Дальбог, Марыя!

Дальбог, Марыя, гэта ж Памір!
Дай мне дваццаць пачкаў.
Кульгавы дзед аглядае леспрамгасаўскі буфет.
Вока зачапілася за пляшку Абрыкосавага водару.
Марыля, пакладзі дзьве!
Стары Кірэевіч выходзіць на ганак.
Навокал леспрамгасаўскія МАЗы-лесавозы, вечар пятніцы. І сам Кірэевіч адпрацаваў тут сорак гадоў. Усе лясы ведае у радзівусу 100 кіламетраў.

Аднойчы ,на прыканцы 50х пляжылі лес, а на
канцы лесу - багна. Было анамальна сухое лета і багна падсохла. І адпусціла ў сьвет людцаў. А як паглядзелі леспрамгасаўскія - дык не людцаў. Вырадкаў.
У поўнай выкладцы. З аўтаматамі, у касках. У чорных эсэсманскіх мундзірах і шынелях. Больш за трыццаць іх.
Брыгадзір тагды сказаў: усіх сцягнуць у кучу.
Хлопцы хутка накінуліся баграмі. І вось пад палескім сонцам гура.
Гура эсэсманаў. Не жывых. Пустыя вачніцы. Бліскучыя зубы.
Як яны тут апынуліся, хто завёў іх ў багну. Дзе той зух?
Німа адказу.
Брыгадзір валачэ дзве каністры з саляркай.
Хлопцы! Закідайце іх лапнікам.
Высока ў неба падымаецца чорны дым.
Не душы гэта адлятаюць у нябесны вырай, гэта людцкі смутак, смутак аб загінулых, якіх пабілі гэныя эсэсманы.
Брыгадзір, кульгавы Марцін кажа, сціскаючы кулакі: каб ні костачкі, ні каліва попелу не было гэных вырадкаў у нашай зямлі.
Зброю пабілі ламамі з кувалдамі і пазакідвалі падалей, ў самую дрыгву.

Маладыя лесарубы цягнуцца у буфет, да Марылі. Заўважваюць старога Кірэевіча.
Шо, Кірэевіч, узяў баезапас?! Можа па чарцы?
Давайце хлопцы, і пагамонім,крывіць беззубага рота стары.
Чакай , Кірэевіч, мы зараз.
Набраўшы віна і закускі хлопцы крочаць да ракі. Там пад старой ветлай прытуліўся столік. Кожны можа адпачыць. Пагаманіць.
Альбо пабыць у адзіноце.
Колькі таямніц ведае старая ветла. І рака пад ёю.
Цячэ рака.
Ідзе павольна гамонка.
Высока на ветлі клякоча бусел.


Рецензии