… (У вёсцы). 145
Вада. У родным краю ёсць крыніца Жывой вады («Даўно ўжо целам я хварэю…»).  118
Гады. У даль вядуць мяне сляды Да вас, дзіцячыя гады (Вераніка). 147
Жыццё. Так у гулянках пралятала Мае дзіцячае жыццё (Вераніка). 148
Радасць. Мы – дзве родных душы; о, калі б мы маглі Сны бажанняў з дзіцячаю радасцю зліць, Што йдземо ад мужчын i кабет удалі, Пра ізгнанне патрапіўшы ў шчасці забыць (Il faut, voyez – vous, nous pardonner les choses). 169

ДЗЯВОЧЫ, –ыя
Пастаці. Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці, I душы мацярэй нас могуць чараваці; Вышэйшая краса – ў іх злітнасці жывой! Артысты-маляры схіляліся прад ей, Жадаючы з'явіць цераз свае халсціны Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны (У вёсцы). 144
Сны. І цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны (Слуцкія ткачыхі). 90
Твар. Накрыла ясны твар дзявочы Задумы сумная імгла… (Вераніка). 151

ДОБРЫ, –ая, –ыя; –а
Гэтае. ; Добра. Вось што я чуў ад яго, вось што я чую ўвесь час: «Будзь асцярожным цяпер! Гэтае добра ліш раз!» («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 168
Дзяла. Старанна літары малыя вываджу І спісваю ўсё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва. І добрыя яго, і кепскія дзяла Апавядаю тут (Летапісец). 86
Ноч. Добрай ночы, зара-зараніца! Ўжо імгла над зямлёю лажыцца, Чорнай рызай усё пакрывае, Пылам зор небасхіл абсявае («Добрай ночы, зара-зараніца!..»).  63
Пах. Баршчу пах добры павявае... (Шынок). 185

 ДОЎГА
Веяў. I на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва, песня, i срэдзь комнат хаты Шчэ доўга веяў пах, як ад цвятка («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178
Чакаў і шукаў. Доўга, доўга цябе ён чакаў і шукаў, Але вось час жаданы нарэшце настаў... (Самнамбул).  67 (2)
Павяваў. ; …доўга павіваў твой пах средзь комнат хаты («Раяль цалуе тонкая рука…»). 619
Плылі. Мы доўга плылі ў бурным моры, І ўраз – жаданая зямля! («Мы доўга плылі ў бурным моры…»).  131

ДОЎГІ, –ая, –ія
Вопратка. Скарына, доктар лекарскіх навук, У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры (Безнадзейнаць).  91
Гады. ; Была калісь пара: ўзравела завіруха І замяла майго прайшоўшага сляды, Уціхла ўжо яна, і доўгія гады… («Была калісь пара: гучэла завіруха…»).  601
Цені. ; Даўжэй. Цёмныя цені даўжэй у лагчыне, Птушкі прыстаўшай марудней палёт... («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65
Часіны. І цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны (Слуцкія ткачыхі). 90

ДРАБЛЫ
Кожны (павук). ; ; Дзесь у хмарах жывуць павукі Што снуюць павучыну дажджа. Кожны драблы і мяккі такі, Скура слізкая, як у вужа…  (Дзесь у хмарах жывуць павукі…»).  576

ДРАМАЎШЫ, –ая
Душа. Паломаны жыццём, чакаючы магілы, Радзімая зямля, прынікнуў я к табе, І бодрасць ты ўліла ў слабеючыя жылы, Зварушыла маей душы драмаўшай сілы, І месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе («Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя...»)  119

ДРОБНЫ, –ыя
Дождж. Дробным дажджом над зямлёй, як слязамі, адна [хмара] пралілася; Гулкім раскатам грымотаў другая ў атказ азвалася («У небе – ля хмары грымотнай…»).  58
Ракаўкі. Так мора – ў Гданску я чуваў – прымчыць вадой Бутэльку к берагу, аблітую смалой, Ўсю ў дробных ракаўках і ў ціне (Летапісец). 87

ДРЫЖАЧЫ, –ая, –ае, –ыя
Дрот. І вось той гул мне ў душу ўліўся. Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот! Ўвесь бледны, млосны прыхіліўся Я ля ліхтарні да варот («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99
Зоркі. Неба ўсю глыб ажывіўшы, Патроху праз цемнь выглядалі Зорак дрыжачых вянкі… (Ціха па мяккай траве…»).  64
Крылы. Навакол усё паветра Ў струнах сэрца залатых, – Ён дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чутна ў іх (Маёвая песня).  75
Пыл. І праз імглу яго [небасхіла] патроху праступае Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл (Актава). 142
Сэрца. І развеяўся з сэрца дрыжачага жах (Самнамбул). 67
Ты. ; Ты ўжо рассталася з уборам І ў ложка шлюбнае лягла, Свой сорам, свой жаноцкі сорам, Дрыжачая, перамагла (Пачуццю цёмнаму падлеглая). 155
Я. ; Бледны, дрыжачы, я ўсё ж веры даць шчасцю не мог. Як i ўсякі, каму робіцца відзімым Бог («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 168

ДУЖЫ
Геракл. Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя, Як вецер валіць поўны колас да раллі ,– Удыхнула моц у грудзі сына мацер Гея, І вось, цвярды як дуб, яшчэ, чым перш, сільнее Ён, напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі («Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя...»)  119

ДУХОЎНЫ, –ая
Шірата. Жыві і цэльнасці шукай, Аб шыраце духоўнай дбай («Жывеш не вечна, чэлавек...»).  121

ДУШНЫ, –ыя
Норкі. Мы ўжо выйшлі з цесных, душных Падзямельных норак, На зімовы цёплы вырай Цягнемся-паўзём (Змяіны цар).  56

ДЫВАН-САМАЛЁТ
; Там не трэба ні шчасця, ні ласкі, Там няма ні нуды, ні клапот, Ты  царэвіч цудоўнае казкі, Гэта хмара  дыван-самалёт! («Падымі у гару сваё вока…»). 98

ДЫМНЫ, –ыя
Туманы. Гул вулічных шынкоў ; панельны бруд; каштаны Старыя; з іх ляціць праз дымныя туманы Рой лісцяў… («Гул вулічных шынкоў…»). 186

ДЫМЯШЧЫЙСЯ, –аяся
Гарбата. Пара закрытых кніг, дымяшчайся гарбаты! («Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…»). 187


 

ЕГІПЕЦКІ, –ая
Зямля. Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршчку насення жменю там знайшлі (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137

 

ЖАДАНЫ
Зямля. Мы доўга плылі ў бурным моры, І ўраз – жаданая зямля! («Мы доўга плылі ў бурным моры…»).  131 (2)
Час. Доўга, доўга цябе ён чакаў і шукаў, Але вось час жаданы нарэшце настаў... (Самнамбул).  67. …час жаданы ў даль нясе чарга прыгод Праз лютых месяцаў i скучных тыдняў ход («Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…»). 187 

ЖАДНЫ
Момант. ; Хоць бы на момант жадны адпачыць! Мо на бульвар пайсці… («Ад спёкі пышуць дахі і асфальт…»)  590

ЖАЛЕЗНЫ
Дах. …асенні вецер дзіка Стагнаў і глуха па начах Грымеў у наш жалезны дах… (Вераніка). 150

ЖАЛКІ, –ая
Пасмех. ; Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш: Асунулася цела, зблякла твар, Засмяглі і растрэскаліся губы; На іх парой няпэўна прабяжыць Пасмех – і знікне, жалкі і пужлівы… («Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш…»). 163
Яна. ; Ляжыть жалкая. Без сіл, уся ў пату, як белы снег, ****на, На злітаю крывёй і змятай караваці Ляжыць шчаслівая і жалкая яна, І аб адным у ёй цяпер дума: «Я – маці!» («Без сіл, уся ў пату, як белы снег, ****на…»). 162

ЖАЛОБНА
Зазвіняць. Зазвіняць жалобна крыгі, І бурлівая вада Снег, размоклы ў час адлігі, Змые з луга без сляда (Перад паводкай).  73

 ЖАНОЦКІ
Сорам. Ты ўжо рассталася з уборам І ў ложка шлюбнае лягла, Свой сорам, свой жаноцкі сорам, Дрыжачая, перамагла (Пачуццю цёмнаму падлеглая). 155

ЖОРСТКІ, –ае
Дно.  Кіпіць натоўп на жорсткім вулак дне! Снуюць хлапцы, суюшчыя рэкламы... (У Вільні).  97

ЖОЎТАДЗЮБЫ
Ён. ; Вецер павявае І расу страхае. Ой, напэўна, і дзяўчына Лек на слёзы мае. Адгадайце ж, людзі, Хто страхаць іх будзе? І чаму ён, жоўтадзюбы, Аж дасюль марудзе? («Ўся ў слезах, дзяўчына…»).  80

ЖОЎТА-ЧЫРВОНЫ, –ыя
Агні. Пала раса; у палёх Загарэліся пацеркі мілых Жоўта-чырвоных агнёў... (Ціха па мяккай траве…»).  64

ЖОЎТЫ, –ыя
Боразны. Ярка-чырвоныя, жоўтыя, бурыя Боразны ў небе яно [сонца] правяло (Досі ўжо працы). 79
Пяскі. Твар травой абпутана, быццым павуцынай, Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі (Вадзянiк).  55. Ты цячэш балотамі, імхамі, Жоўтымі, сыпучымі пяскамі, Бэрагі крутыя падрываеш, Дрэвы ды каменні падмываеш І нясеш іх к мору-акіяну, К выклятаму востраву Буяну» («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93

ЖЫВЫ, –ая
Абраз. I саліваліся ў жывы абраз ядыны Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны – Дзіцячым, цененькім… (У вёсцы). 145
Вада. У родным краю ёсць крыніца Жывой вады («Даўно ўжо целам я хварэю…»).  118
Вузор. ;  Жывы вузор прігожых, ясных зор Гарыць на сіняй шыры небасхіла… (Рандо). 607
Злітнасць. Хвалююць сэрца нам дзявочыя пастаці, I душы мацярэй нас могуць чараваці; Вышэйшая краса – ў іх злітнасці жывой! Артысты-маляры схіляліся прад ей, Жадаючы з'явіць цераз свае халсціны Пачуцці мацеры у вобліку дзяўчыны (У вёсцы). 144
Краса. Як вее свежасцю яе краса жывая! Як радасна ўсё далей спяшыць душа мая! (Кніга). 89. Свяча бліскучая зіяе, Каб расступілася імгла; Ў яе агні – краса жывая, Яна прыгожа і святла («Свяча бліскучая зіяе…»).  125
Манумент. Расці, ўзмацовывайся, дрэва, Як манумент жывы, ўставай І к небу надпіс падымай («Ізноў пабачыў я сялібы…»). 153
Пекнаць. …ка мне яна, Трывожнай ласкаю паўна, Схілілася, як да дзіцяці, Зіяючы перада мной У новай пекнасці жывой  (Вераніка). 152
Прамень. ; А ў сэрцы хораша было, Там запалілася цяпло. І дасюль [пылае] яго жывы прамень… Там жа. 612
След. ; Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым, Светлы ж след будзе вечна жывым (С. Е. Палуяну).  104

ЖЫЦЦЁВЫ, –ая, –ыя
Буры. Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я у манастырскіх мурах... (Летапісец). 86
Сіла. Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясенняй збожжа на раллі (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137

 

ЗАБЫТЫ
Край. Вось сімвол твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне… (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137

 ЗАДУМЧЫВА
Сяджу. Трэск дроў; газніцы блеск няяркі; за сталом Задумчыва сяджу з рукою пад віском… («Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…»). 187

ЗАДУШЭЎНЫ
Зык. 3 мілым, задушэўным зыкам Важкі хрушч лятае… (Вечар).  85

ЗАКРЫТЫ, –ыя
Кнігі. Пара закрытых кніг, дымяшчайся гарбаты! («Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…»). 187

ЗАЛАТЫ, –ая, –ое, –ыя
Змей. Глянь, як зорка у цемні ляціць, Ўсіх чаруючы светлам сваім, Быццам змей залаты зіхаціць І стухае у небі глухім (С. Е. Палуяну).  104
Месяц. Кінь вечны плач свой аб старонцы! Няўжо жа цёмнай ноччу ты Не бачыш, што глядзіцца сонца Ў люстэрка – месяц зала-ты? («Кінь вечны плач свой аб старонцы!..»). 110
Паясы. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы (Слуцкія ткачыхі). 90
Пуціна. ; Вось яна, залатая мая пуціна, За табой діўны край, дзе пануе вясна (Самнамбул).  576
Пярсцёнак. І ўраз пабачыў ён [Скарына], што ізумруд Ў пярсьцёнку залатым на пальцы штось імгліцца, Што блеску ў ім німа... І з болем тут Ён зразумеў, што ўжо к жыццю не вараціцца (Безнадзейнаць).  91
Ражок. А спаткаем чалавека, – Порт рассцеле ён; Залаты ражок яму Я ўраню з кароны, І па белай палатніне Дальш мы папаўзём (Змяіны цар).  56  Рожкі. Зіхацяць маей кароны Залатыя рожкі, Цёмным блескам адлівае Ўся луска мая. Там жа.
Серп. Ў цёмным небе свеціць месяц Залатым сярпом... (Змяіны цар).  56
Сонца. ; Вось і залатое сонца! («Покуль, зорка, ўранці твой…»). 618
Струны (сэрца). Навакол усё паветра Ў струнах сэрца залатых, – Ён дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чутна ў іх (Маёвая песня).  75
Стыль. Я – падупаўшы Рым, каторы пазірае Ha белых варвараў, на бушаванне іх, I стылем залатым ляніва акрасціх, У блеску сонечным, стаміўшыся, складае (Млоснасць). 189

ЗАЛАЦІСТЫ, –ыя
Мёд. Мудрай прамовы Мёд залацісты, Поўныя соты Мне даспадобы… («Мудрай прамовы…»).  122
Сеці. ; Як шырока ён [месяц] кінуў на Нёман Залацістыя, яркія сеці (Над возерам).  570

ЗАПЛАКАНЫ
Месяц. Сонца ціха скацілася з горкі; Месяц белы заплаканы свеціць, Аглядае бахматыя зоркі, Цягне з возера срэбныя сеці (Над возерам).  54

ЗАРА-ЗАРАНІЦА
; Добрай ночы, зара-зараніца! Ўжо імгла над зямлёю лажыцца, Чорнай рызай усё пакрывае, Пылам зор небасхіл абсявае («Добрай ночы, зара-зараніца!..»).  63

ЗАСНУЎШІ, –ая
Зямля. Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй І павёў яго ў цёмную даль за сабой… (Самнамбул). 67
Рака ; Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай ракой І павёў мяне ў сінюю даль за сабой… (Самнамбул). 575

ЗАСОХШЫ, –ыя
Зернейкі. ; Былі засохшымі. Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясенняй збожжа на раллі (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137

ЗАТАЁНЫ, –ае
Жыццё. А яно ўжо дрыжала У глыбі затаёным жыццём, – І душа празіяла  Незгасімым ніколі свяшчэнным агнём («Цёмна неба начное…»). 156

ЗАЧАРОВАНЫ, –ае
Царства.  У загалоўку цыкла «У зачарованым царстве».   52

ЗБАЛЕЛЫ, –ыя
Вочы. Тае воск і ў ніз ціхутка капелькі сцякаюць, А ў вачах збалелых Яна слёзы праступаюць (Ян і маці).  83

 ЗВОНКА
Не паліецца. Ў паветры не памкне іржанне жарабка, I песня сумная не паліецца звонка... (У вёсцы). 145

ЗВОНКІ, –ая
Вецер. Ці не вецер гэта звонкі Ў тонкіх зёлках шапаціць? Або мо сухі, высокі Ля ракі чарот шуміць? (Маёвая песня).  75
Вечар. Здароў, марозны, звонкі вечар! (Зімой).  72
Песня. Ты пакінь мяне, нуда мая нямая! Я тады б у песні звонкай, салаўінай Выліў тугу і на вецер буйны кінуў… («Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю…»).  84

ЗВАР'ЯЦЕЎШЫ
Гром. Гром звар'яцеўшы стагнаў і равеў, Білі вакол пяруны без упыну, Ўвесь небасхіл то пылаў, то чарнеў (З. Алеся. «Пекла было тут у тую часіну…»). 193

ЗГОРБЛЕНЫ
Я. ; Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай І гадамі грэюся – сплю на дне ракі (Вадзянiк).  55

ЗДАРОВЫ, –ыя
Вартавыя. I арыштантаў трох, ссінеўшых i басых,  3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых… («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188

ЗЕЛЕНАВАТЫ
Набасхіл. ; Між строк лістка, усё роўна, як з магіл, Нябачныя значкі, – так цемень залівае Зеленаваты, чысты небасхіл, І праз яго патроху выглядае Агністых зор дрыжачы, срэбны пыл (Актава). 607

ЗЕМСКІ
Пісар. 3 рухавых рук Скарыны п'е адвар пан земскі пісар хворы  (Безнадзейнаць).  91

ЗІМОВЫ, –ая
Вырай. Мы ўжо выйшлі з цесных, душных Падзямельных норак, На зімовы цёплы вырай Цягнемся-паўзём (Змяіны цар).  56
Дарога. У загалоўку верша «Зімовая дарога».  71
Маска. Я пад яе зімовай маскай – Пад снегам – бачу твар вясны, І вее верш мой дзіўнай казкай, І ясны ён, як зорак сны («Кінь вечны плач свой аб старонцы!..»).  110
Няволя. За сцяной запявае завея, Сумна бомамі ў полі звініць. З краю ў край яе гул аддаецца, І чагось усё думаю я, Што з няволі зімовай там рвецца Крэпка скутая снегам земля…  («Ноч. Газніца гарыць, чырванее …»).  70

ЗІХАЦЯШЧЫ, –ае
Кап'ё. Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком, Сэрца старое прабіў мне зіхацяшчым кап'ём («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 167

ЗЛОСНЫ
Вецер. ; І ў самаціне загінулі хмары дзве тыя, Чуючы,  злосны як вецер над смерцю іх радасна вые («У небе – ля хмары грымотнай…»).  573

ЗЛЫ, –ыя
Віхры. Гурткі худых Ваўкоў з крукамі! Што будзе з вамі Ад віхраў злых? («У полі мрок…»). 179
Словы. І, чуючы твае адмовы, Шыпіць [цыганка] пракляцця злыя словы «Каб ты дзіцё радзіла мёртвым!» І, засмяяўшыся нясмела, Ты задрыжэла і збялела (Пракляцце вагітнай). 160
Часіны. Ўжо няма злых часін, – Гэты плач без прычін (Il pleure dans mon coeur…). 174

ЗМРОЧНЫ, –ая, –ае, –ыя
Гнёзды. …гнёзды змрочныя варон Між голага галля чарнелі, I грозны вечара пажар Пылаў між бура-шызых хмар… (Вераніка). 150
Зямля. Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй І павёў яго ў цёмную даль за сабой… (Самнамбул). 67
Мора. Мы доўга плылі ў бурным моры, І ўраз – жаданая зямля! Вы пэўны пуць казалі, зоры, Зарука ў тым, — трэск карабля, Што сеў на скалы ў змрочным моры («Мы доўга плылі ў бурным моры…»).  131
Рака ; Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай ракой І павёў мяне ў сінюю даль за сабой… (Самнамбул). 575

ЗМУЧАНЫ, –ыя
Твары. Вір людскі скрозь заліў паясы тротуараў, Блішчаць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяць, <...> І гараць аганьком вочы змучаных твароў! («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96

ЗНІКШЫ
Дзень. І роўна мілымі зрабіцца Здалеюць яркі блеск і цень, Той дзень, што мае нарадзіцца, І знікшы дзень («Прывет табе, жыццё на волі..»).  60

ЗРЭБНЫ
Лахман. К твайму аконцу каля ганка Падходзіць варажыць цыганка Ў лахмане зрэбным і нячыстым Са срэбрам ззяючым маністым (Пракляцце вагітнай). 160

ЗУБЧАТЫ
Край. Цямнее край зубчаты бора... (Слуцкія ткачыхі). 90

ЗЯЛЁНЫ, –ая, –ае, –ыя
Аганёк. …амнібус, каторы грукаціць Жалезам i між кол рыпяшчых ледзь сядзіць, Зялёны аганёк з чырвоным, быццам вочы, Варочаючы ўкруг… («Гул вулічных шынкоў…»). 186
Вярбіны. Ўкруг яго [стаўка] ідзе вярбін вянок Йшчэ зялёных, свежых, хоць каравых… («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92
Лаза. Над вадой ля берага, ціха спіць асока, Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць… (Вадзянiк).  55
Неба. Сумна плыве маладзік бледна-сіні Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65
Небасхіл. Як моцны рэактыў, каторы выклікае Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл, Рад раньш нявідных слоў – так цемень залівае Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл… (Актава). 142
Семафор. Зялёны семафор... пакгауз... склады... Заводаў коміны пад цьмой нябёс... 0, горада чароўныя прынады! (У Вільні).  97

ЗЯМНЫ, –ое
Жыццё. Падымі у гару сваё вока, І ты будзеш ізноў, як дзіця, І адыдуць-адлынуць далёка Ўсе трывогі зямнога жыцца («Падымі у гару сваё вока…»). 98

І

ІРЖАВЫ, –ыя
Берагі. Плесня каля бярагоў іржавых Саматканым поясам ідзе І лілеі расцвілі ў вадзе («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92

ІССОХШЫЯ
Галіны. Кусты цярноўніка ды некалькі дубкоў Ўздымаюць там i сям іссохшыя галіны… («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188

 

КАЗАЧНЫ
Край. І марылі астры ў цудоўнаму сне Аб зёлках шаўковых, аб сонечным дне, І казачны край падымаўся з іх сна, Дзе кветы не вянуць, дзе вечна весна... (З. Алеся. Астры). 194

КАЛЮЧЫ
Мароз. Заскрыпеў снег сыпучы пад маімі нагамі, І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй (Мне снілася).  133

КАРАВЫ, –ыя
Вярбіны. Ўкруг яго [стаўка] ідзе вярбін вянок Йшчэ зялёных, свежых, хоць каравых… («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92

КАРОТКІ, –ая
Яна. Вось гэта удала ад шыі уражэнне, – Ружова-белая, кароткая яна, – A тая – вушанят прыгожых закругленне (Ракаўкі). 182

КАСМАТЫ, –ыя
Зоркі. ; Месяц белы снуецца і свеціць, Аглядае касматыя зоркі (Над возерам).  570

КАШТОЎНЫ
Дыямант. Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы Дыямант каштоўны… («Не блішчыць у час змяркання і ў глы-бокай цемні ночы…»).  115
Каменні. Бог Апалон з галавы зняў карону і кінуў у неба. Ў светлым паветры яна пралятае; агнямі малымі Робяцца ў ёй на ляту ўсе каменні каштоўныя (З Авідзія. Грамада зорак «Карона»). 190

КВОЛЫ, –ае, –ыя; –ы
Грудзі. У грудзі кволыя запала, Дачка каменняў, места мне (Уступ).  95.
Ён. ; I бітвы чуючы, каторых шум не сціх, He можа, кволы, ён дайсці жадань сваіх, He хоча рушыцца, жыцця не аздабляе! (Млоснасць). 189
Словы. ; Злятаюць кволы. Мяртвы іх вочы, ****ны іх чолы, Іх словы з вуснаў злятаюць кволы («У полі дзікім i апусцелым...»). 181
Сцябло. Так крохкая, пушыстая багатка Пад ветрам аблятае, каб макло Яе насенне узрасці і кветнуць, І толькі кволае сцябло пасля Гаворыць аб жыцці, дзіцям адданым («Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш…»). 163

КЕПСКІ, –ія
Дзяла. Старанна літары малыя вываджу І спісваю ўсё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва. І добрыя яго, і кепскія дзяла Апавядаю тут (Летапісец). 86

КІПУЧЫ
Верш. Бледны, хілы ўсё ж люблю я Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон! («Бледны, хілы ўсё ж люблю я...»).  120

 КЛАПАТЛІВА
Лятае. «Пабачце! Ластоўка малая Для птушанят гняздо зрабіла, І клапатліва ўкруг лятае, – Аж паглядзець прыемна-міла!» (Гутарка з паненкамі).  128

КРАСНЫ, –ае
Момант. Спакой глыбокі Злятае к нам 3 нябёс далёкіх, I ззяе там Блеск золку ясны. О, момант красны! («Глянь: месяц бледны…»). 176
Сонца. Там і вецер буйны не гуляе, Там і сонца краснае не ззяе, Там не блішча ясная зараніца («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93

КРОПЛІ-СЛЁЗЫ
; Рынуліся хмары да ракі радзімай І зліліся з ёю ліўнем кропель-слёз («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  116

КРОХКІ, –ая
Багатка. Так крохкая, пушыстая багатка Пад ветрам аблятае, каб макло Яе насенне узрасці і кветнуць, І толькі кволае сцябло пасля Гаворыць аб жыцці, дзіцям адданым («Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш…»). 163

КРУГЛЫ, –ае, –ыя
Вока. Між каменнямі – мох і сцяблінкі травы, І на вежы, як круглае вока савы, Цыферблат – пільны сведка мінулых учынкаў («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96 Вочы. Ў целе стыгне халодная кроў, Злосць бясцэльная ў круглых вачах... (Дзесь у хмарах жывуць павукі…»).  68
Месяц. Месяц круглы ўстаў на небе, Блішчыць не высока, Ўвесь чырвона-жоўты, быццам Пугачова вока (Вечар).  85

КРЫВАВЫ
Жрэбі. Тым вянкі суворай славы, Што за край свой у баю Жрэбі вынулі крывавы, Напаткалі смерць сваю («Тым вянкі суворай славы…»). 165

КРЫВЫ, –ая
Вулка. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі – шэрыя, струхлеўшыя… (У вёсцы). 145
Груша. ; Ды можна йшчэ было там-сям пабачыць грушу, Крывую, старую... вось толькі і ўсяго (У вёсцы). 145
Ён (завулак). ; А завернеш ў завулак – ён цесны, крывы; Цёмны шыбы глухіх, старасвецкіх будынкаў… («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»)  96

КРЫЛАТЫ
Конь. I конь крылаты да Парнаса Мой дух імчыць тады, каб я Былое апяваў пасля (Вераніка). 152

 КРЭПКА
Натянутыя. Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць: Пад рукамі яго, навяваючы сум, Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн, Тонкаствольныя сосны звіняць («Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун…»).  52
Пякло. ; Пякло крапчэй. Заскрыпеў снег сыпучы пад маімі нагамі, І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй (Мне снілася).  133
Скутая. За сцяной запявае завея, Сумна бомамі ў полі звініць. З краю ў край яе гул аддаецца, І чагось усё думаю я, Што з няволі зімовай там рвецца Крэпка скутая снегам земля…  («Ноч. Газніца гарыць, чырванее …»).  70

КРЭПКІ, –ае
Яно (віно). ; Робіцца крапчэй. Верш такі, – як дар прыроды, Вінаграднае, густое, цёмнае віно: Дні ідуць, праходзяць годы, – Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно («Бледны, хілы ўсё ж люблю я...»).  120

 

        ЛАСКАВЫ
        Спеў. Смутак свой разлівае Спеў ласкавы аб долі… (Захад). 175
Шэпт. На плечы ручка мне лягла, Спагадліва зірнулі вочы, I даляцеў к маім вушам Ласкавы шэпт: «Мо больна вам?» (Вераніка). 151

ЛЕКАРСКІ
Навукі. Скарына, доктар лекарскіх навук, У доўгай вопратцы на вежы сочыць зоры (Безнадзейнаць).  91

ЛЕПЕЙ
Завастрыць (гусінае пяро). ; Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: светла сонца Стаўпамі падае праз вузкае аконца І круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл (Пераписчык).  88

ЛЕПШЫ, –ая
Доля. Але ўспомніць яшчэ зорку свет, Бо у сэрцах гарыць яе след. Так свабодна, так ярка пражыць – Лепшай долі няма на зямлі (С. Е. Палуяну).  104
Страніца. Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця! Зноў з ціхай радасцю цябе чытаю я (У вёсцы). 146

ЛЕТНІ, –яя
Пара. Калісьці летняю рабочаю парой Праз веску я ішоў (У вёсцы). 144

ЛЁГКІ, –ая, –ія
Матылёк. Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк (Маёвая песня).  75
Паўсон. ; Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі Каля агнішча ляжаў у лёгкім паўсне («Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…»).  593
Пыл. Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: светла сонца Стаўпамі падае праз вузкае аконца І круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл (Пераписчык).  88
Сані. Поле нікне у срэбным тумане, Снег блішчыць, як халодная сталь, І лятуць мае лёгкія сані, Унашуся я ў сінюю даль (Зімовая дарага).  71
Санкі. Мяцель не вее, сціхнуў вецер, І волен лёгкіх санак бег (Зімой).  72
Струі. I лёгкія струі у плачы чутным Між мармуроў натхнёна зіхацяць (Зіянне месяца). 183
Хмара. У небе – ля хмары грымотнай – празрыстая, лёгкая хмара Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару («У небе – ля хмары грымотнай…»).  58
Хмарка. Ўкруг тоўстага шкла яна [машкара] ўецца, як лёгкая хмарка. А к светлу прабіцца не можа і томіцца марна («За дахамі ме-ста памеркла нябёс пазалота…»).  98

ЛІХІ
Віхр. A віхр ліхі, Што ў лісць сухі, Дзьме ў мяне (Chanson d’automne). 173

ЛЮБОЎНА
Сплятае (вянок). Кветкі асеннія, родныя, бледныя! Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць. Можа таму-то душа надарваная Гэтак любоўна вянок з вас сплятае («Плакала лета, зямлю пакідаючы…»).  67

ЛЮДСКІ, –ія
Вір. Вір людскі скрозь заліў паясы тротуараў, Блішчаць вокны, ліхтарні ў гары зіхацяць, <...> І гараць аганьком вочы змучаных твароў! («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96
Натоўп. На глухіх вулках – ноч глухая. Не менш глухі людскі натоўп («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99
Пагляды. Звернемось жа ў дзяцей, у дзяўчатак малых, – Hi любві, ні здзіўлення не маюць яны; Ў лес, з****неўшы, ідуць ад паглядаў людскіх I не ведаюць нават, што ўжо прашчаны (Il faut, voyez – vous, nous pardonner les choses). 169

ЛЮСТРАНЫ, –ая
Вада. Загляніце же, будзь ласка, Вы у студню: Ўжо даўно яна счарнела і згнівае, Але дно яе і ў ночы і ў палудню У вадзе люстранай зоры адбівае («Вы панове, пазіраеце далёка…»).  130
Рака. Шырэй разліваліся хвалі Цёмнай, люстранай ракі… (Ціха па мяккай траве…»).  64

ЛЮТЫ, –ыя
Месяцы. …час жаданы ў даль нясе чарга прыгод Праз лютых месяцаў i скучных тыдняў ход («Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…»). 187

ЛЯНИВА
Складае. Я – падупаўшы Рым, каторы пазірае Ha белых варвараў, на бушаванне іх, I стылем залатым ляніва акрасціх, У блеску сонечным, стаміўшыся, складае (Млоснасць). 189

ЛЯСНЫ
Цвяток. I толькі ўжо тады  …я ўгледзеў, Што поруч, як цвяток лясны, Узрасла ў красе сваёй вясны Дачка самотная суседзяў (Вераніка). 150

 

МАГУТНА
Мкне. …забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне, А ўперад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137

МАГУТНЫ, –ая
Лёд. І пад птушы крык і гоман, Даўшы хвалям вольны ход, Прыпадыме бацька Нёман На хрыбце магутны лёд (Перад паводкай).  73
Хмара. Зліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай, Але далёка іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна («У небе – ля хмары грымотнай…»).  58

МАЁВЫ, –ая
Непагода. У загалоўку верша «Непагодаю маёвай». 136
Песня. У загалоўку верша «Маёвая песня».  75

МАЛА
Знаў. Яе я мала знаў: яна Усягды была сама, адна (Вераніка). 148

МАЛАДЫ, –ыя
Брат. Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цвёрдыя быццам з камення (Песняру).  126
Дні. Горка паведай, што жа зрабіў ты 3 дзён маладых? («Ціхі і сіні блішча над хатай…»). 170

МАЛЕНЬКІ, –ая, –ія
Дачка. ; Дачка маленькая ўзрастала (Вераніка). 611
Зоры. І праз імглу яго [небасхіла] патроху праступае Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл (Актава). 142

МАЛЫ, –ая, –ыя
Агні. Бог Апалон з галавы зняў карону і кінуў у неба. Ў светлым паветры яна пралятае; агнямі малымі Робяцца ў ёй на ляту ўсе каменні каштоўныя (З Авідзія. Грамада зорак «Карона»). 190
Дзяўчаткі. Звернемось жа ў дзяцей, у дзяўчатак малых, – Hi любві, ні здзіўлення не маюць яны; Ў лес, з****неўшы, ідуць ад паглядаў людскіх I не ведаюць нават, што ўжо прашчаны (Il faut, voyez – vous, nous pardonner les choses). 169
Ластаўка. Часам з візгам ластаўка малая Пранясецца нізка, і чыркае Крылечкам з разгону гладзь стаўка… («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92.  «Пабачце! Ластоўка малая Для птушанят гняздо зрабіла, І клапатліва ўкруг лятае, – Аж паглядзець прыемна-міла!» (Гутарка з паненкамі).  128
Літары. Старанна літары малыя вываджу І спісваю ўсё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва (Летапісец). 86
Ты. ; Мал. «Сарока-варона кашку варыла, Дзетак карміла; Гэтаму дала, гэтаму дала, А гэтаму не дала: Ты мал, глуп, табе кашка на палічцы Ў чарапічцы. Шух, шух, паляцелі, На другую ручку селі» («Хоць мы былі адны ў той час…»). 154

МАНАСТЫРСКІ, –ія
Муры. Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я у манастырскіх мурах... (Летапісец). 86

МАРКОТНА
Глядзяць. Упалі з грудзей Пана Бога, Парваўшыся, пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небе, Усыпалі сіні прастор. І гэтак маркотна і пільна На край наш нядольны глядзяць... (Упалі з грудзей Пана Бога…).  106
Іскацца. Іскрацца зорак сняжынкі маркотна, Збожжа пакрьлася шызай расой... («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65
Мне было. ; Маркотней. Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзбіраўся, Падымаўся да сонца, што дае нам цяпло: Але толькі чым болей да яго набліжаўся,Тым усё халадней мне й маркотней было (Мне снілася).  133

МАРКОТНЫ, –ая, –ыя
Ліпа. Што ж, асцюжоная словам людзкім, Ты нарабіла ў краю дарагім? Можа, разбіла маркотную ліпу Смерці прясіўшую ў нудна-му рыпу (З. Алеся. «Пекла было тут у тую часіну…»). 193
Лясун. Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць: Пад рукамі яго, навяваючы сум, Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн, Тонкаствольныя сосны звіняць («Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун…»).  52
Месяц. ; Ўюцца срэбністай змейкай дарожкі, Брызгі золата ў небе блішчаць, І маркотнага месяца рожкі Праз марозную мглу зіхацяць (Зімовая дарага).  578
Песня. I напаўняў нягучны хор Маркотнай песняй сціхшы двор (Вераніка). 148
Птушка. Птушкі маркотнай з дзерава голас Сумна звініць («Ціхі і сіні блішча над хатай…»). 170
Рожкі (месяца). Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі, Брызгі золата ў небе блішчаць, І маркотныя месяца рожкі Праз марозную мглу зіхацяць (Зімовая дарага).  71

МАРНА
Томіцца. Ўкруг тоўстага шкла яна [машкара] ўецца, як лёгкая хмарка. А к светлу прабіцца не можа і томіцца марна («За дахамі места памеркла нябёс пазалота…»).  98

МАРОЗНЫ, –ая
Вечар. Здароў, марозны, звонкі вечар! (Зімой).  72
Мгла. Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі, Брызгі золата ў небе блішчаць, І маркотныя месяца рожкі Праз марозную мглу зіхацяць (Зімовая дарага).  71

МАРСКІ, –ая
Глыбіня. …з маленства палюбіла Хавацца ў сад стары яна, Дзе веяла дыхание сна, I цішыня ў паветры плыла, I нерухомы быў спакой, Маўляў у глыбіні марской (Вераніка). 149
Дно. Кіпіць шум места дзесь там далі, А тут і глуха і цямно, – Не зварухне марское дно. Там жа.
Звычай. Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб'юць, I, як трапляецца, быць мо у ёй знайдуць Ліста. За звычаю марскога гэтак весьці Нам, утапаючы, шлюць людзі (Летапісец). 87

МАРУДНА
Праплывае. Панурая, вялізная жывёла Па шыры неба ў даль марудна праплывае (Бура).  57

МАРУДНЫ
Палёт. ; Марудней. Цёмныя цені даўжэй у лагчыне, Птушкі прыстаўшай марудней палёт... («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65

МАЎЧАЛІВА
Усталі. Ціша тут. Маўчаліва усталі – і сняць У небе купалы, брамы, байніцы і шпіцы… («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96

МАЦЬ-ДЗЕВА
; Красы тэй сімвалам, Маць-Дзева, стала ты, – I глянулі твае з-пад пэндзаляў чэрты (У вёсцы). 144

МГЛІСТЫ, –ая
Вада. Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй <…> І прывабіў да мглістай, халоднай вады, – Сэрца білася рыбкай у сеці тады (Самнамбул). 67

МЕРНЫ, –ыя
Удары. Часам мерныя ўдары звана задрыжаць І замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96

МЁРТВЫ, –ае, –ыя; –ы
Вочы. ; Мяртвы. Мяртвы іх вочы, ****ны іх чолы, Іх словы з вуснаў злятаюць кволы («У полі дзікім i апусцелым...»). 181
Дзіццё. І, чуючы твае адмовы, Шыпіць [цыганка] пракляцця злыя словы «Каб ты дзіцё радзіла мёртвым!» І, засмяяўшыся нясмела, Ты задрыжэла і збялела (Пракляцце вагітнай). 160
Яны (цвяты). ; Ім, бледным, мёртвым, не збудзіць Былога пачуцця, Як не змагу яго збудзіць Халодным вершам я («Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?..»).  123

МІГДАЛОВЫ
Пах. Дрыжэлі спевы флейт, дзень ясны дагараў, А праз вакно струёю вецер павяваў I... мігдаловы горкі пах (Дзве смерці).  103 (2)

МІЛА
Гарачы. І гімн спявае жабаў хор Красе, каторую з'явіла Гразь луж; напоўніць мгла прастор, І ўстане з іх гарачы міла Узор (Рандо). 141
Сінеюць. …блішча збожжа ў яснай далі,Сінеюць міла васількі… (Слуцкія ткачыхі).  90
Смяюцца. Цішыня агартае мне душу. Вецярок прыдарожную грушу Ледзьве чутна варуша-калыша, Міла бомы смяюцца у цішы… («Добрай ночы, зара-зараніца!..»).  63
Устане. ; І гімн спявае жабаў хор Красе, каторую з'явіла Гразь луж; напоўніць мгла прастор, І ўстане з іх …гарачы, мілы Жывы вузор (Рандо). 607

МІЛЕНЬКІ, –ае
Гняздзечка. «Вельмішаноўныя паненкі! Тут ёсць напэўна трохі цуду: Ў гняздзечку міленькім і сценкі І дно яна [ластоўка] зляпіла з бруду»  (Гутарка з паненкамі).  128

МІЛЫ, –ая, –ае, –ыя; –а
Агні. Пала раса; у палёх Загарэліся пацеркі мілых Жоўта-чырвоных агнёў... (Ціха па мяккай траве…»).  64
Блеск і цень. ;  І роўна мілымі зрабіцца Здалеюць яркі блеск і цень… («Прывет табе, жыццё на волі..»).  60
Вузор.  ; …гарачы, мілы Жывы вузор (Рандо). 607
Гняздзечка. ; «Вельмішаноўныя паненкі! Тут ёсць напэўна трохі цуду: У гняздзечку мілым і сценкі І дно яна [ластоўка] зляпіла з бруду»  (Гутарка з паненкамі).  599
Дзяўчынка. Хай шмат чаго <ўжо> з тых гадоў крыніца У памяці маёй, хай тэй дзяўчынкі мілай Ужо воблік губіцца у цёмнай глыбіне, – Я веру, ў цяжкі час ён гляне на мяне (У вёсцы). 146
Друг. О, друг мой мілы! («Глянь: месяц бледны…»). 176
Зоры. І праз імглу яго [небасхіла] патроху праступае Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл (Актава). 142
Зык. 3 мілым, задушэўным зыкам Важкі хрушч лятае…(Вечар).  85
Імя. Хай нерухомы словы спева: Чым болі сходзіць дзён, начэй, Тым імя мілае вышэй («Ізноў пабачыў я сялібы…»). 153
Квет. Белы крыж, пліта, пад ёй – магіла; Мілым кветам рожа зацвіла («Белы крыж, пліта, пад ёй – магіла…»). 166
Што. ; ; Сэрцу міла. Таму, што светла, сэрцу міла, Не ў сорам слепата мая (Трыялет. «Калісь глядзеў на сонца я…»)  606

+МІНУЛЫ, –ае,–ыя
Годы. Ўстаў карагод Мінулых год, Дзён былых (Chanson d’automne). 173
Жыццё. Я на душы ўражлівай маю Жыцця мінулага пячаць… (Вераніка). 147
Учынкі. Між каменнямі – мох і сцяблінкі травы, І на вежы, як круглае вока савы, Цыферблат – пільны сведка мінулых учынкаў («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96
; ? …здаецца з днём мінулых… (Вераніка). 612

МІРНА
Ліецца. Мірна ліецца Вокал жыццё. Ў горад ад гэтай цішы ліецца Шумнае ўсё («Ціхі і сіні блішча над хатай…»). 170

МЛОСНЫ
Я. І вось той гул мне ў душу ўліўся. Гудзі, гудзі, дрыжачы дрот! Ўвесь бледны, млосны прыхіліўся Я ля ліхтарні да варот («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99

МОРА-АКІЯН
; Ты цячэш балотамі, імхамі, Жоўтымі, сыпучымі пяскамі, Бэрагі крутыя падрываеш, Дрэвы ды каменні падмываеш І нясеш іх к мору-акіяну, К выклятаму востраву Буяну» («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93

МОЦНА
Гарыце. ; Мацней. Здароў, радзімыя! Мацней, ясней гарыце І сэрцу аб красе прыроды гаварыце! (Актава). 142
Замыкаю. Я навокал абваджу тры тыны, На замок іх моцна за-мыкаю, Ключ у мора-акіян кідаю («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93
Зашамрэлі. ; Мацней. І ці трэба казаць, чаму сціхла рака, Зашамрэлі мацней каласы?.. («Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун…»).  52
Кахаў. Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час (Раманс).  77
Кіпела. «Вясёла, моцна i так прыгожа Кіпела наша любоў» («У полі дзікім i апусцелым...»). 181
Ліецца. ; Мацней. У бубны дахаў вецер б'е, Грыміць па ім, звініць, пяе. І спеў ліецца ўсё мацней, – Гулянку справіў пан Падвей (Завіруха).  100
Рвецца. ; Відаць, цяпер дарэмна не засне Зварушаны нарэшце дух народны, Каторы ўперад моцна рвецца, імкне… (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 603

МОЦНЫ, –ыя
Грудзі. Крэпка скутая снегам земля Грудзі моцныя цяжка ўздымае, Ветрам вее, як дыхаць пачне, Снег халодны ў палёх калыхае, І вось-вось свае путы страхне («Ноч. Газніца гарыць, чырванее …»).  70
Ён (Антэй). ; ; Падняўся ён, моцны, як дуб стары, з зямлі… («Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя...»)  597
Лёд. ; Паэт замаўчаў, затаіў свае песні, Ён  болей іх нам не пяе; <…> Лёд моцны  душы пад напорам іх трэсне, І вершы паллюцца з яе (Каганцу).  592
Рэактыў. Як моцны рэактыў, каторы выклікае Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл, Рад раньш нявідных слоў – так цемень залівае Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл… (Актава). 142
Сон. ; Мацнее. Сон цёмны ўсё мацнее, Мне дзьме жыцця рушэнне («Сон цёмны ўсё мацнее…». 172
Спіны. Ўсюды панурыя людзі... Шмат што зрабілі іх чорныя рукі, Вынеслі моцныя спіны… (Краю мой родны! Як выкляты Богам…) 107

МУДРЫ, –ая, –ае
Верш. Бледны, хілы ўсё ж люблю я Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон! («Бледны, хілы ўсё ж люблю я...»).  120
Минулае. ; Ёсць чары у забытым, старадаўным; Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць І жыць мінулым – гэткім мудрым, слаўным, – Быццё дзядоў у смутку ўспамянуць (Тэрцыны). 143
Прамова. Мудрай прамовы Мёд залацісты, Поўныя соты Мне даспадобы… («Мудрай прамовы…»).  122

МУСКІ, –ое
Семя. …абяссіленай душою Ты можаш аднаго жадаць, – Каб семя бурнае муское У нетрах цела пахаваць (Пачуццю цёмнаму падлеглая). 155

МЯККІ, –ая, –ае
Кожны (павук). ;  Дзесь у хмарах жывуць павукі Што снуюць павучыну дажджа. Кожны тлусты і мяккі такі, Скура слізкая, як у вужа…  (Дзесь у хмарах жывуць павукі…»).  68
Паветра. I на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва, песня, i срэдзь комнат хаты Шчэ доўга веяў пах, як ад цвятка («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178
Снег. Здароў, скрыпучы, мяккі снег! (Зімой).  72
Трава. Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла … (Ціха па мяккай траве…»).  64
Хлеб. Ёсць мяккі хлеб, віно і паспарту не спросяць (Шынок). 185

 

НАДАРВАНЫ, –ая
Душа. Кветкі асеннія, родныя, бледныя! Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць. Можа таму-то душа надарваная Гэтак любоўна вянок з вас сплятае («Плакала лета, зямлю пакідаючы…»).  67

НАПРУЖОНА
Ляжыш. Ты дасюль не заснула, – Напружона у ложку ляжыш, Быццам сквапна і чула Узіраешся ў гэтую цёмную ціш («Цёмна неба начное…»). 156

НЯПЭЎНА
Шапнула. Вось няпэўна і глуха, Ледзь раскрыўшы румяны свой рот, Мне шапнула: «Паслухай», – І кіўнула, зардзеўшыся, ўніз на жывот («Цёмна неба начное…»). 156

НАРОДНЫ, –ыя
Дух. Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны,
Бедны і няшчасны; Але, як устане сонца, ўраз прачнецца дух народны, І засвеціць ясна! («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбо-кай цемні ночы…»).  115. Вось сімвол твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне…(Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137.  ; Відаць, цяпер дарэмна не засне Зварушаны нарэшце дух народны, Каторы ўперад моцна рвецца, імкне… Там жа. 603
Плечы. Вы панове, пазіраеце далёка Ў блеску сонца з велізарных плеч народных, Але святло крые шмат чаго ад вока – Днём не бачыце Вы зорак пуцяводных («Вы панове, пазіраеце далёка…»)  130

НАТХНЁНА
Зіхацяць. I лёгкія струі у плачы чутным Між мармуроў натхнёна зіхацяць (Зіянне месяца). 183

НАТХНЁННЫ, –ая
Душа. ; I прад высокаю красою, Увесь зачараваны ёй, Скланіўся я душой маёй, Натхнённай, радаснай такою, А ў сэрцы хораша было, Там запалілася цяпло (Вераніка). 152

НАХМУРАНЫ, –ая
Ноч. І ўспомініў я час: срэдзь асенняй нахмуранай ночы Музыка зайграла, агні у вышыне запалалі, І дыхалі грудзі шырока, свяціліся вочы... («За дахамі места памеркла нябёс пазалота…»).  98

НАЧНЫ, –ая, –ое
Неба. З гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное і зорку шукаў (Раманс).  77. Цёмна неба начное, – Ноч даўно пераважыла дзень («Цёмна неба начное…»). 156
Сінява. Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць (Зімой).  72

НЕВЯДОМЫ
Край. Шмат у нашым жыцці ёсць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы. І без ясных надзей, без трывог, Загубіўшы апошнія сілы Мы сайдзёмся, спаткаемся там І спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пуцях Адзінока йшлі ў край невядомы? («Шмат у нашым жыцці ёсць дарог…»).  134

НЕЗГАСІМЫ
Агонь. А яно ўжо дрыжала У глыбі затаёным жыццём, – І душа празіяла Незгасімым ніколі свяшчэнным агнём («Цёмна неба начное…»). 156

НЕПРЫКМЕТНА
Падрасталі. Мы непрыкметна падрасталі, А іншы ўжо шчыпаў вусы I лічыў іх гарой красы (Вераніка). 150

НЕРУХОМЫ, –ы
Спакой. …з маленства палюбіла Хавацца ў сад стары яна, Дзе веяла дыхание сна, I цішыня ў паветры плыла, I нерухомы быў спакой, Маўляў у глыбіні марской (Вераніка). 149
Спевы. ; Нерухомы. Хай нерухомы словы спева: Чым болі сходзіць дзён, начэй, Тым імя мілае вышэй («Ізноў пабачыў я сялібы…»). 153

НІЗКА
Пранясецца. Часам з візгам ластаўка малая Пранясецца нізка, і чыркае Крылечкам з разгону гладзь стаўка… («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92

НІЗКІ
Бераг. 3 нізкага берагу дно акіяна вачам не даступна, – Глуха укрыла яго сіняя цемень вады (Пентаметры. «3 нізкага берагу дно акіяна вачам не даступна…») 135

НОВЫ, –ая
Вясна. Зразаюць галіны таполі адну за адной... Без скаргі яны на зямлю чарадою лажацца, Бо смерць іх патрэбна, каб дзерэва новай вясной Магло бы хутчэй развівацца («Зразаюць галіны таполі адну за адной...»).  111
Пекнаць. …ка мне яна, Трывожнай ласкаю паўна, Схілілася, як да дзіцяці, Зіяючы перада мной У новай пекнасці жывой… (Вераніка). 152
Сіла. ; …з новай сілаю <…> Падняўся ён, моцны, як дуб стары, з зямлі… («Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя...»)  597

НУДНА
У душы. ; Ох, мне з гэтым лекам ачуняці трудна, Слёзаў я не маю, а ў душы так нудна (З. А. Крымскага. «Кажуць людзі, быццам творачы мужчы...»). 191

 НУДНЫ, –ыя
Гадзіны. Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых, Як попел, на душу мне клалася ўвесь час, Хаваючы сабой агонь гарачы веры, – Хай не відаць яго... а ўсё ж ткі ён не згас! («Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…»).  109
Рып. Што ж, асцюжоная словам людзкім, Ты нарабіла ў краю дарагім? Можа, разбіла маркотную ліпу Смерці прясіўшую ў нудна-му рыпу (З. Алеся. «Пекла было тут у тую часіну…»). 193

НЯБАЧНЫ, –ыя
Значкі. ; Між строк лістка, усё роўна, як з магіл, Нябачны<я> [сакрытыя] значкі, – так цемень залівае Зеленаваты, чысты небасхіл, І праз яго патроху выглядае Агністых зор дрыжачы, срэбны пыл (Актава). 607

НЯБЕСНЫ (нябёсны), –ая
Агонь. Вы кажаце мне, што душа у паэта, Калі спараджае ён дзіўныя вершы, Нябесным агнём абагрэта, І ў час той між люда ён – першы... («Вы кажаце мне, што душа у паэта…»).  129
Вышыня. На цёмнай гладзі сонных луж балота, За снег нябёснай вышыні бялей, Кругом паўсталі чашачкі лілей Між пачарнеўшых каранёў чарота (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138

НЯВІДАНЫ, –ыя
Птахі. …усякімі цветамі, Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў І птах нявіданых, спляценнем завіткоў Ён пакрашае скрозь – даволі ёсць знароўкі (Пераписчык).  88

НЯВІДЗІМЫ, –ыя
Каділа. Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачак плыве... (Пераписчык).  88

НЯВІДНЫ, –ыя
Словы. Як моцны рэактыў, каторы выклікае Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл, Рад раньш нявідных слоў – так цемень залівае Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл… (Актава). 142

НЯГОЛАСНА
Пачынае грать. Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць… («Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун…»). 52

НЯГУЧНЫ
Хор. I напаўняў нягучны хор Маркотнай песняй сціхшы двор (Вераніка). 148

НЯДОЛЬНЫ
Край. Упалі з грудзей Пана Бога, Парваўшыся, пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небе, Усыпалі сіні прастор. І гэтак маркотна і пільна На край наш нядольны глядзяць... (Упалі з грудзей Пана Бога…).  106

НЯДОЎГА
Пажыву. Кажа, што нядоўга пажыву я, Што загіну без пары... («Не кувай ты, шэрая зязюля…»).  82

НЯДОЎГІ
Час. Хай, шэры попел, ты агнішча ўсё сабою Ў нядоўгі час здалеў, як рызаю, пакрыць, – Я ведаю, што там агонь дрыжыць пад ёю, Я ведаю, што там чырвоны жар гарыць... («Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…»).  109

НЯЖОРСТКІ, –ая
Кожа. Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў… (Кніга).  89
Рука. І заварожаны шматфарбнаю красою, Са спрытнасцю і хцівасцю ката Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою, А застаецца у ёй – адна слата («Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнаго ганку…»).  101

НЯЗВОНКІ, –ая
Каса. Маліся ж, каб з літоўнасці стрымала Тут смерць сваю нязвонкую касу (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138

НЯЗВЫЧАЙНЫ, –ая
Ява. Рака срэдзь вулкі! Як мана За мурам футаў з пяць, яна Нязвычайнай явай уставае I ціхай, цёмнаю сваёй, Хоць i нямутнаю, вадой Ля краю места працякае («Рака срэдзь вулкі!..»). 184

НЯЗВЫЧНА
Адзеўшыся. Душа твая – малюнак артыстычны: Пад лютняў звон прыгожы масак рой Танцуе там, адзеўшыся нязвычна, Ў надзеі скрыць праз гэта смутак свій (Зіянне месяца). 183

НЯЗВЫЧНЫ, –ае
Чуццё. Як хораша, калі дзіцё Пад сэрцам ціха зварухнецца, І ўраз па целу разліецца Яшчэ нязвычнае чуццё («Як хораша, калі дзіцё...»). 159

НЯЗНАНЫ
Свет. Як у нязнаны свет акно, Ляжыць, халоднае, яно, Жыццё сабою адбівае І ўсё, што згінула даўно, Ў цёмнай глыбіні хавае (Возера). 53

НЯМОЩНЫ, –ая
Рука. ; Раяль бліскучую нямощная рука Цалуе ў позні час, ружова-шараваты… («Раяль цалуе тонкая рука…»). 619

НЯМЫ, –ая
Нуда. Ў чыстым полі вецер вее, павявае, – Ты пакінь мяне, нуда мая нямая! («Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю…»).  84

НЯМУТНЫ, –ая
Вада. ; Рака срэдзь вулкі! Як мана За мурам футаў з пяць, яна Нязвычайнай явай уставае I ціхай, цёмнаю сваёй, Хоць i нямутнаю, вадой Ля краю места працякае («Рака срэдзь вулкі!..»). 184

НЯПЭЎНА
Прабяжыць. Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш: Асунулася цела, зблякла твар, Засмяглі і растрэскаліся губы; На іх парой няпэўна прабяжыць Пасмех – і знікне, жалкі і пужлівы… («Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш…»). 163
Шапнула. Вось няпэўна і глуха, Ледзь раскрыўшы румяны свой рот, Мне шапнула [ты]: «Паслухай», – І кіўнула, зардзеўшыся, ўніз на жывот («Цёмна неба начное…»). 156

НЯСМЕЛА
Засмяяўшыся. І, чуючы твае адмовы, Шыпіць [цыганка] пракляцця злыя словы «Каб ты дзіцё радзіла мёртвым!» І, засмяяўшыся нясмела, Ты задрыжэла і збялела (Пракляцце вагітнай). 160

НЯХІБКІ
Сам. ; Па ляду, у глухім бары, Дзе, ля раллі стаяць тры хаты, Мужык ідзе, – на світцы латы, А сам няхібкі, хоць стары («Па ляду, у глухім бары…»).  94

НЯХІТРЫ, –ае, –ая
Пісаньне. Што думалі, чаго жадалі мы тады, За што змагаліся, як баранілі веру, – Хай зведаюць усе патомкі праз паперу! Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве, – І вось у спомінах устане, ажыве, Калі знайдуць маё няхітрае пісаньне, Пра гэтае жыццё, надзеі, справаванне (Летапісец). 86
Прыпіска. І бачу я ў канцы няхітрую прыпіску, Што «кнігу гэтую, раб Божы, дзяк Гапон Дзеля душы спісаў у месце Ваўкавыску У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён» (Кніга). 89

НЯЧУТНА
Бяжыць. Нячутна час кудысь бяжыць, Раяцца думкі Веранікі,  Усё расце душа яе I ў паўнаце красы ўстае (Вераніка). 149
Наляцеўшы. Зліцца жадалі яны, зрабіліся б хмарай магутнай, Але далёка іх вецер разнёс, наляцеўшы нячутна («У небе – ля хмары грымотнай…»).  58
Нішчыў. Смех гэткі маюць толькі дзеці Ды людзі з яснаю душой; I ён, як жаваранак той, Звінеў і ўжо кахання сеці Нячутна нішчыў, як ураз Сарваўся, дрогнуў і пагас (Вераніка). 151
Праходзіць. ...нячутна дзень праходзіць; Ўжо хутка будзе ноч і першая гвязда Благаславіць канец прыгожага труда (Пераписчык).  88
Разлівае.  Слабне золак, згарае – I нячутна, паволі Смутак свой разлівае Захад сонца у полі (Захад). 175
 
НЯЧЫСТЫ
Лахман. К твайму аконцу каля ганка Падходзіць варажыць цыганка Ў лахмане зрэбным і нячыстым Са срэбрам ззяючым маністым (Пракляцце вагітнай). 160

НЯШЧАСНЫ, –ае
Каханне. Пра няшчаснае каханне Нехта запявае (Вечар).  85
Народ. Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны,
Бедны і няшчасны; Але, як устане сонца, ўраз прачнецца дух народны, І засвеціць ясна! («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбо-кай цемні ночы…»).  115

НЯШЫБКА
Калыша. Я – нібы ў склепе зыбка, Каторую калыша Чыясь ру-ка няшыбка... («Сон цёмны ўсё мацнее…») 172

НЯЯРКІ, –ае
Блеск. Трэск дроў; газніцы блеск няяркі; за сталом Задумчыва сяджу з рукою пад віском… («Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…»). 187
Серабро. І зноў ён схіліцца, застаўку зноў выводзіць Няяркім серабром... (Пераписчык).  88

 

ПАБЕДНЫ
Спеў. Глянь: месяц бледны Ў лясу гарыць, I спеў пабедны 3 галін ляціць, Ўвесь поўны сілы («Глянь: месяц бледны…»). 176

ПАДЗЯМЕЛЬНЫ, –ыя
Норкі. Мы ўжо выйшлі з цесных, душных Падзямельных норак, На зімовы цёплы вырай Цягнемся-паўзём (Змяіны цар).  56
Норы. К тым, каго жыццё заціснула глыбока Ўніз, у норы падзямельныя пад Вамі, Вы, панове, хоць і бачыце далёка, 3агляніце ў душы  –  студні са слязамі («Вы панове, пазіраеце далёка…»).  130

ПАДУПАЎШЫ
Рым. Я – падупаўшы Рым, каторы пазірае Ha белых варвараў, на бушаванне іх, I стылем залатым ляніва акрасціх, У блеску сонечным, стаміўшыся, складае (Млоснасць). 189

ПАЖОЎКЛЫ, –ыя
Страніцы. Вы, хто любіце натрапіць Між страніц старых, пажоўклых Кнігі, ўжо даўно забытай, Блеклы, высахшы лісток, – Праглядзіце гэты томік… («Вы, хто любіце натрапіць»). 51

ПАЛЯВЫ, –ыя
Дарогі. Звярнуў калісь Пегас на вулкі З прывольных палявых дарог, – І пракаціўся топат гулкі І іскры сыпнулі з-пад ног (Уступ).  95.

ПАНЕЛЬНЫ
Бруд. Гул вулічных шынкоў ; панельны бруд; каштаны Старыя; з іх ляціць праз дымныя туманы Рой лісцяў… («Гул вулічных шынкоў…»). 186

ПАНАДНЫ
Мёд. Але ня меней Сэрцу панадны Мёд сваім хмелем Светлым і тонкім («Мудрай прамовы…»).  122

ПАНСКІ
Двор. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы (Слуцкія ткачыхі). 90

ПАНУРА
Схілілась. Там, дзе панура схілілась каліна, Беднага хлопца магіла (Краю мой родны! Як выкляты Богам…)   107
Хіліцца. ; Там жа.   593

ПАНУРЫ, –ая, –ыя
Агонь. Ў душы гарыць агонь нуды – пануры, чорны («Была калісь пара: гучэла завіруха…»).  132
Верш. І вось звярнуўся я к рандо, санетам, І бліснуў ярка верш пануры мой: Як месяц зіхаціць адбітым светам Так вершы з'яюць даўніх форм красой! (Тэрцыны). 143
 Гадзіны. Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых, Як попел, на душу мне клалася ўвесь час, Хаваючы сабой агонь гарачы веры, – Хай не відаць яго... а ўсё ж ткі ён не згас! («Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…»).  109
Жывёла. Панурая, вялізная жывёла Па шыры неба ў даль марудна праплывае (Бура).  57
Зямля. ; Ў даль яны [хмары] памкнулі над зямлёй панурай («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  596
Коні. Гэй, варушыцеся, коні панурыя, Досі ўжо працы, бо сонца зайшло! (Досі ўжо працы). 79
Людзі. Поруч раскідалісь родныя вёскі. Жалем сцікаюцца грудзі! – Бедные хаткі, таполі, бярозкі, Ўсюды панурыя людзі... (Краю мой родны! Як выкляты Богам…)   107
Хата. Сьвечка свеціць, свечка ззяе, свечка дагарае, І ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае (Ян і маці).  83
Чарга. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі – шэрыя, струхлеўшыя… (У вёсцы). 144
Я. ; І, пануры, стамлёны, ўніз пайшоў я снягамі, – Сонца там хоць і далей, але грэе цяплей! (Мне снілася).  133

ПАРВАНЫ, –ыя
Діры. Лахмоцці ценяў на палянах Схаваўшы золата, ляжаць; Яго слаі з-пад дзір парваных Аж зіхацяць («Прывет табе, жыццё на волі..»).  60

ПАЎДЗЁННЫ, –ая
Спякота. ; Ўкруг плесня, бруд, — разводзіць гніль спякота, А краскі ўсё ж ня робяцца гразней, Хоць там плыве парою слізкі змей… …Паўдзённая спякота… (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 605

ПАЧАРНЕЎШЫ, –ыя
Карані. На цёмнай гладзі сонных луж балота, За снег нябёснай вышыні бялей, Кругом паўсталі чашачкі лілей Між пачарнеўшых каранёў чарота (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138

ПЕКНА
Спяваюць. Ах, дзякуй Вам, дзякуй на гэтай прамове; Душа мая, пэўна, шчаслівай была бы, Калі б я не ведаў, панове, Што пекна спяваюць і жабы («Вы кажаце мне, што душа у паэта…»).  129

ПЕКНЫ, –ае, –ыя
Зоры. Узор прыгожы пекных зор Гарыць у цемні небасхіла… (Рандо). 141
Паветра. I на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва, песня, i срэдзь комнат хаты Шчэ доўга веяў пах, як ад цвятка («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178

ПЕРАЛІЎНА
Рассыпаць пачне. …калі на гэты камень упадзець праменне сонца, Ураз ён блісне дзіўна І вясёлкавыя іскры рассыпаць пачне бясконца Ярка, пераліўна («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы…»).  115

ПЕРСІДСКІ
Лад. І цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны (Слуцкія ткачыхі). 90
Узор. І тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскаго узора Цвяток радзімы васілька. Там жа.

ПЕСНІ-СНЫ
; ; Не жартуйте вы над гэтай песняй-казкай, Не дзівіцеся на гэці песні-сны («Кінь вечны плач свой аб старонцы!..»).  594

ПЕСНЯ-КАЗКА
; ; Не жартуйте вы над гэтай песняй-казкай, Не дзівіцеся на гэці песні-сны («Кінь вечны плач свой аб старонцы!..»).  594

ПІЛЬНА
Глядзіць. С чупрынай, белаю як лунь, І з барадою снегавою, Зямлёй прапахшы і сасною, Ён пільна ўсё глядзіць на рунь («Па ляду, у глухім бары…»).  94
Глядзяць. Упалі з грудзей Пана Бога, Парваўшыся, пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небе, Усыпалі сіні прастор. І гэтак маркотна і пільна На край наш нядольны глядзяць... (Упалі з грудзей Пана Бога…).  106
Пішу. Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я у манастырскіх мурах І пільна летапіс другі ўжо год пішу… (Летапісец). 86

ПІЛЬНЫ
Сведка. Між каменнямі – мох і сцяблінкі травы, І на вежы, як круглае вока савы, Цыферблат – пільны сведка мінулых учынкаў («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96

ПЛЫВУЧЫ
Сон. Жыццё чуваць з усіх старон, Жыццём напоўнены ўвесь мрок. Ці ж загубіў плывучы сон С чырвоных макоў свой вянок? («Блішчыць у небе зор пасеў…»). 61

ПОЗНІ
Час. ; Раяль бліскучую нямощная рука Цалуе ў позні час, ружова-шараваты… («Раяль цалуе тонкая рука…»). 619

ПОЎНЫ, –ыя; –а
Вочы. ; Поўныя кахання. Абярніся, глянь ка мне Ў вочы,поўныя кахання… («Покуль, зорка, ўранці твой…»). 177
Колас. Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя, Як вецер валіць поўны колас да раллі ,– Удыхнула моц у грудзі сына мацер Гея, І вось, цвярды як дуб, яшчэ, чым перш, сільнее Ён, напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі («Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя...»)  119
Соты. Мудрай прамовы Мёд залацісты, Поўныя соты Мне даспадобы… («Мудрай прамовы…»).  122
Спеў. ; Пойны сілы. Глянь: месяц бледны Ў лясу гарыць, I спеў пабедны 3 галін ляціць, Ўвесь поўны сілы («Глянь: месяц бледны…»). 176
Яна (дзяўчынка). ; Была аж да краёў паўна. …і ў гэты час яна, Здавалася, была аж да краёў паўна Якойсь шырокаю, радзімаю красою, I, помню, я на міг пахарашэў душою (У вёсцы). 145. Ласкаю паўна. …ка мне яна, Трывожнай ласкаю паўна, Схілілася, як да дзіцяці, Зіяючы перада мной У новай пекнасці жывой… (Вераніка). 152

ПРАВІДНЫ
Туман. Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Быццам дым сіневаты з кадзіла, Рэдкі правідны туман… (Ціха па мяккай траве…»).  64

ПРАЎДЗІВЫ, –ае
 Жыццё. Нашых дзедаў душылі абшары лясоў, Не давалі ім жыці праўдзівым жыццём… («Нашых дзедаў душылі абшары лясоў…»).  113

ПРАЗРІСТЫ, –ая
Стоўп. Вільготны месяц стуль на поле Празрысты, светлы стоўп спусціў… (Зімой).  72
Хмара. У небе – ля хмары грымотнай – празрыстая, лёгкая хмара Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару («У небе – ля хмары грымотнай…»).  58

ПРАМЫ, –ыя
Мячы. ; I арыштантаў трох, ссінеўшых i басых,  3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых, Трымаючы мячы, бліскучыя, прамыя, I проці іх з нябёс б'юць стрэлы дажджавыя («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188

ПРАСТОРНА
Стала жыць. ; Прасторней. І пылалі па нашаму краю лясы, Покуль сонца здалела ўсё ў ім асвяціць; І святлей і прасторней тады стала жыць, А на попелі буйна ўзраслі каласы («Нашых дзедаў душылі абшары лясоў…»).  113

ПРАЦЯЖНЫ
Зык. ; Працяжны зык Выводзіць смык Хмурых дзён… (Chanson d’automne). 616

ПРОЙШЛЫ
Час. Хай тые ведаюць, што з'явяцца па нас, Ўсю праўду пра жыццё у наш і пройшлы час, Пра войтаў, лаўнікаў, і райцаў і паспольства, Пра розных каралёў, і бітвы, і пасольсва, Што тут чынілася у даўнія гады… (Летапісец). 86. Дасюль яшчэ яно [сэрца] пылае; Здаецца - ўмёрла, але ўраз Праб'ецца зноў, і пройшлы час Прад ім у згадках праступае, Як пры агні ці цеплаце Таемны подпіс у лісце (Вераніка). 152

ПРОСТЫ, –ая
Песня. І снуюцца сумна ў сэрцы, Ўюцца адгалоскі Горкай песні, простай песні Беларускай вёскі... (Вечар).  85

ПРЫБРЭЖНЫ, –ая
Страмніна. …ўзбярыся ўгару на вяршыну прыбрэжнай страмніны, – Кожны каменьчык на дне, пэўна, пабачыш ты стуль (Пентаметры. «3 нізкага берагу дно акіяна вачам не даступна…») 135

ПРЫВОЛЬНЫ, –ая, –ыя
Дарогі. Звярнуў калісь Пегас на вулкі З прывольных палявых дарог, – І пракаціўся топат гулкі І іскры сыпнулі з-пад ног (Уступ).  95.
Крыніца. …забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне, А ўперад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137

ПРЫГЛУШОНЫ
Голас. А стары млынар Тройчы брызнуў ёй [дзяўчыне] вадой на твар I, уставіўты на хвалі вочы, Прыглушоным голасам шапоча… («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93

ПРЫГОЖА
Выводзіць. На чыстым аркушы, прад вузенькім акном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром... (Пераписчык).  88
Кіпела. «Вясёла, моцна i так прыгожа Кіпела наша любоў» («У полі дзікім i апусцелым...»). 181
Яна (свяча).  Свяча бліскучая зіяе, Каб расступілася імгла; Ў яе агні – краса жывая, Яна прыгожа і святла («Свяча бліскучая зіяе…»).  125

ПРЫГОЖА-СМУТНЫ
Месяц. Ha ціхі лад усе яны спяваюць Пра мір жыцця i светлую любоў, Ды веры ў шчасце спевы іх не маюць, I з ясным светлам зліты зыкі слоў, Са светлам месяца прыгожа-смутным, Ад чар чыіх на дрэвах птушкі сняць… (Зіянне месяца). 183

ПРЫГОЖЫ, –ая, –ыя; –а
Восень. Але прыгожаю восенню яснаю Там, дзе упалі яны, вырасталі Кветкі асеннія, кветкі, ўспаённыя Тугаю, горам, слязінкамі лета («Плакала лета, зямлю пакідаючы…»).  67
Вушаняты. Вось гэта удала ад шыі уражэнне, – Ружова-белая, кароткая яна, – A тая – вушанят прыгожых закругленне (Ракаўкі). 182
Кірыліца. Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай, І воску з ладанам прыемны пах пачуў (Кніга). 89
Зоры. ; Жывы вузор прігожых, ясных зор Гарыць на сіняй шыры небасхіла… (Рандо). 607
Пыл. Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: светла сонца Стаўпамі падае праз вузкае аконца І круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл (Пераписчык).  88
Рой. Душа твая – малюнак артыстычны: Пад лютняў звон прыгожы масак рой Танцуе там, адзеўшыся нязвычна, Ў надзеі скрыць праз гэта смутак свій (Зіянне месяца). 183
Труд. ...нячутна дзень праходзіць; Ўжо хутка будзе ноч і першая гвязда Благаславіць канец прыгожага труда (Пераписчык).  88
Узор. Узор прыгожы пекных зор Гарыць у цемні небасхіла… (Рандо). 141
=Цвяты. ; На чыстым аркушы, прад вузенькім акном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку прыгожымі цвятамі… (Пераписчык).  584
Час. ; Спакой глыбокі Злятае к нам 3 нябёс далёкіх, I ззяе там Блеск фарбаў рожы... О, час прыгожы! («Глянь: месяц бледны…»). 618
Яна (свяча).  ; Прыгожа. Свяча бліскучая зіяе, Каб расступілася імгла; Ў яе агні – краса жывая, Яна прыгожа і святла («Свяча бліскучая зіяе…»).  125

ПРЫГОЖЫ-ДЗІЎНЫ
Аблік. О, як прыгожы-дзіўны ты, Двайной красы аблік ядыны! (Вераніка). 152

ПРЫДАРОЖНЫ, –ая
Груша. Цішыня агартае мне душу. Вецярок прыдарожную грушу Ледзьве чутна варуша-калыша, Міла бомы смяюцца у цішы… («Добрай ночы, зара-зараніца!..»).  63

ПРЫЕМНА
Думаць. Прыемна думаць мне, што дню ізноў канец; Салодка стомлены, чакаю я венец… («Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…»). 187
Страхнуць пыл. Ёсць чары у забытым, старадаўным; Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць І жыць мінулым – гэткім мудрым, слаўным, – Быццё дзядоў у смутку ўспамянуць (Тэрцыны). 143

ПРЫЕМНА-МІЛА
Паглядзець. ; «Пабачце! Ластоўка малая Для птушанят гняздо зрабіла, І клапатліва ўкруг лятае, – Аж паглядзець прыемна-міла!» (Гутарка з паненкамі).  128

ПРЫЕМНЫ
Пах. Перачытаў радкі кірыліцы прыгожай, І воску з ладанам прыемны пах пачуў (Кніга). 89

ПРЭЛЫ
Лісці. …мароз, Наліўшы ягады рабіны, Траву губіў, і мы нагой Ўзрывалі прэлых лісцяў слой… (Вераніка). 149

ПУЖЛІВА
Паплыла. I на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва, песня, i срэдзь комнат хаты Шчэ доўга веяў пах, як ад цвятка («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178

ПУЖЛІВЫ, –ыя
Людзі. Рушымся, брацця, хутчэй Ў бой з жыццём пакідаючы жах; Крыкі пужлівых людзей Не стрымаюць хай бітвы размах... («Рушымся, брацця, хутчэй…»).  112
Пасмех. ; Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш: Асунулася цела, зблякла твар, Засмяглі і растрэскаліся губы; На іх парой няпэўна прабяжыць Пасмех – і знікне, жалкі і пужлівы… («Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш…»). 163

ПУСТА
Пранёсшыяся. Час, калі трэба журыцца Душою на свежых магілах Пуста пранёсшыхся днёў (Ціха па мяккай траве…»).  64

ПУСТКІ
Сум. Адно ёсць – п'яны раб, што вас не паважае, Адно ёсць – пусткі сум, што сэрца уражае (Млоснасць). 189

ПУЦЯВОДНЫ, –ые
Зоркі. Вы панове, пазіраеце далёка Ў блеску сонца з велізарных плеч народных, Але святло крые шмат чаго ад вока – Днём не бачы-це Вы зорак пуцяводных («Вы панове, пазіраеце далёка…»).  130

ПУШЫСТЫ, –ая
Багатка. Так крохкая, пушыстая багатка Пад ветрам аблятае, каб макло Яе насенне узрасці і кветнуць, І толькі кволае сцябло пасля Гаворыць аб жыцці, дзіцям адданым («Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш…»). 163

П'ЯНЫ
Раб. Адно ёсць – п'яны раб, што вас не паважае, Адно ёсць – пусткі сум, што сэрца уражае (Млоснасць). 189

ПЭЎНЫ
Пуць. Вы пэўны пуць казалі, зоры, Зарука ў тым, – трэск карабля, Што сеў на скалы ў змрочным моры («Мы доўга плылі ў бурным моры…»).  131


 

РАБОЧЫ, –ая
Пара. Калісьці летняю рабочаю парой Праз веску я ішоў (У вёсцы). 144

РАДАСНА
Вые. І паасобку загінулі хмары бяздольные тыя, Чуючы ў небе, як вецер над смерцю іх радасна вые («У небе – ля хмары грымотнай…»).  58.
Спяшыць. Як вее свежасцю яе краса жывая! Як радасна ўсё да-лей спяшыць душа мая! (Кніга). 89

РАДАСНЫ, –ая
Душа. ; I прад высокаю красою, Увесь зачараваны ёй, Скланіўся я душой маёй, Натхнённай, радаснай такою, А ў сэрцы хораша было, Там запалілася цяпло (Вераніка). 152

РАДЗІМЫ, –ая
Грудзі. ; Рынуліся хмары уніз к грудзям радзімым («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  596
Зямля. Паломаны жыццём, чакаючы магілы, Радзімая зямля, прынікнуў я к табе, І бодрасць ты ўліла ў слабеючыя жылы, Зварушыла маей душы драмаўшай сілы, І месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе («Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя...»)  119
Край. Гэтак часам уходзіць у землю крыніца, Дзесь у нетрах таемна бяжыць, Але мусіць урэшце на волю прабіцца, Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца І радзімаму краю служыць (Каганцу).  105. ; Упалі з грудзей Пана Бога, Парваўшыся, пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небе, Усыпалі сіні прастор. І стуль так маркотна і піль-на На край мой радзімы глядзяць...  Што ж там яны, ясныя, бачаць? (Упалі з грудзей Пана Бога…).  592
Краса. …і ў гэты час яна, Здавалася, была аж да краёў паўна Якойсь шырокаю, радзімаю красою, I, помню, я на міг пахарашэў душою (У вёсцы). 145
Рака. Рынуліся хмары да ракі радзімай І зліліся з ёю ліўнем кропель-слёз («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  116

РАД, –а
Ты. ; Рада. Не, зорка, мне было не больна, Бо бачыла адно ду-ша, Як ты свяжа і хараша, Як рада ты жыццю явольна, Уся пад срэб-наю расой Са йстужкай скромнай між касой (Вераніка). 151

РАЗДОЛЬНА
Разлійся. Дык разлійся жа раздольна Ў чыстым полі і гаю І красой паводкі вольнай Душу выпрастай маю! (Перад паводкай).  73

РАЗДОЛЬНЫ
Свет. Песня рвецца і ліецца На раздольны, вольны свет (Маёвая песня).  76

РАЗРЫТЫ, –ая
Магіла. Ўспомніць сэрца, што любіла, Ўспомніць моладасць і сілу, Ўсё, што знікла і уплыла, Ўсё успомніць, як у сне. <..> І разры-таю магілай Вее сумна на мяне (Разрытая магіла).  69 (2).

РАНА
Памерла. Жылося цяжка Вераніцы (Хай так дзяўчынку будзем зваць): Яе памерла рана маць… (Вераніка). 148

РАПТОЎНА
Пачуўшы. Што ж дзіўнага, калі, раптоўна крык дзіцёнка Пачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся (У вёсцы). 145

РАСІСТЫ, –ыя
Цвяты. Цяпер давольна топкае багно: Гніль сотні год збіраючы, яно Смуроднай жыжкаю узгадавала Цвятоў расістых чыстую красу (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138

РАХМАНЫ
Голас. Ў небе рахманы, срэбраны голас Звона гудзіць («Ціхі і сіні блішча над хатай…»). 170

РОБКІ, –ая
Песня. ; Ў паветры мяккім і прыгожым паплыла ты Стуль, песня робкая… («Раяль цалуе тонкая рука…»). 619

РОЗНАКАЛЁРНЫ, –ыя
Галоўкі. …усякімі цветамі, Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў І птах нявіданых, спляценнем завіткоў Ён пакрашае скрозь – даволі ёсць знароўкі (Пераписчык).  88
Цвяткі. ; … яркія цвяткі, Рознакалёрныя, як тыя матылькі… (У вёсцы). 145

РОЗНЫ, –ыя
Пуці. Шмат у нашым жыцці ёсць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы. І без ясных надзей, без трывог, Загубіўшы апошнія сілы Мы сайдзёмся, спаткаемся там І спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пуцях Адзінока йшлі ў край невядомы? («Шмат у нашым жыцці ёсць дарог…»).  134

РОДЗІНА-МАЦЬ
; Таварышы-брацця! Калі наша родзіна-маць Ў змаганні з нядоляй патраціць апошнія сілы, – Ці хваце нам духу ў час гэты жыццё ёй атдаць, Без скаргі палеч ў магілы?! («Зразаюць галіны та-полі адну за адной...»).  111

РОДНЫ, –ая, –ыя
Вёскі. Поруч раскідалісь родныя вёскі. Жалем сцікаюцца грудзі! – Бедные хаткі, таполі, бярозкі, Ўсюды панурыя людзі... (Краю мой родны! Як выкляты Богам…)   107
Душы. Мы – дзве родных душы; о, калі б мы маглі Сны бажанняў з дзіцячаю радасцю зліць, Што йдземо ад мужчын i кабет удалі, Пра ізгнанне патрапіўшы ў шчасці забыць (Il faut, voyez – vous, nous pardonner les choses). 169
Кветкі. Кветкі асеннія, родныя, бледныя! Выраслі вы, каб ураз жа і згінуць («Плакала лета, зямлю пакідаючы…»).  67
Край. Краю мой родны! Як выкляты Богам – Столькі ты зносіш нядолі. Хмары, балоты... Над збожжам убогім Вецер гуляе на волі (Краю мой родны! Як выкляты Богам…)   107. Сціснула гора дыханне ў народзе, Гора усюды пануе. Хваляй шырокай разлілась, як мора, Родны наш край затапіла... (Краю мой родны! Як выкляты Богам…)   108. Даўно ўжо целам я хварэю, І хвор душой, – І толькі на цябе надзея, Край родны мой! («Даўно ўжо целам я хварэю…»).  118. Вось сімвол твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне… (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137
Народ. Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны,
Бедны і няшчасны; Але, як устане сонца, ўраз прачнецца дух народны, І засвеціць ясна! («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбо-кай цемні ночы…»).  115
Нівы. Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы (Слуцкія ткачыхі). 90
Рака. ; Але што блішчыць там? Ці не ты, сястрыца, Ці не ты ліешся родная рака («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  596
Хата. …ад роднай хаты… Слуцкія ткачыхі. 90
Цвет. Плачце, галіны, лісты! Загубілі вятры цвет ваш родны, – Не к чаму болей вам жыць. Плачце. галіны, лісты! (Непагодаю маёвай). 136

РОЎНА
Зрабіцца. І роўна мілымі зрабіцца Здалеюць яркі блеск і цень… («Прывет табе, жыццё на волі..»).  60

РОЎНЫ, –а
Усё (усё роўна). ; Між строк лістка, усё роўна, як з магіл, Нябачныя значкі, – так цемень залівае Зеленаваты, чысты небасхіл, І праз яго патроху выглядае Агністых зор дрыжачы, срэбны пыл (Актава). 607

РУЖОВА-БЕЛЫ, –ая
Яна. Вось гэта удала ад шыі уражэнне, – Ружова-белая, кароткая яна,– A тая – вушанят прыгожых закругленне (Ракаўкі). 182

РУЖОВА-ШАРАВАТЫ
 Час. ; ; Раяль бліскучую нямощная рука Цалуе ў позні час, ружова-шараваты… («Раяль цалуе тонкая рука…»). 619

РУЖОВЫ
Ранак. У поўначы астры ў саду расцвілі, Убраліся ў росы, вянкі заплялі, І сталі ружовага ранку чакаць, Ў вясёлку калёраў жыццё убіраць (З. Алеся. Астры). 194

РУМЯНЫ
Рот. Вось няпэўна і глуха, Ледзь раскрыўшы румяны свой рот, Мне шапнула [ты]: «Паслухай», – І кіўнула, зардзеўшыся, ўніз на жывот («Цёмна неба начное…»). 156

РУПНЫ, –ая
Пчала. Так рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак (Летапісец). 86

РУХАВЫ, –ыя
Рукі. 3 рухавых рук Скарыны п'е адвар пан земскі пісар хворы  (Безнадзейнаць).  91

РЫПЯШЧЫ, –ыя
Колы. …амнібус, каторы грукаціць Жалезам i між кол рыпяшчых ледзь сядзіць, Зялёны аганёк з чырвоным, быццам вочы, Варочаючы ўкруг… («Гул вулічных шынкоў…»). 186

РЭДКІ
Туман. Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Быццам дым сіневаты з кадзіла, Рэдкі правідны туман… (Ціха па мяккай траве…»).  64

 

[САКРЫТЫ], –ыя
Значкі. ; Між строк лістка, усё роўна, як з магіл, Нябачны<я> [сакрытыя] значкі, – так цемень залівае Зеленаваты, чысты небасхіл, І праз яго патроху выглядае Агністых зор дрыжачы, срэбны пыл (Актава). 607

САЛАЎІНЫ,–ая
Песня. Ты пакінь мяне, нуда мая нямая! Я тады б у песні звонкай, салаўінай Выліў тугу і на вецер буйны кінуў… («Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю…»).  84

САЛОДКА
Сніць. К мілай, што салодка сніць, Іх [думкі] прымчы цераз аконца... («Покуль, зорка, ўранці твой…»). 177
Стомлены. Прыемна думаць мне, што дню ізноў канец; Салодка стомлены, чакаю я венец… («Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…»). 187

САЛОДКІ, –ая
Жудасць. Таксама без надзей да спыну У пропасць чалавек ляціць і сквапна ўніз, на дно страмніны, З салодкай жудасцю глядзіць (Пачуццю цёмнаму падлеглая). 155
Палусон. Душа – ў салодкім палусне…»Як хораша, калі дзіцё...» 159

САМАТКАНЫ
Пояс. Плесня каля бярагоў іржавых Саматканым поясам ідзе
І лілеі расцвілі ў вадзе («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92

САМОТНЫ, –ая, –ае
Дачка. I толькі ўжо тады  …я ўгледзеў, Што поруч, як цвяток лясны, Узрасла ў красе сваёй вясны Дачка самотная суседзяў (Вераніка). 150
Сэрца. Ў самотным сэрцы – зло, ў душы – нуда густая (Млоснасць). 189

САРДЭЧНЫ, –ая
Глыбіня. ; …губтцца яна [душа] ў сардэчнай глыбіне… У вёсцы. 609

СВАБОДНА
Пражыць. Але ўспомніць яшчэ зорку свет, Бо у сэрцах гарыць яе след. Так свабодна, так ярка пражыць – Лепшай долі няма на зямлі (С. Е. Палуяну).  104

СВЕЖЫ, –ая, –ыя; –а
Вярбіны. Ўкруг яго [стаўка] ідзе вярбін вянок Йшчэ зялёных, свежых, хоць каравых… («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92
Газета. Хаця бы крышку часу адпачыць! Мо на бульвар пайсці, сесць на далёкай лаўцы Здрамнуць, газету свежую купіць І прачытаць усё да імені выдаўцы? («Ад спёкі пышуць дахі і асфальт…»).  102
Краскі. ; Засушыў я на паперы Краскі, свежые калісьці, Думак шчырых і чуцця («Вы, хто любіце натрапіць»).  51
Магілы. Час, калі трэба журыцца Душою на свежых магілах Пуста пранёсшыхся днёў (Ціха па мяккай траве…»).  64
Стог. Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог Улажылі спаць мяне вы на зямлі (Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»).  62
Ты. ; Свяжа. Не, зорка, мне было не больна, Бо бачыла адно душа, Як ты свяжа і хараша, Як рада ты жыццю явольна, Уся пад срэбнаю расой Са йстужкай скромнай між касой (Вераніка). 151

СВЕТЛА
Падае. Парой ён спыніцца, каб лепей завастрыць Пяро гусінае, і гляне: светла сонца Стаўпамі падае праз вузкае аконца І круціцца у іх прыгожы, лёгкі пыл (Пераписчык).  88
Паплыло. ; I прад высокаю красою, Увесь зачараваны ёй, Скланіўся я душой маёй, Натхнённай, радаснай такою, І к сэрцу светла паплыло… (Вераніка). 612
Стала жыць. ; Святлей. І пылалі па нашаму краю лясы, Покуль сонца здалела ўсё ў ім асвяціць; І святлей і прасторней тады стала жыць, А на попелі буйна ўзраслі каласы («Нашых дзедаў душылі абшары лясоў…»).  113

СВЕТЛЫ, –ае, –ыя; –а
Згадкі. Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі с сабой прывяла… (Раманс).  77
Любоў. Ha ціхі лад усе яны спяваюць Пра мір жыцця i светлую любоў, Ды веры ў шчасце спевы іх не маюць, I з ясным светлам зліты зыкі слоў…  (Зіянне месяца). 183
Паветра. ; У светлым паветры яна ляціць, як страла, і агнямі Яркімі ў ёй на ляту каменні каштоўныя сталі робітцца ў небе… (З Авідзія. Грамада зорак «Карона»). 624
Пыл. Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог, Ў небе месяца праглянуў бледны рог, Ў небе ціха зоркі расцвілі (Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»).  62
Радасці. ; Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя радасці ў сэрцы зажгла… (Раманс).  580
След. Ўсё зьнікае, праходзіць, як дым, Светлы ж след будзе вечна жывым (С. Е. Палуяну).  104
Стоўп. Вільготны месяц стуль на поле Празрысты, светлы стоўп спусціў… (Зімой).  72
Хмель. Хмелем светлым і халодным Калыхаецца яно (Возера).  59
Шлях. Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй <…> І прывабіў да мглістай, халоднай вады, – Сэрца білася рыбкай у сеці тады. Але месяц правёў праз ракі светлы шлях (Самнамбул).  67
Што. ; ; Святла. Таму, што светла, сэрцу міла, Не ў сорам слепата мая (Трыялет. «Калісь глядзеў на сонца я…»)  606
Яна (свяча).  ; Святла. Свяча бліскучая зіяе, Каб расступілася імгла; Ў яе агні – краса жывая, Яна прыгожа і святла («Свяча бліскучая зіяе…»).  125

СВЯТЛО
Стала жіць. ; ; І пылалі па нашаму краю лясы, Покуль сонца здалела ўсё ў ім асвяціць; І святлей і прасторней тады стала жыць, А на попелі буйна ўзраслі каласы («Нашых дзедаў душылі абшары лясоў…»).  113
Стала ў ім. ; ;  І к сэрцу светла паплыло, І стала ў ім цяпло, святло (Вераніка). 612

СВЯТЫ, –ое
Сумленне. Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цвёрдые быццам з камення. Разаб'ецца аб іх слабы верш заўсягды, Не збудзіўшы святога сумлення (Песняру).  126

СВЯШЧЭННЫ
Агонь. А яно ўжо дрыжала У глыбі затаёным жыццём, – І душа празіяла Незгасімым ніколі свяшчэнным агнём («Цёмна неба начное…»). 156

СІВАВУСЫ
Я. ; Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай І гадамі грэюся – сплю на дне ракі (Вадзянiк).  55

СІЛЬНЫ
Ён (Антэй). ; Сільнее, чым перш. Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя, Як вецер валіць поўны колас да раллі , – Удыхнула моц у грудзі сына мацер Гея, І вось, цвярды як дуб, яшчэ, чым перш, сільнее Ён, напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі («Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя...»)  119

СІНЕЮЧЫ, –ыя
Ніл. Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршчку насення жменю там знайшлі (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137
Снягі. Вільготны месяц стуль на поле Празрысты, светлы стоўп спусціў І рызай срэбнаю раздолле Снягоў сінеючых пакрыў (Зімой).  72

СІНЕ
Зззяюць. Кінь пагляд, што ледзь відаць, Бо нябёсы ззяюць сіне («Покуль, зорка, ўранці твой…» 177

СІНІ, –яя, –яе, –ія; –е
Абшар. Смутак свой разлівае Спеў ласкавы аб долі, Душу цеша, сцішае Захад сонца у полі. Сны у ёй вынікаюць, Як на сінім абшары Захад. 175
Аганёк.  Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк (Маёвая песня).  75
Выша. Ціха тучу блакіт закалыша, У душы адрасце пара крыл, – Узляціць яна ў сінюю вышу І ў струях яе змые свой пыл («Падымі у гару сваё вока…»). 98
Вышіня. Ліхтарняў свет у сіняй вышыне... (У Вільні).  97
Даль. Поле нікне у срэбным тумане, Снег блішчыць, як халодная сталь, І лятуць мае лёгкія сані, Унашуся я ў сінюю даль (Зімовая дарага).  71. ; Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай ракой. І павёў мяне ў сінюю даль за сабой (Самнамбул).  575
Зоры. …сачыўся бледнаваты Зор сініх свет праз небасхіл… (Вераніка). 148
Неба. ; ; Сіне. Кінь пагляд, што ледзь відаць, Бо ўранку неба сіне («Покуль, зорка, ўранці твой…» 618
Прастор. Упалі з грудзей Пана Бога, Парваўшыся, пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небе, Усыпалі сіні прастор. І гэтак маркотна і пільна На край наш нядольны глядзяць... (Упалі з грудзей Пана Бога…).  106
Цемень. 3 нізкага берагу дно акіяна вачам не даступна, – Глуха укрыла яго сіняя цемень вады (Пентаметры. «3 нізкага берагу дно акіяна вачам не даступна…») 135
Шыр (небасхіл). ; Жывы вузор прігожых, ясных зор Гарыць на сіняй шыры небасхіла… (Рандо). 607

СІНЯВАТЫ, –ыя
Дым. Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Быццам дым сіневаты з кадзіла, Рэдкі правідны туман… (Ціха па мяккай траве…»).  64.  Як сіняваты дым нявідзімых кадзіл, Рой хмарачак плыве... (Пераписчык).  88
Зоркі. Ў цёмным небе – хараводы Сіняватых зорак… (Змяіны цар).  56
Кругі. Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш: Асунулася цела, зблякла твар, Засмяглі і растрэскаліся губы; На іх парой няпэўна прабяжыць Пасмех – і знікне, жалкі і пужлівы; Як сцені, сіняватыя кругі Навокала вачэй ляглі, а вочы Як быццам просяць злітавацца ўсіх («Пасля радзін ты ўсё штодня марнееш…»). 163

СІНЯВОКІ, –ая
Ноч. Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла … (Ціха па мяккай траве…»).  64

СІНЯКРЫЛЫ
Матылёк. Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк (Маёвая песня).  75

СІПЯШЧЫ
Паравоз. А дальш – за радам кас, ламбардаў, банкаў, – Агні вакзала... павадка фурманкаў... Віры людзей... сіпяшчы паравоз... (У Вільні).  97

СКВАПНА
Глядзіць. Таксама без надзей да спыну У пропасць чалавек ляціць і сквапна ўніз, на дно страмніны, З салодкай жудасцю глядзіць (Пачуццю цёмнаму падлеглая). 155
Узіраешся. Ты дасюль не заснула, – Напружона у ложку ляжыш, Быццам сквапна і чула Узіраешся ў гэтую цёмную ціш («Цёмна неба начное…»). 156
Цягнемся. Мы сквапна цягнемся к старым паэтам, Каб хоць душой у прошлым патануць (Тэрцыны). 143
Шукаю. Між цёмных абразкоў прайшоўшага жыцця Шукаю сквапна штось трывожнаю душою, I здаранне адно ўстае перада мною (У вёсцы). 144

СКРАЗНЫ, –ыя
Вежі. Стаяць скразныя вежы I дахі гострыя знікаючы ў далі («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188

СКРОМНЫ, –ая
Істужка. Не, зорка, мне было не больна, Бо бачыла адно душа, Як ты свяжа і хараша, Як рада ты жыццю явольна, Уся пад срэбнаю расой Са йстужкай скромнай між касой (Вераніка). 151

СКРЫПУЧЫ
Снег. Здароў, скрыпучы, мяккі снег! (Зімой).  72

СКУЧНЫ, –ыя
Тыдні. …час жаданы ў даль нясе чарга прыгод Праз лютых месяцаў i скучных тыдняў ход («Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…»). 187

СЛАБЕЮЧЫ, –ыя
Жылы. Паломаны жыццём, чакаючы магілы, Радзімая зямля, прынікнуў я к табе, І бодрасць ты ўліла ў слабеючыя жылы, Зварушыла маей душы драмаўшай сілы, І месца ў ёй з тых пор няма ўжо больш жальбе («Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя...»)  119

СЛАБЫ, –ы
Верш. Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цвёрдые быццам з камення. Разаб'ецца аб іх слабы верш заўсягды, Не збудзіўшы святога сумлення (Песняру).  126
Грудзи. Там хоць у гліне, хоць у брудзе, Там, пад зямлёй, Найдуць мае слабые грудзі Сабе спакой («Даўно ўжо целам я хварэю…»). 118

СЛАЎНЫ, –ая, –ае
Доля. ; Слаўней вагітнай. Ды слаўней вагітнай доля, – Ў сэрцы маючы любоў, За дзіцё зазнаці болі, За дзіцё пралілі кроў («Тым вянкі суворай славы…»). 165
Минулае. ; Ёсць чары у забытым, старадаўным; Прыемна нам сталеццяў пыл страхнуць І жыць мінулым – гэткім мудрым, слаўным, – Быццё дзядоў у смутку ўспамянуць (Тэрцыны). 143

СЛІЗКІ, –ая
Змей. Ўкруг плесня, бруд, — разводзіць гніль спякота, А краскі ўсё ж ня робяцца гразней, Хоць там плыве парою слізкі змей І ржаўчына ляжыць, як пазалота (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138
Скура. ; Дзесь у хмарах жывуць павукі Што снуюць павучыну дажджа. Кожны тлусты і мяккі такі, Скура слізкая, як у вужа…  («Дзесь у хмарах жывуць павукі…»).  68

СЛІЧНЫ, –ая
Псальма. Вось псальма слічная. «Як той алень шукае Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я» (Кніга).  89
Пячэра. У кожнай з ракавак, пакрасіўшых сабой Пячэру слічную, дзе ты мяне кахала, Былі асобнасці свае i выгляд свій (Ракаўкі). 182
Чарада. Напілося сонца са крыніц сцюдзёных, Усцягнула ў вышу з іх ваду, як пар; І ўзляцеўшы шпарка па праменнях тонкіх Пар зрабіўся слічнай чарадою хмар («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  116

СЛУЦКІ, –ія
Ткачыхі. У загалоўку верша «Слуцкія ткачыхі».  90

СЛЯПЫ, –ыя
Вокны. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі – шэрыя, струхлеўшыя; як латы, Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх, І аж чарнелася салома стрэх гнілых (У вёсцы). 145

СМЕЛА
Лез. Дом гэты да паноў Забелаў, Суседзяў нашых, наляжаў; Я змалку там штодзень гуляў, 3 дзяцьмі іх лез на дахі смела… (Вераніка). 147

СМЕШНА
Смокча. Яна збялела ўся. Ёй, можа, ўжо не жыць. І ўсё ж ткі радасцю бязмежнай ззяюць вочы, А на яе тугіх грудзях ужо ляжыць Чырвоны, цёпленькі і неяк смешна смокча («Без сіл, уся ў пату, як белы снег, ****на…»). 162

СМУГЛЫ, –ая
Галоўка. …прыйшла да млынара дзяўчына, Каб мог сукруху с сэрца збыць. У белай вопратцы яна стаіць, Нахіліла смуглую галоўку І чуваць, як сэрца праз шнуроўку Часта б'ецца («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92

СМУРОДНЫ, –ая
Жыжка. Цяпер давольна топкае багно: Гніль сотні год збіраючы, яно Смуроднай жыжкаю узгадавала Цвятоў расістых чыстую красу (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138
Сок. ; Яно [багно] Смуродным сокам тым узгадавала Цвятоў расістых чыстую красу (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж ба-лота…»). 605

СМЯРДЗЮЧЫ, –ае
Яно (багно). ; Смярдзючае, бруднае, яно Смуроднай жыжкаю узгадавала Цвятоў расістых чыстую красу (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 605

СМЯРОТНА-ЖОЎТЫ, –ая
Вада. 3 бакоў ідзе шырок пуць I не дае, каб што-нібудзь, Апроч туману, адбівала Смяротна-жоўтая вада, Хаця б ад золку чарада Катэджаў чорна-жоўтых ззяла («Рака срэдзь вулкі!..»). 184

СНЕГАВЫ, –ая
Барада. С чупрынай, белаю як лунь, І з барадою снегавою, Зямлёй прапахшы і сасною, Ён пільна ўсё глядзіць на рунь («Па ляду, у глухім бары…»).  94

СНЕЖНЫ, –ае
Віно. Ўскіпела снежнае віно І белай пенай мкне яно (Завіруха).  100

СОНЕЧНЫ
Блеск. Я – падупаўшы Рым, каторы пазірае Ha белых варвараў, на бушаванне іх, I стылем залатым ляніва акрасціх, У блеску сонечным, стаміўшыся, складае (Млоснасць). 189
Дзень. І марылі астры ў цудоўнаму сне Аб зёлках шаўковых, аб сонечным дне, І казачны край падымаўся з іх сна, Дзе кветы не вянуць, дзе вечна весна... (З. Алеся. Астры). 194

СОННЫ, –ыя
Лужы. На цёмнай гладзі сонных луж балота, За снег нябёснай вышыні бялей, Кругом паўсталі чашачкі лілей Між пачарнеўшых каранёў чарота (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138
Шмель. Над ёю куст шыпшыны дзікай, Бруяе блізка сонны шмель, I горка пахне толькі хмель (Вераніка). 149

 СПАГАДЛІВА
Зірнулі. На плечы ручка мне лягла, Спагадліва зірнулі вочы, I даляцеў к маім вушам Ласкавы шэпт: «Мо больна вам?» (Вераніка). 151

СПАКОЙНЫ, –ае
Яно (возера). ; ; Маўляў у іншы  свет вакно, Ляжыць, спакойнае, яно (Возера).  569

СП'ЯНЕЛЫ, –ая
 Мяцель. Па вулках вее дзікі хмель, Гудзіць сп'янелая мяцель (Завіруха).  100

СРАБРІСТЫ, –ая
Змейка. Ўюцца змейкай срабрыстай дарожкі, Брызгі золата ў небе блішчаць, І маркотныя месяца рожкі Праз марозную мглу зіхацяць (Зімовая дарага).  71

СРОГА*
 Сціснутыя. На срога* сціснутых губах Ня мгліцца люстра гладзь… (Дзве смерці).  103

СРОГІ*
Надпіс. Ўсё мінулася – і боль, і гора, – Ўсё кудысь далёка адышло; Але срогі* надпіс: «Disce mori « нагадае, што з табой было («Белы крыж, пліта, пад ёй – магіла…»). 166

СРЭБНІСТЫ, –ая
Змейка. ; Ўюцца срэбністай змейкай дарожкі, Брызгі золата ў небе бліжчаць (Зімовая дарага).  578

СРЭБНЫ, –ая, –ыя
Засцёжкі. Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай Я ўзяў і срэбныя засцёжкі адамкнуў… (Кніга).  89
Ніці. Месяц <…> Цягне з возера срэбныя сеці. Ў іх русалкі заблуталі косы, – Рвуць і блутаюць срэбныя ніці… (Над возерам).  54
Пыл. І праз імглу яго [небасхіла] патроху праступае Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл (Актава). 142
Рака. Але што там блішча? Ці не ты, сястрыца, Ці не ты ліешся срэбная рака («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  116
Раса. Не, зорка, мне было не больна, Бо бачыла адно душа, Як ты свяжа і хараша, Як рада ты жыццю явольна, Уся пад срэбнаю ра-сой Са йстужкай скромнай між касой (Вераніка). 151
Рыза. Вільготны месяц стуль на поле Празрысты, светлы стоўп спусціў І рызай срэбнаю раздолле Снягоў сінеючых пакрыў (Зімой).  72
Сеці. Сонца ціха скацілася з горкі; Месяц белы заплаканы свеціць, Аглядае бахматыя зоркі, Цягне з возера срэбныя сеці (Над возерам).  54
Туман. Поле нікне у срэбным тумане, Снег блішчыць, як халодная сталь, І лятуць мае лёгкія сані, Унашуся я ў сінюю даль (Зімовая дарага).  71
Цвяты. Дзе вы, лясоў, палёў цвяты? Вас холад загубіў! Чаму ж ён срэбныя цвяты На гэтым шкле ўзрасціў? («Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?..»).  123

СРЭБРАНЫ
Голас. Ў небе рахманы, срэбраны голас Звона гудзіць («Ціхі і сіні блішча над хатай…»). 170

ССІНЕЎШЫ, –ыя
Арыштанты. ; I арыштантаў трох, ссінеўшых i басых,  3 бакоў вядзе чарга здаровых вартавых… («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188

СТАМЛЁНЫ, –ае
Цела. Хутка у землю навек Цела стамлёнае ляжа... («Смертию смерть поправ...»). 164
Я. Што за калыска ціха так гайдае Стамлёнага, бяздольнага мяне? («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178. ; І, пануры, стамлёны, ўніз пайшоў я снягамі, – Сонца там хоць і далей, але грэе цяплей! (Мне снілася).  133

СТАРАННА
Вываджу. Старанна літары малыя вываджу І спісваю ўсё ад слова і да слова 3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва (Летапісец). 86

СТАРАСВЕЦКІ, –ія
Будынкі. А завернеш ў завулак – ён цесны, крывы; Цёмны шыбы глухіх, старасвецкіх будынкаў… («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»)  96
Дом. Ўстае перад маім паглядам I вулка, веючая сном, I ціхі старасвецкі дом 3 цяністым, адзічэлым садам… (Вераніка). 147

СТАРЫ, –ая, –ое, –ыя
Беларусь. У загалоўку цыкла «Старая Беларусь».  86
Бор. Стаяў калісь тут бор стары, І жыў лясун у тым бары (Возера).  53
Груша. ; Ды можна йшчэ было там-сям пабачыць грушу, Крывую, старую... вось толькі і ўсяго (У вёсцы). 145
Дуб. ; Падняўся ён, моцны, як дуб стары, з зямлі… («Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя...»)  597
Званіца. Часам мерныя ўдары звана задрыжаць І замоўкнуць, памкнуўшы ад старай званіцы («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96
Каштаны. Гул вулічных шынкоў ; панельны бруд; каштаны Старыя; з іх ляціць праз дымныя туманы Рой лісцяў… («Гул вулічных шынкоў…»). 186
Млынар. А стары млынар Тройчы брызнуў ёй [дзяўчыне] вадой на твар I, уставіўты на хвалі вочы, Прыглушоным голасам шапоча… («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93
Паэты. Мы сквапна цягнемся к старым паэтам, Каб хоць душой у прошлым патануць (Тэрцыны). 143
Сад. …з маленства палюбіла Хавацца ў сад стары яна, Дзе веяла дыхание сна, I цішыня ў паветры плыла, I нерухомы быў спакой, Маўляў у глыбіні марской (Вераніка). 149
Салдат. Тут спяць, пяюць i п'юць, тут кураць i галосяць. Шынкар – стары салдат (Шынок). 185
Сам. ; Па ляду, у глухім бары, Дзе, ля раллі стаяць тры хаты, Мужык ідзе, – на світцы латы, А сам няхібкі, хоць стары («Па ляду, у глухім бары…»).  94
Спадчына. У загалоўку цыкла «Старая спадчына».  135
Страніцы. Вы, хто любіце натрапіць Між страніц старых, пажоўклых Кнігі, ўжо даўно забытай, Блеклы, высахшы лісток, – Праглядзіце гэты томік… («Вы, хто любіце натрапіць»).  51
Сэрца. Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком, Сэрца старое прабіў мне зіхацяшчым кап'ём («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 167 (3)
Тын. Вераніка. 147
Явар. Свет спачывае. Як шкло – ставок; Ён адбівае Калін гурток I явар стары («Глянь: месяц бледны…»). 176


СЦІХШЫ
Двор. I напаўняў нягучны хор Маркотнай песняй сціхшы двор (Вераніка). 148

СТІШНА
Вядзе гутарку. ; Хто там быццам гаворыць у цёмнай вадзе? З кім ён гэтую гутарку сцішна вядзе? (Самнамбул).  575

СТРАШНЫ, –ыя
Малюнкі. …па сцянам Малюнкаў страшных рад… (Шынок). 185

СТРОГА
Гаварыў. Цяжка у рану маю палец акуты ўхадзіў; Сэрцу жа голас цвярды строга прыказ гаварыў («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 167

СТРОЙНЫ
Клён. …патроху чырванелі Чаромха, ліпа, стройны клён… (Вераніка). 150

СТРУХЛЕЎШЫ, –ыя
Хаты. ; Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі – шэрыя, струхлеўшыя… (У вёсцы). 145

СЦІХШЫ
Двор. I напаўняў нягучны хор Маркотнай песняй сціхшы двор (Вераніка). 148

СЦЮДЗЁНЫ, –ая, –ыя
Вадзіца. Пакланюся я табе, царыца, Чыстая, сцюдзёная вадзіца («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93
Крыніцы. Напілося сонца са крыніц сцюдзёных, Усцягнула ў вышу з іх ваду, як пар; І ўзляцеўшы шпарка па праменнях тонкіх Пар зрабіўся слічнай чарадою хмар («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  116

СУВОРА
Спатыкаў. ; Калі патрыцый смерць сувора спатыкаў, Прабіўшы жылы на руках, Дрыжэлі спевы флейт, дзень ясны дагараў, А праз вакно струёю вецер павяваў I... мігдаловы горкі пах (Дзве смерці).  591

СУВОРЫ, –ая, –ыя
Дзеды. 3 гэтых дзедаў суворых прыклад нам бы ўзяць, – Не хіліцца з бяды, не пужацца агня… («Нашых дзедаў душылі абшары лясоў…»).  113
Слава. Тым вянкі суворай славы, Што за край свой у баю Жрэбі вынулі крывавы, Напаткалі смерць сваю («Тым вянкі суворай славы…»). 165

СУМНА
Вее.  Ўспомніць сэрца, што любіла, Ўспомніць моладасць і сілу, Ўсё, што знікла і уплыла, Ўсё успомніць, як у сне. <..> І разрытаю магілай Вее сумна на мяне (Разрытая магіла).  69
Гудзяць. Шпарка коні імчацца у полі, Сумна бомы гудзяць пад дугой, Запяваюць аб долі і волі, Навяваюць у сэрцы спакой (Зімовая дарага).  71
Звініць. Ноч. Газніца гарыць, чырванее, І гарбата, астыўшы, стаіць. За сцяной запявае завея, Сумна бомамі ў полі звініць  («Ноч. Газніца гарыць, чырванее …»).  70. Птушкі маркотнай з дзерава голас Сумна звініць («Ціхі і сіні блішча над хатай…»). 170
Мне. ; Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае: «Сцежка ў полі пралягае траўкай зарастае. Каля сцежкі пахіліўся явар да каліны, – Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына… («Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае…»).  81 (2).
Плыве. Сумна плыве маладзік бледна-сіні Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65
Снуюцца. І снуюцца сумна ў сэрцы, Ўюцца адгалоскі Горкай песні, простай песні Беларускай вёскі... (Вечар).  85
Стала. І стала мне Так сумна, сумна ў цішыне («Ізноў пабачыў я сялібы…») 153 (2)

СУМНЫ
          Гук. Не кувай ты, шэрая зязюля, Сумным гукам у бары; Мо і скажаш, што я жыці буду Але лепш не гавары («Не кувай ты, шэрая зязюля…»).  82
Імгла. Накрыла ясны твар дзявочы Задумы сумная імгла… (Вераніка). 151
Лясун. Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць: Пад рукамі яго, навяваючы сум, Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн, Тонкаствольныя сосны звіняць («Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун…»). 52
Пагляд. Акіян дрыжыць Пад паглядам сумным Месяца i ў шумным Гуле шчэ бурліць... (Малюнак мора). 180
Песня. Ў паветры не памкне іржанне жарабка, I песня сумная не паліецца звонка... (У вёсцы). 145
Тон. …ў сэрца б’е Сумны тон (Chanson d’automne). 173

СУПОЛЬНЫ, –ая
Крыніца праўды. На іншыя сцежкі жыццё нас звяртае, Па-своему кожны свой век пражывае, У кожнага неба і сонца свае, Супольная ж праўды крыніца ня б'е  (З. Чарняўскага. «Ўжо зноў не спаткаюцца тыя шляхі…»). 192

СУХА
Звінелі. Конікі суха звінелі… (Ціха па мяккай траве…»).  64

СУХІ
Лісць. A віхр ліхі, Што ў лісць сухі, Дзьме ў мяне (Chanson d’automne). 173
Семена. ; ; Былі сухімі. Там жменю зёрнаў у гаршку нашлі, Сухімі, пэўна, семяна былі… (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 603
Чарот. Ці не вецер гэта звонкі Ў тонкіх зёлках шапаціць? Або мо сухі, высокі Ля ракі чарот шуміць? (Маёвая песня).  75

СЫПУЧЫ, –ыя
Пяскі. Ты цячэш балотамі, імхамі, Жоўтымі, сыпучымі пяскамі, Бэрагі крутыя падрываеш, Дрэвы ды каменні падмываеш І нясеш іх к мору-акіяну, К выклятаму востраву Буяну» («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93
Снег. Заскрыпеў снег сыпучы пад маімі нагамі, І марозам калючым твар пякло ўсё крапчэй (Мне снілася).  133


 

ТАЕМНА
 Бяжыць. Гэтак часам уходзіць у землю крыніца, Дзесь у нетрах таемна бяжыць, Але мусіць урэшце на волю прабіцца, Шмат яшчэ па зямлі будзе ліцца-каціцца І радзімаму краю служыць (Каганцу).  105

ТАЕМНЫ (таёмны*)
Подпіс. Дасюль яшчэ яно [сэрца] пылае; Здаецца - ўмёрла, але ўраз Праб'ецца зноў, і пройшлы час Прад ім у згадках праступае, Як пры агні ці цеплаце Таемны подпіс у лісце (Вераніка). 152
Трэпет. 3 таёмным* трэпетам на іх я пазіраю, А сэрца ўсё імкне да бацькаўскага краю (У вёсцы). 144

ТАВАРЫШЫ-БРАЦЦЯ
; Таварышы-брацця! Калі наша родзіна-маць Ў змаганні з нядоляй патраціць апошнія сілы, – Ці хваце нам духу ў час гэты жыццё ёй атдаць, Без скаргі палеч ў магілы?! («Зразаюць галіны таполі адну за адной...»).  111

ТЛУСТЫ
Змей. ; Ўкруг плесня, бруд. <…> Паўзе ж под імі тлусты, слізкі змей (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 605
Кожны (павук). ;  Дзесь у хмарах жывуць павукі Што снуюць павучыну дажджа. Кожны тлусты і мяккі такі, Скура слізкая, як у вужа…  (Дзесь у хмарах жывуць павукі…»).  68

ТОНКАСТВОЛЬНЫ, –ыя
Сосны. Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць: Пад рукамі яго, навяваючы сум, Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн, Тонкаствольныя сосны звіняць («Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун…»). 52

ТОНКІ, –ая, –ія
Зёлкі. Ці не вецер гэта звонкі Ў тонкіх зёлках шапаціць? Або мо сухі, высокі Ля ракі чарот шуміць? (Маёвая песня).  75
Праменні. Напілося сонца са крыніц сцюдзёных, Усцягнула ў вышу з іх ваду, як пар; І ўзляцеўшы шпарка па праменнях тонкіх Пар зрабіўся слічнай чарадою хмар («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  116
Рука. Раяль цалуе тонкая рука У час вячэрні, шэра-ружаваты… («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178
Свечка. Ой, ня век жа свечцы тонкай зіхацець, гарэці, – Дагарыць яна і знікне, як і ўсё на свеці... (Ян і маці).  83
Хмель. Але ня меней Сэрцу панадны Мёд сваім хмелем Светлым і тонкім («Мудрай прамовы…»).  122

ТОПКІ, –ае
Багно. Цяпер давольна топкае багно: Гніль сотні год збіраючы, яно Смуроднай жыжкаю узгадавала Цвятоў расістых чыстую красу (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138

ТОЎСТЫ, –ае
Шкло. Ўкруг тоўстага шкла яна [машкара] ўецца, як лёгкая хмарка. А к светлу прабіцца не можа і томіцца марна («За дахамі места памеркла нябёс пазалота…»).  98

ТРУДНА
Ачуняці. Ох, мне з гэтым лекам ачуняці трудна, Слёзаў я не маю, а ў душы так нудна (З. А. Крымскага. «Кажуць людзі, быццам творачы мужчы...»). 191

ТРЫВОЖНА
Звіняць. Коні мчацца, трамваі трывожна звіняць… («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96
Плачучы. ; І вось, дабраўшыся [дзіцёнак], ў падолок разам к ей, Трывожна плачучы, уткнуўся галавой (У вёсцы). 609

ТРЫВОЖНЫ, –ая, –ыя
Голас. I вось, дабраўшыся, ў падолак разам к ей 3 трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй… (У вёсцы). 145
Дні. Аж вось прайшло маруды колькі Трывожных дзён, а ўсё няма Hi Веранікі, ні пісьма (Вераніка). 151
Душа. Між цёмных абразкоў прайшоўшага жыцця Шукаю сквапна штось трывожнаю душою, I здаранне адно ўстае перада мною (У вёсцы). 144
Ласка. …ка мне яна, Трывожнай ласкаю паўна, Схілілася, як да дзіцяці, Зіяючы перада мной У новай пекнасці жывой… (Вераніка). 152

ТУГІ, –ія
Грудзі. Яна збялела ўся. Ёй, можа, ўжо не жыць. І ўсё ж ткі радасцю бязмежнай ззяюць вочы, А на яе тугіх грудзях ужо ляжыць Чырвоны, цёпленькі і неяк смешна смокча («Без сіл, уся ў пату, як белы снег, ****на…»). 162

ТЭЛЕГРАФНЫ
Стоўп. Дык хто ж пачуе, як спявае, Як стогне тэлеграфны стоўп? («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99

 

УБОГІ, –ае
Збожжа. Краю мой родны! Як выкляты Богам – Столькі ты зносіш нядолі. Хмары, балоты... Над збожжам убогім Вецер гуляе на волі (Краю мой родны! Як выкляты Богам…)   107

УПЭЦКАНЫ, –ая
Дзяўчынка. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, – Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, – (У вёсцы). 145  А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз Маці Божай лікі (У вёсцы). 145

УРАЖЛІВЫ, –ая
Душа. Я на душы ўражлівай маю Жыцця мінулага пячаць… (Вераніка). 147


 

ХОЛАДНА
Мне было. ; Халадней. Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзбіраўся, Падымаўся да сонца, што дае нам цяпло: Але толькі чым болей да яго набліжаўся, Тым усё халадней мне й маркотней было (Мне снілася).  133

ХАЛОДНЫ, –ая, –ае, –ыя
Бічы. І ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць, А людзі кажуць: гэта дождж праліўся (Бура).  57
Вада. Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй <…> І прывабіў да мглістай, халоднай вады, – Сэрца білася рыбкай у сеці тады (Самнамбул). 67
Верш. Ім, бледным, мёртвым, не збудзіць Былога пачуцця, Як не змагу яго збудзіць Халодным вершам я («Дзе вы, лясоў, палёў цвяты?..»).  123
Вецер. Падаюць вішняў цвяты, і разносіць іх вецер халодны… (Непагодаю маёвай). 136
Дождж. А ранак спаткаў іх халодным дажджом, І вецер стагнаў у саду за кустом (З. Алеся. Астры). 194
Каменні. Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба с цярпеннем. Як ударыш ты ім, – ён як звон зазвініць, Брызнуць іскры з халодных каменняў (Песняру).  126
Кроў. Ў целе стыгне халодная кроў, Злосць бясцэльная ў круглых вачах... (Дзесь у хмарах жывуць павукі…»).  68. ; Бліскае грозны меч, удары далей, І кроў халодная ліецца з неба хваляй (Бура).  572 
Лёд. Змоўк пясняр, затаіў свае песні, Ён іх болей ужо не пяе. Але рвуцца яны і калісь на прадвесні Лёд халодны ў душы пад напорам іх трэсне, І струёй лынуць вершы з яе (Каганцу).  105
Небасхіл. Як моцны рэактыў, каторы выклікае Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл, Рад раньш нявідных слоў – так цемень залівае Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл… (Актава). 142
Ноч. Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі Каля агнішча лёг і сціхнуў у паўсне («Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…»).  109
Палец. Таркнуў халодны, як лёд, палец у сэрца маё, I ўваскрэсла у ім, чыстым i гордым, жыццё («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 167
Раса. І ці трэба казаць, чаму сціхла рака, Зашамрэлі мацней каласы І аб чым шэпча ім галасок вецярка, Што зіяе-дрыжыць на лісцёх лазняка: Кроплі слёз ці халоднай расы? («Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун…»).  52
Слова. Думка! Калі я цябе выліваю Ў слова халоднае, ў песню сваю, Гэткае ж пекла ў душы сваёй маю, Паліць яна мне душу ўсю маю (З. Алеся. «Пекла было тут у тую часіну…») 193
Снег. Крэпка скутая снегам земля Грудзі моцныя цяжка ўздымае, Ветрам вее, як дыхаць пачне, Снег халодны ў палёх калыхае, І вось-вось свае путы страхне («Ноч. Газніца гарыць, чырванее …»).  70. І места, дзе няма прастора Дзеля прыроды буйных сіл, Прабіла сцежку мору гора Палёў, лясоў, капцоў магіл. Палёў, дзе круціць завіруха, Ўзрываючы халодны снег, Палёў, дзе ўсё бушуе глуха, Дзе чутны разам стогн і смех! («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99
Срэбра. Халодным срэбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі (Слуцкія ткачыхі). 90
Сталь. Поле нікне у срэбным тумане, Снег блішчыць, як халодная сталь, І лятуць мае лёгкія сані, Унашуся я ў сінюю даль (Зімовая дарага).  71
Хмель. Хмелем светлым і халодным Калыхаецца яно (Возера).  59
Яно (возера). ; Як у нязнаны свет акно, Ляжыць, халоднае, яно, Жыццё сабою адбівае І ўсё, што згінула даўно, Ў цёмнай глыбіні хавае (Возера). 53

ХАРОШЫ, –а
Ты. ; Хараша. Не, зорка, мне было не больна, Бо бачыла адно душа, Як ты свяжа і хараша, Як рада ты жыццю явольна, Уся пад срэбнаю расой Са йстужкай скромнай між касой (Вераніка). 151

ХВОРЫ, –ыя
Грудзі. Бо не тое сведчыць маё сэрцэ, Грудзі хворыя мае; Боль у іх мне душу агартае. Думцы голас падае («Не кувай ты, шэрая зязюля…»).  82 // ; У грудзі хворыя запала Дачка каменняў, места мне (Уступ)  588
Пісар. 3 рухавых рук Скарыны п'е адвар пан земскі пісар хворы  (Безнадзейнаць).  91
Я.  ; Хвор душой. Даўно ўжо целам я хварэю, І хвор душой, – І толькі на цябе надзея, Край родны мой! («Даўно ўжо целам я хварэю…»).  118

ХІЛЫ, –ая
Дзяўчынка. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, – Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, –  А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз Маці Божай лікі (У вёсцы). 145
Крэхат. І чуе поле крэхат хілы, Ды жаб не ўчуць вышэй ад гор, Там, дзе чыясь рука зрабіла Узор (Рандо). 141
Я.  Бледны, хілы ўсё ж люблю я Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон! («Бледны, хілы ўсё ж люблю я...»).  120

ХМУРЫ, –ыя
Дні. ; Працяжны зык Выводзіць смык Хмурых дзён… (Chanson d’automne). 616

ХМЯЛЬНЫ, –ое
Яно (віно). ; Робіцца хмяльнее. Верш такі, – як дар прыроды, Вінаграднае, густое, цёмнае віно: Дні ідуць, праходзяць годы, – Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно («Бледны, хілы ўсё ж люблю я...»).  120

ХОЛАДНА
Мне было. ; Халадней. Ўсё вышэй і вышэй я на гору ўзбіраўся, Падымаўся да сонца, што дае нам цяпло: Але толькі чым болей да яго набліжаўся,Тым усё халадней мне й маркотней было (Мне снілася).  133

ХОРАША
Адбіла. ; Як хораша агні адбіла Вада калюжын і гнілых вазёр! (Рандо). 607
Было у сэрцы.  ; I прад высокаю красою, Увесь зачараваны ёй, Скланіўся я душой маёй, Натхнённай, радаснай такою, А ў сэрцы хораша было, Там запалілася цяпло (Вераніка). 152
-//-  ; Як хораша, калі дзіцё Пад сэрцам ціха зварухнецца, І ўраз па целу разліецца Яшчэ нязвычнае чуццё («Як хораша, калі дзіцё...»). 159

ХУДЫ, –ая, –ыя
Воўкі. Гурткі худых Ваўкоў з крукамі! Што будзе з вамі Ад віхраў злых? («У полі мрок…»). 179
Дзяўчынка. А можа не краса была ў дзяўчынцы той, – Дзяўчынцы ўпэцканай і хілай, і худой, –  А штось вышэйшае, што Рафаэль вялікі Стараўся выявіць праз Маці Божай лікі (У вёсцы). 145

ХУТКА
Будзе ноч. ; ...нячутна дзень праходзіць; Ўжо хутка будзе ноч і першая гвязда Благаславіць канец прыгожага труда (Пераписчык).  88
Замірае. Чаго, як жэўжык, песня вымагае? I што ў канцы яе прыпеў жадае, Каторы гэтак хутка у акне, Адчыненым на садзік, замірае? («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178
Зірнуць. Хутка ўжо зоркі зірнуць сіняватыя, Месяц пакрые палі палатном... (Досі ўжо працы). 79
Ляжа у землю. Хутка у землю навек Цела стамлёнае ляжа... («Смертию смерть поправ...»). 164
Развівацца. ; Хутчэй. Зразаюць галіны таполі адну за адной... Без скаргі яны на зямлю чарадою лажацца, Бо смерць іх патрэбна, каб дзерэва новай вясной Магло бы хутчэй развівацца («Зразаюць галіны таполі адну за адной...»).  111
Рушымся. ; Хутчэй. Рушымся, брацця, хутчэй Ў бой з жыццём пакідаючы жах; Крыкі пужлівых людзей Не стрымаюць хай бітвы размах... («Рушымся, брацця, хутчэй…»).  112
Уткнуўся. ; Хутчэй. I вось, дабраўшыся, ў падолак разам к ей 3 трывожным голасам уткнуўся ён [дзіцёнак] хутчэй… (У вёсцы). 145

ХЦІВА
Раздзіраюць. Вятры вясёла іх гайдаюць. Як у танку. Крукі ўжо хціва раздзіраюць Цела ім («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188

 

ЦВЁРДЫ (цвярды*), –ыя
Голас. Цяжка у рану маю палец акуты ўхадзіў; Сэрцу жа голас цвярды* строга прыказ гаварыў («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 167
Ён (Антэй). Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя, Як вецер валіць поўны колас да раллі ,– Удыхнула моц у грудзі сына мацер Гея, І вось, цвярды* як дуб, яшчэ, чым перш, сільнее Ён, напружыўшыся, падняўся ўраз з зямлі («Калі зваліў дужы Геркал у пыл Антэя...»)  119
Сэрцы. Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цвёрдыя быццам з камення (Песняру).  126
Формы. I – помню я – тады жа ўперш 3 маей душы паліўся верш. Ён там кіпеў струёй жывою, Праз холад мыслі працякаў I ў цвёрдых формах застываў, Як воск гарачы пад вадою, Каторым трэба вам гадаць, Аб чым той вершык меў казаць (Вераніка). 150

ЦЕНЕНЬКІ
Воблік. ; I саліваліся ў жывы абраз ядыны Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны – Дзіцячым, цененькім… (У вёсцы). 145

ЦЕСНЫ, –ая, –ыя
Ён (завулак). ; А завернеш ў завулак – ён цесны, крывы; Цёмны шыбы глухіх, старасвецкіх будынкаў… («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»)  96
Норкі. Мы ўжо выйшлі з цесных, душных Падзямельных норак, На зімовы цёплы вырай Цягнемся-паўзём (Змяіны цар).  56
Хата. Сьвечка свеціць, свечка ззяе, свечка дагарае, І ў панурай, цеснай хаце хлопец памірае (Ян і маці).  83 // «Сэрца ные, сэрца кроіцца ад болю…»  84

ЦЁМНЫ, –ая, –ае, –ыя
Абразкі. Між цёмных абразкоў прайшоўшага жыцця Шукаю сквапна штось трывожнаю душою, I здаранне адно ўстае перада мною (У вёсцы). 144
Абрыс. Ноч. Дождж. Нябёс імгла. Абрысам цёмным рэжа Гатычны горад іх («Ноч. Дождж. Нябёс імгла...»). 188
Блеск. Зіхацяць маей кароны Залатыя рожкі, Цёмным блескам адлівае Ўся луска мая (Змяіны цар).  56
Вада. ; Калі жа па****нее золак І цёмнай зробіцца вада Заззяе серабром іголак Зор грамада («Прывет табе, жыццё на волі..»).  60 ; Рака срэдзь вулкі! Як мана За мурам футаў з пяць, яна Нязвычайнай явай уставае I ціхай, цёмнаю сваёй, Хоць i нямутнаю, вадой Ля краю места працякае («Рака срэдзь вулкі!..»). 184
Віно. Верш такі, – як дар прыроды, Вінаграднае, густое, цёмнае віно: Дні ідуць, праходзяць годы, – Але ўсё крапчэй, хмяльнее робіцца яно («Бледны, хілы ўсё ж люблю я...»).  120
Гладзь. На цёмнай гладзі сонных луж балота, За снег нябёснай вышыні бялей, Кругом паўсталі чашачкі лілей Між пачарнеўшых каранёў чарота (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 138
Глыбіня. Як у нязнаны свет акно, Ляжыць, халоднае, яно, Жыццё сабою адбівае І ўсё, што згінула даўно, Ў цёмнай глыбіні хавае (Возера).  53.  Хай шмат чаго <ўжо> з тых гадоў крыніца У памяці маёй, хай тэй дзяўчынкі мілай Ужо воблік губіцца у цёмнай глыбіне, – Я веру, ў цяжкі час ён гляне на мяне (У вёсцы). 146
Даль. Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй І павёў яго ў цёмную даль за сабой… (Самнамбул). 67
Змрок. Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны,
Бедны і няшчасны; Але, як устане сонца, ўраз прачнецца дух народ-ны, І засвеціць ясна! («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы…»).  115
Імгла. Ўсё кругом на мамент асвяціць І пагаснуць у цёмнай імглі (С. Е. Палуяну).  104
Калыска. Ціха ідзеш ты, у нетрах дзіцёнка хадою калышаш, Цёмнай і цёплай яму служыш калыскай цяпер (Да вагітнай). 157
Мох. …млын схіліўся; Спарахнеў ён, ледзь не разваліўся, Пачарнела кола, і даўно Мохам цёмным абрасло яно («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92
Неба. Ў цёмным небе – хараводы Сіняватых зорак… (Змяіны цар).  56 (2). ; Цёмна.  Цёмна неба начное, – Ноч даўно пераважыла дзень («Цёмна неба начное…»). 156
Ноч. Кінь вечны плач свой аб старонцы! Няўжо жа цёмнай ноччу ты Не бачыш, што глядзіцца сонца Ў люстэрка – месяц залаты? («Кінь вечны плач свой аб старонцы!..»). 110
Пачуцце. У загалоўку верша «Пачуццю цёмнаму падлеглая». 155
Поле. Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі Каля агнішча лёг і сціхнуў у паўсне («Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…»).  109
Рака. Шырэй разліваліся хвалі Цёмнай, люстранай ракі… (Ціха па мяккай траве…»).  64
Ракавіна. Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы Упадзе пясчынка хоць адна, – Жомчугом патроху робіцца яна! («Калі ў ракавіну цёмную жамчужніцы…»).  124
Сэрца. Дзіцё, што ў коласе зярно, Пад сэрцам у цябе ўсё спее, І сэрца цёмнае святлее, І шчырым робіцца яно (Да вагітнай). 157
Сон. Сон цёмны ўсё мацнее, Мне дзьме жыцця рушэнне («Сон цёмны ўсё мацнее…». 172
Цені. Цёмныя цені даўжэй у лагчыне, Птушкі прыстаўшай марудней палёт... («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65
Ціш. Ты дасюль не заснула, – Напружона у ложку ляжыш, Быццам сквапна і чула Узіраешся ў гэтую цёмную ціш («Цёмна неба начное…»). 156
Чарка. Ў чарцы цёмнай і глыбокай Плешча, пеніцца віно… (Возера).  59
Шыбы. ; Цёмны. А завернеш ў завулак – ён цесны, крывы; Цёмны шыбы глухіх, старасвецкіх будынкаў… («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»)  96

ЦЁПЛА
Грэе. ; Цяплей. І, пануры, стамлёны, ўніз пайшоў я снягамі, – Сонца там хоць і далей, але грэе цяплей! (Мне снілася).  133

ЦЁПЛЫ, –ая
Вечар. Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог Улажылі спаць мяне вы на зямлі (Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»).  62
Вырай. Мы ўжо выйшлі з цесных, душных Падзямельных норак, На зімовы цёплы вырай Цягнемся-паўзём (Змяіны цар).  56
Калыска. Ціха ідзеш ты, у нетрах дзіцёнка хадою калышаш, Цёмнай і цёплай яму служыш калыскай цяпер (Да вагітнай). 157

ЦІХА
Выплакаць. Выплакаць іх [слёзы] шчыра, голасна ці ціха, Каб з слязамі разам вылілася ліха (З. А. Крымскага. «Кажуць людзі, быц-цам творачы мужчы...»). 191
Гайдае. Што за калыска ціха так гайдае Стамлёнага, бяздоль-нага мяне? («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178
Грукае. Ціха срэбрам грукае крыніца. Добрай ночы, зара-зараніца! («Добрай ночы, зара-зараніца!..»).  63
Закалыша. Ціха тучу блакіт закалыша, У душы адрасце пара крыл, – Узляціць яна ў сінюю вышу І ў струях яе змые свой пыл («Падымі у гару сваё вока…»). 98
Запявае. ; Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае: «Сцежка ў полі пралягае траўкай зарастае. Каля сцежкі пахіліўся явар да каліны, – Там кахаліся калісь-то хлопец і дзяўчына… («Сумна мне, а ў сэрцы смутак ціха запявае…»).  81
Зойдзеш. І ў напружэнні паўнаты Свайго шырокаго жыцця Бяз болю, ціха зойдзеш ты Ў краіну забыцця («Жывеш не вечна, чэлавек...»).  121
Ідзеш. Ціха ідзеш ты, у нетрах дзіцёнка хадою калышаш, Цёмнай і цёплай яму служыш калыскай цяпер (Да вагітнай). 157
Коцяцца. Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, – І усё навокала сном адвечным спіць (Вадзянiк).  55
Лад. Ha ціхі лад усе яны спяваюць Пра мір жыцця i светлую любоў, Ды веры ў шчасце спевы іх не маюць, I з ясным светлам зліты зыкі слоў…  (Зіянне месяца). 183
Ліецца. ; І ліецца ціха песня Аб красе і вясне (Маёвая песня).  580
Ліліся. Плакала лета, зямлю пакідаючы; Ціха ліліся слязінкі на поле («Плакала лета, зямлю пакідаючы…»).  67
Ліюцца. ; Там, дзе ляжаць Ягіпецкія полі, Ліюцца ціха хвалі бела Ніла, Стаіць разрытая даўнейшая магіла… (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 604
Напоена. За дахамі места памеркла нябёс пазалота; Паветра напоена ціха гусцеючым мрокам… («За дахамі места памеркла нябёс пазалота…»).  98
Паўзушчы. І чаму паспяшаліся так, Папружаючы ўсе свае сілы, Калі ціха паўзушчы чарвяк Ўсё ж дагнаў нас ля самай магілы? (Шмат у нашым жыцці ёсць дарог…»).  134
Плыў. Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Быццам дым сіневаты з кадзіла, Рэдкі правідны туман… (Ціха па мяккай траве…»).  64
Прахадзіла. Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла … (Ціха па мяккай траве…»).  Там жа.
Расцвілі. Ў небе ціха зоркі расцвілі.»Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»  62
Скацілася. Сонца ціха скацілася з горкі; Месяц белы заплаканы свеціць, Аглядае бахматыя зоркі, Цягне з возера срэбныя сеці (Над возерам).  54
Спіць. Над вадой ля берага, ціха спіць асока, Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць… (Вадзянiк).  55

ЦІХІ, –ая, –ае
Вада. ; Рака срэдзь вулкі! Як мана За мурам футаў з пяць, яна Нязвычайнай явай уставае I ціхай, цёмнаю сваёй, Хоць i нямутнаю, вадой Ля краю места працякае («Рака срэдзь вулкі!..»). 184
Вецер. Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог Улажылі спаць мяне вы на зямлі (Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»).  62
Вечар. Ціхі вечар; знікнула спякота, Весялей струіцца між чарота Рэчка, што ўцякае у ставок… («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92
Гімн. І ліецца хваляй песня, – Ціхі, ясны гімн вясне. Ці не сэрца напявае, Навявае яго мне? (Маёвая песня).  75
Дзіцё. Так у гулянках пралятала Мае дзіцячае жыццё, А поруч ціхае дзіцё, Дачка Забелаў, узрастала (Вераніка). 148
Дом. Ўстае перад маім паглядам I вулка, веючая сном, I ціхі старасвецкі дом 3 цяністым, адзічэлым садам… (Вераніка). 147
Каханне. Ціхім каханнем к табе разгарацца З гэтай пары я пачаў (Раманс).  77
Лад. Ha ціхі лад усе яны спяваюць Пра мір жыцця i светлую любоў, Ды веры ў шчасце спевы іх не маюць, I з ясным светлам зліты зыкі слоў, Са светлам месяца прыгожа-смутным, Ад чар чыіх на дрэвах птушкі сняць…  (Зіянне месяца). 183
Песня. ; Цішэй ад вецярка. I на крылах, цішэй ад вецярка, Ў паветры мяккім, пекным паплыла ты Пужліва, песня, i срэдзь комнат хаты Шчэ доўга веяў пах, як ад цвятка («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178
Прастор. Ціхі і сіні блішча над хатай Неба прастор («Ціхі і сіні блішча над хатай…»). 170
Радасць. Страніца лепшая ў штодзённіку жыцця! Зноў з ціхай радасцю цябе чытаю я (У вёсцы). 146
Ўсё.  Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць, Не скалыхнуцца ні траўкай паля... («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65
Шум. Шум ціхі дажджа Над будоўляй, зямлёй… (Il pleure dans mon coeur…). 174

ЦІХУТКА
Размаўляюць ; І аб чым размаўляюць ціхутка лугі, Што гаряць-зіхацяць на лісцёх лазняка… («Чуеш гул? – Гэта сумны, маркотны лясун…»).  569
Сцякаюць. Тае воск і ў ніз ціхутка капелькі сцякаюць, А ў вачах збалелых Яна слёзы праступаюць (Ян і маці).  83
Цалуючы. Ціхутка пальчыкі цалуючы, Як да дзіцёнка, ў лад казаў… («Хоць мы былі адны ў той час…»). 154

ЦУДОЎНЫ, –ая, –ыя
Блеск. Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы Дыямант каштоўны, Але белым днём красою нам чаруе, вабіць вочы Блеск яго цудоўны («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы…»).  115
Казка. Там не трэба ні шчасця, ні ласкі, Там няма ні нуды, ні клапот, Ты  царэвіч цудоўнае казкі, Гэта хмара  дыван-самалёт! («Падымі у гару сваё вока…»). 98
Сон. І марылі астры ў цудоўнаму сне Аб зёлках шаўковых, аб сонечным дне, І казачны край падымаўся з іх сна, Дзе кветы не вянуць, дзе вечна весна... (З. Алеся. Астры). 194
Чары. Устаюць i знікаюць Сноў цудоўныя чары, Быццам тонуць i ззяюць Ў блеску захаду мары (Захад). 175

ЦЯЖКА
Жылося. Жылося цяжка Вераніцы (Хай так дзяўчынку будзем зваць): Яе памерла рана маць… (Вераніка). 148
Уздымае. Крэпка скутая снегам земля Грудзі моцныя цяжка ўздымае, Ветрам вее, як дыхаць пачне, Снег халодны ў палёх калыхае, І вось-вось свае путы страхне («Ноч. Газніца гарыць, чырванее …»).  70
Уперш. Ды як знайсці сляды Пегаса На бруку места? Цяжка ўперш! (Вераніка). 152
Ўхадзіў. Цяжка у рану маю палец акуты ўхадзіў; Сэрцу жа голас цвярды строга прыказ гаварыў («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 167

ЦЯЖКІ, –ае, –ія
Буры. Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой век канчаю я у манастырскіх мурах... (Летапісец).  86
Дзень. ; Я веру, ў цяжкі дзень, ты глянешь на мяне (У вёсцы). 609
Дым. Скрозь вее цяжкі дым ад спаленых лістоў I... мігдаловы горкі пах (Дзве смерці).  103
Зямля. ; Калі ж у ім умру-загіну,– Не жалюсь я! Ня будзеш цяжкая ты сыну Свайму, зямля («Даўно ўжо целам я хварэю…»).  118
Мучэнне. Ў душы гарыць агонь нуды – пануры, чорны. Ці мне крыніцай слёз сваіх яго заліць І плугам цяжкага мучэння сэрца ўзрыць? («Была калісь пара: гучэла завіруха…»).  132
Час. Хай шмат чаго <ўжо> з тых гадоў крыніца У памяці маёй, хай тэй дзяўчынкі мілай Ужо воблік губіцца у цёмнай глыбіне, – Я веру, ў цяжкі час ён гляне на мяне (У вёсцы). 146

ЦЯМНО
Тут. ; Кіпіць шум места дзесь там далі, А тут і глуха і цямно, – Не зварухне марское дно (Вераніка). 149

ЦЯНІСТЫ
Сад. Ўстае перад маім паглядам I вулка, веючая сном, I ціхі старасвецкі дом 3 цяністым, адзічэлым садам… (Вераніка). 147

ЦЯПЛО
Стала ў ім. ; ;  І к сэрцу светла паплыло, І стала ў ім цяпло, святло (Вераніка). 612

 

ЧАРОЎНЫ, –ы
Прынады. Зялёны семафор... пакгауз... склады... Заводаў коміны пад цьмой нябёс... 0, горада чароўныя прынады! (У Вільні).  97
Твар (вясны). ; Пад зімовай беласнежнай маскай Бачу я чароўны твар вясны («Кінь вечны плач свой аб старонцы!..»).  594

ЧАРЭШНЕВЫ, –ыя
Кусты. Не калыхнуцца лісцяў хвалі, Ўспляснуўшы пенаю цвятоў Паверх чарэшневых кустоў… (Вераніка). 149

ЧАСТА
Б'ецца. …прыйшла да млынара дзяўчына, Каб мог сукруху с сэрца збыць. У белай вопратцы яна стаіць, Нахіліла смуглую галоўку І чуваць, як сэрца праз шнуроўку Часта б'ецца («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92

ЧАХЛЫ
Я. Бледны, чахлы ўсё ж люблю я Твой і мудры і кіпучы верш, Анакрэон! («Бледны, хілы ўсё ж люблю я...»).  597

ЧОРНА-ЖОЎТЫ, –ыя
Катэджы. 3 бакоў ідзе шырок пуць I не дае, каб што-нібудзь, Апроч туману, адбівала Смяротна-жоўтая вада, Хаця б ад золку чарада Катэджаў чорна-жоўтых ззяла («Рака срэдзь вулкі!..»). 184

ЧОРНЫ, –ая, –ыя
Агонь. Ў душы гарыць агонь нуды – пануры, чорны («Была калісь пара: гучэла завіруха…»).  132
Гразь. Снегам у чорную гразь падаюць вішняў цвяты (Непагодаю маёвай). 136
Кажан. І не спім мы адны – Я, ды чорны кажан, што шнуруе ля вежы («Вулкі Вільні зіяюць і гулка грымяць!»).  96
Конь. Рыцар пад'ехаў тады бліжэй на чорным кане. Спрыгнуў з яго і рукою рану знайшоў у мяне («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 167
Рады. На чыстым аркушы, прад вузенькім акном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку...  (Пераписчык).  88
Рукі. Ўсюды панурыя людзі... Шмат што зрабілі іх чорныя рукі, Вынеслі моцныя спіны… (Краю мой родны! Як выкляты Богам…)   107
Рыза. Добрай ночы, зара-зараніца! Ўжо імгла над зямлёю лажыцца, Чорнай рызай усё пакрывае, Пылам зор небасхіл абсявае («Добрай ночы, зара-зараніца!..»).  63
Столь. Ў каморы чорны столь з бярвенняў… (Шынок). 185

ЧУЖЫ, –ая
Глеба. У загалоўку цыкла «З чужой глебы». 167

ЧУЛА
Узіраешся. Ты дасюль не заснула, – Напружона у ложку ляжыш, Быццам сквапна і чула Узіраешся ў гэтую цёмную ціш («Цёмна неба начное…»). 156

ЧУТНА
Варуша-калыша. Ледзьве чутна. Цішыня агартае мне душу. Вецярок прыдарожную грушу Ледзьве чутна варуша-калыша, Міла бомы смяюцца у цішы… («Добрай ночы, зара-зараніца!..»).  63
Варушыць. ; Ледзь чутна. Вецярок прыдарожную грушу Правявае, варушыць ледзь чутна («Добрай ночы, зара-зараніца!..»).  574
Звоніць. Ледзьве чутна.Навакол усё паветра Ў струнах сэрца залатых, – Ён дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чутна ў іх (Маёвая песня).  75

ЧУТНЫ, –ы
Плач. I лёгкія струі у плачы чутным Між мармуроў натхнёна зіхацяць (Зіянне месяца). 183
Стогн і смех. ; Чутны. І места, дзе няма прастора Дзеля прыроды буйных сіл, Прабіла сцежку мору гора Палёў, лясоў, капцоў магіл. Палёў, дзе круціць завіруха, Ўзрываючы халодны снег, Палёў, дзе ўсё бушуе глуха, Дзе чутны разам стогн і смех! («На глухіх вулках – ноч глухая…»).  99

ЧЫРВОНА-ЖОЎТЫ
Месяц. ; Месяц круглы ўстаў на небе, Блішчыць не высока, Ўвесь чырвона-жоўты, быццам Пугачова вока (Вечар).  85

ЧЫРВОНЫ, –ая, –ыя
[Аганёк]. …амнібус, каторы грукаціць Жалезам i між кол рыпяшчых ледзь сядзіць, Зялёны аганёк з чырвоным, быццам вочы, Варочаючы ўкруг… («Гул вулічных шынкоў…»). 186
Адна. ; У кожнай з ракавак, пакрасіўшых сабой Пячэру слічную, дзе ты мяне кахала, Былі асобнасці свае i выглял свой. Адна, чырвоная. як быццам выяўляла Ўкрай распалённую каханнем сэрцаў кроў, Калі я аж палаў, a ты разгарачала (Ракаўкі). 182
Веер. А к ночы свой чырвоны веер У небе сонца развярне, І разварушаны ім вецер У даль памкне («Прывет табе, жыццё на волі..»).  60
Дах. Ўжо кроўю ногі пыл шасы гарачай росяць, I ўраз – чырвоны дах, мур белы між цянька (Шынок). 185
Жар. Хай, шэры попел, ты агнішча ўсё сабою Ў нядоўгі час здалеў, як рызаю, пакрыць, – Я ведаю, што там агонь дрыжыць пад ёю, Я ведаю, што там чырвоны жар гарыць... («Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…»).  109
Кавалкі. Вечар на захадзе ў попеле тушыць Кучу чырвоных кавалкаў вугля... («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65
Макі. Жыццё чуваць з усіх старон, Жыццём напоўнены ўвесь мрок. Ці ж загубіў плывучы сон С чырвоных макоў свой вянок? («Блішчыць у небе зор пасеў…»). 61
Страка. На чыстым аркушы, прад вузенькім акном, Прыгожа літары выводзіць ён пяром, Ўстаўляючы паміж іх чорнымі радамі Чырвоную страку...  (Пераписчык).  88

ЧЫСТЫ, –ая, –ае, –ыя
Аркуш. Мяцель не вее, сціхнуў вецер, І волен лёгкіх санак бег (Зімой).  72
Вадзіца. Пакланюся я табе, царыца, Чыстая, сцюдзёная вадзіца («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93
Грамада. ; На цёмнай гладзі брудных луж балота, <…> Расце грамада чыстая лілей… (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 605
Зярно. Ўстань, навальніца, мкні нанова, Ўзвый вецер, з ёю заадно! У віхры уляціць палова, Пакіне чыстае зярно («Ўстань, навальніца, мкні нанова…»).  114
Краса. …забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне, А ўперад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 137
Крыніца. Вось псальма слічная. «Як той алень шукае Крыніцы чыстай, так шукаю Бога я» (Кніга).  89
Набасхіл. ; Між строк лістка, усё роўна, як з магіл, Нябачныя значкі, – так цемень залівае Зеленаваты, чысты небасхіл, І праз яго патроху выглядае Агністых зор дрыжачы, срэбны пыл (Актава). 607
Поле. Мяцель не вее, сціхнуў вецер, І волен лёгкіх санак бег (Зімой).  72. ; Шпарка коні бягуць чыстым полем… (Зімовая дарага).  578 
Слёзы. Ясныя, чыстыя слёзы з вачэй пакаціліся… (Пентаметры. «Чыстыя слёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай…») 602
Смех. Яна зірнула на мяне, I раптам з вуст яе сарваўся Такі бязвінны, чысты смех, Што на яго злавацца – грэх (Вераніка). 151
Снег. А вечарком мы выпускалі У паветра белых галубоў: Зрабіўшы некалькі кругоў, У вышыню яны шыбалі, Як чысты снег, кружылі там I падалі на дахі к нам. Там жа. 148
Цвяты. ; Урэшце чыстыя цвяты ўзраціла [багно]… (Санет. «На цёмнай гладзі сонных луж балота…»). 605
Яно (сэрца). ; Таркнуў халодны, як лёд, палец у сэрца маё, I ўваскрэсла у ім, чыстым i гордым, жыццё («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 167


 

ШАЎКОВЫ, –ыя
Зёлкі. І марылі астры ў цудоўнаму сне Аб зёлках шаўковых, аб сонечным дне, І казачны край падымаўся з іх сна, Дзе кветы не вянуць, дзе вечна весна... (З. Алеся. Астры). 194

ШЛЮБНЫ, –ае
Ложка. Ты ўжо рассталася з уборам І ў ложка шлюбнае лягла, Свой сорам, свой жаноцкі сорам, Дрыжачая, перамагла (Пачуццю цёмнаму падлеглая). 155
Мрок. Гарачы шлюбны мрок, шалёнасцьпершай ночы… («Трэск дроў; газніцы блеск няяркі…»). 187

ШМАТФАРБНЫ, –ая, –ыя
Застаўкі і канцоўкі. …усякімі цветамі, Рознакалёрнымі галоўкамі звяроў І птах нявіданых, спляценнем завіткоў Ён пакрашае скрозь – даволі ёсць знароўкі. Свае шматфарбныя застаўкі і канцоўкі, І загалоўкі ўсе, – няма куды спяшыць! (Пераписчык).  88
Краса. І заварожаны шматфарбнаю красою, Са спрытнасцю і хцівасцю ката Хапае хлопчык іх няжорсткаю рукою, А застаецца у ёй – адна слата («Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнаго ганку…»).  101

ШПАРКА
Бягуць. ; Шпарка коні бягуць чыстым полем… (Зімовая дарага).  578
Імчацца. Шпарка коні імчацца у полі, Сумна бомы гудзяць пад дугой, Запяваюць аб долі і волі, Навяваюць у сэрцы спакой (Зімовая дарага).  71
Плыла. У небе – ля хмары грымотнай – празрыстая, лёгкая хмара Шпарка плыла, і абедзьве чагось чырванелі ад жару («У небе – ля хмары грымотнай…»).  58
Ўзляцеўшы. Напілося сонца са крыніц сцюдзёных, Усцягнула ў вышу з іх ваду, як пар; І ўзляцеўшы шпарка па праменнях тонкіх Пар зрабіўся слічнай чарадою хмар («Напілося сонца са крыніц сцюдзёных...»).  116
Унясі. I кахання думкі ў даль Унясі на светле шпарка «Покуль, зорка, ўранці твой…» 177

ШПАРКІ
Матылёк. Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк (Маёвая песня).  75

ШУМНЫ, –ае
Гул. Акіян дрыжыць Пад паглядам сумным Месяца i ў шумным Гуле шчэ бурліць... (Малюнак мора). 180
Усё. Мірна ліецца Вокал жыццё. Ў горад ад гэтай цішы ліецца Шумнае ўсё («Ціхі і сіні блішча над хатай…»). 170

ШЧАСЛІВА
Збудзілася. ; Збудзілася шчасліва і буйна ўскаласілася Вясною тое збожжа на раллі (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 603
Шыбаюць. ; ...шырокімі кругамі Шчасліва ластаўкі шыбаюць над крыжамі, Як жар гарашчымі... (Пераписчык).  584

ШЧАСЛІВЫ, –ая
Душа. ; Ах, дзякуй Вам, дзякуй на гэтай прамове; Душа мая, пэўна, шчаслівай была бы, Калі б я не ведаў, панове, Што пекна спяваюць і жабы («Вы кажаце мне, што душа у паэта…»).  129
Ты. ; І цяпер я у царстве вясеннем жыву. <…> І шапчу я: «Шчаслів ты, благі самнамбул…» (Самнамбул).  576
Яна. ; Ляжыть шчаслівая. Без сіл, уся ў пату, як белы снег, ****на, На злітаю крывёй і змятай караваці Ляжыць шчаслівая і жалкая яна, І аб адным у ёй цяпер дума: «Я – маці!» («Без сіл, уся ў пату, як белы снег, ****на…»). 162

ШЧЫЛЬНА
Прыпаў. Я каленямі стаў Прад табой на каберцы І да гібкага чэрава шчыльна прыпаў («Цёмна неба начное…»). 156

ШЧЫРА
Выплакаць. Выплакаць іх [слёзы] шчыра, голасна ці ціха, Каб з слязамі разам вылілася ліха (З. А. Крымскага. «Кажуць людзі, быццам творачы мужчы...»). 191
Кахаў. Шчыра мяне ты любіла, Шчыра цябе я кахаў… («З енкам дзіцё ты раджаеш…»). 161
Любіла. Там жа.

ШЧЫРЫ, –ае, –ыя
Думкі. Засушыў я на паперы Краскі, свежые калісьці, Думак шчырых і чуцця («Вы, хто любіце натрапіць»). 51
Яно (сэрца). ;  Робіцца шчырым. Дзіцё, што ў коласе зярно, Пад сэрцам у цябе ўсё спее, І сэрца цёмнае святлее, І шчырым робіцца яно (Да вагітнай). 157

ШЫЗЫ, –ая
Раса. Іскрацца зорак сняжынкі маркотна, Збожжа пакрьлася шызай расой... («Вечар на захадзе ў попеле тушыць …»).  65

ШЫРОКА
Дыхалі (грудзі). І ўспомініў я час: срэдзь асенняй нахмуранай ночы Музыка зайграла, агні у вышыне запалалі, І дыхалі грудзі шырока, свяціліся вочы... («За дахамі места памеркла нябёс пазалота…»).  98
Кінуў. ; Як шырока ён [месяц] кінуў на Нёман Залацістыя, яркія сеці (Над возерам).  570
Разліваліся. ; Шырэй. Шырэй разліваліся хвалі Цёмнай, люстранай ракі… (Ціха па мяккай траве…»).  64
Разыйдуцца. Часам лінь ці окунь успляснуцца І кругі шырока разыйдуцца («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92

ШЫРОКІ, –ая, –ае, –ія
Жыццё. І ў напружэнні паўнаты Свайго шырокаго жыцця Бяз болю, ціха зойдзеш ты Ў краіну забыцця («Жывеш не вечна, чэлавек...»).  121
Краса. …і ў гэты час яна, Здавалася, была аж да краёў паўна Якойсь шырокаю, радзімаю красою, I, помню, я на міг пахарашэў душою (У вёсцы). 145
Кругі. ...шырокімі кругамі У небе ластаўкі шыбаюць над крыжамі, Як жар гарашчымі... (Пераписчык).  88
Поле. Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі Каля агнішча лёг і сціхнул у паўсне («Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…»).  109
Пуць. ; Шырок. 3 бакоў ідзе шырок пуць I не дае, каб што-нібудзь, Апроч туману, адбівала Смяротна-жоўтая вада, Хаця б ад золку чарада Катэджаў чорна-жоўтых ззяла («Рака срэдзь вулкі!..»). 184
Тканіны. І цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны (Слуцкія ткачыхі). 90
Хваля. Сціснула гора дыханне ў народзе, Гора усюды пануе. Хваляй шырокай разлілась, як мора, Родны наш край затапіла... (Краю мой родны! Як выкляты Богам…)   108

ШЭРА-РУЖАВАТЫ
Час.  Раяль цалуе тонкая рука У час вячэрні, шэра-ружаваты… («Раяль цалуе тонкая рука…»). 178

ШЭРЫ, –ая, –ыя
Восень. Так марылі ў шэрую восень яны, Так марылі астры і ждалі вясны (З. Алеся. Астры). 194
Вужакі. Часам выпаўзаюць паляжаць Тут вужакі шэрыя на гаць… («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  92
Гадзіны. Хай чарада гадзін панурых, нудных, шэрых, Як попел, на душу мне клалася ўвесь час, Хаваючы сабой агонь гарачы веры, – Хай не відаць яго... а ўсё ж ткі ён не згас! («Халоднай ноччу я ў шы-рокім, цёмным полі…»).  109
Зязюля. Не кувай ты, шэрая зязюля, Сумным гукам у бары; Мо і скажаш, што я жыці буду Але лепш не гавары («Не кувай ты, шэрая зязюля…»).  82
Пар. ; …шэры пар Шарэй ад хмар…(«У полі мрок…»). 619. ; Шарэй ад хмар. Там жа.
Попел. Хай, шэры попел, ты агнішча ўсё сабою Ў нядоўгі час здалеў, як рызаю, пакрыць, – Я ведаю, што там агонь дрыжыць пад ёю, Я ведаю, што там чырвоны жар гарыць... («Халоднай ноччу я ў шырокім, цёмным полі…»).  109
Хаты. ; Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі – шэрыя, струхлеўшыя… (У вёсцы). 145


 

ЯВОЛЬНА
Рада. Не, зорка, мне было не больна, Бо бачыла адно душа, Як ты свяжа і хараша, Як рада ты жыццю явольна, Уся пад срэбнаю расой Са йстужкай скромнай між касой (Вераніка). 151

ЯГІПЕЦКІ, –ія
Полі. ; Там, дзе ляжаць Ягіпецкія полі, Ліюцца ціха хвалі бела Ніла, Стаіць разрытая даўнейшая магіла… (Санет. «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…»). 604

ЯРКА
Бліснуў. І вось звярнуўся я к рандо, санетам, І бліснуў ярка верш пануры мой: Як месяц зіхаціць адбітым светам Так вершы з'яюць даўніх форм красой! (Тэрцыны). 143
Пражыць. Але ўспомніць яшчэ зорку свет, Бо у сэрцах гарыць яе след. Так свабодна, так ярка пражыць – Лепшай долі няма на зямлі (С. Е. Палуяну).  104
Блішчае. Быццам сталь, Траў paca блішчае ярка («Покуль, зорка, ўранці твой…» 177
Рассыпаць пачне. …калі на гэты камень упадзець праменне сонца, Ураз ён блісне дзіўна І вясёлкавыя іскры рассыпаць пачне бясконца Ярка, пераліўна («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы…»).  115

ЯРКА-ЧЫРВОНЫ, –ыя
Боразны. Ярка-чырвоныя, жоўтыя, бурыя Боразны ў небе яно [сонца] правяло (Досі ўжо працы). 79

ЯРКІ, –ія
Агни. ; У светлым паветры яна ляціць, як страла, і агнямі Яркімі ў ёй на ляту каменні каштоўныя сталі робітцца ў небе… (З Авідзія. Грамада зорак «Карона»). 624
Блеск. І роўна мілымі зрабіцца Здалеюць яркі блеск і цень… («Прывет табе, жыццё на волі..»).  60
Кроў. Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком, Сэрца старое прабіў мне зіхацяшчым кап'ём. З сэрца старога струёй люнула яркая кроў; Знікла пад сонцам яна, ў землю ушла між цватоў («Рыцар Няшчасце, што скрозь ездзіць пад маскай маўчком…»). 167
Ніті. ; Месяц <…> Цягне з возера срэбныя сеці. Ў іх русалкі заблуталі косы, – Рвуць бліскучыя, яркія ніці… (Над возерам). – 570
Свет. ; Глянь, як зорка сарваўшысь, ляціць, Сыпя яркага свету кругі… (С. Е. Палуяну).  591
Сеці. ; Як шырока ён [месяц] кінуў на Нёман Залацістыя, яркія сеці (Над возерам).  570
Цвяткі. … яркія цвяткі, Рознакалёрныя, як тыя матылькі… (У вёсцы). 145

ЯСНА
Гарыце. ; Здароў, радзімыя! Мацней, ясней гарыце І сэрцу аб красе прыроды гаварыце! (Актава). 142
Засвеціць. Так здаецца ў змроку ночы цёмным і народ мой родны, Бедны і няшчасны; Але, як устане сонца, ўраз прачнецца дух народны, І засвеціць ясна! («Не блішчыць у час змяркання і ў глыбокай цемні ночы…»).  115

ЯСНЫ, –ая, –ае, –ыя
Блеск. Спакой глыбокі Злятае к нам 3 нябёс далёкіх, I ззяе там Блеск золку ясны. О, момант красны! («Глянь: месяц бледны…»). 176
Восень Але прыгожаю восенню яснаю Там, дзе упалі яны, вырасталі Кветкі асеннія, кветкі, ўспаённыя Тугаю, горам, слязінкамі лета («Плакала лета, зямлю пакідаючы…»).  67
Гімн. І ліецца хваляй песня, – Ціхі, ясны гімн вясне. Ці не сэрца напявае, Навявае яго мне? (Маёвая песня).  75
Даль. …блішча збожжа ў яснай далі,Сінеюць міла васількі… (Слуцкія ткачыхі). 90
Дзень. Дрыжэлі спевы флейт, дзень ясны дагараў Дзве смерці.  103.
Душа. Смех гэткі маюць толькі дзеці Ды людзі з яснаю душой; I ён, як жаваранак той, Звінеў і ўжо кахання сеці Нячутна нішчыў, як ураз Сарваўся, дрогнуў і пагас Вераніка. 151
Ён (верш). Я пад яе зімовай маскай – Пад снегам – бачу твар вясны, І вее верш мой дзіўнай казкай, І ясны ён, як зорак сны («Кінь вечны плач свой аб старонцы!..»).  110
Зарніца. Там і вецер буйны не гуляе, Там і сонца краснае не ззяе, Там не блішча ясная зараніца («Ціхі вечар; знікнула спякота…»).  93
Зоры. ; Жывы вузор прігожых, ясных зор Гарыць на сіняй шыры небасхіла… (Рандо). 607
Надзеі. Шмат у нашым жыцці ёсць дарог, А вядуць яны ўсе да магілы. І без ясных надзей, без трывог, Загубіўшы апошнія сілы Мы сайдзёмся, спаткаемся там І спытаем сябе: для чаго мы Па далёкіх і розных пуцях Адзінока йшлі ў край невядомы? («Шмат у нашым жыцці ёсць дарог…»).  134
Светла. Ha ціхі лад усе яны спяваюць Пра мір жыцця i светлую любоў, Ды веры ў шчасце спевы іх не маюць, I з ясным светлам зліты зыкі слоў… (Зіянне месяца). 183
Сон. ; Яго я бачу ў ясным сне… (Уступ).  588
Слёзы. ; Ясныя, чыстыя слёзы з вачэй пакаціліся… (Пентаметры. «Чыстыя слёзы з вачэй пакаціліся нізкай парванай…») 602
Твар. Накрыла ясны твар дзявочы Задумы сумная імгла… (Вераніка). 151
Яны (зоры). ; ; Упалі з грудзей Пана Бога, Парваўшыся, пацеркі зор. Яны раскаціліся ў небе, Усыпалі сіні прастор. І стуль так маркотна і пільна На край мой радзімы глядзяць...  Што ж там яны, ясныя, бачаць? (Упалі з грудзей Пана Бога…).  592

В Словаре зарегистрировано:
506 словарных статей
1138 эпитетов (троп и логических определений)


   
               
                Фото А. Степанищева

БЕСПЕРСТЫХ Анатолий Павлович – писатель-лексикограф, поэт. Родился в с. Черкассы Елецкого района  Липецкой обл.  11 ноября 1942 г. По образованию филолог. 40 лет проработал преподавателем русского языка и литературы в учебных заведениях России и Беларуси. Автор 20 стихотворных сборников: «Пешком по Ноябрю», «В ожидании рассвета», «Межсезонье», «Русские триолеты», «Второе дыхание», «Пушкину по-свящается», «Венок сонетов», «Стезёю памяти нетленной…» (избранное), «Третье дыхание», «С любовью к русскому слову»  и др. Более полувека работает в области литературоведения и русской лексикографии. В издательствах Союзного государства вышло более 100 словарей писателя-лексикографа: эпитетов А. С. Пушкіна, М. Лермонтова, С. Есенина, И. Тургенева, А. К. Толстого, Н. Рубцова, М. Пришвина, И. Григорьева, М. Богдановича, М. Исаковского, В. Бианки, Д. Ковалёва, А. Фатьянова, Г. Горбовского, К. Скворцова, В. Мухина, иеромонаха Романа, Г. Иванова, Н. Чергинца, Ю. Сапожкова, В. Поликаниной, М. Позднякова, А. Андреева, Е. Матвеева, Н. Советной, О. Зайцева и др.; ряд тематических словарей: о счастье, о любви, о вере, о надежде, о гостеприимстве, о литературе и творчестве и др.; афоризмов Пушкина, Лермонтова, Чехова, Достоевского, В. Путина и др.; фразеологические – «Не мудрствуя лукаво», И. Григорьева, Н. Рубцова; сравнений и сравнительных оборотов – Н. Рубцова, И. Григорьева; словарь русских пословиц «Мудрость наших предков»; рифм И. Григорьева и др.; две продолжающиеся серии тематических словарей: «Природа в русских эпи-тетах» (вышло 12 выпусков) и «Моя коллекция русских пословиц и поговорок» (вышло 4 выпуска); «Библиографический указатель поэтических произведений Игоря Григорьева»; словари языка публицистики Н. Совет-ной, Г. Григорьева, А. Лукашенко и В. Путина (2 последних – в электронной версии).
За плодотворную работу награждён литературными медалями Игоря Григорьева, Николая Рубцова и С. Полоцкого.
Живёт  в г. Новополоцке (Беларусь). Член Союза писателей России, СП Союзного государства России и Беларуси и Белорусского литературного союза.


Рецензии